З'яўленне
Анатоль Вярцінскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 112с.
Мінск 1975
Хатка разваліцца восьвось, адно, што хоць падпоры ёсць. Сумуюць браты: што ім рабіць? — ІІовую хату трэба рубіць,— кажа малодшы.— Дзе тапор? Пайду па лясіну я ў бор.
— I сапраўды, што бедаваць,— кажа сярэдпі,— хадзем будаваць! Я па каменне, па гліну пайду, новы падмурак закладу.
Старэйшы ўсміхнуўся ў адказ: — Нялёгкая праца чакае вас. Вы слухайце лепей мяне, бедакі, ёець выхад найлепшы, не такі.
— Стукгрук! — ускрыкнуў старэйшы брат,— Вось вам і хата, лепшая з хат!
Цяпляп! — разявіў зноў ён рот.— Бачыце, печ стаіць пасярод!
Здарова ў повай хаце, браты!.. Браты раскрылі толькі раты.
73
— Стукгрук! — паўтарылі ціха ўдвух.
— Цяпляп! — агледзеліся паўкруг.
Новая хата ў іх ці не?
Ці гэта прыснілася ім у сне?
Жыць прадаўжаюць у хаце той — нібыта новай, нібыта старой.
Дзіркі ранейшыя ў сцяне.
Новая хата ў іх ці не?
Калі ж ударылі халады, усё зразумелі браты тады. Сталі яны бедаваць, сумаваць, як ім зіму перазімаваць?
— Ээ! — кажа старэйшы.— Вашу бяду я адным словам развяду.
Я ўладжу справу ў адзін міг. «Стукгрук! Цяпляп!» —
і ў падпечак шмыг. — Тут,— кажа,— пі ветру, ні дажджу, тут да вясны перасяджу.
Малодшы брат туды пе палез, узяў тапор і пайшоў у лес.
Сярэдні брат рыдлёўку знайшоў і па каменне, па гліну пайшоў. Працуюць браты, не шкадуючы рук.
Старэйшы з падпечка:
«Стукгрук, стукгрук!» Шчыруюць браты —
толькі хата была б.
Старэйшы з падпечка:
«Цяпляп, цяпляп!» Хату браты збудавалі ўдвух, у повай хаце — цёплы дух.
Вылез з падпечка старэйшы брат, ён повай хаце таксама рад.
— Ну што казаў я?! — ускрыкпуў ёп.—
74
Стукгрук — і хата стаіць як звон. Цяпляп — і гора ўсё з плеч, стаіць пасярэдзіне хаты печ. Чаго раскрылі, браты, раты? Здарова ў новай хаце, браты!
1969
КАМАРЫ
Спаць доўга не давалі камары.
Яны ўсё ляцелі і ляцелі.
Мяпе шукалі у маёй пасцелі, а кроў маю — у маім целе, кусалі, пакідалі пульхіры.
Сваёй манерай пападаць (яны чым ніжай, тым прарэзлівей гудзслі) пагадвалі: у дні вайны пікіраваў так самалёт да цэлі.
Такі ўжо быў ёп — голас камароў.
Яны — павінен ім аддаць належнае — не ўтойваюць, што мэта іх драпежная, пішчаць адкрыта: падавай ім кроў!
Тут стала раптам мне пе па сабе. Выходзіць, думаў я, усё ў прыродзе проста: хто траўку шчыпле, хто смакуе проса, а хто вось кроў маю жывую п’е?
Усё залежыць, значыць, ад таго (такое я рабіў адкрыцце), як корміцца хто і ў якім карыце: крывінка задаволіць аднаго, другому падавай кровапраліцце.
Над самым вухам зноў гудзеў камар... ...Адным спакою не дае спакуса
76
глытаць з вантробамі сваіх ахвяр, з другіх хапае дробнага укуса. Дарэчы, думаў я, ў прыродзе і людзей часцей кусае дробненькая сошка — камарык, блошка,
клопік, мушка, мошка — а буйныя драпежнікі радзей.
Мне сапраўды было пе па сабе. Хтосьці крыві маёй хацеў папіцца, а я павінен быў з ім біцца, на ўласным забіваць ілбе.
Вось сітуацыя...
I брала мяне зло. За што? За грэх які мяне каралі? Я уставаў, запальваў я святло, ганяўся з ручніком за камарамі. Зганяў са столі іх, зганяў са сцен, адкуль яны зляталі, нападалі, кідаўся па пакоі і мой цень...
I тут я ўспомпіў аб адной дэталі. Успомніў — недзе я чытаў рапей,— што пас кусаюць не самцы, а самкі, а жонкі камарыпыя і мамкі, і стала раптам пеяк спакайней. I справа весялей пайшла далсй. Вяртацца зноў стаў добры гепій — гумар. I непавісны камарыпы зумер таксама ўжо звіпеў больш весялей.
