Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Намн обнаружен ннтересный н непонятный факт. В реестре зданіій н сооруженнй Мннска обьект нменуется как «комплекс будынкаў былой электрастанцый канца XIX пачатку XX ст.». Сегодня же на меморнальной доске у входа в зданне запнсано: «Рэспубліка Беларусь. Гісторыкакультурная каштоўнасць. Будынак цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў. 1932 год». й нн слова о настояіцем пронсхожденнн комплекса зданнй н сооруженнй. Кто-то преднамеренно нскажает нсторнческую правду, отннмает у белорусскнх энергетнков право на наследство.
Сегодня, в условнях нарастання тенденцнй по перераспределенню н дележу террнторнй Мннска н его окрестностей под стронтельство гостнннчных, развлекательно-увеселнтельных н офнсных комплексов, восстановіггь, сохраннть н вернуть к жнзнн памятные места рода Чапскнх задача государственной важностн.
Сугака Міхаіл Іванавіч, галоўны дызайнер дызайн-студыі “Энергонаследйе
Анатоль Валахановіч
АРХІЕПІСКАП MIHCK1 I БАБРУЙСКІ
МІХАІЛ (ГАЛУБОВІЧ) СВЕДКА ЖЫЦЦЯ МІНШЧЫНЫ СЯРЭДЗІНЫ XIX СТАГОДДЗЯ
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, 13 (24) красавіка была ўтворана Мінская епіскапская кафедра. Яна ахоплівала тэрыторыю Беларусі прыблізна ў сучасных межах. Пачалося «церковное устроенне», якое адпавядала кананічным устанаўленням Святога Праваслаўя. Нанова ўтворанай Мінскай епархіі было наканавана «олнцетворять Матерь Церковь» на землях, якія доўгі час знаходзіліся ў юрысдыкцыі ўніяцкага свяшчэннаначалля.
У лона прабацькоўскай Праваслаўнай царквы былі вернуты тысячы вернікаў, продкі якіх яшчэ ў XVI стагоддзі былі адарваны ад Усяленскага Праваслаўя і прываблены ў рымска-каталіцкую царкву. Цікава адзначыць, што кананічная тэрыторыя новаўтворанай Мінскай епархіі ўключала ў сябе і старажытныя Тураўскую і Пінскую землі (княствы). Мінская епіскапія з’яўлялася гістарычнай і духоўнай пераемніцай Пінска-Тураўскай епархіі, якая ў свой час брала пачатак ад старажытнай Тураўскай епіскапскай кафедры.
У 1793 годзе землі, якія адыйшлі да Расійскай імперыі, утварылі тры губерні: Мінскую, Ізяслаўскую і Брацлаўскую. Для кіравання Праваслаўнай Царквы ў гэтых землях Свяшчэнны Сінод заснаваў 33-ю па ліку ў Расійскай імперыі епархію Мінскую са статутам архіепіскапіі.
Першапачаткова кананічная тэрыторыя займала абсягі Валыні, Падоліі і амаль усёй Мінскай губерніі.
Да часу заснавання епархіі на гэтай тэрыторыі знаходзілася каля 7 тысяч царкоўных прыходаў, і амаль усе яны былі пад уніяй.
Першым прадстаяцелем Мінскай епархіі з тытулам «Мінскі, Ізяслаўскі і Брацлаўскі» стаў архіепіскап Віктар (у свеце Васіль Сімяонавіч Садкоўскі). Увядзенне яго на Мінскую кафедру адбылося адначасова з яе ўтварэннем 13 (24) красавіка 1793 года.
Усіх правячых архіерэяў Мінскай епархіі з часу яе заснавання было 30.
Трыццатым па ліку стаў Высокапрэасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патыяршы Экзарх усяе Беларусі з 1978 года (дарэчы, нядаўна шырока адзначалі 30 год яго архіпастарскага служэння, накіраванага на ўмацаванне, устраенне прыходскога жыцця і духоўнага ўзрастання паствы). Студэнты Мінскай духоўнай семінарыі выпусцілі асобны нумар часопіса “Ступенн”, які выдаецца Мінскай епархіяй.
Восьмым па ліку правячым архіерэем Мінскай епархіі быў архіепіскап Міхаіл (у свеце Міхаіл Аляксеевіч Галубовіч), пра якога ў нас і пойдзе ў далейшым гутарка.
Міхаіл нарадзіўся 8 лістапада 1807 года ў сяле Высокае Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара. У 1816 — 1823 гадах вучыўся ў Свіслацкай гімназіі Гродзенскай губерні, якую закончыў па першым разрадзе, як у нас з залатым медалём.
