З'яўленне
Анатоль Вярцінскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 112с.
Мінск 1975
(I сам сабе сказаў пры гэтым: калі ты лічышся паэтам, дык вось пра гэта напішы.) Усе былі мы сонцу рады... Ды вось, нахмурыўшы чало, падумаў я, што недзе гады павыпаўзалі з нор і рады, што сонца і для іх ўзышло; яго цяпло, яго святло пераўтвараюць гады ў яды. Настрой мой крыху быў азмрочаны. Ды тут жа адмахнуўся я
19
ад думкі той, ад гадаўя з яго балотнаю абочынай. Яно было, і ёсць, і будзе. Ды справа ўсётакі не ў ім, а справа ў гэтым светлым цудзе, якое сонцам завуць людзі, якое робіць вёсны з зім, дзень з ночы і вясёлку з хмары, якое свеціць зноў для нас, не патрабуючы ў адказ ні ўзнагароды, ні ахвяры. Нам сонца, думаў я далей, дае высокі ўзор служэнпя, велікадушнага свячэння... Свяціла сонца ўсё святлей. Свяціла сонца, ярка ззяла, падзею новую ўсяляла.
Я паглядзеў упіз, на Сож, і толькі вымавіў:
«Прыгож...» Ён быў амаль непазнавальны, паўночны субяседнік мой. Іскрыліся на сонцы хвалі ва ўсёй сваёй красе рачной. Дымкі апошняга туману сплывалі ў сінь, сплывалі ўдаль. I не было ужо амаль трывожнага начнога стану. Што, Сож, жывём?
I жыцьплыць будзем?! Цябе мы, можа, не забрудзім і не загубім цябе ўсё ж?
Ёсць шансы, Сож!
Ёсць сонца, Сож! Яго мы скінулі з рахунку, шукаючы ўначы ратунку
20
ад нечыстот, брыдот, атрут, а сонца, бачыш, тут як тут. Выходзіць, каб рабіць прагнозы, патрэбен не адзін настрой, тым больш настрой пары начной,— патрэбеп і разлік цвярозы.
Патрэбен сонечны усход, яшчэ з усходам трэба раіцца. Заўважыў правільна парод: мудрэйшая за вечар раніца.
9
Мой дарагі адміністратар з гасцініцы пад назвай «Сож», ноч для мяне была не стратай, была знаходкай гэта ноч.
Я не скажу, што я не змораны, што адпачыў я ля ракі, ды ў кожнай справе —
два бакі: той, хто не спіць, гаворыць з зорамі. Я з імі ноччу меў размову, я з Сожам ноччу гаварыў, сустрэў я раніцу вясновую і светлы перажыў парыў.
Дарэчы, гэтая паэма, яе пачатак, яе тон падказаны мне ноччу той, навеяны яе павевам.
He ноч — суцэльнае адкрыцце, найлепшая з узнагарод.
I я на вас зусім не ў крыўдзе,
21
хутчэй за ўсё — наадварот. Вось так, таварышы з гасцініцы. I калі хто з маіх калег патрабаваць пачне начлег, на вас з пагрозамі накінецца, як скажаце вы у адказ, што вольных месц няма у вас,— вы проста вырашайце клопат: вы укажыце па мой вопыт, скажыце: «Быў у нас такі... Пайшоў у парк ёп, да ракі, там ноч правёў, зрабіў тым вывад, што у ляспапні многа выгад і многа розных пераваг — не менш, чым у прыемлах снах...» Скажыце: «Сон — такая прыхамаць, якую трэба часам гнаць.
Паэту трэба меней дрыхнуць, а болей думаць, болей дбаць, каб лепшы верш свой не праспаць».
1970
ПАЭМА МОРА
1
Што будзем рабіць з табой, мая змора?
Да мора!
Адкуль жураўліная гэта пакора?
Да мора!
Душа захацела марскога прастору...
Да мора!
Лета прайшло, а другое не скора...
Да мора!
Сябры і сям’яне, не трэба дакору!
Да мора!
Як быццам там іпшыя шчасце і гора...
Да мора!
2
Выйду на бераг рана, маленна скажу у цішы: «Павей, абвей, марана, марана, мой твар асвяжы.
Другія павевы і ветры на ім пакідалі свой след.
Абвей, каб зноў быў светлы, быў свежы шмат зім і лет.
Марана, я чую твой подых, лёгкі, як дотык у сне...»
23
Марапа ідзе па водах і ў твар ціха вее мне.
3
Шумела мора за акном... Яно было спакойным зранку, ды зашумела перад сном — як быццам пела калыханку: «Спі, чалавеча, спі, засні.
