Жыццё айчыне, гонар нікому
Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
1 Запісаны ў актавую кнігу для надання юрыдычнай сілы.
2НГАБ, ф. 1727, воп. 1,спр. 3, арк. 1051.
(суч. Цімошкі), Прылучкі, Лецкаўшчына, Шчомысліца, Слабада (суч. Прылуцкая Слабада), Каханоўшчына (суч. Каханаўшчына) і Падгай. На сённяшні момант усе яны ўваходзяць у склад Самахвалавіцкага, Сеніцкага і Шчомысліцкага сельскіх саветаў Менскага раёна.
Сямейна-роднасныя сувязі пазначаюцца ў дакуменце праз сваяцтва ўладальніка дыма (двара) з астатнімі мужчынамі ў сям’і. Звычайна яно вымяраецца па схеме: гаспадар сыны гаспадара. Такіх выпадкаў выяўлена 124 з агульнай колькасцю дымоў у 162, што станоўча сведчыць пра дастаткова высокі паказчык рэпрадукцыйнасці народанасельніцтва ў межах канкрэтна ўзятай мясцовасці. Апроч гаспадароў не было больш мужчын у 29 дварах. У астатніх гаспадарках радство паміж сямейнікамі можна пазначыць схемамі: гаспадар-браты, гаспадар-зяць, гаспадыня-зяць. Такіх выпадкаў зафіксавана 9.
Сем’і з’яўляюцца, як правіла, двухпакаленнымі, хаця маюцца выключэнні ў выглядзе трох пакаленняў адной сям’і (3 выпадкі). Зафіксавана адна чатырохпакаленная сям’я сям’я Лявона Гладкага са Слабады.
Дадзеная крыніца па генеалогіі з’яўляецца цікавай і пры даследаванні распаўсюджанасці пэўных імён і прозвішчаў сялян мясцовасці. Імёны жыхароў Прылуцкага маёнтка носяць дастаткова традыцыйны хрысціянскі характар. Аднак маецца і выключэнне некананізаванае славянскае імя Ждан (сустрэта ў 4 выпадках). Той факт, што гэта імя на момант 1645 г. яшчэ не адышло ў нябыт, можа быць звязаны з яго семантыкай, у аснове якой ляжыць сакральнае жаданне бацькоў убачыць сына-пераемніка. He выключэнне, што ва ўсіх чатырох выпадках сяляне мелі і дадатковыя хрысціянскія імёны. Аднак, як сведчыць дакумент, славянскаму імені надавалася перавага.
Найбольш пашыранымі з’яўляюцца наступныя мужчынскія імёны: Іван (разам з формамі Івашка, Ян, Янка, Янушка) 56 выпадкаў, Васіль (разам з формай Васька) 31 выпадак, Сямён (з формай Шыман) 25 выпадкаў, Грыгор (з формамі Грыгоры, Грышка, Грышай) 23 выпадкі, Яська3 — 21 выпадак. Дастаткова рэдкімі і малараспаўсюджанымі ў мясцовым анамастыконе з’яўляюцца імёны: Мікалай, Мірон, Мікіта, Тарас, Аляксандр, Сяргей і інш. Некаторыя імёны ў сувязі з асаблівасцямі свайго напісання цяжка паддаюцца нейкай ідэнтыфікацыі, напрыклад, Сатусь (магчыма маецца на ўвазе Самусь), Крыська (Крыштаф), Грошка (Грышка) і г.д. Некаторыя імёны, напрыклад, сялян Сурымтовічаў са Шчомысліцы, пададзены ў польскамоўным варыянце, як Шыман і Ежы. Наяўнасць у тым жа паселішчы носьбітаў імён Сямён і Юрка сведчыць аб тым, што з боку асоб, якія фіксавалі дадзеную інфармацыю, не бьіло яе
3 Яська варыянт імя Іосіф.
скажэння. Toe самае прасочваецца і на прыкладзе шматлікіх мясцовых Янкаў і Іванаў. Імёны падаюцца ў інвентары ў такім выглядзе, у якім яны ўжываліся ў асяродку бытавання. Таму ў дадатку, дзе публікуецца генеалагічная частка інвентара, імёны падаюцца без скажэння, як у арыгінале (гл. Дадатак 1).
У межах адной сям’і асабовыя імёны дастаткова часта паўтараліся. Так, у Шчомысліцы пражывалі браты Камары з аднолькавым імем Ясыса. У вёсцы Прылучкі, у сям’і Фёдара Максімовіча былі два сыны з імем Грыгор.
