Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
“Дзённік” № 7 мае 112 старонак дробнага ўборыстага тэксту, фармат паперы 22x18 см, почырк адной рукой. Яго пераклаў з польскай мовы і падрыхтаваў да друку пісьменнік і навуковец, кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч аўтар звыш 200 навуковых артыкулаў і больш за 10 кніг. Кніга Я.Янушкевіча мае назву “Дыярыуш з XIX стагоддзя”. У ёй ёсць уступ “Люстрадзён эпохі Багрыма і Дуніна-Марцінкевіча” і даведка ’’Асноўныя прынцыпы публікацыі тэксту” на беларускай і польскай мовах, тэкст самога “Дзённіка” на польскай і беларускай мовах, каментар,
паказальнік імёнаў, геаграфічны паказальнік, гласар (тлумачальны слоўнік малавядомых і састарэлых слоў старажытнага тэксту) і “Summary” на англійскай мове, якую пераклаў Алег Жлутка.
Імянны паказальнік утрымлівае звыш 650 прозвішчаў, геаграфічны паказальнік звыш 200 назваў гарадоў, мястэчкаў, сёл, вёсак, засценкаў, фальваркаў, хутароў, маёнткаў, урочышчаў і іншых.
“Дзённік” чытаецца лёгка, цікава і займальна. Святар паказаў сябе як цудоўны распавядальнік, дасціпны чалавек, бясконцы актыўны падарожнік-візітоўнік. Калі прасачыць па датах, то амаль усе дні тыдня, месяца, года Галубовіч быў у вандроўках у брычцы, карэце, фурманцы, у вазку, увесь час у дарозе. Машын жа ў той час яшчэ не было. Конны транспарт падавалі яму і паны, і святары, і дваране, і графы, і сябры, і калегі.
Ён ездзіў з візітамі ў цэрквы і саборы губернскіх гарадоў.
У “Дзённіку” зафіксаваны погляды архіепіскапа на тыя ці іншыя падзеі ў Мінскай епархіі, у цэлым па Беларусі, у Расійскай імперыі і за мяжою.
Архіепіскап Міхаіл меў знаёмствы з рознымі людзьмі маладымі, у гадах, з дзяўчатамі, дзецьмі, нават з Андрэйковічам “ворагам Русі і Праваслаўя”, гэта значыць апазіцыянерам, якога ён сустрэў у Прылуках у Атона Горвата тагачаснага ўладальніка маёнтка Прылукі.
Паводле дзённікавых запісаў можна зрабіць цікавую выснову, што дзённік пісаў неабыякавьі да супрацьлеглага полу, хаця і святар высокага рангу, чалавек. Ён дае трапнейшыя характарыстыкі акаляючых яго людзей. У прыватнасці, ён не любіў графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, хаця ездзіў да яго ў госці па запрашэнні Эмерыка фон Гутэн-Чапскага Галубовіч асвячаў Станькаўскую Свята-Мікалаеўскую царкву 15 (27) жніўня 1858 года, пра што напісаў у “Дзённіку”. Галубовіч любіў купляць старажытныя і найноўшыя перадавыя рэчы, гандляваць, купляць сажанцы, быць спагадлівым, жаласлівым, добрым.
У “Дзённіку” ён дае цікавыя звесткі пра расійскага імператара Аляксандра II (упамінае яго каля 30 разоў) і свайго служку Андрэя, якога ўпамінае 13 разоў.
Галубовіч згадвае ўсіх святароў, з якімі сустракаўся і да якіх ездзіў на візіты (архіепіскап Аляксандр Дабрынін, Арсен Масквін, Пракопій Дабрахотаў, Антоні Зубко, протаіерэй Іпацій Гамалінскі, Леўшыноўскі, Лісевіч, святары Атраховіч, Гарачка, Кіркевіч, Кучынскі, Лаўроўскі, дыякан Аганоўскі, аканом Караль Віторскі, дваровы Грышка М.Галубовіча, садоўнік Ігнат, дваровы Нупрэй, ксяндзы Андрэй Баўблеўскі, Вішнеўскі, пісьменнік Паўлюк Багрым, Ксаверы-Эдвард Вайніловіч, паэт, перакладчык твораў А.С.Пушкіна рускі пісьменнік, П.Валуеў, В.Дунін-Марцінкевіч, мастакі Браніслаў Залескі, Міхаіл
Кулеша, Напалеон Орда (і яго сям’я), знакаміты фатограф Якаў Брафман унук яго Владлен Хадасевіч, жонка Н.М.Берберава, аўтар кнігі “Железная женіцнна”, пан Уладзіслаў Рохаў Брахоцкі, стваральнік вядомага сыра “брахоцкі” (жыў у маёнтку Вязань, каля Фаніпаля).
