З'яўленне
Анатоль Вярцінскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 112с.
Мінск 1975
і хлусні ідуць другія пісьмы і пасылкі.
«Ёсць бог на свеце...
Дзякуй вам, браты». Талстой бярэ сухімі пальцамі той падарунак, што зрабілі ў Мальцаве, на шкле зялёным падпіс залаты: «Леў Мікалаевіч!
Вы падзялілі лёс усіх тых, хто ў сваю эпоху высока званпе чалавека пёс і хто ішоў за праўду на галгофу. Няхай, як хочуць, адлучаюць Вас,— ад нас Вас не адлучаць фарысеі. Як не адлучаць ад усёй Расеі.
Мы любім Вас. Мы з вамі ў гэты час...» Было шмат добрых пісем і рйней,
54
а гэта... I святлее твар Талстога, і вочы, што глядзелі ўнутр строга, на свет глядзяць зноў
зпад цяжкіх брывей... «Ёсць бог, я вам кажу.
I гэты бог — не фіміям, не мошчы, не іконы, і ўжо, канечпе, не праклёны у адрас тых, хто праўду ўбачыць змог. He, гэты бог зусім другі, браты,— дух ісціны, любві і дабраты. He я, сінод, кашчунствую, а ты, калі цалуеш напаказ іконы, калі прытворна б’еш свае паклоны. Я ж веру сэрцам, веру сапраўды. He выгадзе служу я, а дабру, хоць і ў мяне ёсць дом, сям’я і дзеці. Шаную ісціну я больш за ўсё на свеце і з ёй спакойна, радасна памру...»
1969
РАЗМОВА 3 ДУ ФУ
Чытаю кнігу, за страфой страфу. Нытаюся — адказвае Ду Фу.
— Скажы, Ду Фу, навошта п’еш віно?
— Забыцца памагае мне яно. Душа мая пакутуе, рыдае, не знойдзеш зараз радасці ў Кітаі.
— Навошта ўзяўся за пяро, Ду Фу?
— Каб выказаць свой боль, сваю тугу. Нялёгка рэкам мутным плыць да ўсходу. Яшчэ больш цяжка жыць майму народу.
— Ці выкажа ўсё іерогліф твой?
— ПІто бачу я вакол сябе! Ой, ой! Блукае ўсюды смерць. Лютуюць банды. Галодным замест хлеба — барабаны.
— Каму патрэбен барабаппы бой?
— Я спадзяюся, што не нам з табой. Зноў ваяваць задумалі правіцелі.
Япы тым і жывуць — кровапраліццямі.
— Ты ведаеш, Ду Фу, вайпе цапу?
— Паходам за Вялікую сцяну? Дазвольце мпе, старому, усумніцца, што трэба пашыраць камусь грапіцы.
56
— Што бачыш ты яшчэ вакол, Ду Фу?
— Сарвала ветрам ў бедняка страху. Юнцы смяюцца над старым з пагардай. Няшчадна глушыць пальму куст паганы.
— А як, скажы, Ду Фу, было раней?
— Было, я помню, лепш і разумней. Старэйшых моладзь шанавала строга. Кармілі пават і каня старога.
— Чаму, Ду Фу, пакутуе народ?
— А хіба можа быць наадварот, ■ калі яго правіцелі — тыраны, як барсы, жорсткія, тупыя, як бараны.
— А можа, уладар інакшым быць?
— Калі ёп будзе свой народ любіць і будзе слухаць мудрыя парады...
Такіх пе дапускаюць да улады.
— He вечныя ж, Ду Фу, тыраны, зло?
— I на дракона знойдзецца сіло. Які б пі быў ён грозны і вялікі, а прыйдзе час — зламае свае іклы.
— А ты прыдворным мог бы быць, Ду Фу? — Каб дагаджаць, каб гнуцца у дугу?!
Я з голаду памру, але не буду лісліўцам, баязліўцам, лізаблюдам.
— He хочаш пець ты на агульны лад?
— Прырода не дае такі загад. Спявае вунь птушыная чародка, I ў кожнай голас свой і свая нотка.
57
— А як бы ты хацеў, Ду Фу, пражыць? — Свайму народу я б хацеў служыць. Хацеў бы, як мужчына, жыць без страху, хацеў бы акіянскага размаху...
Вось так размову мы з Ду Фу вялі. He падзялялі нас ні дзесяць тысяч лі, ні сотні год, ні розніца між мовамі, ні сцены (як старыя, так і новыя).
Быў мне Ду Фу — як самы блізкі друг. Вітаў над намі чалавечы дух.
Як брат, са мною гаварыў Ду Фу... ...Чытаў я кнігу, за страфой страфу;
1969
КАМЕНТАРЫЙ ДА КАРАНА
Магамет не пайшоў да гары. Пайшла гара да Магамета. Я раскажу, як было ўсё гэта, я растлумачу вам міф стары. Гара не сама пайшла, бо ў яе было пачуццё годнасці горнай,— чаго нам, людзям, на жаль, нестае. Была гара высокай і гордай.
