Жыццё айчыне, гонар нікому
Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
Каштоўнай крыніцай па гісторыі парку з’яўляюцца ўспаміны Марыі Чапскай, дзе яна прыводзіць апісанне парку ў Прылуках канца XIX — пачатку XX ст.
Пасля 1917 г. Чапскія былі вымушаны пакінуць свой родавы маёнтак у Прылуках. Ім удалося вывезці ў Польшчу частку калекцый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама сямейны архіў і бібліятэку.
У 1920-1930-я гады сядзібна-паркавы комплекс у Прылуках быў прыстасаваны пад дом адпачынку ЦК КП(б)Б. У гады Другой сусветнай вайны палац моцна пашкоджаны у час пажару, але астатняя частка пабудоў комплекса і парк ацалелі.
Аднаўленне і рэканструкцыя палацава-сядзібнага комплекса пасля Другой сусвстнай вайны
Разбураны падчас вайны будынак палаца доўгі час знаходзіўся ў закінутым стане. Толькі ў 1956 г. пачаліся спробы знайсці заказчыка для аднаўлення гэтага каштоўнага помніка архітэктуры. Тады было прынята рашэнне аб перадачы палаца і парка ў веданне Усесаюзнага НДІ аховы раслін для стварэння на яго базе Мінскай комплекснай навукова-даследчай станцыі гіа вывучэнні каларадскага жука, нематоды і рака бульбы35.
17 красавіка 1957 г. выканкамам Мінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных прынята рашэнне № 141 «Аб выдзяленні ўчастка зямлі Мінскай навукова-даследчай станцыі па раку бульбы з зямель калгаса імя Гастэлы»36.
Адначасова яшчэ ў 1956 г. было пачата праекгаванне. Так, 8 кастрычніка 1956 г. віцэ-прэзідэнтам УАСГНІЛ (ВАСХННЛ) Л. Альшанскім было зацверджана праектнае заданне на аднаўленне і рэканструкцыю комплекса сядзібы і прыстасавання для навукова-даследчай станцыі. У будынку былога палаца планавалася змясціць галоўны адміністрацыйна-лабараторны корпус.
34 Федорук А.Т. Садово-парковое нскусство Белорусснн. Мн., 1989. С.69.
35 Архнв БелННН заіцнты растеннй. Проектное заданне на стронтельство комплексной научно-нсследовательской станцнн. Т. 1, л. 5.
36 Протокольная часть Мннскоге райнсполкома, решенне № 141 от 17.04.1957 г.
Побач з палацам планавалася збудаваць комплекс жылых будынкаў дая супрацоўнікаў навукова-даследчай станцыі.
У архіве Беларускага навукова-даследчага інстытута ў Прылуках захавалася праектна-каштарысная дакументацыя, звязаная з праектаваннем аднаўлення і рэканструкцыі палаца ў Прылуках, якая дазваляе падрабязна прасачыць гісторыю, звязаную з аднаўленнем гэтага помніка архітэктуры ў 1950-я гады. Дакументацыя складаецца з некалькіх тамоў, у якіх ёсць у першую чаргу падрабязныя архітэктурныя абмеры як самога палаца, так і некаторых будынкаў, якія планавалася аднавіць. У палацы планавалася змясціць адміністрацыйна-гаспадарчы адцзел станцыі.
19чэрвеня 1957 г. спецыяльная камісія ў складзе абласнога архітэктара, прадстаўнікоў праектнага інстытута «Белселыіроект», землеўпарадчыка Мінскага райвыканкама і прадстаўнікоў навукова-даследчай станцыі правяла абследаванне ўчастка ў Прылуках для размяшчэння навукова-даследчай станцыі, аб чым быў складзены спецыяльны акт, у якім падрабязна апісана тэрыторыя будучай станцыі, а таксама тэхнічны стан будынкаў37.
Пра будынак палаца гаворыцца, што «...існуючая каробка, якая намячаецца да аднаўлення пад лабараторны корпус, цалкам прыдатная для гэтай мэты. Старыя сцены і падмуркі будынка знаходзяцца ў здавальняючым стане. Астатнія канструкцыі разбураныя альбо разабраныя. Існуючая вежа знаходзіцца ў здавальняючым стане і можа быць адноўлена для выкарыстання ў якасці вадацяжнай вежы і помпавай». Падкрэслівалася неабходнасць канструктыўнага ўмацавання муроў палаца і вежы. Пад час праектавання знешні архітэктуры выгляд будынка палаца і вежы планавалася цалкам захаваць і адрэстаўраваць38.