Я зноў ляжаў пад коўдраю сваёй. I ўжо здаваўся наступ камарыны не столькі злом крывавай камарыллі, а колькі звычнай мітуснёйгрызнёй.
77
Ну> словам, драма стала бытавой.
3 сябе у цемнаце я насміхаўся: «Ну» як ты з камаром змагаўся, дакладпей, з камарыпай удавой? Філосаф, гарадскі жыхар, інтэлігент...
Забыў па чым фунт ліха. Ну, а калі б і укусіў камар, і пават не камар, а камарыха?..» Я засынаў нарэшце па зары.
I чуў скрозь сон
звон камарыны ціхі. Усё цішэй звінелі камары.
Усё цішэй кусалі... камарыхі.
1969
ШТО СНІЦЦА КУРАМ
He ведаю я, што спіцца арлам у гнёздах іх на вяршынях горных. Ды ведаю я, што сніцца курам на курасаднях хісткіх, чорных. Няцяжка ўявіць курыпыя сны... Збірае курыца цэлымі днямі свой корм — на таку, на сметпіку,
Ў яме, шчыруе яна ад зары да зары.
Тым і жыве, для таго і жыве. Толькі і знае, што несці яйкі. Думкі другой няма ў галаве. А гонар які? А гонар ніякі. А слава якая ідзе па пятах? Што курыца —
гэта зусім не птушка, а толькі нясушка ды квактушка, што песня адна ў яе —
квох ды кудах, піто кветка адна ў яе —
кураслеп, хвароба адна —
слепата курьшая. Нялёгкі яе, курыпы, хлеб, доля яе, курыная, крыўдная.
Быў бы хоць певень добры ў яе,
79
які паважае свае абавязкі.
А ў гэтага выгляд хаця і баярскі, а ласкі баярскай не дае.
Ён тузане на хаду за віхор, і тут жа лапоча з палёгкаю крыламі, і тут жа імчыць на суседні двор за чужымі хвастамі курынымі.
I вось летуценіцца курыцы ў сне, калі яе ноч на жэрдках гушкае, што стала яна сапраўднаю птушкаю і кружыць, ляціць у сіняве.
Ляціць аж за трыдзевяць зямель. А побач птах яе адзіны, адданы ёй, як журавель, пяшчотны, з шыяй лебядзінай... Ёй сон бы той бясконца сніць. Ды раптам певеньяедарэка залопае, закукарэкае, і абрываецца сну ніць...
1909
АНЕКДОТЫ, ЦІ МАЛІТВА Ў ГАСЦЯХ
...А я маўчаў, як ідыёт.
I я ўзмаліўся: «Божа мой, божа! Дай і мпе які апекдот!
Столькі маўчаць ужо пягожа. Ты даў сурвэтку, даў прыбор, віна наліў, пасыпаў плова, даў мпо суседку, як на падбор. Дай мне яшчэ і дасціпнае слова. Глядзі, як падвешаны ў іх языкі, якія яны ўсе вастрасловы. Падкінь і мне анекдот які, хаця б з барадой, хаця б не повы. Глядзі, паспяваюць і тут, і там. Глядзі, як з зоркасцю арлінай яны выглядаюць лепшай вяпдліны для сябе і сваіх дам.
I ў той жа час —
вясёлы расказ. I так дарэчы! Проста здорава!.. Божа, дай хоць па гэты раз, дай хоць кроплю такога порава. 3 норавам лёгкім усім лягчэй. Жанчынам пораў такі даспадобы. Божа, няўжо я горш за людзей? Чаму я сёнігя такі змрачналобьт?
81
Сяджу і маўчу вось, як пямы. Божа, я ведаю, родпы божа, што апекдоты расказваць пошла,— не для таго сабіраемся мы.
I ведаю я, што гэты тост не толькі пошлы, але і няшчыры, не варты госця і мужчыны, што аўтар тоста — шалахвост.
I знаю: фальшывяць гаспадары, калі ўсё хваляць патрэбнага госця...
I ўсётакі дай мне які досціп, дай анекдот, хаця б стары. He ганарыстасць мяне гняце. Проста маўчаць ужо няёмка, калі вакол такая гамонка, калі такое застолле ідзе.
Урэшце, я знёс бы гэты цяжар, калі б не мапера суседкі, што справа, на кожны апекдот ці жарт пляскаць у ладкі і ўсклікваць: «Брава!» Божа, ты мне наліў віпа, божа, ты мпе пасыпаў плова, дай мне яшчэ і вясёлае слова.
Хаця б таму, што побач яна». Ага, здаецца крануўся лёд. Ага, успомніў!
