• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Жыццё айчыне, гонар нікому

    Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 254с.
    Мінск 2010
    60.23 МБ
    У 1852 годзе епіскап Міхаіл падаў прашэнне ў Свяцейшы сінод аб пераводзе ў Мінск Вальнянскага Троіцкага жаночага манастыра, які знаходзіўся ў Навагрудскім павеце. Але перавод у Мінск гэтага манастыра не адбыўся паводле матэрыяльных стасункаў, да таго ж, і манахінь у жаночым манастыры было мала.
    У 1853 годзе епіскап Міхаіл быў узведзены ў сан архіепіскапа.
    У 1854 годзе паводле Указа Свяцейшага Сінода быў скасаваны Слуцкі Ільінскі жаночы манастыр, бо не было сродкаў на яго ўтрыманне, не было штатнай колькасці манахінь і не было асаблівай патрэбы аднаўляць манастыр.
    У Мінскай епархіі заставаліся два жаночыя манастыры (2-класны Пінскі Варварынскі і 3-класны Вальнянскі Троіцкі) і чатыры мужчынскія манастыры (1-класны Слуцкі Троіцкі; 2-класны Пінскі Багаяўленскі; 3класны Грозаўскі Іаана-Багаслоўскі; 3-класны Лядянскі СвятаБлагавешчанскі, які існуе да нашага часу ў Смалявіцкім раёне ў вёсцы Малыя Ляды, што за 45 км ад Мінска); у сярэдзіне 1850 гадоў Дзятлаўскі Спаса-Праабражэнскі манастыр.
    У 1855 годзе ў прашэнні Свяцейшаму Сіноду архіепіскап Міхаіл хадайнічаў аб пераводзе ў Мінск Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Але гэты перавод манастыра ў Мінск затрымаўся на многія гады.
    Аўтарытэт уладыкі Міхаіла сярод вышэйшых колаў грамадства Беларусі садзейнічаў здзяйсненню яго планаў па паляпшанні становішча цэркваў і манастыроў Мінскай епархіі.
    У 1852 годзе клопатамі сям’і Мінскага генерал-губернатара шанаваны цудатворны абраз Божай Маці “Мінскай” ў Кафедральным Свята-ПетраПаўлаўскім саборы быў упрыгожаны новай сярэбранай рызай з каштоўнымі камянямі.
    У 1856 годзе з блаславення ўладыкі Міхаіла і па ініцыятыве Мінскага генерал-губернатара ў Крупцах замест старой капліцы была пабудавана Свята-Пакроўская царква, у якой знаходзіўся Крупецкі абраз Божай Маці.
    У Пінску, Парычах і Мінску былі адкрыты духоўныя вучылішчы. 3 1865 года паводле выканання слоў “обіцення не забывайте» (яўр.: 13,16) пачалі дзейнічаць благачынніцкія сходы, так званыя “соборннкн духовенства”. У Мінску быў узведзены новы будынак для духоўнай семінарыі і асвячоны архіерэйскі дом са Свята-Пакроўскай царквой.
    Архіепіскап Міхаіл з асаблівай увагай адносіўся да стану спраў у Мінскай духоўнай семінарыі і духоўных вучьілішчах Мінскай епархіі. Дзякаваць Богу, у яго ў гэтай справе быў вялікі вопыт, пра што я распавядаў раней.
    У 1859 годзе пачалося будаўніцтва новага семінарскага будынка. У сувязі з пачаткам рамонтна-будаўнічых работ у семінарскім будынку для семінарыстаў у 1860 годзе ў Мінску быў асвячоны ў імя святых Кірыла і Мефодыя храм закрытага у 1852 годзе манастыра бернардзінак (сучасны Свята-Духаў кафедральны сабор).
    У 1860 годзе апекаю знакамітай сям’і Пушчыных і па благаславенню архіепіскапа Міхаіла ў мястэчку Парычы Бабруйскага павета было адкрыта вучылішча для дзяўчат, якія паходзілі з сем’яў святароў.
    Дзякуючы клопатам архіепіскапа ў 1867 годзе было заснавана Мінскае жаночае духоўнае вучылішча, якое размясцілася ў будынку на месцы былога старажытнага Спаса-Узнясенскага манастыра. У 1860 годзе было завершана ўзвядзенне новага двухпавярховага архіерэйскага дома.