Упамянута адзін раз Галубовічова жонка М.Галубовіча. Жонка яго памерла ад запалення лёгкіх. Згадваюцца сям’я Горватаў — іх маёнтак Прылукі і іншыя ўладанні, сям’я паноў Кастравіцкіх.
Келер Эдвард Тэадоравіч, мінскі губернатар (1858 1862), і яго сям’я сын Тэадор, дочкі Аляксандра, Марыя, Келерава Марыля, графіня, жонка Келера, “дама вольных нораваў”.
Кеневіч Ядвіга мастачка, намалявала копію (спіс) абраза Маці Божай Юравіцкай (захоўваецца ў Кракаве ў касцёле Св.Барбары), цётка вядомай пані Ядвігі Любанскай, гаспадыні Лошыцы, якая трагічна загінула пры невысветленых абставінах ў дзень свайго нараджэння 15 чэрвеня 1905 года.
Лапа Дамінік уладальнік Халопенічаў, хросны бацька Адама Багдановіча. Адам Багдановіч бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Марыя Аляксандра Максіміліяна Вільгельміна Аўгуста Соф’я Марыя (1824 1880), дачка Вялікага Герцага гесенскага Людвіга II, жонка расійскага імператара Аляксандра II з 16 красавіка 1841 года. У 17 год аддалі яе замуж за будучага імператара.
Мікалай Мікалаевіч, Вялікі Князь (1856 1929), старшы сын князя Мікалая Мікалаевіча і прынцэсы Альдэнбургскай. “За сталом сядзеў і сын, якому няма яшчэ 2-х гадоў, але ён не па гадах буйны і жвавы, ды вельмі бурлакаваты. Вочы вялікія, пукатыя, нос кароткі. “Сказаў ім, што ілбом і вачыма падобны да дзеда, імператара Мікалая гэта вельмі ўсцешыла Вялікую Княгіню”, зазначыў у “Дзённіку” 8 жніўня 1858 года М.Галубовіч.
Мураўёў Міхаіл Міхайлавіч (1796 1866) знакаміты Віленскі генерал-губернатар “Мураўёў-вешальнік”.
Меендорф бацька жонкі і цесць графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.
Наргалевіч Ян, муж сястры братоў Дыбоўскіх вядомых беларускіх вучоных біёлагаў, географаў, геолагаў.
Немаршанская, уладальніца маёнтка Дворышча.
Немаршанскі Адрыян, уладальнік маёнтка Лошыца.
Паеўскія, сваякі М.Галубовіча.
Паеўская Юстына, сястра Міхаіла Галубовіча.
Пішчала Рудольф Станіслаў (? пасля 1862), падрадчык будаўнічы Мінскага турэмнага замку ў 1825 год (знакамітая “Валадарка”).
Пішчаліха, жонка яго.
Прушынскі Яўстаф, уладальнік Лошыцы і сям’я Прушынскіх.
Пушчын М.І., камендант Бабруйскай крэпасці, дзекабрыст, уладальнік маёнтка Парычы, генерал.
Радзівілы, магнаты.
Туганоўскі Канстанцін, уладальнік маёнтка Туганавічы, жанаты з Зосяй Верашчакай, братніцай Марылі, каханкі Адама Міцкевіча.
Граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі 11 раз упамянуты ў “Дзённіку”.
Ястрэмбскі Фелікс. У свой час слынны фартэпіянны фабрыкант (“яго піяніна шукаюць па ўсёй Еўропе”).
Вось далёка не поўны спіс прозвішчаў вядомых людзей Беларусі, з якімі актыўна кантактаваў Міхаіл Галубовіч, будучы архіепіскапам Мінскім і Бабруйскім. “Дыярыуш з XIX стагоддзя”, які мы з вамі разгледзелі пацвержанне гэтаму.
Валахановіч Анатоль Іосіфавіч, гісторык, журналіст, член Савета аб’яднання “Прылуцкая спадчына".
Дзяніс Лісейчыкаў
АРХІЎНЫЯ ДАКУМЕНТЫ ПА ГІСТОРЫІ ПРЫЛУЦКАЙ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ XVIII ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XIX СТСТ.
3 XVI ст. у вёсцы Прылукі Мінскага павету існавала праваслаўная царква, а пасля і манастыр. Іх лёс не зусім тыповы для цэркваў Міншчыны. Справа ў тым, што Прылуцкая царква заставалася праваслаўнай у часе двух перыядаў найбольш моцнага уніяцкага «прэсінгу» канца XVI 30х гг. XVII стст. і 80-х 90-х гг. XVII ст. 3 20-х гг. XVII ст. царквою апекаваўся Мінскі праваслаўны Петрапаўлаўскі манастьір.
