• Газеты, часопісы і г.д.
  • З'яўленне  Анатоль Вярцінскі

    З'яўленне

    Анатоль Вярцінскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 112с.
    Мінск 1975
    24.53 МБ
    Ці, можа, яе няма зусім?
    Можа, я яе выдумаў?
    Можа, яна зусім не павінна прыходзіць сюды, пад гэтае вось дрэва, пад гэты вось ліхтар, на гэтае скрыжаванне.
    Можа, мне ўсё гэта прыснілася?.. Я гляджу на гадзіннік,
    92
    я гляджу на сонца, я гляджу на зоры, якія пачалі ўжо высыпаць на псбе... Яна ўсё пе ідзе.
    Колькі гэта часу?
    Колькі хвілін прайшло, колькі гадзін, колькі дзён, колькі год?..
    На ма& плечы падае снег, на мае плечы падае пух, на мае плечы падае пыл, зямны і касмічны.
    Лісце і зоркі падаюць на мае плечы.
    Я адчуваю іх цяжар.
    Але яшчэ большы цяжар маёй адзіноты. Дзе ж япа?
    Ці яна ўжо тут была?
    Ці яна ўжо прыходзіла
    і працягвала мне насустрач рукі,
    і смяялася,
    і гаварыла: «Харошы мой».
    I гаварыла: «Кахаю».
    Ці, пічога не гаворачы, проста тулілася да мяне, клала мне галаву па грудзі. J я не ведаў, што рабіць — ад хваляваяня, ад печакапасці, ад шчасця... Можа, гэта ўжо ўсё было?
    Але чаму тады я ўсё чакаю яе?
    Чаму я ўсё гляджу на гадзіннік...
    Колькі гэта ўжо часу?
    Колькі хвілін прайшло, колькі гадзін, колькі дзёп, колькі год?..
    93
    На мае плечы падае спег, падае пух, падае пыл, падаюць зоры.
    На мае скроні падае сівізна...
    Mae згорбленыя, ссутулепыя плечы...
    Мая сівізпа...
    Божа, як я пе мог зразумець раней!
    Я ж настолькі змяніўся ад свайго чаканпя, што яна — яна ж усё такая — прайшла міма мяне сваёй маладой, сваёй лёгкай, сваёй стройяай ііаходкай і не пазнала мяне.
    Як я не здагадаўся, як я не зразумеў гэта раней? Відаць, я так быў заяяты сваім бясконцым чаканнем...
    1968
    ВЯСНОВЫ ЗАКОН
    Закон адвечпы і мудры: калі сутрэнуць вясну, жапчыны скінуць футры, дрэвы накінуць ліству.
    Будуць, па тым законе, жанчыны нас хваляваць, а дрэвы супакойваць, думкі навяваць...
    1969
    95
    ТОЙ год...
    Той год пезвычайны я пе забыў, той год незвычайны.
    Той год ураджайпы вельмі быў, па дзіва ўраджайны.
    Шмат спегу было,
    шмат сонца было і ліўняў пямала.
    Зімою было — гуло і мяло, а летам — расло і буяла.
    Яблыкі спелі, спеў белы наліў, святлейшы за поўдня.
    Той белы паліў я з табою дзяліў.
    I плавала поўня...
    Той год яе забыць мпе, той крыгаход, вясёлы, вясенні.
    Той год пе забыць мне, той карагод, святочпы, вяселыіы.
    У тым карагодзе кружыліся ўсе, як дружныя дзеці,—
    і зоры, і росы, і сопца ў pace, і вецер, і квецепь...
    Ці, можа, той год прысніўся ў сне мне на дасвецці?
    1969
    96
    ПАРАДА ЮНЫМ ЗАКАХАНЫМ
    Вы самыя шчодрыя з людзей. Вашая шчодрасць не знае меры. Да скарбаў сваіх, як чарадзей, вы расчыняеце насцеж дзверы. I безаглядна — куды шчадрэй! — адзін аднаго асыпаеце скарбамі — ласкамі, марамі светлазаряымі, клятвамі і гэтак далей.
    Як шчодрымі вам не быць, калі няма багаццю вашаму меры, калі вы багатыя, як каралі ці, лепей, як мультымільянеры. Ды што там мільёны ці мільярды, калі вам, як лепшы самацвет, ззяе ўвесь свет, увесь сусвет, калі вам належаць зор мірыяды. Святлеюць сузор’і ўгары, палаюць зоркі на небаглядзе, звісаюць нізка, як яблыкі ў садзе,— толькі бяры іх і дары!
    I я вам кажу:
    у добры час!
