Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
У 1780 г. царква СвятогаДуха ў Прылуках выглядала наступным чынам: «Сама царква брусаваная, пакрытая гонтам, абабітая дошкамі, мае падлогу і столь, пад трыма купаламі з жалезнымі крыжамі. Дзверы на завесах з унутраным замком. Закрыстыя з дзвярыма на завесах. Цвінтар неабгароджаны. У купале 1 звон»6. Для гэтага звона ў тым жа 1780 г.
3 Вапока адзінка вымярэння плошчы ў ВКЛ. Раўнялася 21,36 га.
4 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41256, арк. 221.
5 Lietuvos valstybes istorijos archyvas (далей LVIA), f. 634, ap. 3, b. 400, p. 8 адв.
6 Тамсама, p. 8.
коштам калятараў у купале царквы была зроблена сігнатурка невялікая вежачка7. У будынку адзначаецца наяўнасць мураванага Вялікага Алтара фарбаванага пад золата і срэбра і двух бакавых, адзін з абразом укрыжаванага Хрыста, другі з абразом Святога Ігната. Другі бакавы алтар быў зроблены, відавочна, у гонар калятара Ігната Іваноўскага.
У візіце 1792 г. унутраная планіроўка царквы распісана падрабязней, але ўжо адзначаюцца і прыкметы спарахнеласці будынку: «Сама царква брусаваная, дах гонтавы стары дзіравы, ёсць столь і падлога з дошак, пад трыма абдзёртымі з даху купаламі з жалезнымі крыжамі. Хор на слупах. Лавак для сядзення пары тры, адна пад хорам. Адно вялікае крэсла. Абразок Найсвяцейшай Панны Марыі за шклом. Абразоў на сцяне пасярэдзіне царквы маляваных на палатне два. У вежачкавым акне звон адзін большы, другі малы. Закрыстыя пры Вялікім Алтары. Дзверы да яе на завесах з клямкай і прабоямі. Дзверы да царквы на завесах з унутраным замком. Вокнаў сем. Цвінтар неабгароджаны. Уся царква ўсярэдзіне пафарбаваная»8.
Візітатар, абат Полацкага базыльянскага кляштара Св. Барыса і Глеба Ісай Шулякевіч 29 траўня 1792 г. адзначыў, што «царква Прылуцкая архітэктурай як звонку, так і ўсярэдзіне не самага горшага аздаблення, але сапсаваная згнілым дахам і ападлымі купаламі так, што начынне мокне і гніе»9. Негледзячы на кепскі стан даху, царква працягвала дзейнічаць. Пад 1800 г. узгадваюцца дзейныя Прылуцкая царква і Воўчкавіцкая капліца10. Па-новаму будынак быў перакрыты толькі ў 1808годзе''. Да 1819 г. выгляд царквы застаўся нязменным тагачасная візіта апісвае знешні выгляд будынка адзін у адзін з візітамі 1780 г. і 1792 гг. Фактычная адсутнасць будаўнічых работ тлумачылася тым, што «на пабудову царквы і яе рамонт не агаворана сродкаў у фундушы»12.
Сам жа фундуш Юзафа Іваноўскага ад 26 ліпеня 1755 г., акрамя зямельнага надзелу ў 1 валоку, гарантаваў святарам штогадовую выдачу з Прылуцкага двара: кожнага віда збожжа па адным карцы13, віна для літургіі і воску для асвятлення царквы; а таксама дазваляў парохам
7 LVIA, £ 634, ар. 3, Ь. 400, р. 8 адв.
8 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41245, арк. 37.
9 Тамсама, арк. 38.
10 Росснйскнй государственный нсторнческнй архнв (далей РГНА), ф. 1350, оп. 312, д. 89-39-39 об.
11 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41256, арк. 221.
12 Тамсама, арк. 221 адв.
13 Карэц адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у ВКЛ. У 1764 г. агульнадзяржаўным стаў варшаўскі скарбовы карэц памерам у 6 пудоў (98,28 кг).
трымаць бровар, вольна карыстацца панскім лесам і пашай14. За гэта штотыдзень у царкве павінны былі служыцца дзве імшы за душы калятараў. Адзначалася, што якасць зямлі, адведзенай прылуцкім святарам, пакідае жадаць лепшага, да таго ж ландшафт у многіх месцах гарысты, што вельмі ўскладняе апрацоўку. Побач з самой плябаніяй працякала рэчка Пціч, у якой парохам дазвалялася вольная лоўля рыбы.