Прылукі вельмі шчыльна прымыкалі да Койданаўскага графства часткі так званых «Нойбургскіх маёнткаў». Асаблівасцю гэтых земляў было тое, што яны належалі спадчыннікам Радзівілаў нямецкім князямпратэстантам Нойбургам, якія не спрыялі працэсу пераводу праваслаўных цэркваў на сваіх землях пад юрысдыкцыю уніяцкіх мітрапалітаў. Дзякуючы гэтаму на Міншчыне сярод масіву уніяцкіх парафій доўгі час захоўваліся невялікія праваслаўныя анклавы ў раёне мястэчак Койданава, Рубяжэвічы, Станькава і інш. Хаця ўрэшце рэшт уніяцтва распаўсюдзілася і сюды. Гэты пераход быў у большай ступені добраахвотным. Падзеі вайны 1654-1667 гг. і асаблівасці канфесійнай палітыкі расійскіх улад на акупаваных тэрыторыях прымусілі мясцовае насельніцтва «грэцкай рэлігіі» паглядзець на унію па-новаму. Так, у 1703 г. праваслаўнае насельніцтва Койданава склала супліку (прашэнне) на імя уніяцкага мітрапаліта аб жаданні далучыца да уніі1. Да сярэдзіны XVIII ст. зрабіліся уніяцкімі суседнія з Прылукамі парафіі ў вёсках Гарадзішча і Сенніца.
Змаганне за Прылуцкую царкву паміж праваслаўнымі і уніятамі пачалося, відавочна, у 1741 г., калі 19 снежня таго ж году калятар царквы, мясцовы землеўладальнік Юзаф-Міхал Іваноўскі склаў скаргу аб запусценні «мінскімі дызунітамі» царквы і манастыра. У працах XIX ст. гаворыцца аб закрыцці праваслаўнага манастыра годам раней, у 1740 г.2, але гэтая інфармацыя не атрымала пацвярджэння архіўнымі дакументамі. Так ці іначай, ужо тады Іваноўскі лічыў неабходным перадаць Прылуцкую
1 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ), ф. 1774, воп. 1, спр. 3, арк. 992.
2 Опнсанне церквей н прнходов Мннской епархнн, составленное по офнцнально затребованным от прнчта сведенням. Мннск: Тнпо-Лнтографня Б. Н. Соломонова, 1878, с. 120.
парафію уніятам. Свае захады ў некаторым часе ён падмацаваў матэрыяльна. 26 ліпеня 1755 г. быў складзены фундуш на 1 валоку3 зямлі для прылуцкага святара, які павінен знаходзіцца пад юрысдыкцыяй уніяцкіх мітрапалітаў.
Факт такога позняга надання фундуша (праз 14гадоў пасля рашэння аддаць царкву уніятам) паказвае на тое, што да 1755 г. матэрыяльных падстаў для існавання уніяцкай парафіі ў Прылуках не было. Гэтую выснову пацвярджаюць і некаторыя іншыя факты. Па-першае, Іваноўскі разам з наданнем фундуша не прадставіў уніяцкаму мітрапаліту прэтэндэнта на пасаду святара не склаў так званую «прэзенту», абавязковы дакумент, без якога пасада святара лічылася вакантнай. Прэзента была выдадзена наступным уладальнікам Прылукаў Ігнатам Іваноўскім толькі праз чатыры гады, 25 траўня 1759 г. Па-другое, сам фундуш быў актыкаваны ў Мінскім гродскім судзе толькі 11 ліпеня 1765 г. Гэта значыць, што да гэтага часу ён практычна не меў законнай сілы. Па-трэцяе, на месцы занядбанага і спарахнелага будынка Прылуцкай царквы, запусценне якога Іваноўскі апісваў яшчэ ў 1741 г., новы быў узведзены толькі ў 1763 г. Гэта была новая «пад трыма купаламі з жалезнымі крыжамі»4 царква. Але і яна з-за працяглых спрэчак паміж канфесіямі за права валодання будынкам пэўны час не дзейнічала. У спісе уніяцкіх цэркваў Мінскага дэканата 1766 г. Прылуцкая царква не значыцца.
Паводле ўскосных дадзеных мы вылічылі той момант, з якога Прылуцкую царкву ўжо можна лічыць канчаткова перададзенай уніятам. Як гаварылася вышэй, Ігнат Іваноўскі яшчэ ў 1759 г. прэзентаваў уніяцкаму мітрапаліту Ф. Грабніцкаму прэтэндэнта на пасаду прылуцкага пароха Аляксея Красніцкага. Амаль восем гадоў той чакаў абавязковага прызначэння з боку мітрапаліта і атрымаў яго толькі 2 студзеня 1767 г. ад новага мітрапаліта Ф.-П. Валадковіча5. Гэтую дату і патрэбна лічыць пачаткам дзейнасці паўнавартаснай уніяцкай парафіі ў Прылуках. Як бачым, пераход парафіі пад уніяцкую юрысдыкцыю доўжыўся амаль 26 гадоў.