    Архіепіскап Міхаіл з’яўляўся віцэ-старшынёй Мінскага турэмнага камітэта. Пры архіепіскапе Міхаіле ў 1865 годзе былі створаны Мінскае Мікалаеўскае і Слуцкае Мікалаеўскае брацтвы.
    Архіепіскап Міхаіл першым з архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы склікаў у 1865 годзе сход благачынных сваёй епархіі для абмеркавання актуальных пытанняў рэлігійнага выхавання і маралі.
    У хуткім часе яго прыкладу паследавалі і іншыя епіскапы.
    У 1860-я гады ў Мінскай епархіі значная колькасць католікаў перайшла ў праваслаўе, былі пабудаваны новыя і адрамантаваны старыя праваслаўныя цэрквы, перададзены праваслаўным каталіцкія касцёлы.
    Асвячэнне касцёлаў у праваслаўныя храмы праходзілі пры ўдзеле архіепіскапа і ў прысутнасці ваенных і грамадзянскіх чыноў.
    Архіепіскап Міхаіл шмат зрабіў для ўмацавання Праваслаўя ў Мінскай епархіі. У 60-я гады было пабудавана каля 20 мураваных і каля 70 драўляных храмаў, адрэстаўравана 16 мураваных і 58 драўляных цэркваў.
    Паўсюдна ў Мінскай епархіі адкрываліся царкоўна-прыходскія школы (ЦПШ). Усяго пры ім іх было заснавана больш за 500 з колькасцю вучняў звыш 11 тысяч, прычым настаўнікамі ў асноўным былі прадстаўнікі праваслаўнага духавенства. Дзякуючы клопатам архіепіскапа Міхаіла з 1868 года пачалі выдавацца “Мннскне Епархнальные Ведомостн” афіцыйны епархіяльны друкаваны орган, які выдаецца і цяпер.
    У 1868 годзе архіепіскап Міхаіл пайшоў на пакой. У маі 1868 года да 20-годдзя ягонага пастырскага праўлення ім былі заснаваны 2 яго імянныя стыпендыі ў Мінскім жаночым духоўным вучылішчы.
    У апошні раз архіепіскап Міхаіл адслужыў багаслужэнне ў Мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім Кафедральным саборы, развітаўся са сваёй паствай і падкрэсліў, што яго “желання н намерення, клоняіцнеся к утвержденню Православной веры, к просвяіценню духом веры н благочестня, насомых не вполне достнглн своей целн; многне предпрнятня еіцё не прнведены к концу”. ’’Желання былн пламенны, отметнл он, но снлы скудны. К тому же много препятствовалн н нсключнтельные обстоятельства жнзнн епархнн”.
    Знаходзячыся на пакоі, архіепіскап жыў у Жыровіцкім СвятаУспенскім мужчынскім манастыры. Ён быў узнагароджаны ордэнам святой Анны III ступені, іншымі ордэнамі.
    Архіепіскап быў вядомы як актыўны распаўсюджвальнік Праваслаўя, таленавіты арганізатар, дзеяч асветы, грамадскі дзеяч.
    6 сакавіка 1881 года архіепіскап Міхаіл памёр. Ён пахаваны ў падалтарнай частцы крыпты ў Свята-Яўленскай царкве Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра.
    У адзін з прыездаў у Жыровічскі манастыр прыхажане з Мінску Анатоль Валахановіч, Андрэй Грышкевіч, Ніна Іванова, Таццяна Якутоўская, каб пабыць там, наведаць святую купель, узяць святой вады, абавязкова сустрэцца з інакам Мікалаем, вядомым беларускім вучоным, кандыдатам філасофскіх навук, паэтам, выдаўцом, сынам знакамітага беларускага архітэктара, народнага архітэктара, СССР Андрэя Бембеля пацікавіліся, ці захавалася месца ўпакаення архіепіскапа Міхаіла. Каб туды трапіць, патрэбна благаславенне архіепіскапа Лідскага і Навагрудскага Гурыя, намесніка Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Брат Агапій гэта благаславенне ўзяў, і ўсе яны спусціліся ў падалтарную частку крыпты, дзе пахаваны Міхаіл Галубовіч.
    Крыпта мае форму прамавугольніка 5,2x3,6 метра. Глыбіня яе 2 метры. Падлогі няма, пад нагамі пясок. Справа пад алтаром у цаглянай сцяне царквы металічная дошка закрывае труну архіепіскапа Міхаіла Галубовіча. Памер дошкі 75x60 см. На дошцы па чатырох кутках выявы прыгожых адлітых з чыгуну херувімаў, у версе на дошцы крыж і надпіс: “Епнскопь Мннскій н Бобруйскій Мнханль. 1807 18..”.