У 1823 1828 гадах Міхаіл працягваў вучобу ў Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, па заканчэнні якой атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1828 годзе ён быў рукапакладзены ва ўніяцкага святара і прызначаны інспектарам і прафесарам Літоўскай семінарыі ў Жыровічах. У 1830 годзе Міхаіл абараніў дысертацыю ў Віленскім імператарскім універсітэце на ступень доктара багаслоўя і кананічнага права. Будучы выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і царкоўнай гісторыі ў семінарыі, ён быў прызначаны членам Літоўскай уніяцкай кансісторыі. У 1835 годзе ўзведзены ў пратаіерэі і прызначаны віцэ-старшынёй Літоўскай кансісторыі.
Пратаіерэй Міхаіл актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўз’яднання ўніяцкай царквы з праваслаўнай. “Ён паспяхова выконваў даручанае яму місіянерства, раз’язджаючы па розных цэрквах”, успамінаў архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Антоні (Зубко), які быў правячым архіерэем Мінскай епархіі ў 1840 1841 гадах. Дарэчы, архіепіскап Міхаіл змяніў архіепіскапа Антонія на гэтай пасадзе.
Пратаіерэй Міхаіл ў 1839 годзе падпісаўся пад актам Полацкага сабора і быў прыняты ў клір Рускай Праваслаўнай Царквы. Стаўшы ўдаўцом, у 1839 годзе пратаіерэй прыняў манаскі пострыг і быў пасвячоны ў архімандрыта Быценскага Петра-Паўлаўскага мужчынскага манастыра, a потым быў рукапакладзены ў епіскапа Пінскага, вікарыя Літоўскай епархіі.
Яго архіерэйская хіратонія была здзейснена ў Храме Віленскага СвятаДухава манастыра архіепіскапам Літоўскім Іосіфам (Сямашкам), епіскапамі Полацкім Ісідарам (Нікольскім) і Брэсцкім Антоніем (Зубко).
У 1840 годзе епіскап Міхаіл быў прызначаны епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай епархіі.
Шмат гадоў пастырская дзейнасць Міхаіла была звязана з Літоўскай духоўнай семінарыяй і духоўным вучылішчам.
7(19) кастрычніка 1828 года ў мястэчку Жыровічы Слонімскага павета Віленскай губерні ў Свята-Успенскім мужчынскім манастыры ў дзень святых Сергія і Вакха адбылося ўрачыстае адкрыццё Літоўскай духоўнай семінарыі і духоўнага вучылішча. Рэктарам быў прызначаны пратаіерэй Антоні Зубко. Яму, як цяпер кажуць, “зверху” была спушчана інструкцыя
з указаннем звяртаць асаблівую ўвагу на вывучэнне прадметаў на рускай мове і аднаўленне чысціні ўсходняга праваслаўнага абраду.
Антоні Зубко і Антоні Тупальскі старанна падбіралі педагагічны склад семінарыі. Вось у гэтую духоўную семінарыю і быў прызначаны інспектарам член Літоўскай кансісторыі святар Міхаіл Галубовіч, дзе ён выкладаў дагматычнае багаслоўе і нямецкую мову.
Чаму менавіта тут была адкрыта духоўная навучальная ўстанова?
Вялікія будынкі, цудоўнае месцазнаходжанне беларуская Швейцарыя ў поўным сэнсе гэтага слова (падыміцеся на гару, дзе на могілках стаіць Свята-Георгіеўская царква і перад Вамі адкрыецца вельмі прыгожы пейзаж), а таксама здаровы клімат, намоленае месца, адсутнасць моцнага каталіцкага ўплыву, і, самае галоўнае, праваслаўная святыня Жыровіцкі абраз Божай Маці былі спрыяльнымі ўмовамі для выхавання юнацтва ў духу Праваслаўя.
У 1834 годзе епіскап Іосіф (Сямашка), інспектуючы Жыровіцкую духоўную семінарыю і вучылішча, звярнуў пільную ўвагу на тое, што многія святары не ведаюць славянскай мовы і аддаў распараджэнне выклікаць па чарзе духавенства Літоўскай епархіі ў Жыровічы для навучання семінарыстаў чытанню, спевам і праваслаўным абрадам. 3 гэтай мэтай з ліку выкладчыкаў семінарыі ў Жыровічах была створана спецыяльная камісія з 6 чалавек, у якую увайшоў і Міхаіл Галубовіч.