Архітэктурна-планіровачнае заданне датуецца 23 жніўня 1957 г., зацверджана начальнікам Мінскага абласнога аддзела будаўніцтва і архітэктуры Т. Сянчуком. Тут таксама гаварылася аб неабходнасці захавання палацава-паркавага комплексу39.
Праўда, пры гэтым агаворвалася магчымасць некаторай “таннай” • -40
мадэрнізацыі .
У кастрычніку 1957 г. была падрыхтавана «Тлумачальная запіска да архітэктурна-будаўнічай часткі комплекснага праектнага задання доследнай НДС у Прылуках»41.
37 Протокольная часть Мннского райнсполкома, решенне № 141 от 17.04.1957 г., арк. 16-17.
38 Тамсама, арк. 16 адв.
39 Тамсама, арк. 18-18 адв.
40 Тамсама, арк. 28^11
41 Тамсама, арк. 28
Зыходнымі дадзенымі для праектавання паслужылі інжынерныя і абмерныя працы, выкананыя інстытутам “Белсельпроект” у ліпені 1957 года42.
У раздзеле III «Архітэктурна-будаўнічая частка» падрабязна разгледжана архітэктурна-планіровачнае рашэнне аднаўляемага комплексу. «Размяшчэнне Мінскай НДС па раку бульбы на маляўнічым рэльефе, а елужбовавытворчага будынку ў былым парку, наяўнасць сфарміраванага архітэктурнага комплексу існуючая каробка [палаца], вежа і навакольная забудова абумовілі асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка, які аднаўляецца і дабудоўваецца. [...] Замкавы характар архітэктуры былой загараднай графскай сядзібы, складанасць архітэктурных форм і іх старажытнасць не дазволілі аўтару распаўсюдзіць архітэктурную тэму існуючага аб’ёму на частку будынка, які шіанавалася дабудаваць. Формы і дэталі, якія добра захаваліся, пакінуты ў сваім першапачатковым выглядзе».
Новую прыбудову да палаца планавалася вырашыць у простых формах і гарманічна злучыць з гістарычным будынкам. «Адзінства каляровага спалучэння («белакаменныя» дэталі на чырвонай сцяне ...) аб'ядноўваюць існуючую і новую частку будынка ў адно цэлае, сугучна аб'ёмна-
V • « • W V. 43
прастораван кампазіцыян і калярован гаман з навакольным асяроддзем» .
У аснову новай планіроўкі была пакладзена тэхналагічная схема, прапанаваная аўтарам праекта архітэктарам Я. Цюковым, якія павінны былі забяспечыць функцыянаванне навукова-даследчай станцыі.
Пры рэканструкцыі былога будынка палаца меркавалася максімальна захаваць і выкарьістаць гістарычньія канструкцыі помніка.
У «Тлумачальнай запісцы да рабочых чарцяжоў рэканструкцыі лабараторнага корпуса навукова-даследчай станцыі ...» гаворыцца, што пры распрацоўцы рабочага праекта былі ўнесены некаторыя змены ў праектнае заданне агульнай планіроўкі будынка лабараторнага корпуса. Яны былі разгледжаны і адобраны тэхнічным саветам інстытута «Белдзіпрасельбуд» 8 верасня 1958 года44.
Сярод графічных матэрыялаў праекта найбольшую цікавасць для нас прадстаўляюць абмерныя чарцяжы будынка палаца, якія былі выкананы ў 1957 г. На жаль, у праекце адсутнічаюць абмеры фасадаў помніка, якія былі кімсьці забраны з дакументацыі. У дакументах захаваліся разрэзы, абмеры архітэктурных дэталяў, планы сутарэнняў, усіх паверхаў будынка45.
42 Протокольная часть Мннского райнсполкома, решенне № 141 от 17.04.1957 г., арк. 2, 4
43 Тамсама, арк. 4 адв13.
44 Архнв БелНЙН заіцнты растеннй. Рабочнй проект Мннской научнонсследовательской станцнн в Прнлуках Мннской областн. Т. 2, л. 4.
45 Тамсама.