    Бярыце, дарыце сваё багацце! Нічым не хачу азмрочваць вас. Толькі параду адну хачу даць я: пакіньце штонебудзь пра запас,
    97
    скарбы свае да канца не трацьце.
    Я не кажу: на чорны дзень.
    Я не кажу: на час няшчасны. Хай вас міне няшчасця цень, гэтак жа, як і разлік мяшчанскі. Ёсць дні, калі канчаецца штось, калі канчаецца зорны дождж, а пачынаецца шэры, не зорны, не залаты, не ілюзорны.
    Вось тут і спатрэбіцца якраз той вашай шчодрасці запас, гатоўнасці той варочаць горы, дарыць адзін адному зоры. А зрэшты, што толку
    з карысных парад, якія заўсёды чамусь неўпапад!
    Ешце з голаду,
    кахайце змоладу, іначай вы —
    ні к сялу ні к гораду. Кахайце, ляціце да сонца ікарамі, адзін аднаго асыпайце скарбамі, асыпайце самацветамі — ласкамі, клятвамі, марамі светлымі!
    Пакуль кахаецца — кахай!
    А там што будзе — і будзе няхай!
    1969
    СВЯТА
    Яго абвяшчалі не фанфары — гучалі прызнання нашага чары.
    Святло выпраменьвалі не гірлянды — свяціліся ярка нашы пагляды.
    He медзь выбівала гулкія маршы — кроў біла ў грудзі і скроні нашы.
    He флагі ўспыхвалі агніста — было жывое наша адзінства.
    Спраўлялі лепшае свята зямное нас двое...
    1970
    99
    * * *
    Што казалася, што адбывалася? Былі словы — як шолах травы:
    «Я баялася... Я баялася, што паедзеце раптам вы». «Я баялася...»
    Была боязь.
    «Я баялася...»
    Быў страх.
    Толькі ўсё ж адыходзіў поезд і імчаўся на ўсіх парах.
    Усё бегла, усё зрывалася — дрэвы, хаты, слупы, ірвы...
    «Я баялася... Я баялася, што паедзеце раптам вы». Мне насустрач усё бегла, бег пасустрач цэлы свет. А між намі расла адлегласць, толькі беглі словы ўслед: «Я баялася... Я баялася, іпто паедзеце раптам вы».
    ...Мне сягоння доўга не спалася, аж да ранішняй сінявы.
    Пачуццё не знала спачыпку. I ўявілася раптам мпе ты
    100
    той маленькаю дзяўчынкай, што баіцца цемнаты.
    I мне стала відавочнаю сувязь між дзіцячаю той першай бояззю прад цемпатой і трывогай тваёй дзявочаю. Плачуць душы нашы, як каня, з дня у дзень і з году ў год, прагнуць душы святла спатканняў і баяцца імглы адзінот...
    Ты мне светла уяўлялася: «Я баялася...»
    1970
    ПЛАЧ ПА НЕРАСТРАЧАНАЙ ПЯШЧОЦЕ
    Плача жанчына
    Плачу я...
    Мне б са сваёй пяшчотай, мне б са сваёй пяшчотнай істотай пець і звінець сярэбранай нотай, гуллівай, шчаслівай быць, шчаслівым другога рабіць.
    Ды я вось не радуюся, я плачу. Што я са сваім багаццем значу, калі я пашу яго, а пе трачу, калі я дарэмна пашу пяшчоту — сваю душу.
    Колькі ўва мне яе — гэтай пяшчоты! Як у вясновым садзе лістоты.
    Я ёю поўна, як мёдам соты. Мінае за годам год, гарчае дарэмна мёд.
    Плачу я...
    Толькі не чую адказу. Маўчанне тут горай за абразу. Сказалі б ужо, адказалі б адразу, можа б, лягчэй было, можа б, не так гняло.
    Можа, на ўсё глядзела б іначай я, каб я не ведала і не бачыла,
    102
    як нам патрэбна пяшчота гарачая, як тужаць вакол па ёй — жончынай, сястрыной...
    0, мая бедная пяшчота!
    He радасць мая — мая бядота, не слодыч мая — мая гаркота. Што мне з табою рабіць, як мне з табою быць?
    1972
    * * *
    Я жыў высока на гары. Было высокім неба поўдня. Была высокай поччу поўпя. Высокім быў — як свет, стары — спеў петушыны па зары.
    I быў высокім горны вецер... I снілася мне на дасвецці, што я ўзлятаю, нібы пух. Вучыўся зноў лятаць мой дух. Зноў чуў я покліч вышыні, прасторы кліч...