Ты спіш заўсёды ноччу цёмнай, пасля штодзёпнай мітусні, пасля сваёй турботы дзённай.
А мне — шумець,
і я шумлю, насуперак усякім зморам. Мне — кідаць хвалю на зямлю, мне — кідаць выклік ціхім зорам. Спі, чалавеча, спі, засні.
Ты тут часовы, чалавеча.
Аднойчы ты заснеш зусім. А мне — шумець,
шумець мне вечна. Шумець і ноччу мне і днём, шумець зімою мне і летам». Шумела мора за акном.
Спаў моцна чалавек, і гэты чалавек — быў я...
4
Якое было яно?
(Хаця не сказалі «мора», ды ясна было ўсё адно, што мы пра мора гаворым.)
24
Якое мора было?
He гуло, не раўло яно раз’юшаным зверам, зыбалася ў рытме мерным — было міласэрным.
Якое мора было?
На гэты раз не гняло, змрочна не бушавала, не гнала цёмнага вала — мілавала.
Якое мора было?
Ззяла, як серабро.
Хвалі не дыбіла, гальку не драбіла — любіла.
Якое мора было?
Шчодра дарыла цяпло, горача уздыхала, на ўлопні сваім калыхала— кахала.
5
Наіўны, я думаў: ты толькі мая.
Уласнік, я думаў, што ты мая ўласнасць.
Ды мора і сонца унеслі тут яснасць, з морам і сонцам дзялю цябе я.
Ты ў мора пайшла, і насустрач табе
25
яно закіпае пяшчотай любоўнай. Яно цябе любіць і мераю поўнай усю сваю страсць табе аддае. Я не магу адвесці вачэй.
Жанчына і мора!
Дзве вольных стыхіі! Хвалі марскія і грудзі тугія, белая пена ля белых плячэй!
3 той белізпы нараджаюцца чайкі. На белых тых чаек гляджу я ў адчаі. Бога марского я малю, прасіць яго ў адчаі мушу: «Вярні мне любую маю, вярні каханую на сушу».
Нарэшце дайшла малітва мая. Ты з мора выходзіш —
уся салёная, вочы твае,
як мора, зялёныя.
«У мора ўлюбёная»,— думаю я. Насустрач іду я
і выгляд раблю, нібы не знаю піякага мора, нібы пе знаю ніякага гора, нібы спакойна, разумна люблю. Выгляд раблю, што я не Атэла, спакойна кажу табе: «Адпачпі». Твая галава на маім плячы. Ды бачу: ты сонцу даверыла цела, працягваеш рукі насустрач яму, сонцу любімаму свайму! Жапчына і сонца!
Хіба вас падзеліш? Хай свеціцца дзепь ваш!
26
А быў бы, як сонца, я малады, быў бы, як мора, я пяшчотны, лашчыў бы так твае плечы і шчокі, што ў сонца адбіў бы цябе назаўжды... Наіўны, я веру, што можна адбіць, што можна набыць, прысвоіць стыхію, зрабіць рабыпяю багіню.
Стыхію можна толькі любіць, багіню можна толькі любіць! Нельга адбіць, набыць, купіць — толькі любіць, толькі любіць!
Гора мне, ўласніку, гора, о мора!..
6
Шчаслівы ты быў і быў нешчаслівы...
Прылівыадлівы, адлівыпрылівы. Цвярозы разлік
і жывыя парывы... Прылівыадлівы, адлівыпрылівы. Надзея, твае зелянеюць зноў нівы...
Прылівыадлівы. Прыходзімадходзім, наш поступ імклівы...
Адлівыпрылівы.
«I будзеце зноў вы, раз ёсць, раз былі вы...»
Прылівыадлівы.
«Зноў шэпт паўтарыцца, гарачы, гуллівы...» Прылівыадлівы, адлівыпрылівы.
27
7
Гэта было учора ці пазаўчора было: пагода пайшла за мора, за горы сонца пайшло. Як быццам былі яны ў змове, мора з горпай градой, як быццам стала ўзмор’е ахвяраю змовы той.
Ці быццам бы нас пакаралі, нас з марпасцю нашай людской... Сопца было за гарамі, пагода — за даллю марской. Занылі песімісты, як у вялікай бядзе: «Дзе ты — дзень прамяністы? Яснае сонца, ты дзе?» А ў аптыміста бадзёра свяцілася чало:
«Пагода пайшла за мора, сонца за горы пайшло». Плач ахапіў узмор’е: «Адкуль пагоду чакаць? 3 мора чакаць надвор’я, што ветра ў полі шукаць!» «Зусім не чакаць яшчэ горай,— гучаў аптымістаў хор.— Прыйдзе пагода з мора, узыдзе сопца зза гор!» Я моўчкі выходзіў на бераг. Ясна было толькі мне, што можна ў пагоду верыць, а ў непагоду — не.
