Жыццё айчыне, гонар нікому
Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
8 НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 605, арк. 437 адв. 438.
9 Тамсама, арк. 427 адв.-428.
10 Тамсама, арк. 422 адв.-423.
11 У дакуменце Сімошкі.
12 НГАБ, ф. 1595, воп. 2, спр. 1784, арк. 13 14 адв.
пабраных шлюбам і памерлых па Прылуцкай Георгіеўскай уніяцкай царкве захаваліся ў НГАБ за 1798-1839 гг.
Метрычныя кнігі аб народжаных змяшчалі наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: нумар па парадку, магчыма, нумар па парадку асобна для мужчынскага і жаночага полу, дата нараджэння, дата хрышчэння, званне (звычайна ўказанне саслоўя і месца прыпіскі), прозвішча, імя і імя па бацьку бацькоў і іх веравызнанне, званне, прозвішча, імя і імя па бацьку ўспрыемнікаў. Метрычныя кнігі аб узяўшых шлюб змяшчалі наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: нумар па парадку, дата ўзяцця шлюбу (у дадзеным выпадку адпавядае даце спраўлення культавага абраду), званне, прозвішча, імя і імя па бацьку жаніха, які шлюб (г. зн. першы маладзён, другі удавец ці разведзены) і ўзрост; адпаведна такая ж інфармацыя пра нявесту, прозвішча, імя і імя па бацьку сведкаў шлюбу. Метрычныя кнігі аб памерлых змяшчалі наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: нумар запісу па парадку, магчыма, нумар па парадку асобна для мужчынскага і жаночага полу, дата смерці, званне, прозвішча, імя і імя па бацьку памерлага, яго узрост, ад чаго або якой хваробьі памёр, дата і месца (на якіх могілках) пахавання.
Метрычных кніг Прылуцкай Георгіеўскай царквы другой паловы XIX пачатку ХХстст. у НГАБ на захаванні не маецца. У сувязі з адсутнасцю спавядальных ведамасцяў губляецца яшчэ адна важная крыніца, якая магла прадставіць нам карціну роднасных сувязяў жыхароў Прылуцкага маёнтка. Але захаваліся пасямейныя спісы мінскіх мяшчан, куды трапілі і жыхары згаданага маёнтка, а менавіта сям’я Арцішэўскіх са Шчомысліцы.
Перад тым, каб пачаць шырокае асвятленне згаданых генеалагічных крыніц і вышэйпазначанага роду звернемся да кароткай гісторыі асобнага паселішча ў складзе Прылуцкага маёнтка.
Назва Шчомысліца носіць вельмі старажытны характар. Існуе некалькі версій паходжання назвы паселішча. Паводле адной з іх, назва паходзіць ад славянскага імя ўласнага Шчомысел. Аднак дакументальнага пацверджання існавання гэтага імя на сённяшні момант няма. Паводле другой версіі, назва паходзіць ад стараславянскага “мыслівец” паляніўчы, што можа ўказваць на пражыванне тут прадстаўніка дадзенага роду заняткаў. Трэцяя версія засноўваецца на паўлегендарным уяўленні аб тым, што на тэрыторыі паселішча існавала г. зв. “госьбішча” сезонны кірмаш, дзе гандляры з Украіны пыталіся ў пакупнікоў аб грошах наступным чынам: “Шчо мысліш мне даць за тавар?”.
Як і большасць паселішчаў маёнтка Прылукі, Шчомысліца ўпершыню ўпамінаецца ў інвентары 1645 г., дзе ў ёй згаданы 19 двароў. У 1800 г. вёска ў Менскім павеце, уласнасць старасціны М. Іваноўскай, 2 двары, 11 жыхароў. У 1850 г. Шчомысліца, уласнасць сапраўднага стацкага
радцы Л. Ф. Ашторпа, 3 двары, 19чалавек (Пмужчын і 8 жанчын). Пражывалі сем’і Тамаша Фёдарава Бабуркі, Івана Тамашова Аляксейчыка, Пятра Іванова Крыстафовіча.
Да 1863 г. вёска Шчомысліца знікла, і таму не ўпамінаецца ў матэрыялах адмены прыгоннага права ў маёнтку Прылукі (яе жыхары былі пераведзены ў суседнюю вёску Слабодка). Але існавала яшчэ адно паселішча з такой назвай. У канцы XIX ст. згадваецца засценак Шчомысліца (у 1897 г. 3 дв., 16 жых.), дзе жыла сям’я мінскіх мяшчан Арцішэўскіх. Верагодна, змяшчаўся засценак паблізу былой аднайменнай вёскі. Першым вядомым прадстаўніком гэтага праваслаўнага роду быў Васіль Міхайлавіч Арцішэўскі (памёр у 1890 г.), што пражываў у засценку Шчомысліца на зямлі Чапскіх і займаўся хлебапашніцтвам. У пасямейныя спісы мінскіх мяшчан за 1882 і 1894 гг. трапілі і тры пакаленні яго нашчадкаў. Гэтыя дакументы даюць поўнае ўяўленне аб гісторыі згаданай сям’і ў канцы XIX напачатку XX ст.
