• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Жыццё айчыне, гонар нікому

    Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 254с.
    Мінск 2010
    60.23 МБ
    2 Успаміны Эдварда Вайніловіча // Наша слова, 31 кастрычніка 2007 года, с. 8
    3 А.Смалянчук. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. СПб. 2004, с. 324
    4 Успаміны Эдварда Вайніловіча // Наша слова, 14 лістапада 2007 года, с. 8
    5 Тамсама, 6 лютага 2008 года, с.4
    Анненкава (1873 — 1955), іх шлюб адбыўся ў 1925 годзе. Першы муж Паліны Анненкавай быў з роду Ахматавых.
    Памёр Юрый Эмерыкавіч Чапскі ў 25 ліпеня 1930 г. у Польшчы ў маёнтку Морды, які належаў сям’і ягонай дачкі Караліны, якая была замужам за Генрыхам Пшэвлоцкім.
    Дзеці Юрыя і Юзафіны:
    1)	Леапальдзіна (1887 1969) муж Лявон Лубеньскі (1861 1944), шлюб у 1905 г.; другі муж Аляксандр Гофман (18901964), шлюб у 1945 г.;
    2)	Лізавета (1888 1972);
    3)	Караліна (1891 1967) муж Генрых Пшэвлоцкі (1884 1981), шлюб у 1919 г.;
    4)	Марыя (18941981);
    5)	Юзаф-Эмерык-Ігнацій-Антоній-Франц-дэ Паўла-Марыя (1896 1993);
    6)	Станіслаў-Франц-дэ Паўла-Марыя-Герсан (1898 1959) жонка Верэн Ёдка-Наркевіч (1909 1992), шлюб — у 1929 г. Дзеці Станіслава і Верэн (Ёдка-Наркевіч); Марэк (нар. 1930 г.), Георгій (1933 1980), Алена (нар. 1941 г.). У Марэка дзеці жывуць у Францыі, у Георгія дзеці жывуць у ЗША і Бразіліі;
    7)	Роза (1901 1986) муж Ігнацій Плятар-Зіберг (1893 1973), шлюб у 1920 г.
    Дзеці Юрыя Чапскага Марыя і Юзаф у сваіх мемуарах пакінулі каштоўныя ўспаміны пра сваіх бацькоў. Згадваючы сваё дзяцінства, яны апісваюць амаль ідылічнае жыццё ў Прылуках:
    Пад вялікай карцінай з намаляваным ілбом карага каня з белаіі шыяй мы сядзелі на канапе ў кабінеце бацькі і слухалі яго гучнае чытанне. Ен чытаў нам па чарзе “Трылогію ”, “Давіда Коперфільда " і шмат іншых кніг. Як жа ясна я бачу яго твар у белым святле спіртовай лямпы, ягоны профіль з вялікім арліным носам, густыя цёмныя вусы і старанна пабрыты падбародак, які рухаецца падчас чытання над цвёрдым накрухмаленым каўняром і заўсёды чорным гальштукам. Галава, схіленая назад, абапіраецца на моцна нахіленую спінку скуранога зялёнага фатэля, слёзы, якія ён імкнуўся схаваць, і якія ў яго цяклі з унутранага краю вока, калі была хвалюючая сцэна. Яшчэ я чую яго хвапюючую збянтэжанасць, калі нечакана ён чытаў нейкі ўрывак, які не падыходзіў, на яго думку, для дзяцей6.
    6 3 мемуараў Юзафа Чапскага “На нечалавечай зямлі”. Цыт. паводле: J. Zielinski. Jozef Czapski. Krotki przewodnik po dlugim zyciu. Warszawa, 1997 c. 8 (пераклад аўтара артыкула).
    Юрый Чапскі вельмі шмат часу праводзіў па службе ў губернскім Мінску, дома ж дзецьмі апекавалася маці з нянькай (“Бабуськай”) і прыслугай. Юзафіна Чапская жонка Юрыя была жанчынай пабожнай, добрай і ласкавай. Такой мы бачым яе ў мемуарах тых самых аўтараў:
    А хвіліны шчасця? Яркі дыван з цёмным малюнкам, і я баўлюся на ім з кубікамі. Мама сядзіць побач у фатэлі ці за столікам-бюро (чырвонае дрэва і пазалочаная з бронзы акоўка), пах гіяцынтаўу вазонах, якія садоўнік прыносіў увесну, шмат сонца. Залатаруды бляск маміных валасоў у святле. Ці гэта мне сёння здаецца? Абсалютнае і “назаўжды ” пачуццё бяспекі, шчасце’.