Лічыла гара, што Магамет сам да яе хадзіць павінны. Ён і хадзіў, пакуль быў наіўпы, пакуль пе ўвёў яму ў вушы свет, што ёсць на свеце адзіны бог, той бог — алах, і няма другога, а ён — прарок гэтага бога, і як да гары хадзіць ён мог...
I хоць быў мудры той прарок — паддаўся ліслівым нагаворам. Рашыў, што болей не зробіць крок насустрач гэтым упартым горам. Маўляў, хай ходзіць гара сама. Хопіць заносіцца ёй высока.
Апроч алаха — бога няма, апроч Магамета — няма прарока. Гара ні з месца.
Стаяла гара. Што ёй да бога, да цара?
59
Што да прарока боскага ёй, калі пад ёю цвёрдая глеба, калі крутой вяршьшяй сваёй яна сама падпірае пеба.
Думаў прарок:
«Як прымусіць гару? Якім пайсці яму лепей шляхам? Пайду я з алахам пагавару, пайду я параюся з алахам».
Алах нядоўга слухаў яго.
Ён тут жа даў свайму гневу волю: «Не шанаваць прарока майго я пікому пе дазволю!
Хай лепш — паздаровупадабру! — крутануў алах бялкамі.— А не, дык гару я ў прах сатру, не пакіпу па камепі камепь!
Можа, тады адчуе яна, хто ўладар ўсяго сусвета... Апроч алаха — бога няма, няма прарока — апроч Магамета!»
Няцяжка ўявіць, што далей было. Далей на вяршыню гары, як на шыю, накінулі слугі алаха сіло і сталі цягнуць, гнуць сталі вяршьшю.
Цягнулі сілком, цягнулі сілом: «Ідзі да прарока і бі чалом!» Яшчэ ланцугамі гару аплялі, усяк прьшіжалі ў гэтым палоне, каб звесці да ўзроўню нізіннай зямлі, каб звесці да ўзроўню абалоні.
Гара і пайшла...
1969
ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ «ГЕФЕСТ ДРУГ ПРАМЕТЭЯ»
1. Даведка
— Ваша імя Праметэй?
— Так, Праметэй.
— Вы здабылі агонь для людзей?
— Агонь для людзей.
— Нацыянальпасць — міфічны грэк?
— Міфічны грэк.
— Час нараджэння — антычны век?
— Антычны век.
— Вы па паходжанню тытан?
— Так, тытан.
— Вашым ворагам быў тыран?
— Так, тыран.
— Ён прыкаваў вас да скалы?
— Так, да скалы.
— Вашу печань ірвалі арлы?
— Ірвалі арлы.
— Вы абліваліся крывёй?
— Так, крывёй.
— Вы пакрываліся карой?
— Так, карой.
— А дзе былі людзі, дзеля якіх?..
— Дзеля якіх...
— He памаглі ні грэк, ні скіф?
— Hi грэк, ні скіф.
— Ды вы не былі адзін, як перст?
— He быў, як перст.
— У вас быў добры друг Гефест?
61
— Быў друг Гефест.
— Што ёп рабіў, ваш добры друг?
— Мой добры друг...
— Каваў па волі багоў ланцуг?
— Каваў ланцуг.
— Каваў ланцуг з жалеза таго?..
— 3 жалеза таго...
— ...Што здабылі вы для яго?
— Здабыў для яго.
— I ў кузпі той, дзе разам з ім?..
— Дзе разам з ім...
— Кавалі вы шмат лет і зім?
— Шмат лет і зім.
— I сам Гефест, ніхто другі?..
— Ніхто другі...
— Надзеў вам тыя ланцугі?
— ...Мпе ланцугі.
— I распінаў вас па скале?
— Але...
2. Песня каваля Гефеста
Высока мой молат ўзлятае: гээх! Горн мой шугае.
Толькі ўздыхае стары мой мех.
Сумна ўздыхае.
Як быццам вядома меху таму нешта такое, што не дае адпому яму сёння спакою.
Як быццам прадбачыць бяду адну, што наплывае.
Як быццам сваю і маю віну ён прадчувае.
Горн мой іскрыцца і гудзе.
Молат лятае.
62
А Праметэй усё не ідзе. А мех уздыхае.
3. Прызнаыпе Праметэя
He страшны мне, Гефест, багоў пагрозы. Страшпей мне друга даўняга згубіць.