Пасямейныя спісы складаліся пасля адмены прыгоннага права для ўліку прызыўнікоў у войска з падатных станаў і служылі падставай для складання прызыўных спісаў. Пасямейныя спісы на асоб, што былі як Арцішэўскія прыпісаны да мяшчанства, складаліся пры гарадскіх управах. Пасямейны спіс змяшчае наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: нумар па парадку, нумар па рэвізіі 1858 г., прозвішча, імя і імя па бацьку гаспадара і ўсіх яго сваякоў мужчынскага полу, узрост па рэвізіі на час складання спіса і дата нараджэння па метрыцы для іх жа, адзнака аб прыбыцці (выбыцці) мужчын пасля складання спіса (сюды запісваліся звесткі аб памерлых, нованароджаных і ўзяўшых шлюб па прадстаўленні выпісаў з метрычных кніг), адзнака аб асобах, што прызываліся за апошнія 6 гадоў да складання спіса ці падлягаюць прызыву і ў якім годзе, імя і імя па бацьку ўсіх сваякоў жаночага полу і іх узрост на час складання спіса, адзнака аб прыбыцці (выбыцці) жанчын пасля складання спіса, у тым ліку аб узяўшых шлюб.
Жонкай Васіля называецца Францішка, што па звестках 1882 г. ужо лічылася памерлай. У сям’і былі два сыны Адам (памёр маладым) і Канстанцін (нар. у 1835 г.), а таксама дачка Уршуля, што значыцца паводле спіса як замужняя.
Канстанцін разам з жонкай Мар’янай мелі шасцёра дзяцей: Пятра (нар. у 1860 г.), Апалонію (нар. у 1863 г.), Тодара (нар. у 1864 г.), Якуба (нар. у 1868 г.), Ануфрыя (нар.у 1871 г.) і Андрэя (нар. 01.04.1876)13. На момант 1894 г. сям’я амаль у поўным складзе пражывала ў засценку Шчомысліца маёнтка Прылукі.
13 НГАБ, ф. 330, воп. 1, спр. 218, арк. 505 адв. 506.
Пётр на 1 студзеня 1894 г. пражываў з сям’ёй у фальварку Ількова Ігуменскага павету, затым у маёнтку Сляпянка Сеніцкай воласці Мінскага павета. Ён быў жанаты два разы: першы раз шлюб быў заключаны 03.07.1888 г. з Марыяй Іванавай (1870-03.07.1895), праваслаўнай; другі раз 11.07.1904 г. з Фларэнцінай Ігнатавай (нар.у 1851 г.), рыма-каталічкай. 3 першага шлюбу вядомы наступныя дзеці Пятра Іван (нар. 02.04.1889), Ганна (нар. 22.01.1891) і Марыя (нар. 01.02.1894). У 1906 г. Пётр Канстанцінавіч згадваецца як арандатар зямлі ў засценку Шчомысліца, дзе тады знаходзілася летняя рэзідэнцыя паноў Чапскіх. Аб гэтым факце могуць ускосна сведчыць старыя таполі, што захаваліся ў некаторых месцах паселішча (у асноўным у раёне вул. Кірунікава), пасаджаныя ў строгім парадку.
6 чэрвеня 1915 года Пётр разам з жонкай і дзецьмі пераведзены ў разрад сялян Станькаўскай воласці Мінскага павета загадам Мінскай палаты пад нумарам 50354. Верагодна, пасля рэвалюцыі сям’я засталася тамака.
Тодар быў жанаты (з 13.09.1898) з Ганнай Людвікавай (нар. у 1880г.). Вянчанне маладых адбылося ў Прылуцкай царкве. У шлюбе нарадзіўся сын Віктар (нар. 13.08.1900). Пасля смерці Тодара (памёр 30.11.1903) Ганна з сынам перасялілася ў г. Менск, дзе пражывала на вул. Міхалішскай у доме яўрэя па-прозвішчу Метрыка.
Ануфры знаходзіўся на вайсковай службе з 1891 па 29 жніўня 1895 гг. 28 ліпеня 1904 г. выключаны з аклада павіннасцей, прадпісаных Мінскай Казённай палатай за нумарам 24903 з залічэннем на пасаду паштальёна.
Андрэй знаходзіўся на вайсковай службе з 1897 па 20 жніўня 1901 іт. У снежні 1904 г. быў прызваны з запасу і, верагодна, прыняў удзел у руска-японскай вайне, бо вярнуўся ўжо па яе сканчэнні ў студзені 1906 года '4.
