• Газеты, часопісы і г.д.
  • З'яўленне  Анатоль Вярцінскі

    З'яўленне

    Анатоль Вярцінскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 112с.
    Мінск 1975
    24.53 МБ
    АНАТОАЬ ВЯРЦІНСКІ
    З’ЯЎЛЕННЕ
    АНАТОАЬ
    ВЯРЦІНСКІ
    З’ЯЎЛЕННЕ
    АНАТОЛЬ ВЯРШНСКІ
    ЗЯЙЕННЕ
    Вершы i паэмы
    Міпск «Мастацкая літаратура» 1975
    АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ
    З’ЯЎЛЕННЕ
    Вершы і паэмы
    Бел 2 В 99
    70403058
    ВМ 302(05)75 43’75
    (6) Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1975 г.
    4
    * * *
    — Што значыць сапраўдным другам быць?
    — Любіць.
    — Што значыць аддана справу рабіць?
    — Любіць.
    — Што значыць дарогу ў жыцці не згубіць?
    — Любіць.
    — Што значыць зямное шчасце здабыць?
    — Любіць.
    1969
    5
    З’ЯУЛЕННЕ
    З’яўленне зор і сонца ў вышыні. З’яўленне сокаў з глыбіні карэння. З’яўленне траў у веснавыя дні... I вось маё, і вось тваё з’яўленне.
    Як быццам бы дамовіліся ўсе — глыбіні цёмныя і залатыя высі,— як быццам бы сказалі ўсе: «З’явіся!» — I ты з’явілася ва ўсёй красе.
    Як быццам нечакана ўсё было, як быццам выпадкова.
    А на справе увасабленне гэтае наяве чакалася, як ранняе святло.
    А каб ты нам з’явілася як след, падмогаю было благаславенне: благаслаўляў тваё з’яўленне свет, сусвет благаслаўляў тваё з’яўленне.
    1974
    6
    НАЧНЫ БЕРАГ
    Паэма
    1
    3 палёгкай тузануўся поезд і стаў... Я выйшаў на перон. Блішчалі рэйкі, нібы полаз блішчыць зімоваю парой. Самотна выбліснула зорка. I стала зябка, стала золка ад рэек тых, ад зоркі той, ад цемнаты начной, густой, ад думкі, што прыйшла цвяроза: «Прыехаў ты занадта позна. Дзе будзеш начаваць, скажы? Ці знойдзеш месца у «Сажы»?» «Сож», чуеце, гучыць, як «нож». I мільганула гэта назва перад вачамі так выразна, як — рэйка,
    зорка,
    нож
    ці Сож.
    Такое вострае ўспрыняцце бывае толькі уначы...
    «Дзе будзеш бавіць ночку, браце?» — гадаў, у горад ідучы.
    Ён іншы быў без гулугоману. Я рад быў бачыць Гомель зпоў, жадаў яму прыемных сноў... Ішоў я па начному Гомелю.
    9
    2
    А вось, здаецца, і той рог, а вось, здаецца, і гасцініца. Калі ты ёсць на свеце, бог, то дакажы! Хай Гомель здзівіцца. Ну, дакажы, ну, пакажы, Ну, дай мне месца у «Сажы»! Ды я, відаць, не быў пачуты. Бог не пакінуў свой тапчан, ён не збіраўся тварыць цуды, здзіўляць мяяе і гамяльчан. Ён і не думаў прачынацца. Ды тут я змог пераканацца, што калі моцна дрыхпе бог — не значыць, што швейцар знямог. Швейцар не спаў...
    Ды ці адчыніць? Упусціць ён мяне ці не?
    Ён аказаўся малайчынай, ёп адчыніў, пусціў мяне. Тут вочы стомлена прыжмурвае і кажа ціха мне дзяжурная: «Таварыш, месца ўжо няма».
    I растлумачыла яна: «Сягоння ў нас пачаўся пленум, трымаем бропю і спартсменам: спаборніцтва дзвюх абласцей. Словам, наехала гасцей.
    А «Сож», ён, знаеце, не гумавы, чатыры тыя ўсё сцяны.
    Як тут ні думай, ні прыдумывай, як раскладушкі пі сцялі, усё адно ўсіх не ўладкуеш..
    Я слухаю, таварыш Кулеш!» Жанчына — ветлівасць сама,
    10
    гасціннасць ёсць, а месц няма. Тут аглянуўся я навокал.
    Сядзелі людзі у паўзмроку, хто ля сцяны, хто за сталом, змагаліся хто як са сном. Змагацца з ім цяжэй, чым з лёсам. Тойсёй кляваў паціху носам. Бліжэйшы да мяне хлапец пачаў, заспаўшыся, храпець.
    Другі ж сядзеў зусім бадзёры над кнігаю «Тры мушкецёры». Ёсць чытачы і ёсць Дзюма, месц у гасцініцы няма.
    3
    Як быць? Як лепей ноч правесці?
