Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
11 Katalog rysunkow architektonicznyh ze zbiorow MNW w Krakowie. W-wa; 1975.
12 НГАБ, ф. 299, воп. 2, cnp. 203, арк. 1-6.
владенне правом наследства нменне Прнлукн с деревнямн... н фольваркамн.., о чем составлен вводный акт... »13.
На думку большасці аўтараў, што пісалі пра сядзібу ў Прылуках, палац быў перабудаваны дачкой Леона Ашторпа Людвікай па мужу Горват, якая атрымала ў спадчыну маёнтак пасля смерці бацькі. Вось як піша пра гэта Аляксандр Ельскі:
«Яна [Людвіка Горват. Аўтар] палац (колішній манастыр), які да Ta­ro быў вялікім чатырохвугольнікам, аздобіла крапаснымі зубцамі і 14 вежамі...» .
На самой справе рэканструкцыю сядзібна-паркавага ансамбля ў Прылуках пачаў яшчэ Л. Ашторп. У 1850 г. ён «...заключііл контракт... с мегцаннном Савелнем Клнмова сыном Влазневым [які паходзіў з Чарнігаўскай губерні. -Аўтар] на ннжеследуюіцнх условнях:
Я, Ошторп, нмею в своем нменнн Прнлукн каменный дом, который желаю возобновнть с прнбавкою новых прнстроек по составленному на то плану с фасадом, н я Влазнев обязался его Превосходнтельству Ошторпу на возобновленне такового дома н на пронзведенне прнстроек вчерне доставнть на 17 апреля наступаюгцего 1851 г. 16 человек в которых 10 нужно быть пітукатуров, знаюгцнх совершенно свою работу...»15.
Нагляд за будаўнічымі працамі і агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў мінскі губернскі архітэктар К. Хршчановіч16. С. Влазнёў быў абавязаны «...ему повнноваться во всем, что мне будет указано без малейшего отсутплення от нмеюіцегося на то плана н фасада...»17. Для разборкі старых канструкцый і ўборкі будаўнічага смецця Л. Ашторп абавязаўся даць сваіх рабочых і прылады.
Ужо пасля смерці бацькі Людвіка Горват прадоўжыла работы па рэканструкцыі сядзібы і «...усе будынкі, якія знаходзяцца побач з палацам, 18 упрыгожыла архітэктурнымі задумамі...» .
Пасля завяршэння рэканструкцыі самога палаца яшчэ доўгія гады вялося будаўніцтва іншых гаспадарчых пабудоў сядзібы. Прычым яшчэ ў 1871 г. пра вялікі мураваны свіран, які стаяў недалёка ад самой сядзібы, гаворыцца як пра «нанова збудаваны»19.
13 НГАБ, ф. 299, воп. 2, спр. 203, арк. 1-6.
14 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. T. 9. Warszawa, 1889, s. 221-222.
15 ЦДГА Літвы, ф. 1282, воп. 1,спр. 10181, арк. 1-2.
16 Тамсама, арк. 1.
17 Тамсама, арк. 2.
18 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. T. 9. Warszawa, 1889, s. 221.
19 НГАБ, ф. 147, воп. 3, cnp. 7137, арк. 53 адв.
У 1868 г. палац у Прылуках моцна пацярпеў падчас пажару.
У 1871 г. была складзена «Опнсь с оценкою строеннй, мельннц н корчем в нменнн Прнлуках н прннадлежаіцнх к нему фольварках, застенках н другнх угоднй Мннской губерннн н уезда, пожнзненного владельца помеіцнка Горвата, составленная мая 19 дня 1871 г. ...»20.
На жаль, пра сам палац у гэтым інвентары вельмі мала звестак: «Жнлой господскнй дом, оставшнйся от пожара, каменный двухэтажный, под которым сутерень н погреба, без крышн, потолков н полов, оштукатурен н выбелен; в нем две железные лестннцы, четыре балкона н трн крыльца с железнымн решеткамн, два железных камнна, дверей двойчатых дубовых н сосновых окованных н крашенных с железнымн петлямн, клямкамн, замкамн, ключамн 44, дверей от сутерень н погребов 3, дверей однночных 21 штука, окошек двойчатых co стеклом 74 іі с побнтымн стекламн 16, к ннм полукруговых верхннх с разноцветным стеклом 50; окошек нз сутерень н погребов 28; труб железных для стека воды нз крышн целых 15. Ценнтся десять тысяч рублей»21.