    У ранняй маладосці ці памятаю, што я колісь пачуваўся шчаслівым? Але гэта памятаю добра: бьглаў нас такая забава, называлася Мельшнайден (Mehlschneiden), прыйшла да нас з Аўстрыі. На дошцы ляпілі з мукі піраміду, па шырыні як у вялікага торта, і на яе вяршыні ўтыкалі пярсцёнак. Кожны павінен быў вялікім кухонным нажом адрэзаць кавалак гэтай піраміды. Нарэшце, пярсцёнак тырчэў на крохкім вузкім абеліску, які ў нейкую хвіліну распадаўся, і пярсцёнак апынаўся глыбока ў муцэ. Той, на каго, рэжучы па чарзе слупок з мукі, прыходзіўся гэты выпадак, мусіў “у пакаранне ” выцягнуць зубамі з мукі пярсцёнак. Шалёная радасць, калі гэтае пакаранне выпадала на старога дзядзьку (вуяшка) з вялізнымі вусамі. Бачу яго яшчэ абгорнутага вялікім абрусам, з тварам у муцэ і пярсцёнкам у зубах. Маціяшчэ была жывая, яе пярсцёнак, сапфір з двума брыльянцікамі бачу на пірамідзе з мукі, значыць, меў тады не больш за 6 гадоў.
    Суботнюю малітву з усёй службай, якая сканчалася Літаніяй да Божай Маці і спевам “Пад тваю апеку”, спраўляў бацька. Пасля яе праветрывалі спальню бацькоў, дзе адбывалася набажэнства, і прылеглы калідор ад цяжкога паху махоркі, поту і фурманскіх ботаў. У час Вялікага Посту штопятніцу адпраўляўся Крыжовы Шлях; у спалькі бацькоў развешвалі абразкі 14 стацый, і пад кожнай адмаўляліся хорам звароты: “Хто за нас пакутаваў ад ран. Езу Хрысце, змілуйся над намі! ”9.
    Смерць Юзафіны Чапскай ў 1903 годзе з’явілася вялікай стратай для сям’і Юрыя Чапскага:
    Учора я бачыў і маму ў салоне, і сябе на дыване, і мае шчасце пры ёй, ці, хутчэй, бяспека, і як рана прыходзіла яна ў пакой Бабуські, як кідаліся да яе ў абдымкі; яе сціплая постаць, залатыя валасы, моцныя рукі, і чорная сукенка з аплікацыямі. I мая абыякавасць, і мой смех у парку ў час,
    7 3 мемуараў Юзафа Чапскага “Вырваныя старонкі”. Цыт. паводле: Wnytrze, Jozef Czapski w stulecie urodzin. Krakow, 1996 c. 24
    8 Тамсама, c. 25
    9 Марыя Чапская. Еўропа ў сям’і. Цыт. паводле: Wn^trze. Jozef Czapski w stulecie urodzin. Krakow, 1996 c. 25
    калі яна памірала, і словы паненкі Scroup: 'Які ты шчаслівы, што нічога не разумееш ”, і бліскучую на сонцы труну, і маё прымушэнне да слёз'0.
    Юзафіна Чапская пахавана на могілках каля вёскі Воўчкавічы, дзе захаваўся надмагільны помнік з вялікім крыжам, зроблены ў Варшаве майстрам А. Прушынскім. Увосень наступнага 1904 г. на гэтых могілках на сродкі Юрыя Чапскага быў закладзены новы мураваны касцёл Маці Божай і Сэрца Пана Езуса у стылі мадэрн. Драўляны касцёл у Воўчкавічах быў заснаваны ў 1806 г. тагачаснай гаспадыняй сядзібы Воўчкавічы Марцыянай Іваноўскай. У яго сутарэннях былі пахаванні Іваноўскіх. Мураваны касцёл будаваўся побач са старым драўляным. У 1930-ягг. касцёл быў зачынены. Пасля Другой сусветнай вайны вайны цэглу храма разбіралі для будаўніцтва хат і печаў. У пачатку 1960-х гг. рэшткі храма былі ўзарваныя. У сярэдзіне 1990-х гг. на падмурку касцёла пасярод могілак быў пастаўлены высокі металічны крыж.
    Адлегласць ад сядзібы Прылукі, дзе жыў Юрый Чапскі з сям’ёй, да касцёла у Воўчкавічах складала ўсяго 5 км. Але добрай дарогі да яго не было. Таму на вялікія рэлігійныя святы Чапскія накіроўваліся ў невялікі касцёл каля сядзібы Вязань (цяпер гэта вёска ў Дзяржынскім раёне каля горада Фаніпаль). Шлях туды быў даўжэйшы (каля 13 км), але значна лепшы: ад Прылук па старажытным Койданаўскім (Наваградскім) тракце праз фальварак Атолін да вёскі Грычына, далей дарогай у бок станцыі Фаніпаль, і за чыгуначным пераездам ужо быў бачны мураваны касцёл. Яго заснаваў Ігнат Багдашэўскі гаспадар сядзібы Вязань у сярэдзіне XIX стагоддзя як пахавальню для свайго роду. У склепах касцёла ў цынкавых трунах ляжалі нябожчыкі. Храм быў зачынены і разрабаваны яшчэ ў даваенны час, яго сцены ў 1960-я гг. былі канчаткова разбураныя сапёрамі. Едучы па шашы Мінск-Брэст, справа ад дарогі каля Фаніпаля можна ў бярэзніку заўважыць падмуркі гэтага будынка.
