Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
маладыя адразу выехалі ў Мінск, а адтуль чацвёркай коней у Прылукі. Пад’язжджаючы да Прылук, маладая гаспадыня здалёк убачыла вялікае гняздо буслоў на старой ліпе. Быў жнівень месяц і ўжо былі маладыя буслікі, якія вучыліся лётаць. Здалёк была бачна таксама гадзіннікавая вежа, якую Юзэфіна прыняла за касцельную. Маладых сустрэлі на парозе дома хлебам і соллю. Тут ім было суджана пражыць 17 гадоў, і тут гаспадыня памерла такой маладой, пакінуўшы сіротамі сямёра дзяцей. Яна пахавана ў Воўчкавічах, дзе і цяпер над яе магілай узвышаецца велічны помнік.
А тады 19-гадовая гаспадыня Прылук у абсалютна невядомых умовах, не ведаючы мовы, хутка зжылася з роднымі і атачэннем мужа. Нехта з першых гасцей маладой пары напісаў у гасцявой кніжцы: “Каб такія жанчыны на камяні нараджаліся!”
Марыя была чацвёртым дзіцем у гэтай вялікай сям’і. Успаміны аб месцы, дзе прайшло яе дзяцінства і маладосць, напісаныя немаладой ўжо жанчынай у 60-я гады мінулага стагоддзя, ярка і падрабязна распавядаюць пра наваколле і людзей, якія былі побач.
“Дом стаяў на пагорку, піша Марыя Чапская, які на поўдні спускаўся чатырма тэрасамі да двух ставаў, млынарскага і паркавага, злучаных рэчкай Пціч, а ад усходу быў лагодны спуск да гаспадарчых будынкаў і трэцяга става, дзе на выспе, зарослай трыснягом, жылі лебедзі. На поўнач бегла ліпавая алея да бярозавага тракту, які дугой ахінаў паўночна-ўсходні ўскрай парка і цягнуўся да ракі. Алея мела 365 крокаў, столькі, колькі дзён ў годзе. Дрэвы былі старыя і пасаджаны так цесна, што імкнуліся ўверх, утвараючы высокае скляпенне. 3 захаду парк строма, таксама тэрасамі, спускаўся да гасцінца і ракі. Месца было выключна маляўнічае, а тэрасы і ўвесь парк, мяркуючы па старых дрэвах: ліпах, клёнах, каштанах і італьянскіх таполях, быў запланаваны і закладзены значна раней, чым быў збудаваны дом.
3 захаду, на самым высокім месцы стаяла каплічка, прымітыўна мураваная, пабеленая. Уваход у яе быў з боку парку, яна мела два ўзроўні: на вышэйшым стаяла фігура св. Яна Непамуцэна, разьблёная з дрэва, a ніжэй фігурка Божай Маці з Лурда. Святы Ян быў звернуты тварам да гасцінца або да суседняга пагорка, які зваўся Лысай Гарой. На гэтым пагорку не было дрэваў, а няроўная паверхня паказвала на тое, што пад муравой, якая вясной расцвітала махнатымі кветкамі сон-травы, былі магілы. Там некалі была уніяцкая царква. Пагорак строма абрываўся з боку ракі. На гэтым пагорку таксама была маленькая каплічка на месцы алтара былой царквы. Каля гэтай каплічкі мы складалі косці, якія з’яўляліся на паверхні, каб потым выкапаць ямку і засыпаць іх пяском.
На другім баку тракту, на скрыжаванні гасцінца і палявой дарогі, стаяў высокі абамшэлы крыж, на якім вясковыя кабеты вешалі фартушкі і ручнікі.
Пад каплічку св. Яна штогод з Лысай Гары прывозілі для дзяцей пясок, і з гэтага цвінтарнага пяску мы, усе сямёра, ляпілі бабкі і будавалі замкі”.
Калі маладыя Юзэфіна і Юрый пасля шлюбу прыехалі ў Прылукі, падрыхтаваны на жыллёвыя патрэбы быў толькі партэр. Дом, як большасць двароў і палацаў ў той час, не меў каналізацыі. Але потым, ужо як сягала памяць нават старэйшых сясцёр, на ўсіх трох узроўнях дома была бягучая вада і каналізацыя, а таксама ванная, рэч у той час даволі рэдкая. Каля стайні быў калаўрот, дзе старая каштанка доўгія гадзіны пампавала ваду на патрэбы ўсяго двара і прылеглых да стайні службовых кватэр. За гэта адказваў стары Жукоўскі, які на гэтай жа каштанцы прывозіў таксама дровы ў дрывотню ў сутарэнні.