У гэтым жа годзе маёнтак Прылукі перайшоў у валоданне да графа Эмерыка Гуттен-Чапскага «...по купчей крепостн, совершенной в Мннской палате Уголовного н Гражданского суда, 4нюля... 1871 года»22. Сучаснікі адзначалі, что Эмерык Чапскі аднавіў палац «... па вобразу старога», але гэта не зусім адпавядае рэчаіснасці. Паводле аналізу выяўленага намі іканаграфічнага матэрыяла, можна прыйсці да высновы, што падчас гэтай рэканструкцыі было часткова зменена архітэктурнае аблічча фасадаў будынка, а таксама карэнным чынам былі перароблены і інтэр'еры палаца.
У 1886 г. у маёнтку Прылукі пасяліўся малодшы сын Эмерыка Ежы Чапскі са сваёй маладой жонкай, а ў 1894 г. маёнтак цалкам перайшоў у валоданне да Ежы Чапскага, які жыў тут да 1917 года23.
Як успамінае дачка Ежы Чапскага Марыя, у 1886 г. толькі частка палаца была прыведзена ў парадак. На першым паверсе знаходзіліся салон жонкі, пазней кабінет графа Эмерыка. Там жа была вялікая сталовая і шэраг жылых пакояў.
Пазней Эмерык Чапскі правёў рэканструкцыю інтэр'ераў усіх памяшканняў, а ў канцы XIX ст. з паўднёвага ўсходу да палаца было прыбудавана аднапавярховае крыло з крытай верандай, дзе знаходзілася 24 вялікая сталовая .
20НГАБ, ф. 147, воп. 3, спр. 7137, арк. 51-69.
21 Тамсама, арк. 51-51адв.
22 Тамсама, арк. 1.
23 Maria Kocojowa. Pamiatkow ojczystym ocalonym... Krakow. 1975, s. 81.
24 Maria Czapska. Ewropa w rodzinie. Paris. 1970, s. 193.
Мяркуючы па іканаграфічных матэрыялах другой паловы XIX пачатку XX ст., палац у Прылуках уяўляў сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Вуглы палаца, аформленыя 8-граннымі вежамі, завершаны зубцамі. Да паўднёвазаходняму фасаду прымыкала масіўная квадратная ў плане вежа, накрытая вальмавым дахам.
Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад, раздзелены на два ярусы прафіляванай цягай, выдзелены цэнтральным рызалітам. Рызаліт мае лоджыі з праёмамі, аздобленыя спічастымі і кілеподобнымі нішамі. Рызаліт завершаны невысокім атыкам, аздобленым ў цэнтры складанай па форме нішай. Паркавы фасад аформлены 5-гранным эркерам з вежаподобным завяршэннем.
У свой час Прылукі лічыліся адной з найболын прыгожых шляхецкіх рэзідэнцый на Міншчыне25.
Афтаназі адзначае, што інтэр’еры палаца былі вырашаны даволі сціпла. Вялікія пакоі былі размаляваны алейнымі фарбамі, столі мелі ляпны дэкор. У кожным з рэпрэзентабельных пакояў быў паркет з узорамі. Абсталяванне ў большасці інтэр’ераў было выканана ў канцы XIX пачатку XX ст. Толькі ў сталовай знаходзіўся дубовы гарнітур, абцягнуты скурай. Там стаялі і дзве цудоўныя гданьскія шафы і адна галандская, a таксама два гданьскія куфры. У салоне гаспадыні знаходзіўся выдатны гарнітур у стылі Людовіка XV. У палацы быў стары сервант для посуду. На ім стаялі бюсты эпохі Людовіка XVI і Марыі Антуанетты.
Вядома, што асноўная калекцыя твораў мастацтва, якая была сабрана Эмерыкам Чапскім, знаходзілася ў галоўнай рэзідэнцыі Чапскіх у Станькаве. Калекцыю ў Прылуках склалі набыткі Ежы Чапскага. У гэтай калекцыі былі творы Яна Матэйкі, Генрыха Вейсенхофа, Юлія Косака, шмат фамільных партрэтаў XVIII XIX ст., а таксама вялікі збор акварэляў і мініяцюр. Акрамя таго, у Прылуках захоўвалася шмат твораў дробнай пластыкі, старадаўнія гадзіннікі ў стылі Людовіка XV, срэбра, рэдкая зброя ды інш.
У холе на першым паверсе палаца знаходзілася бібліятэка, якая складала некалькі тысяч тамоў26.
Вакол палаца быў разбіты парк рэгулярна-пейзажнага тыпу, падзелены на дзве часткі. У паўднёва-ўсходняй частцы быў створаны сад у італьянскім стылі. Перад галоўным фасадам палаца быў разбіты невялікі партэр.