Вось зараз грымпу! Вось зараз выдам анекдот! — «Двое пайшлі вудзіць рыбу...» Як толькі лепей пачаць яго? Як? Трэба ж выбраць зручпы момант. Ды і язык цяжкі, як молат, ды і язык нібы намяк.
Язык памяк, і ў горле камяк. Тут слова пе выціснеш ніяк,
82
не тое што весяліць кампанію. Будзе суцэльнае замыканне, нячленараздзельнае заіканне... Божа, можа, паможа каньяк! He памагае... Маўчу, як статуй, Божа, ратуй!..
1969
ГАРА 3 ГАРОЙ HE СХОДЗЯЦЦА...
Амаль не жартоўная сучасная песенька
Спачатку за рукі ўзяліся, сышліся, абняліся, дарогай адной пабрылі. А потым развяліся, а потым разышліся, бы ў моры караблі.
Гара з гарой не сходзяцца, але, калі даводзіцца стаяць ім побач парой,— гара з гарой не расходзяцца, гара з гарой не разводзяцца. Ды гэта гара з гарой...
Спачатку, калі здружыліся, кляліся і бажыліся усё рабіць заадно.
А потым сталі сварыцца, кім бульба павінна варыцца, каму выбіваць радпо.
Гара з гарой не сходзяцца і г. д.
Спачатку шапталіся міла, буркаталі мірпа, была пяшчота адна.
84
А потым грымелі, як трубы, ці гаварылі скрозь зубы, груба: «Так... не... на...»
Гара з гарой не сходзяцца і г. д.
Адзін на аднога глядзелі поглядам, поўным надзеі, поўным любві і дабра. А потым глядзелі коса, а потым глядзелі злосна, глядзелі зпад ілба.
Гара з гарой не сходзяцца і г. д.
Былі харошымі, слаўнымі, былі лепшымі самымі, найлепшымі былі.
А сталі нехарошымі, сталі самымі горшымі,— горш няма на зямлі.
Гара з гарой не сходзяцца і г. д.
Што ж было спачатку? Было ўсё у парадку, пакуль каханне было? А потым малапамалу каханне мінавала, каханне было ды сплыло?
Гара з гарой не сходзяцца і г. д.
У чым жа тут прычына? Віноўны ён ці жанчына? Нялёгка даць адказ.
85
I гэта — другая тэма, пра гэта падумаць трэба. Пра гэта ў наступны раз.
Гара з гарой не сходзяцца, але, калі даводзіцца стаяць ім побач парой,— гара з гарой не расходзяцца, гара з гарой не разводзяцца. Ды гэта гара з гарой...
1972
* * *
Давайце уважліва глянем адзін адному у твар.
Магчыма, не ўбачымся болей: выпадак — наш гаспадар. Калі ж і сустрэнемся, можа, праз доўгія гады, такімі мы ўжо не будзем, іншымі будзем тады.
Давайце уважліва глянем...
1968
89
УСПАМШ БЫЛОГА ВЯСКОУЦА
У горадзе жыць зручна. Кран павярнуў — і тут жа вада ў цябе пад рукой. А помніцца, як ад студні нёс ты поўныя суды вады сцюдзёнай, важкой. Вада калыхалася ў вёдрах, і Ў Двух тых люстрах водных успыхвала святло, плыло ўсё сяло.
Вёдры калыхаліся... 3 другога краю сяла дзяўчына, з якой кахаліся, насустрач табе ішла.
Ішла па ваду і пела: «Ой, сохне рута ў саду, палью я тую руту, па ваду пайду.
Палыо я рутумяту, пайду я па ваду. А як прыйдзе восень, замуж я пайду...» Вёдры калыхаліся. Мы з дзяўчынай усміхаліся. Можа, таму, што кахаліся, а можа быць, таму, што ўсё так адбывалася,
90
што вада разлівалася, што ў вёдрах адбівалася па сонцу аднаму.
Ты смяяўся: «3 поўнымі!» Япа чырвапела: «3 пустым...» Чамусьці ўсё тое помнім, не забываем аб тым.
1968
ЭЛЕГІЯ ЧАКАННЯ
Яна ўсё не ідзе, яна ўсё спазняецца...
А можа, яна прайшла міма і не заўважыла?
А можа, прыходзіла ў другі час?
А можа, прыходзіла на другое месца?
А можа, мы дрэнна дамовіліся?
А можа?..
Нехта сюды ідзе.
Здаецца, знаёмыя крокі, здаецца, знаёмая постаць. Нарэшце яна ўсміхаецца мне і восьвось працягне мне рукі, і я працягну свае...
He, я зноў памыліўся.
Гэта не яна... не яна... не яна.
Але дзе яна? Што з ёю?
Ці прыйдзе япа наогул?