Акрамя абмераў самога палаца, былі выкананыя і абмеры вежы лядоўні, якая выкарыстоўвалася як вадацяжная вежа .
Усе працы па аднаўленню, рэканструкцыі і прыстасаванню палаца для патрэб навукова-даследчай станцыі былі цалкам завершаны ў 1959 г. 3 гэтага часу ў будынку знаходзілася навукова-даследчая станцыя, якая праз некаторы час была рэарганізавана ў Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін.
Заключэнне
Выяўленыя намі крыніцы дазваляюць даволі падрабязна прасачыць гісторыю сядзібна-паркавага комплекса ў Прылуках на працягу канца XVIII пачатку XX стст. і падзяліць яе на некалькі перыядаў.
Сядзібна-паркавы комплекс пачаў фарміравацца ў другой палове XVIII першай палове XIX ст. У гэты перыяд быў закладзены парк і пабудаваны мураваны палац, аб першапачатковым архітэктурным выглядзе якога нам не ўдалося выявіць ніякіх матэрыялаў, таму што архіў, які знаходзіўся ў сядзібе ў Прылуках, не захаваўся. Марыя Чапская згадвае пра яго ў сваіх мемуарах.
У 1850 г. Леон Ашторп распачаў работы па карэннай рэканструкцыі ўсяго сядзібна-паркавага комплекса. Т. Ярашэўскі ў сваёй фундаментальнай працы «Аб неагатычным сядзібах у Польшчы» піша, што «... невядома імя архітэктара, які перабудоўваў палац ...»47. Мы ж можам выказаць меркаванне, што аўтарам гэтага праекта мог быць мінскі губернскі архітэктар Казімір Хршчановіч, які ажыццяўляў архітэктурны нагляд і цалкам кіраваў будаўніцтвам. Ярашэўскі адносіць палац у Прылуках да аднаго з найболып папулярных тыпаў неагатычных рэзідэнцый XIX ст. «рэгулярнага» палацу, для якога характэрна геаметрычна правільная «рэгулярная» форма.
Наступны перыяд гісторыі сядзібна-паркавага комплекса ў Прылуках звязаны з яго пераходам у валоданне да Чапскіх. Эмерык і Ежы Чапскія аднавілі палац пасля пажару 1868 г. Падчас гэтай рэканструкцыі была рэстаўравана і часткова зменена першапачатковая архітэктура фасадаў будынка і зроблены цалкам іншыя інтэр’еры.
Пасля таго як у 1920-я гады палац быў прыстасаваны пад санаторый ЦК КП(б)Б, звесткі пра яго перабудовы і рамонты адсутнічаюць.
46 Архнв БелНІШ заіцнты растеннй. Рабочнй проект Мннской научнонсследовательской станцнн в Прнлуках Мннской областн. Т. 2, л. 4.
47 Jaroszewski Т. О siedzibach neogotyckich w Polsce. W-wa. 1981, s. 283.
Наступны перыяд пачаўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён звязаны з аднаўленнем разбуранага палаца і прыстасаваннем яго пад патрэбы БелНДІ аховы раслін. Аўтарам праекта рэканструкцыі Я. Цюковым была ў болыпай ступені захавана гістарычная архітэктура помніка, але цалкам праігнаравана яго першапачатковая планіровачная структура.
У 1981 г. сядзібна-паркавы комплекс у Прылуках быў прыняты пад дзяржаўную ахову як помнік гісторыі і культуры. Адначасова пачаліся работы па яго вывучэнню і распрацоўцы праекта рэстаўрацыі, які да сённяшняга дня не рэалізаваны.
Дзянісаў Уладзімір Міхайлавіч,
галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Олег Маслйев
АРХНТЕКТУРНЫЕ ПАМЯТННКН СТАНЬКОВО РЕСТАВРАЦМЯ Н ВОССТАНОВЛЕННЕ
Одннмн нз самых выразнтельных памятннков нсторнн, оставленных нам графскнм родом фон Гуттен-Чапскнх, являются дворцово-парковые комплексы в деревне Станьково Дзержннского района Мннской областн н в деревне Прнлукн Мннского района. й еслн усадьбу Прнлукн ГутгенЧапскне прііобрелй лншь в конце XIX века, уже созданную н развнтую в романтнческом стнле ретроготнкн, то Станьковская усадьба формнровалась нмн с нуля, как своя родовая резнденцня.