Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
значыць — тонкая помста муніцыпальных дзеячаў свайму палітычнаму апаненту.
Навядзенне парадку ў гарадскіх справах
Ціск на К. Чапскага ў 1900 г. узмацніўся. Каб спыніць нястомнага мадэрнізатара, і губернская адміністрацыя, і дума гатовыя былі абвясціць яго злачынцам. Рэвізійная камісія на чале з магістрам фізікаматэматычных навук Г. Ф. Румбовічам з Вільні ў 1900 правярала справаздачы горада за 1898-1899 гг. У яе складзе быў і прадстаўнік з Пецярбурга. Крыміналу не знайшлося. Але вынікам рэвізіі стала забарона ўсіх фінансавых аперацый гарадской управы без адпаведнага рашэння гарадской думы. Чакаць прыходзілася доўга, а гэта паніжала эфектыўнасць будучых капіталаўкладанняў.
К. Чапскі таксама заяўляў, што перавыбіраецца ў 1901 г., каб навесці парадак у гарадскіх справах. Сіл змагацца за завяршэнне сваіх праектаў ён ужо не меў, а таму навядзенне парадку звялося для яго да спробы вяртання выдадзеных гораду даўгоў. Тым больш, што грошы патрабаваліся на лячэнне. Але гарадская каса была пустой. У 1901 г. на пасяджэннях гарадской думы справа даходзіла да адкрытых сутычак К. Чапскага з галосным В. Янчэўскім, за плячыма якога стаяла губернская адміністрацыя. Думская рэвізійная камісія прызнала ў 1902 г. несапраўднымі шэраг крэдытаў, узятых для горада членамі гарадской управы, ды абавязала іх унесці ў гарадскую касу болып 44 тыс. руб., пагражаючы крымінальным пераследам. Раней дума ўсе расходы ўхваляла, але пад ціскам зверху пачала кваліфікаваць іх няправільнымі.
К. Чапскі не прызнаваў сябе вінаватым і пісаў губернатару доўгія тлумачэнні. Нічога не дапамагала. Тады ён, каб вярнуць свае грошы, заклаў у Дзяржаўным банку 400 тыс. гарадскіх аблігацый і атрымаў крэдыт у 200 тыс. руб. Вярнуўшы сваё, пакінуў пасаду. Але губернатар прызнаў у 1902 г. такую ракіроўку незаконнай і прымусіў графа выкупіць аблігацыі ў банка і вярнуць іх гораду. Узаемныя прэтэнзіі горада і былога гарадскога галавы абвастрыліся. Прызначаная рэвізійная камісія для вывучэння справаздачы гарадской управы за 1898-1900 гг. наўмысна зацягвала працу. Граф так і не дачакаўся вяртання ўласных грошай.
Смерць
У ноч з 17 на 18 студзеня 1904 г. К.Чапскі памёр у Франкфурце-надМайнам ад сухотаў на 44-м годзе жыцця. Дума ўшанавала памяць былога гарадскога галавы ўставаннем. А доктар Рычард Яноўскі выступіў з чуллівай прамовай, што выклікала незадаволенасць партыі В. Янчэўскага. 4 мая цела нябожчыка, прывезенае з-за мяжы, пахавалі ў Станькаве. Сябры
К. Чапскага Эдвард Вайніловіч, Аляксандр Ельскі (аўтар некралога ў пецярбургскім “Краі”) вельмі высока ацэньвалі яго арганізацыйныя здольнасці і стваральную працу.
Паводле ўспамінаў Э. Вайніловіча, граф Чапскі быў чалавекам непаспалітых здольнасцей, энэргіі, ініцыятывы, шырокіх поглядаў, чалавекам працы і незвычайнай моцы. Пасля весела праведзенай у клубе ночы, на досвітку сядаў на каня і гнаў у роднае Станькава за 5 міль ад Мінска, каб даць разгон эканому і вярнуцца ў горад, каб паспець на паседжанне гарадской управы і абмеркаваць праекты, якія мусілі ў будучым запэўніць развіццё дабрабыту гораду.
Няздзейсненыя праекты
Газета ‘Толос Провннцнн” пісала ў 1906 г.: “Паслужы граф яшчэ пару год і Мінск стаў бы Парыжам”. I сапраўды, для такога меркавання былі пэўныя падставы.
У 1893 г. гарадскі галава займаўся праблемай забеспячэння горада таннымі дровамі і лесаматэрыяламі. Каб выціснуць пасярэднікаў з гандлю дровамі, меў намер стварыць пры Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі лясны двор. Гэту ж ідэю ён імкнуўся правесці і праз гарадскую думу. Але стыхія рынку аказалася мацнейшай за жаданне графа хоць неяк урэгуляваць яго.