Напачатку Юрый Чапскі сам кіраваў маёнткам з дапамогай спецыялістаў, якіх яму рэкамендаваў бацька. Адным з такіх спецыялістаў быў Станіслаў Гофман, аграном па адукацыі. 3 часам ён, тым болып, што не любіў падзелу ўлады, усё кіраванне ўзяў на сябе. Чапскі, не будучы па адукацыі сельскагаспадарчым спецыялістам пагадзіўся. Дзеці лічылі пана Гофмана самым разумным чалавекам сярод знаёмых і меркавалі, што ён мог бы быць нават каралём Полыпчы.
У Станькаве служба была праваслаўная, а ў Прылуках маладая гаспадыня, шчырая каталічка, паклапацілася, каб гэта былі католікі найчасцей збяднелая шляхта, засценкі і ваколіцы якой былі густа рассыпаны на Міншчыне, як і па ўсім краі ад Дзвіны да Дняпра.
Адной з найбольш значных асобаў у доме была Канстанцыя Якубоўская, любімая Бабуська, якая выгадавала ўсіх дзяцей. Яе муж, Адам Якубоўскі, быў кухарам у доме, дзеці звалі яго Дзядусь. Гэтая простая жанчына, якая ўмела толькі чытаць, надзеленая ад прыроды дабрынёй, прыродным розумам, дасканалым пачуццём гумару, як магніт прыцягвала людзей. Нікому нічога не навязвала, але ўся служба лічылася з ёй. У яе пакойчыку ахвотна збіраліся па нядзелях: упраўляючы Гофман, выкладчык Іваноўскі, ксёндз Зэльба усе любілі з ёй пагаманіць, пажартаваць. Адукаваныя настаўніцы зайздросцілі ёй і папракалі дзяцей: “He паспееш кніжку загарнуць, як ужо бяжыш zur alten Baba” казала немка фрау Кэмпэн. А дзеці ніколі не стамляліся абдымаць і цалаваць сваю каханую Бабуську. Калі яна баранілася, дзеці казалі: “To ж з мілосці!” “3 мілосці паламалі косці” адказвала яна. Усе сямёра дзяцей Ежы Чапскага прайшлі праз яе клапатлівыя рукі, а потым яшчэ і дзеці яго старэйшай дачкі Леапальдыны. Яе смерць у 1910годзе сталася для дзяцей другім сіроцтвам.
Яшчэ адной значнай асобай у доме быў ксёндз Юзаф Зэльба, апякун, спаведнік і таварыш дзяцей. Быў пробашчам на Кальварыі, а потым, як пабудавалі касцёл у Воўчкавічах, служыў там. 3 тонкімі рысамі твару, спартыўны, чарнавокі і чарнавалосы, поўны жыцця, дынамізму, але і непахіснай веры. Да самага канца жыцця сям’і ў Прылуках ён быў тут найжаданейшым госцем і прыяцелем. Любіў дзяцей, з захапленнем удзельнічаў ва ўсіх іхніх забавах: малодшых цягаў за плячыма і куляўся з імі праз галаву; падкасаўшы сутану, з захапленнем біў па мячы і гуляў у тэніс са старэйшымі.
Першым лакеем быў Ян Лазоўскі спачатку малады мясцовы хлапчук, які выціраў нос абрусам, а потым, вышкалены гаспадыняй, стаўся апорай дома, падаваў да стала заўсёды ў фраку і белых пальчатках. Другім лакеем быў Аляксандр Панько. Касірам быў Андрыеўскі, пісарам Шпілеўскі, ляснічым Ванглінскі, аканомамі Шаблоўскі і Белановіч, рымарам Талочка, паробкамі і пакаёўкамі Мадзалеўскія, Белановічы, Трацэўскія, Доўнары, Дашкевічы. Паміж сабой яны гаварылі па-беларуску, але дбалі, каб іх дзеці ўмелі па-польску. Тлумачылі: “Нашай мовы нам не трэба вучыцца, яе мы і так ведаем”. Гэтых дзяцей старэйшыя дочкі Чапскіх вучылі польскай мове, рахунку, рэлігіі.
А яшчэ захавала памяць трох прылуцкіх габрэяў: зборшчыка малака сівабародага Шмуйлу, які штодзень адвозіў малако ў Мінск у вазку або санях, млынара Лейбу і чорнага кудлатага каваля з-за ракі, які заўсёды ў час Вялікага Тыдня прыносіў у дом вялікі стос мацы, загорнутай у чысты ручнік, за што бацька даваў яму залатую пяцірублёўку. Дзеці вельмі любілі гэтую мацу і елі яе з маслам. У Мінску тады было мноства габрэйскіх крамаў і крамак: на Захар’еўскай, Губернатарскай вуліцах, Кафедральнай плошчы. Сярод уладальнікаў былі таксама знаёмыя і прыязныя габрэі.