Паводле стану на 1819 г., землі Прылуцкай царквы штогод прыносілі чыстага прыбытку 40 срэбных рублёў, ахвяраванні парафіянаў 12 рублёў. 3 гэтых грошай 4 рублі сыходзілі на выраб свечак, на ўтрыманне служак і парабкаў 30 рублёў, на гаспадарчыя патрэбы 3 рублі, на ўтрыманне сям’і святара 15 рублёў15.
Парафія Прылуцкай царквы паводле стану на 1819 г. цягнулася на 1 мілю (7,7 км) уздоўж і на 3 вярсты (4,6 км) ушыркі16. У параўнанні з іншымі уніяцкімі парафіямі Міншчыны яна была невялікая усяго 518 душ у 1792 г. і 694 душы ў 1819 г. Інтэнсіўнасць спаўнення трэбаў у прылуцкіх парохаў была слабой, у 1819 г. было ахрышчана 27 чалавек, пахавана 29 чалавек і пашлюбавана 18 пар маладых17.
Комплекс метрычных кніг па Прылуцкай уніяцкай царкве захаваўся даволі няблага. Найбольш раннія метрыкі аб народжаных за 1775-1796, 1798-1801 гг., шлюбаваныхза 1791-1796, 1798-1801 гг. іпамерлыхза 17741796, 1798-1801 гг. захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў г. Санкт-Пецярбургу18. Астатнія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску. Гэта метрыкі аб народжаных, шлюбаваных і памерлых за 1798-1799, 1818-1829, 1831-1839 гг.19
У 1792 г. на тэрыторыі Прылуцкай парафіі ўзгадваецца капліца пад тытулам Апекі Панны Марыі ў вёсцы Воўчкавічы20. «Брусаваная, крытая гонтам, ... пад трыма купаламі з жалезнымі крыжамі, у адным купале невялікая сігнатурка»21. Капліца «прыгожай пабудовы»22. Пабудаваная на сродкі старасціны Іваноўскай. У больш ранняй візіце 1780 г. капліца ў Воўчкавічах не адзначана. Адсюдь вынікае, што яе ўзвядзенне можна
14 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41256, арк. 221 адв.
15 Тамсама, арк. 222 адв. 223.
16 Тамсама, арк. 223 адв.
17 Тамсама.
18 РГНА, ф. 823, оп. 2, д. 655, лл. 471-535.
19 НГАБ, ф. 136, воп. 13, спр. 363, ЗбЗв, 364, 364а, 365, 365а, 366, 366а, 368, 1329, 1333, 1359, 1360, 1358, 1362-1368, 1370, 1371, 1377, 1379-1387, 1389, 1390, 1391, 1391a.
20 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41245, арк. 37.
21 Тамсама.
22 НГАБ, ф. 136, спр. 41256, арк. 223 адв.
датаваць канцом 80-х гг. XVIII ст. Будынак доўгія гады не рамантаваўся (аб праблемах з будаўнічымі выдаткамі ў прылуцкіх парохаў гаварылася вышэй). Урэшце ў 1816 г. капліца праз недагледжанасць і ні разу не рамантаваны дах прыйшла ў заняпад, і набажэнствы ў ёй адпраўляцца перасталі23.
Пастановай Полацкага сабора 1839 г. Брэсцкая унія ў так званых «Заходніх губернях» была скасавана, а ўсе ўстановы і будынкі уніяцкай царквы былі перададзены праваслаўным. Праваслаўнымі зрабіліся ў сваёй большасці і парафіяне Прылуцкай царквы. Але пэўная іх частка перайшла ў каталіцтва. А на месцы былой уніяцкай капліцы ў вёсцы Воўчкавічы быў заснаваны каталіцкі касцёл.
23 НГАБ, ф. 136, спр. 41256, арк. 223 адв.
Дадаткі
Дадатак 1
Святары уніяцкай царквы ў в. Прылукі:
Красніцкі Аляксей, высвечаны мітрапалітам Ф. Грабніцкім 29ліпеня 1755 г. Прэзентаваны на пасаду пароха ў в. Прылукі мінскім старастам Ігнатам Іваноўскім 25 траўня 1759 г. Прызначаны на гэтую пасаду мітрапалітам Ф,П. Валадковічам 2 студзеня 1767 г.
Лявіцкі Ян, высвечаны пінска-тураўскім епіскапам Я. ДашковічамГарбацкім і прызначаны на пасаду вікарыя царквы ў в. Крысава Мінскага пав. 5 красавіка 1787 г.; прэзентаваны на пасаду адміністратара царквы ў в. Прылукі мінскім старосціцам Максіміллянам Іваноўскім 29 лістапада 1787 г.; прызначаны на гэтую ж пасаду мітрапалітам Ф. Растоцкім 11 лютага 1796 года24.