У тым жа годзе ён прапанаваў Мінскаму таварыству сельскай гаспадаркі стварыць таварыства сухой асенізацыі горада з мэтай перапрацоўкі гарадскіх выкідаў ва ўгнаенне для сельскай гаспадаркі. Ідэя К. Чапскага дагэтуль не рэалізаваная.
У 1896 г. пачалася распрацоўка праектнай дакументацыі на пабудову каналізацыі горада. Дума болыпасцю галасоў адмовілася выдзеліць неабходныя сродкі. Тады К. Чапскі па ўласнай ініцыятыве звярнуўся да інжынера Дроса з просьбай распрацаваць адпаведны праект. У 1898 г. праца была завершана. Але і тады дума не згадзілася аплаціць замоўлены праект, як гарадскі галава яе ні пераконваў. Расчараваны граф з прыкрасцю заўважыў, што мінчане баяцца нават слова “каналізацыя”, як тая бабулька слова “граматыка”. Грошы давялося плаціць з уласнай кішэні.
У канцы 1898 г. мінская гарадская дума на чале з гарадскім галавой К. Чапскім падрыхтавала праект усеагульнага абавязковага і бясплатнага навучання дзяцей ад 7 да 12 гадоў, які Мікалай II проста высмеяў. Мінск на Югод апярэдзіў падзеі, звязаныя з такой жа ініцыятывай расійскага земства ў 1908 г.
У 1901 г. К. Чапскі ўзнавіў ініцыятыву аб адкрыцці ў Мінску ўніверсітэта.
Своеасаблівай “лебядзінай песняй” гарадскога галавы стала падрыхтоўка да Мінскай сельскагаспадарчай выстаўкі 1901 г. Сам граф прадстаўляў на ёй калекцыю лясных флянсаў, кароў і быкоў шведскай, цірольскай і галандскай парод, заводскіх коней і сабак, а таксама керамічныя вырабы (дрэнажныя трубы, чарапіцу і цэглу) з уласнага маёнтку Станькава Мінскага павета.
Увогуле, усё сведчыць пра тое, што К. Чапскі меў грандыёзны праект паэтапнай вестэрнізацыі Мінска. Але правесці яго ў жыццё да канца не ўдалося. Перашкаджалі губернскія ўлады, зайздроснікі з муніцыпальных служачых, стан здароўя.
Разлік горада са спадкаемцамі Чапскага
Нябожчык К. Чапскі быў выдатным прадпрымальнікам і муніцыпальным дзеячам. Аднак пасля смерці на ім ляжала цень злачынцы. Справа памерлага графа спецыяльная камісія вывучалася чатыры гады. Урэшце, 14 снежня 1904 г., дума прызнала неабгрунтаванасць усіх налікаў на былога гарадскога галаву. Больш за тое, яна пагадзілася выплаціць спадкаемцам К. Чапскага доўг горада, выбрала камісію для канчатковага разліку з імі і выказала пажаданне завяршыць гэты разлік палюбоўна. Новая камісія працавала яшчэ два гады. На гэты раз яе высновы былі спрыяльнымі для Чапскіх. 30 кастрычніка 1906 г. дума на падставе справаздачы камісіі вырашыла выплаціць спадкаемцам К. Чапскага каля 105 тыс. руб. Прадстаўнікі графскай сям’і пагадзіліся прыняць і гэтую, ў два разы меншую суму, каб больш не звязваць добрае імя памерлага графа з судовай справай да горада, якому ён прысвяціў сваё жыццё. Тым не менш, мінскі губернатар рашэнне думы прыпыніў. Міхал Валовіч, апякун над малалетнімі дзецьмі К. Чапскага, мусіў скардзіцца міністру ўнутраных спраў. I толькі ўмяшанне Пецярбурга пакінула рашэнне думы ў сіле. У шматгадовай цяжбе нарэшце ставілася кропка.
Губернская адміністрацыя тройчы (1900, 1906, 1910 гг.) рэвізавала муніцыпальную дзейнасць К. Чапскага, але ніякага крыміналу так і не знайшла. Адсутнасць калегіяльнасці ў дзеянні ўправы, заблытанасць справаводства, разбэшчанасць служачых. Так, усё гэта было. Але не больш таго. Урэшце, пасля рэвізіі гарадскога самакіравання ў сакавіку 1910 г. губернская камісія не магла не адзначыць, што дзякуючы “шырокай ініцыятыве і дзейнасці нябожчыка графа” гарадская гаспадарка Мінска набыла значны размах. Абсурднае абвінавачванне ў прысваенні К. Чапскім гарадскіх грошай даказаць было немагчыма. Насамрэч гарадскі галава фактычна займаўся дабрачыннасцю цярпліва чакаў, пакуль напоўніцца гарадская каса, а ў 1894 г., як вядома, увогуле адмовіўся ад дзяржаўнага жалавання, а гэта 3000 руб. штогод.