    Дзве апошнія лічбы не былі пасля смерці архіепіскапа Міхаіла адліты, што сведчыць аб тым, што дошку рабілі пры яго жыцці.
    У царкве было сфатаграфавана ўсё: алтар, крыпта, дошка, камень прастола. А на дрэва каля царквы благаславення не было. I фотаапарат не сфатаграфаваў: у гэты момант сапсаваўся.
    Усе вышэйпералічаныя асобы яшчэ раз паехалі ў Жыровічы і дафатаграфавалі ўсё тое, што не змаглі зрабіць у папярэдні прыезд.
    Свята-Яўленская праваслаўная царква заходзіцца ў цэнтры тэрыторыі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
    Першапачаткова цудатворны Жыровіцкі абраз Маці Божай захоўваўся ў драўлянай царкве, якая была пабудавана на месцы яго з’яўлення. Але прыкладна ў 1520 годзе ў час пажару царква згарэла, і цудатворны абраз знік. Але міласць Божай Маці не пакінула гаротных людзей. У хуткім часе абраз зноў быў “обретён”. Сялянскія дзеці, якія гулялі на схіле горкі, недалёка ад згарэўшай царквы, убачылі Дзеву Марыю нябачанай прыгажосці, якая сядзела на валуне. Дзеці не адважыліся падыйсці да яе, але хутка паведамілі аб незвычайным бачанні бацькам. Калі жыхары Жыровіч разам са святаром прыйшлі на гэтае месца, то знайшлі на каменю абраз, які раней знік, а сам камень меў на сябе след стапы Божай Маці.
    Камень, на якім з’явілася Маці Божая, хутка зрабіўся месцам асаблівага пакланення вернікаў і паломнікаў. Паломнікі пачалі адколваць
    ад каменя фрагменты. Каб захаваць валун і адзначыць месца цудатворнага другога яўлення абраза, была пабудавана царква, якая атрымала назву Яўленскай. Царква была пабудавана ў 1672 годзе з цэглы. Магчыма, што першая царква, якая была пабудавана на гэтым месцы, у XVI стагоддзі была драўлянай. Свята-Яўленская царква з’яўляецца самым старым будынкам манастыра, якая захавалася да нашага часу. У 1769 годзе царква была перабудавана: разабраны фасад, дабудаваны прытвор і хоры. У пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя над царквою з’явіўся невялікі купал у неарускім стылі, відаць, пад уплывам расійскага архітэктара К.А.Тона. Будынак набыў прыгожы барочны ацік — завяршэнне фасада. Царква мае прамавугольную форму 8x20 метраў. Унутраны аб’ём царквы невялікі: іканастас адносіцца да канца XIX стагоддзя. Асаблівасць Свята-Яўленскай царквы ў тым, што яна не мае электрычнага асвятлення.
    Камень-валун, на якім дзеці ўбачылі Маці Божую, быў пастаўлены ў царкве і асвечаны як прастол. Летам у царкве адбываюцца ранішнія Бажэсцвенныя Літургіі і малебны з акафістам Божай Маці кожную пятніцу ў 17 гадзін.
    Штогод 20 мая ў дзень святкавання яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, паводле прынятага ў манастыры звычаю, пасля Літургіі ў Свята-Успенскім саборы хрэсны ход накіроўваецца да дзвярэй СвятаЯўленскага храма для адпраўлення малебна з акафістам Жыровіцкаму абразу.
    Міхаіл Галубовіч пакінуў нам багатую спадчыну сваю кнігу-дзённік ’’Дыярыуш з XIX стагоддзя“. Пра яго мой трэці і апошні матэрыял.
    Дыярыуш з XIX стагоддзя: “Дзённік” Міхаіла Галубовіча (1858-1860)
    Дзённікавыя нататкі архіепіскапа Міхаіла Галубовіча вяліся ім старанна і працяглы час. Напачатку ён вёў дзённікі на польскай мове. Дзённік як частка з поўнага тэксту, які мы разглядаем, ахоплівае тры гады 1858-1860. Ён мае нумар 7, што значыць 7-я частка “Дзённіка”.
    Пасля паўстання 1863 1864 гадоў архіепіскап Міхаіл вёў дзённік на рускай мове, пра што сведчыць частка “Дзённіка” за 1865 1867 гады.