    Вось так кляваць, сядзець на месцы? Калі змагацца ўжо са сном, Дык больш актыўна —
    як са злом. А пазяханне — не змаганне. Змаганне — значыць намаганне. He спі, а рухайся, а кроч, ідзі па вуліцу, у ноч!
    Ідзі у парк, што пад ракой, дай волю роздуму начному! Я выйшаў з думкаю такой: «Не трэба спаць камусь адному». Так, трэба выспацца спартсменам, іх мускулам патрэбен сон.
    I тым, прыехаў хто на пленум, таксама неабходны ён. Табе ж, калі ты пішаш вершы, не хочаш верш праспаць свой лепшы, карысна, мабыць, меней спаць,
    11
    а болей думаць, болей дбаць. Мы дастаткова мелі іх, радкоў, напісаных без роздуму, што ні для сэрца, ні для розуму. Ужо хапае гэткіх кніг, дзе вольна словам, цесна думцы, дзе мой калега ўсё яшчэ таўчэ ваду у той жа ступцы і тую ўсё ваду таўчэ.
    Таўчэ, ці, лепш сказаць, такуе, нібы вясновы цецярук.
    Такуе і хутчэй друкуе, такому б толькі з рук ды ў друк. Як сказана: адкукарэкае, а там па ім хоць не світай...
    He будзь, калега, недарэкаю! Паэтам стань! Раней устань!
    Прайдзіся вуліцаю ціхай,^ азонам веснавым падыхай.
    Азон і рух — наш лепшы друг, У свежым целе — свежы дух. «Восстань, пророк, п внждь, н внемлн»,— прыйшоў на пушкінскі я круг.
    4
    А вось і Сож... Вітаю, друг! Сустрэчы нашай рад я вельмі. (Заўсёды рады я, дарэчы, сустрэчы з рэчкай, з ручаём. Так адчуваю пры сустрэчы, нібы ў адной сям’і жывём, я брат ім, родны ці стрыечны, і вось вярнуўся я з далечы — адзін аднога пазнаём).
    Як, Сож, жывеш? Як, Сож, плывеш?
    12
    Гляджу, трымаешся належна таго ж кірунку, тых жа меж — не знаеш нашага бязмежжа. Гляджу, не гонішся за модай, а з годнасцю раўнінных рэк спакойна, вольна коціш воды... I гэта ў атамны наш век.
    I гэта ў час наш ліхаманкавы, калі ўсё з хуткасцю маланкавай бяжыць, мяняецца, цячэ, парой цячэ не ў тым ручве. Ты малайчына! Твой спакой гаворыць, што ты робіш справу не дзеля выгады якой, не напаказ і не на славу. He, проста верны ты прыродзе сваёй рачной, сваёй зямной, і астаешся ў згодзе з ёй ты пры любой пагодзе, модзе. Шчаслівае тут супадзенне! Спакой і рух супалі тут, супалі мэта і маршрут, супалі бытнасць і надзея. Зайздрошчу рэкам я заўсёды.
    I часта думаю я, Сож, што правільна жывуць усё ж рачныя, грунтавыя воды. Сож, навучы мяне, як быць, каб аставацца ў сваім рэчышчы, да свайго мора вольна плыць, спакойна плыць да сваёй вечнасці.
    5
    Яшчэ адно ў мяне пытанне. Даруй, што назаляю, Сож,
    13
    але ў мяне іх цэлы кош, і пацярпі ўжо да світання. Скажы, не вельмі мы стамілі, пе вельмі змучылі цябе плытамі, баржамі сваімі? Ты ж, як цягло, тут у цане. Гляджу я: пляма бруднатлустая пагойдваецца на вадзе.
    Краяула, Сож, цябе індустрыя? He абышла ў сваёй хадзе? Прызпаюся, мы, людзі, Сож, народ не вельмі чыстаплотны, народ няўдзячны да таго ж, а да таго ж і бесклапотны. Нам рэкі — чыстую ваду, пам рэкі — свой разліў блакітны, мы ім — адходы і адкіды, мы ім — усякую брыду.
    He скажаш, што любоў ўзаемная, хутчэй за ўсё — наадварот.
    Так, Сож, такі мы ўжо народ. Сабе за правіла нязменнае аднойчы лозунг мы ўзялі (на шчыт мы узнялі той лозунг): «Паколькі дадзены нам розум, то мы — уладары зямлі, то мы — гаспадары планеты, таму для нас за ўсё вышэй патрэбы нашы, нашы мэты, таму для нас за ўсё бліжэй кашуля наша і кішэнь...» I мы рапіылі, што скарым і нетры, і лясы, і воды, як пекалі магутны Рым скараў і рабаваў пароды. 3 такой і падыходзім мераю:
    14
    У цэптры — мы, уладары, вакол — прырода, як імперыя, ляжыць, прынёсшы нам дары. У ваяўнічым тым запале, па бале заваёў сваіх (галовы кружацца на бале) мы факт той просты занядбалі, што самі — дзеці сіл зямных. Мы — тое ж цеста, тая ж плоць, залежнасць самая сыноўняя. Для нас прырода — маці, хоць і маці строгая, суровая. Якія ж мы, калі з мячом ідзём, накшталт варожай раці, скараць і рабаваць багацці (чые багацці? — роднай маці!), сук, на якім сядзім, сячом! Тут непазбежная адплата. Нам не даруецца, калі ідзём супроць мацізямлі, сястрывады і дрэвабрата. Адплата йдзе...
