327. Ці можа паветра быць абсалютна сухім? Чаму? 328. Якая будзе адносная вільготнасць насычанага паветра? 329. Чаму ў цёплыя летнія дні трубы во-даправода пакрываюцца вільгаццю? *330 . Адзін кубаметр насычанага вадзя-ной парай паветра змяшчае пры дадзенай 56 тэмпературы 18 г вадзяной пары. Якая будзе адносная вілыот-насць паветра, калі пры той жа тэмпературы 1 м3 яго будзе змяшчаць 9 г вадзяной пары? 331. Як і чаму ўплывае на адносную вільготнасць паветра ў памяшканні: а) мыццё падлогі; б) выкарыстанне ацяпляльных прыбораў (печаў, электрарадыятараў); в) прыгатаванне ежы? 332. Летняе паветра ноччу значна больш вільготнае, чым удзень. Ці азначае гэта, што ноччу вада з вадаёмаў выпараец-ца больш інтэнсіўна, чым удзень? 333. Ці будзе хутчэй сохнуць бялізна ў паветры, кожны ку-баметр якога змяшчае 8 г вадзяной пары, чым у паветры з 12 г вадзяной пары ў 1 м3? Тэмпература аднолькавая. 334. Чаму пры адной і той жа тэмпературы гарачае сухое надвор’е пераносіцца лягчэй, чым вільготнае? 335. Нізкая вільготнасць паветра, як і высокая, шкодная для нашага арганізма. Чаму? 12. КІПЕННЕ ВАДКАСЦЕЙ. УДЗЕЛЬНАЯ ЦЕПЛАТА ПАРАЎТВАРЭННЯ Прыклады рашэння задач Прыклад 1. Ваду, якая мае тэмпературу 10 °C, награваюць да 90 °C, прапускаючы праз яе пару пры тэмпературы 100 °C. У колькі разоў павялічыцца маса вады? Страты цеплаты не ўлічваць. Рашэнне. Маса вады пасля прапускання пары павялічыц-ца за кошт масы скандэнсаванай пары: т = тй + тп. За-пішам ураўненне цеплавога балансу, у якім колькасць цепла-ты, аддадзеная парай пры кандэнсацыі і астыванні атрыманай вады да 90 °C, па модулю роўна колькасці цеплаты, паглыну-тай вадой пры награванні ад 10 °C да 90 °C: і