Гэтыя экстраардынарныя меры неўзабаве далі станоўчыя вынікі: 4 верасня 1834 года ўпершыню ў Жыровіцкай семінарыі на рускай мове прагучала казань, якую правёў інспектар Іпаліт Гамалінскі, 29 снежня 1934 года ў Саборы на рускай мове прагучала казань студэнта семінарыі Брэна.
Вьікладчыкі Літоўскай семінарыі і члены кансісторыі прадстаўлялі сабой адзіны згуртаваны калектыў, злучаны не толькі сяброўскімі, але і сваяцкімі сувязямі.
Чатыры дачкі старшыні кансісторыі Антонія Тупальскага сталі жонкамі Міхаіла Галубовіча, Плакіда Янкоўскага, Карла Вронскага і Пракопія Дабрахотава (будучы епіскап Павел).
У 1837 1839 гадах вялікі поспех мела дзейнасць віцэ-старшыні кансісторыі Міхаіла Галубовіча, які добра ведаў многіх святароў епархіі. Поспеху ўкаранення праваслаўя ў Літоўскай епархіі садзейнічала і тое, што Жыровіцкая семінарыя знаходзілася адносна далёка ад каталіцкіх цэнтраў і некалькі разоў на год яе наведвала вялікая колькасць паломнікаў, якія адусюль прыходзілі на пакланенне Жыровіцкаму абразу Божай Маці. Дзякуючы гэтаму руская сістэма адукацыі, якая была ўстаноўлена ў Жыровіцкай семінарыі, Праваслаўнае богаслужэнне ў Саборы, казанні на зразумелай рускай мове мелі станоўчы ўплыў на вернікаў, паломнікаў і святароў, якія наведвалі Жыровічы.
Каталіцкі публіцыст Валяр’ян Харкевіч у той час пісаў, што “Жыровічы сталі труною уніі”, але гэта “труна, як адзначаў архімандрыт Антоні (Мельнікаў), была ідэйная, і нязгодных тут у труну не заганялі”.
Да канца 1838 года 1305 уніяцкіх святароў падалі свае падпіскі за ўз’яднанне з праваслаўем. У пачатку 1839 года абставіны ў заходніх губерніях складваліся такім чынам, што адкладаць ўз’яднанне Уніяцкай Царквы з Праваслаўнай стала немэтазгодным.
12 лютага 1839 года ў Полацку адбылася гістарычная падзея на Царкоўным Саборы быў падпісаны акт аб уз’яднанні Уніяцкай Царквы з Праваслаўнай. Полацк і Жыровічы сталі цэнтральнымі духоўнымі месцамі, дзе ўрачыста адзначалася гэтая падзея.
Духоўная семінарыя ў Жыровічах праіснавала да 1845 года. У выніку ўтварэння Віленскай губерні Літоўская семінарыя і епархіяльнае ўпраўленне былі пераведзены ў Вільню.
Архіепіскап Іосіф Сямашка са шкадаваннем развітваўся з Жыровічамі. У сувязі з гэтым ён пісаў: “Жыровічы ёсць сапраўднае сэрца епархіі. Колькі я ні думаю, а ўсё спыняюся на той думцы, што трэба пакінуць у Жыровічах і семінарыю і духоўную кансісторыю. Тут сапраўдны цэнтр епархіі”.
Замест семінарыі ў Жыровічах было ўтворана духоўнае вучылішча, a манастырскія памяшканні зноў засялілі манахі, узнавіўшы тым самым існаванне Жыровіцкага манастыра, які дзейнічае да нашага часу.
1 сакавіка 1848 года епіскап Міхаіл быў прызначаны на Мінскую кафедру.
Што здзейсніў архіепіскап Міхаіл у 1848 1868 гадах за 20 гадоў сваёй нястомнай пастырскай працы у маім наступным матэрыяле.
Архіпастырскае служэнне Высокапрэасвяшчэннейшага Міхаіла,
Архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага (1848-1868)
Дваццаць гадоў архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл быў на пасадзе правячага архіерэя Мінскай епархіі. Яму дасталося ў спадчыну шмат нявырашаных праблем. I галоўнай з іх было гаротнае становішча прыходаў і вернікаў, якія былі далучаны з Уніі да Праваслаўя. У гэтым ён сам увачавідкі ўпэўніўся ў час сваёй актыўнай візітацыі Мінскай епархіі ў 1848 годзе і ў іншыя гады. Асаблівых клопатаў і ўвагі ў той час патрабавалі і манастыры.