Яшчэ сам сабе адзначыў: «Не бачу сур’ёзных нагод
28
для вельмі вялікага плачу, для вельмі бадзёрых нот. Тым болей не нагода — непагодны час, тым болей што пагода не залежыць ад нас.
Што ад нас залежыць, дык гэта — быць сабой, захаваць свежасць надзеі сваёй людской».
I тут я ўступаў у палеміку з адпым нашым вялікім сучаснікам, вядомым вучоным, які сказаў: «Калі гутарка ідзе пра пагоду або гульню ў латарэю, то тут надзея не паможа... А калі мець на ўвазе палітыку, узаемаадносіны людзей, то тут мы павінны спадзявацца. Калі ў чалавека ёсць надзея, то ён паводзіць сябе так, каб гэту надзею ажыццявіць». Я адказваў: «Нават калі гутарка ідзе пра пагоду, надзея мае сэнс. I ў такім выпадку чалавек, які не траціць надзеі, застаецца ўсё адно ў выйгрышы — з ім была і застаецца надзея, ён багацейшы за Taro, у каго яе няма, і яму ёсць чым падзяліцца з іншымі...»
29
8
Цярпення, прашу я, цярпеппя! Яшчэ пачакаем ледзьледзь. Тут нечага і глядзець.
Што ўбачыіп у гэтай пене, у гэтай вось каламуці, у месіве гэтым густым?.. Давайце яшчэ пабудзем, яшчэ крыху пастаім. Бачыце: вецер сціхае, бура ідзе на спад, а разам з ёю пазад уся каламуць сцякае. Яна на дно асядзе.
I мы, скрозь чысты слой, у люстранай гладзі убачым зноў воблік свой. Убачым у ёй адвячорак, воблакаў белых сувой, убачым адбітак зорак і вечнасці самой.
Давайце пачакаем...
9
Нехта спявае, як вешчы баян, спеў той разліўся ў паветры: «...I ўсё гэта ў мора, і ўсё ў акіян, і ўсё ў акіян сусветны».
Зыходзім, хто чым, мы: рыба — ікрой, хмара — вадой дажджавою, мы з табой — потам, слязамі, крывёй, праяваю іншай жывою.
30
Зыходзім, сцякаем, як сокі палян, і ўсё ў той абсяг запаведны — і ўсё ў акіян, і ў акіян, і ўсё ў акіян сусветны.
Жыццё пачалося з яго глыбіпь.
I ў памяць аб тым міпулым ён патрабуе ахвяр і любві сваім уладарным гулам.
На беразе помнік былым баям, ветрам не раз апеты.
Лілася тут кроў... I ўсё ў акіян, і ўсё ў акіян сусветны.
Ты плачаш, дзяўчынка?
Праходзяць, як зман паўдпёвыя стрэчы і леты.
Цякуць твае слёзы... I ўсё ў акіян, I ўсё ў акіяп сусветны.
10
3 сваімі прылівамі і адлівамі, з сваімі штылямі і штормамі мора вучыла нас быць шчаслівымі, мора вучыла нас быць задорпьші.
3 сваімі адценнямі і светаценямі, з тайнай чароўнай у ціхім пошуме мора вучыла нас быць летуцешіымі, мора вучыла нас быць прыгожымі.
3 сваімі ўсходамі і заходамі,
з зорамі, што адбіваліся ўвечары, мора вучыла яшчэ нас быць гордымі, мора вучыла яшчэ нас быць вечнымі.
Мора, абдымкі твае шырокія на развітанне прымаю адчайпа я.
Мора, удзячны табе за ўрокі я, за прыклады светлыя і павучальныя.
19731974
#1^
АПТЫМІСТЫЧНЫ ВЕРШ
Пройдзе дзень без падзеі, без сустрэчы, без песйі... Нехта прыкіне ў пасцелі: «На суткі бліжэй да пенсіі». Нехта адзначыць сонна, зробіць вывад сумны: «Што ўчора, тое і сёння, дзень і ноч — прэч суткі».
Пройдзе дзень без падзеі, без любві, без надзеі, схіліцца дзень да вечара, вечарам рабіць нечага.
А трэба, каб нешта рабілася, каб нешта адбывалася, каб хмара аб хмару білася і дажджом пралівалася. Трэба, каб пчолы раіліся, трэба, каб песні складаліся, трэба, каб гнёзды рабіліся, трэба, каб казкі ствараліся. Каб людзі сустракаліся, зналіся ў дружбе шчырай, каб зналісякахаліся мужчына і жанчына.
35