    Чытаю ў прэсе (ты не чытаеш, Сож, газет?): «На самай воднейшай з планет вады хапаць не будзе прэснай...» Была, плыла, цякла вякамі, і больш не будзе тых крыніц, і будзе ўся зямля, як каяя, прасіць адчайна: «Піцьпіцьпіць!»
    6
    Сож маўчаў. I ноч маўчала. Спала лодка ля прычала.
    15
    Раптам песня загучала. Адкуль бралася яна? Дзе паспела? Дзе запелася? Можа, пелі на тым беразе? Ці ўсплыла яна са дна? 3 дна пясчанага, рачного? Ці, быць можа, з дна другога, дна дрымотнага, глухога, дна глыбіннага душы? Сож маўчаў. I ноч маўчала. Толькі песня ўсё гучала У начной цішыглушы. «Ой, у полі, ой, у полі
    ды не рэчка цякла. Ой, у нолі, ой, у полі
    ды не быстра цякла. Былі рэчкі — паўсыхалі, харошыя — паўміралі. Така доля мая,
    горка доля мая...» Былі рэчкі — паўсыхалі, харошыя — паўміралі, харошыя — паўміралі...
    Лёс гарчэй за палына. Аб якім пяецца часе? Што тут маецца на ўвазе? Што за песня усплыла? Калі клопат ёсць любоўны, тады сэрцы паўнакроўны, тады рэкі поўны, поўны, серабрыцца плёс рачны. А не любяць — тады губяць, а не любяць — і не рупіць захаваць, засцерагчы. Небяспечней ад халеры душ і рэчак браканьеры,
    16
    няма шкодзе іхняй меры, няма горш на свеце зла, няма волі, злейшай болей... «Ой, у полі, ой, у полі ды не рэчка цякла...»
    7
    Калі чакаў я ранку у парку пад ракой, мне трызніліся словы песенькі такой: «Жылібылі мы з Сожам, быліплылі.
    Хацелі мы з Сожам цеплыні.
    Гулі завеі, сцюжы, былі ільды, мы не спынялі з Сожам сваёй хады.
    Мы зналі: калі мала цяпла сазне, то мы павінны самі сагрэць сябе.
    Плылібылі мы з Сожам на сонцы і ў цяні.
    Хацелі мы з Сожам чысціні.
    Думалі мы з Сожам пра адно: каб бруд усялякі — на дно, на дно, каб даплысці ўсё ж нам да мэты, што ўдалі...
    Жылібылі мы з Сожам, быліплылі».
    17
    8
    Хто быў у Гомелі адпойчы — запомніў парк...
    У парку тым, па беразе рачным, крутым, пракаратаў я рэштку ііочы. Пад дрэвам — ясепем ці вязам — пасаджаным калісьці князем (пасаджаны шмат год назад быў феадалам гэты сад), я прымасціўся з сакваяжам. Стаміўся ўсёткі, проста скажам. Спачатку сеў, пасля прылёг, працягваючы дыялог з ракою, з цішынёй пачною, з жанчыпай слаўнаю адною. Так і сустрэў я сонца ўсход, які не бачыў я сто год.
    Шчакою, звернутай да ўсходу, адчуў я цёплую лагоду.
    Я па шчацэ правёў рукой і зноў цяпло адчуў шчакой. Адчуў той дотык я на скропі. Прачнуўся, вочы я працёр... Перада мной палалі промні, палала сонца, як касцёр!
    I быў касцёр той —
    на паўнеба, Быў той касцёр —
    на паўзямлі!
    I я сказаў сабе: замры! Глядзеў, захоплены, я нема. Гуляла сопца.
    Свежа, весела.
    Гуляла молада яно.
    18
    Так разгулялася — ажно запырскала прастор увесь яно. Прыціхлі дрэвы, травы, ветры...
    I з той гульні, з таго агню шар выкаціўся яснасветлы і набіраць стаў вышыню. I засвяціў ужо ўсур’ёз — гульня гульпёй, а справа справай,— адбіўся ў мірыядах рос, і зашумелі ветры, травы, у рух прыйшлі, пайшлі у рост. Цягнуліся ўсе да свяціла, яго лічылі ўсе сваім, яно ж сваімі ўсіх лічыла, яно свяціла ўсім жывым. Такое тут было сваяцтва, такая еднасць тут была — жыцця зямного і святла, быцця зямного і цяпла, што я не мог не засмяяцца, пе ўзрадавацца у душы!