Эпілог
3 гадамі жарсці ўлягліся. Значнасць спраў К. Чапскага станавілася ўсё больш відавочнай. Нават былыя крытыкі прызнавалі графа выдатным муніцыпальным дзеячам, які мае велізарныя заслугі перад горадам. 11 год яго знаходжання на пасадзе кіраўніка нашай сталіцы перыяд ці не самьіх энергічных рэформ гаспадаркі і культуры горада за ўсю яго гісторыю. Такіх тэмпаў развіцця горад, бадай, ніколі не ведаў. Чапскі істынктыўна адчуваў будучы сталічны статус Мінска і імкнуўся надаць яму еўрапейскі выгляд, бляск і саліднасць не меншыя, чым мелі калі не Пецярбург з Масквой ды Варшавай, дык прынамсі Вільня з Кіевам: задача не з лёгкіх. Можна сказаць, пры ім за адно дзесяцігоддзе Мінск з правінцыйнага губернскага гарадка зрабіўся сапраўдным сучасным еўрапейскім горадам. Яшчэ пры жыцці К. Чапскага называлі пераўтварапьшкам Мінска. У 1909 г. гарадская дума абмяркоўвала хадайніцтва аб перайменаванні вуліцы Міхайлаўскай (цяпер Камуністычная) у вуліцу К. Чапскага, але, на жаль, далей абмеркавання справа не пайшла. He ўганараваўся граф і званнем пачэснага жыхара Мінска. Наўрад ці робіць гонар і нам, мінчукам XXI ст., што памяць самага энергічнага, адукаванага і бескарыслівага з выбарных кіраўнікоў нашага гораду дагэтуль ніяк не ўшанаваная.
У пачатку 1960-х гадоў удава былога знакамітага гарадскога галавы, якая яшчэ жыла тады ў Рыме, прыслала ў БССР ліст з прапановай прыняць на захаванне асабісты архіў К. Чапскага, але камуністычны ўрад адмовіў ёй.
Шыбека Захар Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Іван Сацукевіч
ТАПАНІМІКА МЯСЦІН ГОРАДА МІНСКА, ЗВЯЗАНЫХ 3 КАРАЛЕМ ЧАПСКІМ
Граф Караль Чапскі адна з найвядомейшых асоб у гісторыі Мінска. Памяць пра славутага гарадскога галаву была вернута нам у апошнія гады, калі ў перыядычным друку выйшаў шэраг артыкулаў, прысвечаных Каралю Чапскаму. Безумоўна, самы лепшы з іх Захара Шыбекі, які з’явіўся ў часопісе “Спадчына” у 2002 годзе. Нельга не пагадзіцца з вядомым гісторыкам, які назваў Караля Чапскага пераўтваральнікам Мінска1.
Гэты артыкул хочацца прысвяціць вывучэнню тапанімікі мясцін Мінска, з якімі была звязана дзейнасць энэргічнага горадакіраўніка. Нажаль, назвы вуліц і прадмесцяў, па якіх праязджаў Караль Чапскі, за апошнія сто гадоў непазнавальна змяніліся.
Пра Караля Чапскага казалі, што ён здольны быў сесці на каня ў родным Станькава і праз пару гадзін быць ў Мінску, пераадолеўшы 40 кіламетраў, якія радзялялі ягоны маёнтак і губернскі Мінск. Здзейснім жа такое падарожжа сёння, праз стагоддзе пасля графа Чапскага.
Але яшчэ не паспелі мы ад’ехаць ад Станькава, як узнікла першая праблема: якой дарогай ехаць на Мінск? Справа ў тым, што сучасная шаша Мінск Брэст, па якой можна трапіць ў Станькава, з’явілася толькі ў 1940х гадах. Караль Чапскі мог ехаць у Мінск па Койданаўскім тракце (па старой Брэсцкай дарозе). Адлегласць ад Станькава да Койданаўскага тракце ўсяго 6 км, а затым яшчэ 33 км па тракту праз Прылукі (дзе можна было зайсці ў госці да брата Ежы) і Сеніцу. Існаваў і іншы шлях: са Станькава на Самахвалавічы (22 км) і далей па Слуцкім тракце да Мінска (16 км).