На тэрыторыі маёнтка па дадзеных 1645 г. зафіксавана 112 прозвішчаў. Самымі распаўсюджанымі прозвішчамі з’яўляюцца прозвішчы з памяншальна-ласкавымі канчаткамі -онак, -ёнак (29 прозвішчаў Амбразёнак, Белажонак, Краўчонак, Юрчонак і г.д.). Прозвішчы з такімі канчаткамі найбольш распаўсюджаны на Магілёўшчыне. Менавіта там, у Мсціслаўскім ваяводстве, знаходзіліся маёнткі Статкевічаў Любавічы і Сяменічы4. Лагічна меркаваць, што Статкевічы маглі перавесці некалькі сялянскіх сем’яў з гэтых маёнткаў у маёнтак Прылукі. Шырока распаўсюджанымі з’яўляюцца прозвішчы на -іч (18 прозвішчаў Белазановіч, Паўлюковіч, Лаўрыновіч і г.д.). Прозвішча Белазановіч можа быць асіміляваным на цэнтральнабеларускі манер варыянтам прозвішча Белажонак. Далей ідуць прозвішчы з фармантамі -еня, -эня (7 прозвішчаў Юрчэня, Гадзіленя, Алашчэня і г.д.). Большасць прозвішчаў з прыведзенымі канчаткамі ўтвораны ад імён, мянушак і роду заняткаў жыхароў. Фармант -ец, -яц сустракаецца ў пяці выпадках (Занямонец, Кравец, Стараселец, Бегунец, Ярэц). Таксама мае месца ў пяці выпадках фармант -кі, -цкі (Глябоцкі, Дуброўскі, Мядліцкі, Астрыцкі, Гладкі). Дзве апошнія групы прозвішчаў часткова вызначаюць мянушкі, але ў большасці адасабляюць чыннік паходжання іх носьбітаў з пэўнага населенага пункта (напрыклад, Стараселец са Стараселля, Дуброўскі з Дубровы).
Два прозвішчы сканчаюцца на -энка, -енка (Чарэнка, Каленка). Насуперак усталяванай думцы, што прозвішчы з такім фармантам маюць выразнае украінскае паходжанне, можна прапанаваць гіпотэзу аб іх эвалюцыі ад магчымых прозвішчаў ці мянушак Чаронак і Калёнак, з распаўсюджанымі у Прылуцкім маёнтку фармантамі -онак, -ёнак. Адпаведна сям’я альбо нашчадкі Чаронка і Калёнка маглі з часам называцца Чарэнкамі і Каленкамі.
Прозвішчы-прафесіі прадстаўлены ў сямі выпадках (Бондар, Ткач, Дойліда, Маляр, Каваль, Півавар, Кравец). Два прозвішчы цалкам нагадваюць асабовыя імёны Архіп, Ілля. Блізкія да імён прозвішчы:
4 Вяроўкін-Шэлюта У. Статкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6, с. 414.
Курка, Санька, Хомка, Ходка і Цітка. Зафіксаваны два прозвішчы этнанімічнага паходжання Ліцвіновіч і Цыган.
У плане багатага генеалагічнага і анамастычнага матэрыялу дадзеная крыніца з’яўляецца вельмі каштоўнай пры даследаванні мікрагісторыі мясцовасці. Аднак на практыцы пры выкананні генеалагічных запытаў НГАБ дадзеную крыніцу немагчыма прымяніць, бо няма сувязі з наступнымі пакаленнямі сялян Прылуцкага маёнтка. У сувязі з неадшуканасцю генеалагічных крыніц XVIII стагоддзя на сённяшні момант ствараецца лакуна прыблізна ў пяць пакаленняў, якія аддзяляюць сярэдзіну XVII і XIX стагоддзі. Менавіта на XIX ст. прыходзіцца складанне на тэрыторыі Беларусі рэвізскіх сказак генеалагічнай крыніцы, што падае дакладную карціну сямейна-роднасных сувязяў жыхароў маёнтка.
Асноўнай крыніцай для вывучэння дынамікі народанасельніцтва Расійскай імперыі XVII першай паловы XIX ст. з’яўляюцца рэвізіі (ад лац. revisio пераглядаю). Назва выклікана тым, што звесткі перапісу ўдакладняліся і першапачатковыя дадзеныя дапаўняліся). Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства быў улік усіх падаткаплацелыпчыкаў (з часоў Пятра I “падушны падатак” замест падворнага падаткаабкладання). Першапачатковым матэрыялам рэвізій была рэвізская сказка, што складалася на пэўную асобу або сям’ю. Рэвізская сказка змяшчае наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: нумар двара па рэвізіі (10-я рэвізія, напрыклад, дадаткова падае адпаведны нумар па 9-йрэвізіі), прозвішча, імя і імя па бацьку гаспадара сям’і і ўсіх яго сваякоў мужчынскага полу, узрост па папярэдняй рэвізіі, адзнака аб выбыцці (адзначалася насупраць патрэбнай асобы калі і куды выбыў, напрыклад у 1842 г. "памёр" ці "паступіў у рэкруты") або адсутнасць падчас рэвізіі (напрыклад, з 1857 г. "у адлучцы"), узрост на час складання новай рэвізіі для іх жа на адвароце першага ліста злева, нумар па рэвізіі (той жа), імя і імя па бацьку ўсіх сваякоў жаночага полу, адзнака аб адлучцы і з якога часу, узрост на час складання рэвізіі для іх жа на другім лісце справа. Унізе кожнай старонкі ставілася агульная колькасць асоб (з падзелам па полу), што пражывалі ў паселішчы на момант складання рэвізіі5.