Яркія ўспаміны захавала аўтарка і пра суседзяў, хоць, маючы вялікую сям’ю, калі з семярых дзяцей амаль заўсёды нехта хварэў, бацькі сустракаліся з імі і не вельмі часта. Найчасцей ў доме бывалі Лэнскія з Гатава, Пётр і Габрыеля Ваньковічы са Сляпянкі. Адметнай асобай, якая даволі часта бывала ў Прылуках, была Ядвіга Любанская з Лошыцы: чароўная, ў шалясцячых шаўковых сукенках і арэоле парфумы, для дзяцей яна была ўвасабленнем грацыі і элегантнасці.
Недалёкай ад Воўкавічаў Строчыцай валодала небагатая шляхецкая сям’я Джаневічаў, у якой было 14 дзяцей. Усе ўжо разляцеліся па свеце, у фальварку застаўся старэйшы сын Казімір, былы ўдзельнік бітвы пад Цусімай, і яго сястра Габрыэля, якая пасля пабудовы касцёла ў Воўкавічах узяла на сябе клопаты пра яго.
Вялікае значэнне ў побыце Прылуцкага дома мелі поры года... 3 пачаткам зімы рыхтаваліся да Божага нараджэння, якое заўсёды было
ўрачыстым. Аканомы чатырох прылуцкіх фальваркаў і больш далёкага ключа Самуэлева і Каралёва павінны былі скласці спісы дзяцей фальваркавай службы да 14 гадоў з пазначэннем імёнаў і ўзросту. Для гэтых дзяцей у доме шылі сукенкі, штаны, куртачкі, кашулі. Для немаўлят дзяўчынкі самі вязалі шапачкі. Усё гэта складалася ў пакункі і рассылалася па фальварках. Усе слугі ў Прылуках атрымлівалі на свята пакет ласункаў і нейкі індывідуальны падарунак. Потым дзеці ў радасным настроі пад акампанемент маці спявалі калядкі. “Наша Божае Нараджэнне, як заўсёды, было прыгожае і вясёлае, з усімі дарагімі дзецьмі ў добрым здароўі, падарункі атрымалі 362 асобы...” пісала ў адным з лістоў маці.
Калядная вячэра ў прылуцкім доме была традыцыйная, посная, з куццёй, грыбным супам, шчупаком па-габрэйску, кампотам з сушаных сліў і яблыкаў. Пад абрус клалася сена, а ў чатыры куты ставіліся снапкі збожжа. Перад вячэрай маці і бацька, а потым бацька са старэйшай дачкой спускаліся ў сутарэнне, дзе стаялі доўгія сталы для службы і ламаліся аплаткам са слугамі, і толькі потым з дзецьмі. Пасля вячэры наступала асаблівая хвіліна, калі насцеж адчыняліся дзверы ў сталовую, дзе на доўгім стале стаяла ёлка аж да столі, у бляску свечак, а пад ёлкай падарункі. Сюды ж, па свае падарункі, прыходзілі пасля вячэры дамашнія і стаенныя слугі.
Рэшта зімы праходзіла дома ў занятках з настаўнікамі, але кожнага ранку ў поўнай кветак гасцёўні маці адбываліся ўрокі рэлігіі, напачатку са старэйшымі сёстрамі, потым з малодшымі, і нават 5-гадовы Юзаф быў удзельнікам гэтых урокаў.
Рэгулярна, 21 або 22 сакавіка па старым стылі, прыляталі ў Прылукі буслы. Той, хто заўважаў іх першы, паведамляў іншым, і столькі было радасці са звароту на старыя гнёзды гэтага “штандару вясны”! Але лугі звычайна яшчэ былі мёртвыя, у лесе ляжаў снег, ноччу ціснулі замаразкі, жабак нідзе яшчэ не было відаць... Усе хваляваліся: як утрымаюцца, ці не згінуць з голаду? А ўжо нашмат пазней, без акрэсленай даты, у нейкі халаднаваты вечар з’яўляліся ў небе першыя ластаўкі... Прагулкі вясной (нават французскія ці нямецкія, калі было забаронена гаварыць на іншай мове), былі прыемныя і пазнавальныя. Першай з’яўлялася ў лесе фіялетава-ружовая медуніца, хутка ў глыбі лесу пачыналі ярка свяціцца блакітныя пралескі, а на пясчаных пагорках высоўваліся з-пад дзёрну махнатыя купкі сон-травы, потым прыходзіў час жоўтых ключыкаў на доўгіх крохкіх сцяблінках, і толькі ў маі ў вільготных месцах вялікага Мінскага лесу зацвіталі ландышы. Пасля вячэры дзеці гулялі з настаўніцамі ў розныя настольныя гульні або праглядалі ілюстраваныя журналы. Потым настаўніцы адыходзілі да сябе і наступаў час чытання ўслых. Вельмі добрым чытальнікам быў бацька. Дзеці, слухаючы,