У 1917 г. Шчомысліца згадваецца як фальварак, дзе пражывала 78 чал. Пасля рэвалюцыі паселішча зноў атрымала статус вёскі. Знаходжанне каля чыгункі, пракладзенай у 1871 г., садзейнічала ўзбуйненню населенага пункта. Сюды пасяліліся сем’і Гарцэвічаў, Аляшкевічаў, Бабуркаў, Клочкаў, Жукоўскіх, Харытановічаў, Шэлютаў, Мурашкаў і г.д.
Даследаванне генеалогіі насельніцтва маёнтка Прылукі ахоплівае шырокі дыяпазон крыніц, якія разам з генеалагічнай інфармацыяй прадстаўляюць інфармацыю па гісторыі, геаграфіі, анамастыцы, статыстыцы, дэмаграфіі рэгіёна. Адпаведны мікрагістарычны ўхіл садзейнічае вызначэнню асноўных асаблівасцей развіцця тэрыторыі, дазваляе раскрыць глыбінныя сувязі працэсаў і з’яў мясцовай гісторыі.
14 НАРБ, ф. 330, воп. 1, спр. 567, арк. 723 адв. 724.
Дадатак 1
Пералік сялян мужчынскага полу
з рэвізійнага інвентара маёнтка Прылукі ад 06.05.1645 г. (псраклад з польскай мовы)
Сяло Цімошкавічы.
1. Карташ Гаўрыла, сыны Міхал і Фёдар;
2. Карташ Яська, сын Іван;
3. Аўрамовіч Фёдар, сыны Міхал і Андрэй;
4. Хмыль Фёдар;
5. Юрчэня Пётр, сын Кандрат;
6. Юрчэня Стаська, сын Васька;
7. Сымановіч Аляксей, сыны Іван і Яська;
8. Ілля Іван, сыны Андрэй і Майсей;
9. Хмылёнак Якуб, сыны Іван і Яська;
10. Занямонец Валоцька;
11. Занямонец Арцём;
12. (...)15, сыны Кандрат і Аляксей;
13. Хмылёнак Марцін, сын Іван;
14. Гадзіленя Іван, сын Сцяпан;
15. Дубінчонак Васька, сыны Іван і Якаў;
16. Мілечэнак Фёдар, сыны Васька, Грышка і Сцяпан;
17. Хмылёнак Ярмол, сыны Сямён, Сатусь |6, Сілка;
18. Дзяргай Яська, сыны Васька, Грышка, Фёдар, Ілля;
19. Агайчык Сямён, сыны Андрэй і Васька;
20. Карташ Іван, сын Давід;
21. Хмылёнак Яська.
Кр.: ф. 1727, воп.1, спр.З, арк. 1051 1051 адв.
Сяло Прылучкі.
1. Хачэня Даніла, сыны Раман і Сямён;
2. Занямонец Даніла, сыны Яраш і Сямён;
3. Фалёнак Яхвім, сын Кандрат;
4. Вайтовіч Сямён, сыны Паўлюк і Сцяпан;
5. Роўба Іван, сыны Васька, Амеллян і Сідар;
6. Кіеўлёнак Сцяпан, сын Дзям’ян;
7. Вайтовіч Барыс, сыны Сцяпан, Іван і Астапі;
8. Кравец Фёдар, сыны Гаўрыла, Сяргей, Васька, Павел і Іван;
9. Поклад Іван;
15 Імя і прозвішча ў дакуменце забруднены.
І6Магчыма, правільна Самусь.
10. Аннука, мае пры сабе Лявона Шульжонка;
11. Курчонак Сямён, сыны Фёдар, Лук’ян, Арцём і Філіп;
12. Бакірка Якаў, сыны Кузьма і Міхал;
13. Маляр Яська, сын Ілля;
14. Цітка Іван, сыны Даніла, Яська і Фёдар;
15. Цыркун Кузьма, сыны Мацвей, Яраш, Андрэй, Гаўрыла, Сцяпан і Сямён;
16. Максімовіч Фёдар, сыны Грыгор, Фёдар, Васіль, Аляксей, Грыгор і Міхалка;
17. Ходка Іван, сыны Касцюк і Сямён;
18. Жыгіронак Фёдар, сыны Васька і Іван;
19. Жыгіронак Гаўрыла, брат папярэдняга;
20. Масло Андрэй;
21. Курка Даніла, сыны Лукаш, Мікалай і Фёдар;
22. Цыркун Іван, сыны Міхал, Сямён і Астап;
23. Цыркун Васька, сын Васіль;
24. Лажанок Сцяпан, сыны Раман, Грыгоры, Іван і Прохар;
25. Лажанок Андрэй, сыны Фёдар, Мірон і Кандрат;