Пякарскі Міхал, нарадзіўся ў 1762 г. Вучыўся ў епархіяльнага інструктара Багрымоўскага. Высвечаны пінска-тураўскім епіскапам Я. Дашковічам-Гарбацкім і прызначаны вікарыем царквы ў в. Варонічы Мінскага пав. у 1788 г. 3 1799 г. прызначаны парохам царквы ў в. Прылукі.
Дадатак 2
Парафія уніяцкай царквы ў в. Прылукі
Парафія ў 1780 г.:
Воўчкавічы, в.; Забалацце, в.; Каханоўшчына, в.; Падгаі, в.; Прылукі, в.; Слабада, в.; Стукацічы, в.; Цімошкі, в.; Чаркасы, в.
Усяго дамоў 82.
Парафія 1792 г.:
Воўчкавічы, в. 11 дамоў; Забалацце, в. 4 дамы; Каханоўшчына, в. Юдамоў; Лецкаўшчына, в. 7 дамоў; Падгаі, в. 9 дамоў; Прылукі, в. 9 дамоў; Слабада, в. 8 дамоў; Стукацічы, в. 4 дамы; Цімошкі, в. 5 дамоў; Чаркасы, в. 10 дамоў;
Усяго 77 дамоў, 274 мужчыны, 244 жанчыны, усяго 518 душ.
Парафія ў 1819 г.:
Здатных да споведзі 554 душы абодвух полаў, няздатных 140. Усяго 694 душы.
Лісейчыкаў Дзяніс Васілевіч,
галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
24 Арыгінал інсталяцыі (епіскапскага прызначэння) захоўваецца ў РГНА, ф. 823, on. 1, д. 2883, л. 1.
Вадзім Урублеўскі
КРЫНІЦЫ ПА ГЕНЕАЛОГІІ СЯЛЯНСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА МАЁНТКА ПРЫЛУКІ XVII XIX СТСТ.
(ПА МАТЭРЫЯЛАХ НГАБ)
Пры даследаванні гісторыі пэўнай мясцовасці важным момантам з’яўляецца збор і назапашванне генеалагічнай інфармацыі аб яе жыхарах, якія непасрэдным чынам у выніку сваёй жыццядзейнасці ўплывалі на тыя ці іншыя падзеі мясцовага жыцця. На сённяшні час у гістарычнай навуцы больш прыярытэтным з’яўляецца даследаванне шляхецкай генеалогіі, аднак паступовае паглыбленне цікавасці да мікрагісторыі вымагае ад нас звароту да генеалогіі саслоўя непасрэдных вытворцаў, а менавіта, сялянства.
Маёнтак Прылукі на працягу свайго існавання ўключаў у свой склад розныя паселішчы. Адныя з іх знікалі, другія, наадварот, засноўваліся. Цікавым феноменам з’яўляецца адсутнасць у маёнтку самога паселішча Прылукі. Прылукамі па сутнасці называўся сам цэнтр шляхецкай уласнасці, што ўключала ў сябе панскую сядзібу, гаспадарчыя пабудовы, панскую і сялянскую зямлю.
Найбольш раннім адшуканым на сёння дакументам з генеалагічнай інфармацыяй па маёнтку Прылукі з’яўляецца г. зв. рэвізійны інвентар, складзены пасля смерці Ганны Агінскай для яе сына Крыштафа Вільгельмавіча Статкевіча, падкаморыя браслаўскага, старосты азярышчанскага. Інвентар быў складзены на польскай мове 6 траўня 1645 года (верагодна, для лепшага размеркавання падаткаў і павіннасцяў сярод насельніцтва), актыкаваны1 на старабеларускай мове ў Менскім гродскім судзе 5 ліпеня таго ж года2. Дадзены дакумент з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) цікавы перш-наперш у падачы генеалагічнай інфармацыі аб сялянскім насельніцтве маёнтка. Гэтая інфармацыя ўключае імя і прозвішча двораўладальніка і імёны ўсіх яго сямейнікаў мужчынскага полу.
Інвентар (ад лац. inventarium вопіс) перыядычны вопіс дзяржаўнай і феадальнай маёмасці з мэтай вызначэння яе даходнасці, дзе фіксаваліся звесткі, у тым ліку і генеалагічныя, аб прыгонных і дзяржаўных сялянах. Інвентар прадстаўляе сабой адзіную прамую генеалагічную крыніцу, якая датычыцца толькі сялянскай генеалогіі.
У дадзены інвентар увайшлі сем населенных пунктаў маёнтка. У дакуменце яны названы сёламі. Гэта наступныя паселішчы Цімошкавічы