I ў тым сакрэт маёй метамарфозы, што з нейкае пары я стаў любіць. Калі сышоў аднойчы на зямлю — адчуў я раптам, што зямлю люблю... Люблю зямлю, люблю я ўсё зямное, люблю я ўсё і ўся жывое, і мой агонь — агонь любві маёй, не ведаю, нябеснай ці зямной. Глядзеў на свет я новымі вачыма. He ведаючы, як далей мне быць. Ды ведаў: не любіць больш немагчыма, магчыма толькі ўжо адно — любіць. Любіць...
Нязвыклым быў мне новы стан. Пановаму душа была сагрэта.
Сказаў я: «Праметэй, сып Іяпета, тытана сын і сам тытан!
Даволі без любові жыць! Любі!
I імем той любові ўсё рабі!» Стаў іншым я ў сваім змаганні. Паіншаму я гавару з багамі. Зеўс хоча пасварыць мяне з табою, уводзіць у душу мне: ненавідзь! А я ў адказ яму: «Буду любіць! Любоўю даражыць цаной любою!» Зеўс пагражае гнеўна: «Пагублю! Я да скалы прыб’ю на краі света!» А я ў адказ яму на гэта: «А я край света палюблю...»
63
«Арол піць будзе кроў тваю!» «Арла таго я палюблю...» «Святла пазбаўлю, асляплю!» «А я змрок вечны палюблю...»
1971—1974
МАЛОЧНЫ КАКТЭНЛЬ
За столікам насупраць дзве студэнткі сядзелі. Заўважыў я іх прысутнасць. Яны ў мой бок паглядзелі. Смяшынку — хітрынку — саромінку выдалі мне іх вочы.
Цягнулі праз саломінку дзяўчаты
кактэйль малочпы. Цягпулі,
смакавалі, расцягвалі задавальпенне. Іх звонкія тралівалі я слухаў у аддаленні. Чулася зза іх століка пра цёзку майго,
пра Толіка, пра паліто скарочанае, пра нешта яшчэ дзявочае... Апёршыся лакаткамі, студэнткі смакавалі маленькімі глыткамі кактэйль і тралівалі.
Цягнулі кактэйль дзяўчаты, а ён усё не канчаўся, хоць быў даўно пачаты,— дзяўчаты чакалі шчасця.
67
Так, гэта было чаканне шчасця, лёсу, кахання 3& тым кактэйлем малочным — паіўным сродкам дзявочым...
1967
ВЫХАД 3 ТУПІКА
Чалавек у сне можа машынальна пераварочвацца на другі бок.
3 навуковай працы
...Я адвярнуся да сцяны і акунуся ў змрок, у спы. Калі ж прачнуся раніцой — пе сутыкнуся са сцяной, бо я ўжо на другім баку, бо я зусім не ў тупіку. Гляджу у вокны я, у столь, туды, дзе неба, дзе прастор...
1968
69
НЯМА ДУРНЫХ
Дурны, дурны, а шкварку любіць.
Народная прыказка
Ён любіць не толькі шкварку. Ён любіць яшчэ і чарку. Ён любіць і булён.
А бачылі, з якім смакам есць ён булку з макам? Ці мала што любіць ён. Пакуль вядуць разумныя свае размовы сумныя, сухі жуюць бутэрброд, пакуль разважаюць разумнікі, дурань есць ласункі на поўны рот і жывот. На смачнае ён ласы.
I любіць не толькі кілбасы. Ён любіць яшчэ шмат што: і добрую апратку, і лайкавую пальчатку, і выезд на аўто.
He толькі цёплае месца, дзе добра п’ецца і есца,— ён любіць і арэол.
Ён любіць высокае званне, і тытул, і шанаванне: не курыца, а арол!
Ён любіць...
Ён шмат што любіць. Ён нас прадасць і купіць,
70
разумнікаў, тых і другіх. Прадасць і пакажа кукіш — маўляў, мяне не купіш, маўляў, няма дурных.
1968
НЕПРАМЕТЭІ
Для тых, каму не хапае святла, для тых, каму цяпла не хапае, ёсць парада у пас адпа: хай сам пра сябе ён болей дбае. Хочаш жыць у святле і цяпле — сам здабывай агояь для сябе. А мы... мы не лезем па ражон, тым больш — па ражон небяспечны. А мы свае пальчыкі беражом, баімся іх апеч мы.
Мы прыкавалі моцпа сябе да скалы уласнага страху. I пе арол нашу печапь дзяўбе, а верабей з суседпяга даху. Звычайпы, шэрапькі верабей, якому ўсё роўна чым пажывіцца — мякінай, крывёй, рудой вадзіцай,— абы чырыкаць было весялей. Чыкчырык, чыкчырык...
1969
72
ТРЫ БРАТЫ
Паводле народнага жаргу
Жылібылі тры браты.
Жылі, не ведаючы бяды. Нс змалі бяды да той пары, пакуль пе памёр іх бацька стары. Памёр іх бацька, пакінуў ім хатку старэнькую зусім.