Рэвізская сказка ад 31 кастрычніка 1850 г. падае нам даволі цікавую інфармацыю аб насельніках маёнтка Прылукі XIX стагоддзя6. Новымі паселішчамі ў складзе маёнтка выступаюць Воўчкавічы, Максімілія6 і Зязюлеўка. У параўнанні з 1645 г. колькасць сялянскіх двароў ва ўсіх іншых
5 Рыбчонак С.А. Крыніцы па генеалогіі Беларусі XVI пачатку XX ст. Метадычныя парады. Мінск, 2003, с. 20-21.
6 НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 605, арк. 387-444 адв.
7 Верагодна, названа ў гонар Максімілляна Іваноўскага, уладальніка маёнтка Прылукі ў канцы XVIII ст. 3 часам назва эвалюцыянавала ў Максімілава.
вёсках моцна знізілася. У Падгаі на Ібдвароў, у Лецкаўшчыне на 17, у Прылучках на 18 і г.д. Разбуральныя войны сярэдзіны XVII першай паловы XVIII ст. і сацыяльна-эканамічныя працэсы другой паловы XVIII першай паловы XIX ст. моцна паўплывалі на мясцовае народанасельніцтва. Многія прозвішчы, што адрозніваліся распаўсюджанасцю ў інвентары 1645 г., не згадваюцца ў рэвізскай сказцы 1850 г. (Дубінчонак, Занямонец, Ліцвіновіч). Больш не з’яўляюцца дамінантнымі прозвішчы на -онак, -ёнак. Прозвішчаў, што згадваюцца і ў інвентары, і ў рэвізскай сказцы зафіксавана ўсяго 7 (Бабурка, Гладкі, Дзяргай, Мятліцкі, Таракан, Хмыль, Цыркун). 3 гэтага можна зрабіць выснову, што склад насельніцтва ўсіх паселішч маёнтка за двесце год сур’ёзна змяніўся. Аднак прадстаўнікі карэнных родаў XVII ст. пэўным чынам вылучаліся на фоне стракатай масы новых прозвішчаў. У некаторых выпадках іх колькасць заўважна павялічылася. Так, Дзяргаі з Лецкаўшчыны ў 1645 г. насялялі 2 двары з 29, у 1850 г. 9 з 12. Шырокім быў арэал распаўсюджанасці прозвішча Гладкі (Прылучкі 2двары, Максімілія - 1, Падгай-3, Цімошкі-3, Слабада-1,
Каханоўшчына 5, Зязюлеўка -1). Працэс міграцыйных хваляў прасочваецца па дадзеных 1850 г. у з’яўленні на тэрыторыі маёнтка сем’яў сялян, пераведзеных з Віленскай (6 сем’яў, у асноўным з прозвішчам Маліноўскі) і Магілёўскай (10 сем’яў, у трох выпадках з вёскі Касцюкова) губерняў. 3 вёскі Матураў (суч. Матарова) Ігуменскага павета ў двор Прылукі пераведзены 18-гадовы Калюстра Кутуз8, у вёску Каханоўшчыну сям’я Людвіга Запольскага9. 3 вотчыны Іваноўскіх Чаркасы ў вёску Слабаду была пераведзена сям’я Хведара Васілёва Хвалько10.
Немалаважнай крыніцай сацыяльна-эканамічнай гісторыі маёнтка, якая таксама падае інфармацыю генеалагічнага кшталту, з’яўляюцца матэрыялы адмены прыгоннага права за 1863 г., а менавіта падрабязныя спісы сялян, абавязаных рабіць плацяжы са сваіх надзелаў у карысць памешчыцы Людвікі Горват. Сяляне-гаспадары з вёсак Падгай, Прылучкі, Лецкаўшчына, Слабада, Максімілія, Каханоўшчына, Цімошкі* (усяго 80 чал.) абавязаны былі плаціць 23 руб. 60 кап. за год12.
Канкрэтную інфармацыю аб падзеях нараджэння, вянчання і смерці падаюць метрычныя кнігі крыніцы, якія складаліся ў культавых установах і маюць грамадскае значэнне. Метрычныя кнігі аб народжаных,