    Дарэчы будзе сказаць, што Юрый Чапскі ахвяраваў ІОООрублёў на будаўніцтва па ініцыятыве Вайніловічаў касцёла Сымона і Алены славутага Чырвонага касцёла ў Мінску.
    Дзеці Юрыя Чапскага вельмі любілі сваю няньку, якую ласкава звалі “бабуськай”:
    Адной з першых асоб хатняй прыслугі ў Прылуках была Канстанцыя Якубоўская, якая ўсіх нас ўзгадавала каханая Бабуська, і яе муж, повар, якога мы звалі Дзядусь. Абое яны ўвайшлі ў нашу сям’ю. (...) Уцехай нашага дзяцінства і вялікай любоўю была наша няня Бабуська. Мы ніколі не маглі яе ўволю нацалаваць і напесціць. А калі яна баранілася ад нашай
    10	3 мемуараў Юзафа Чапскага “Вырваныя старонкі”. Цыт. паводле: Wn^trze. Jozef Czapski w stulecie urodzin. Krakow, 1996 c. 24
    бесцырымоннай пяшчоты, мы казалі “to z milosci ’’ (“гэта ад любові ”), а яна “z miloscipolamali kosci” (“ад любові паламалі косці”). А на нашы словы “Babuska to nasza pociecha" (Бабуська гэта наша радасць”) адказвала: “Pociecha starego Wojciecha ” (“Радасць старога Войцеха Гэтая заўжды гавораная яе показка вельмі падабалася нам. (...)
    Пасля смерці нашай маці Бабуська была для нас самай галоўным чалаеекам, незаменным, болый за ўсіх каханым. Яна дакладна памятала дні і гадзіны нашага нараджэння, усе сямёра з нас прайшлі праз яе клапатлівыя рукі. He памятаю ніводнага злога слова ці нуднага бурчання з яе вуснаў. Яна не ўмела пісаць, а чытала толькі з кніжкі для набажэнстваў, але яна дала нам усім, пад кіраўніцтвам нашай маці, асновы выхавання і дысцыпліны, робячы гэта ўласнай дабрынёй, тактам, прыроджаным педагагічным пачуццём. (...)
    Увосень 1909 года Бабуська цяжка захварэла. Лекары вызначылі запаленне лёгкіх з эксудатам. Хварэла яна без скаргаў, у адзін дзень сказала толькі: “I не пабачу ўжо майго Юзка ў мундзірыі... ” (Браты павінны былі ўвосень 1910 г. паступацьу гімназію.) (...)
    Я сядзела ля вакна і вучыла фізіку. Раптам дзверы адчыніліся. У іх стаяла Карля, бледная, босая, у кашулі: “Бабуська памерла!’’ Hi перад тым, ні пасля не памятаю такой роспачы. Жыццё апусцелап.
    Пра характар Юрыя Чапскага свайго бацькі згадвае Юзаф Чапскі:
    Наш бацька, які пасля смерці нашай маці застаўся ў вёсцы з семярымі дзецьмі на карку, ніколі не быў інтэлектуалам. Ён меў вельмі кансерватыўныя погляды, калі гаварыць наконт польскасці. (...) Магчыма, гэта мае сыноўнія забабоны, але сапраўды яго звалі “добры граф ” і вельмі любілі. Іў горадзе, дзе ён быў прэзідэнтам дабрачынных і сельскагаспадарчых таварыстваў, і сярод службоўцаў паўсюль яго лічылі справядлівьш, добрым чалавекам. А калі казаць пра мяне, то сапраўды, калі я меў смеласць штосьці супраць бацькі казаць, то ўсёроўна ён вельмі мяне любіў12.
    Менавіта Юрый Чапскі вырашыў, што ягоныя сыны павінны атрымаць адукацыю ў сталічным Санкт-Пецярбургу, а не ў іншых месцах, больш прывабных для польскай моладзі:
    Калі было вырашана паслаць нас са Стасем на вучобу — то мы хацелі ехаць у Польшчу. Хацелі ехаць у Львоў, дзе жыў стрыечны брат (кузін) Франусь Чапскі, які навучаўся ў Львове. Мы вельмі жадалі паехаць у Полыйчу. Але не, трэба атрымаць навучанне ў Расіі, каб мець там пэўныя правы, быць міравым суддзёй ці нешта такое. Цалкам для нас незразумелае