    I, як над дахамі, лятаў над крыўдамі і страхамі, над дробязямі мітусні.
    Было высокім сонца поўдня. Было ў пакоі ззянне промня. I бачыў у яго святле я Вашы пісьмы на стале... Лятаў мой дух, як птах вясенні, быў вольны, радасны, жывы.
    I ў гэтым светлым узнясенні былі са мною побач Вы.
    1973
    104
    * * *
    Была узрушанасць парыва, была даверлівасць цяпла... Любві магчымасць апаліла, магчымасць шчасця апякла. Гарэў, як пацалунак лёсу, на нашых вуснах той апёк, калі мы засьшалі позна і гас лясны наш аганёк. Сны наплывалі, нібы хвалі, за хваляй хваля —
    сон за сном. Мы ў сне, шчаслівыя, ляталі... Ды дзень стаіўся за акном. I потым стукаў асцярожна, сінеў цвяроза у акне.
    Мы абуджаліся трывожна: «Наяве ўсё было ці ў сне?» Глядзелі сумнымі вачыма у неасветлены куток, і ўспамінаўся нам радок: «А шчасце так было магчыма».
    1973
    105
    ЛЮБАЯ, ГЭТА —HE ЗДРАДА...
    Тут адпа спагада толькі б дарэчы была... Любая, гэта — пе здрада, любая, гэта — бяда.
    Здрада інакшай бывае — тады бывае разлік, тады душа забывае, тады хітруе язык.
    У здрадзе ёсць злая воля, злая наўмыснасць ёсць.
    А гэта — як лёс, як доля, як пяпрошапы госць.
    Прыходзіць і бурыць парадак.
    I ў сэрцы тваім пустата... Любая, гэта — не здрада, любая, гэта — бяда.
    1973
    106
    * * *
    Пакуль не было цябе, мая думка —
    дзікая птушка — кідалася непрыкаяна, не ведала, куды ляцець, у які бок свету падацца. А цяпер яна ведае свой шлях, ведае сваё месца.
    Яна ўсё ляціць і ляціць да цябе, як ляцяць птушкі ў вырай, і мірна дзяўбе свае салодкія зярняты з тваёй мяккай, цёплай далонькі.
    Пакуль не было цябе, маё пачуццё —
    дурпенькае цялё — хадзіла непрыкаяна па выгане, не ведаючы свайго месца, не ведаючы сваёй травы.
    А цяпер яно ўсё ходзіць вакол цябе, як ходзіць на прывязі цяля,
    і спакойна шчыпле сваю салодкую травіцу з твайго шчодрага, сакавітага лугу.
    Дзякуй табе!
    1973
    107
    * * *
    Мужчына. Жанчына. Чаканне.
    Шуканне. Блуканне. Час.
    Жапчына. Мужчына. Спаткашіе.
    Вітапне. Пытанне. Адказ.
    Мужчына. Жанчына. Дыханне.
    Серцабіццё. Забыццё.
    Жанчына. Мужчына. Каханне.
    Мужчына. Жанчына. Жыццё.
    1974
    ittjr
    108
    Змест
    *** Што значыць сапраўдным другам быць?.. .	5
    З’яўленне .................................... 6
    I
    Начны бераг. Паэма............................ 9
    Паэма мора....................................23
    2
    Аптымістычны верш ............................35
    Пра дзярзаннс.................................37
    *** Бачу я: пехта некага любіць.............. 39
    *** Зноў не сумеў стрымаць	свой гнеў......... 40
    Там дома, у вёсцы.............................42
    *** Цётка плакала па ўсім	свеце.............. 43
    Расказ папярэдадпі лета ..................... 44
    Іх апошняя воля...............................48
    Параўнанне...........................,	. . .	50
    3
    Адлучэнне Талстога ад царквы..................53
    Размова з Ду Фу...............................56
    Каментарый да карана..........................59
    Варыяцыі на тэму «Гефест — друг Праметэя»	61
    1.	Даведка ...................................61
    2.	Песня каваля Гефеста.......................62
    3.	Прызнанне Праметэя.........................63
    109
    4
    Малочны кактэйль...................................67
    Выхад з тупіка.....................................69
    Няма дурных........................................70
    Непраметэі ........................................72
    Тры браты.........................................73
    Камары ...........................................76
    Што спіцца курам..................................79
    Анекдоты, ці малітва ў гасцях......................81
    Гара з гарой не сходзяцца........................ 84
    5
    *** Давайце уважліва глянем...................... 89
    Успамін былога вяскоўца...........................90
    Элегія чакання....................................92
    Вясновы закоп.....................................95