Парку ў Прылуках прысвечаны спецыяльны раздзел кнігі А. Федарука . Ён лічыць, што гэты парк адзін з найстарэйшых у Беларусі,
25 Jaroszewski Т. О siedzibach neogotyckich w Polsce. W-wa. 1981, s. 282-283.
26 Aftanazi R. Op. cit. s. 260-264.
27 Федорук A.T. Садово-парковое нскусство Белорусснн. Мн., 1989. С. 68-69.
заснаваны ў другой палове XVIII стагоддзя. На яго думку, парк у Прылуках «...адносіцца да ліку рэгулярных паркаў з выцягнутай воссю, у кампазіцыі якіх найболып поўна выявіліся элементы тэрасавання...»*8. А. Федарук прыводзіць і некаторыя звесткі па гісторыі сядзібы. У прыватнасці, ён нагадвае, што пры апошнім уладальніку сядзібы Е. Чапскім парк атрымаў далейшыя наслаенні пейзажнага стылю29.
Цэнтрам кампазіцыі парку з’яўляецца палац. Парк быў падзелены на дзве зоны парадную і так званую «запалацавую». У аснову планіровачнага рашэння параднай часткі парку «пакладзены прынцып светлавога кантрасту, дзякуючы пераходу ад успрымання затененых пейзажаў да добра асветленых»30.
Галоўная алея праходзіць ад уязной брамы да палаца. Даўжыня яе роўная 240 м, а шырыня 8 м. Інтэрвал паміж дрэвамі складае 1 м. Дрэвы змыкаюцца кронамі, ствараючы калідоры з зялёным скляпеннем. Прысады замыкае вялікі партэр.
А. Федарук згадвае, што пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі парку быў высаджаны шэраг новых дэкаратыўных кулыур31. Гэтыя насаджэнні амаль цалкам закрылі былую перспектыву ад уязной алеі на палац.
Іншая частка парку размешчана на схіле на паўднёвы ўсход ад палаца. У аснове кампазіцыі гэтай часткі парку «...ляжыць прынцып раскрыцця далёкіх перспектываў на тэрасы, пойму ракі і навакольны ландшафт. Бліжні план складае невялікі паркавы партэр на першай тэрасе. Яе параўнальна высокі (да 8 м) і круты схіл з газонам меў мармуровую лесвіцу і быў дэкараваны па перыметры шэрагавой пасадкай бэзу звычайнага. Перапады паміж другой і трэцяй, трэцяй і чацвёртай тэрасамі складаюць 1,5-2 м. Другая і трэцяя тэрасы вузкія (адпаведна 40 і 30 м), з іх бакоў знаходзіліся лінейныя пасадкі елкі і лістоўніцы еўрапейскай. Самая шырокая (каля 100 м) чацвертая тэраса займае непасрэдна пойму і акаймляецца групамі ясеня і алешыны. Вось перспектывы завяршаецца воднай сістэмай, у якую ўваходзяць адводны канал і два невялікія вадаёмы»32.
На рацэ была абсталявана купальня, а на адной з сажалак стаяў вадзяны млын. Як лічыць А.Федарук: «Цяпер сістэма парушана, вадаёмы зараслі. Дрэвы разрасліся і закрылі відавыя кропкі з боку палаца»33.
Пасля рэканструкцыі Прылуцкай сядзібы ў другой палове XIX ст., a таксама стварэння прамысловай зоны, рэканструяваны і сам парк, які набыў
28 Федорук А.Т. Садово-парковое нскусство Белорусснн. Мн., 1989. С. 68.
29 Тамсама.
30 Тамсама.
31 Тамсама.
32 Тамсама.
33 Тамсама, с. 69.
рысы эпохі рамантызму. «У ансамбль у якасці малых архітэктурных форм былі ўключаны будынак старога млына, мост, вежа. У стылі пейзажных паркаў ствараецца водная сістэма. Пейзажнымі прыёмамі афармляецца тэрыторыя ўздоўж уязной алеі. Невялікія групы дрэў тут спалучаюцца з адкрытымі палянамі. У групах разам з мясцовымі відамі дрэў (клён, бяроза, ліпа, асіна) шырока выкарыстоўваюцца экзоты... 3 заходняга боку алеі знаходзілася тэнісная пляцоўка, а перад партэрам высокая мураваная вежа з гадзіннікам... »34. Цікава, што Федарук называе гэтую вежу капліцай, але на самой справе гэта была адмысловая па архітэктуры лядоўня.