Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Эльжбета фон Гутэн-Чапская скончыла будаўніцтва фондасховішча ў Кракаве, упарадкавала ўсе зборы Эмерыка. У музейным памяшканні яна адкрыла памятную дошку мужу. Але больш, чым у Кракаве, яна жыла ў Станькаве ў сына Караля. 3 цягам часу ўтрымліваць музей у Кракаве станавілася для яе ўсё цяжэй.
Крыху раней графіня Эльжбета ажыццявіла выкананне тэстамента (завяшчання) графа Эмерыка Гутэн-Чапскага ў тым пункце, які быў прысвечаны калекцыям. Эмерык фон Гутэн-Чапскі пажадаў, каб яго вялікія і каштоўныя калекцыі сталі ўсеагульнай уласнасцю. Эльжбета фон Гутэн-Чапская дамаглася таго, каб усё, што яны сабралі з мужам, было падарвана гораду Кракаву. Дзеля таго, каб усё гэта стала музеем, Эльжбета падаравала Кракаву свой уласны будынак музея.
У гэтым будынку і па сённяіпні дзень захоўваецца музейная калекцыя графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.
I найбагацейшы, і найцікавейшы музей “Зборы імя графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага” з’явіўся на свет божы дзякуючы велізарнай аматарскай калекцыі Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, якую ён старанна збіраў на працягу дзесяткаў гадоў і перавозіў у маёнтак Станькава. У Кракаў гэта калекцыя была перавезена графам Эмерыкам фон Гутэн-Чапскім пад канец жыцця ў 1894 годзе. Паўстала ж гэтая калекцыя ва ўсёй сваёй унікальнасці
і прыгажосці дзякуючы апякунству, старанням і намаганням графіні Эльжбеты фон Гутэн-Чапскай.
У Кракаве на вуліцы Вольскай, 12 над уваходам у будынак ёсць надпіс на лацінскай мове: ’’Monumentis Patriae naufragio ereptis” (’’Айчынным рэліквіям, выратаваным у гістарычнай буры”). А ніжэй па-польску напісана: ’’Нацыянальны музей, філіял імя Эмерыка Гутэн-Чапскага”. Над уваходам у суседні будынак па вуліцы Вольскай, 10 па-польску напісана: ”3бор імя графаў Гутэн-Чапскіх”.
Пасля смерці мужа, пад канец жыцця Эльжбета фон Гутэн-Чапская пераехала на сталае месца жыхарства ў Мінск. Яна жыла ў сыноў Караля ў Станькаве і Юрыя (Ежы) ў Прылуках.
Эльжбета працягвала актыўна апякаць музей у Кракаве, падтрымлівала рэгулярныя сувязі з навукова-культурнымі ўстановамі і грамадскімі дзеячамі горада Кракава.
Памерла графіня Эльжбета фон Гуіэн-Чапская 17 кастрычніка 1916 года ў маёнтку Станькава. Там яна і была пахавана ў родавай крыпце пад касцёлам, які быў разбураны яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны.
Нам жа застаўся адзін з самых прыгожых і вядомых палацавапаркавых комплексаў у Беларусі Станькаўскі парк. Цяпер тут аднаўляецца вядомая “Скарбніца” і Станькаўская Свята-Мікалаеўская праваслаўная царква.
Ад касцёла да нашага часу засталася каваная ўзорчатая брамка і невялікі пагорак фундамента, на якім растуць дрэвы прыгожыя белыя бярозы.
Каваная брамка цяпер знайшла сваё ганаровае месца ў гісторыкакраязнаўчым музеі Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея.
Усе міфы, легенды і паданні, якія з мінуўшчыны дайшлі да нас пра графаў фон Гутэн-Чапскіх і іх няверных жонак, да Эльжбеты фон ГутэнЧапскай не маюць ніякага дачынення. 3 дзяцінства баранэса Ліза Меендорф была выхавана ў надзвычай строгіх пурытанскіх норавах, і таму для яе здрада мужу была вялікім грэхам. Пры такой строгай і дэспатычнай маці, якой была Соф’я Штакельберг, Эльжбеце фон Гутэн-Чапскай пра здраду мужу ні жадання, ні нават думак у галаве не было.
Асноўныя і найбольш папулярныя легенды ‘Трафскі садоўнік” і “Няверная жонка”, якія дайшлі да нашага часу пра графаў фон ГутэнЧапскіх і іх жонак гэта ці то багатая народная фантазія, ці то проста падмена прозвішчаў дзеючых асоб і месца дзеяння іх у гэтых легендах.
Валахановіч Анатоль Іосіфавіч, гісторык, журналіспі, член Савета аб’яднання “Прылуцкая спадчына”.
Захар Шыбека
КАРАЛЬ ЧАПСКІ ПЕРАД ВЫКЛІКАМ ГАРАДСКОЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
Шлях да муніцыпальнай дзейнасці
Па волі маці (Эльжбеты з баронаў Маендорфаў) Караль вучыўся ў нямецкай гімназіі Санкт-Анэн-Шуле ў Санкт-Пецярбургу. У 1882 г. скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт са ступенню кандыдата палітэканоміі і статыстыкі.
3 12-гадовага ўзросту (1872 г.) яго жыццё, паводле ўласнага прызнання, звязвалася з Мінскам. Уваходзіў у лік самых багатых мінчан. Валодаў амаль ІОсамымі лепшымі ў горадзе будынкамі. У 1897 г. яго маёмасны цэнз перавышаў 86 тыс. руб. Сувымерныя багацці мелі ў горадзе ўсяго дзве-тры асобы. Яго дамы месціліся па Захар’еўскай, Падгорнай, Праабражэнскай, Скобелеўскай вуліцах і на Прывакзальнай плошчы (рог Бабруйскай і Пецярбургскай). Па вуліцы Скобелеўскай меўся ўласны сад.
Пасля смерці гарадскога галавы Мінска М. Галіневіча царскія ўлады доўга не маглі падабраць годнага пераемніка. Прэтэндэнтаў сярод праваслаўных, якія б валодалі маёмасным цэнзам, было мала. Ды і сярод выбаршчыкаў пераважалі домаўладальнікі-каталікі, якія пасля забароны пашыраць свае землеўладанні ў сельскай мясцовасці (1865 г.) паспешліва набывалі маёмасць у Мінску. Яньі і забяспечылі абранне гарадскім галавой трыццацігадовага і энергічнага Караля Чапскага. Пецярбург зацвердзіў кандыдатуру. 3 таго часу пачынаецца самы знакаміты, але і самы цяжкі перыяд у жыцці графа.
Першая кадэнцыя 1890-1893 гг.
Абранне маладога аграрыя на пасаду гарадскога галавы Мінска не ўсім падабалася. Прадстаўнікі праваслаўных колаў (пераважна чыноўнікі) адразу ж напісалі губернатару данос не дапускае праваслаўных у гарадскую думу, ганьбіць званне гарадскога галавы тым, што прыкрывае сваім імем “жыдоўскія кабакі” (успомнілі графскія тракціры, дзе працавалі яўрэі). Насцярожана сустрэлі новага бурмістра і яўрэйскія камерсанты. Ім не надта падабалася, што нейкі там амбітны малады пан пачаў муніцыпалізаваць даходныя артыкулы гарадской гаспадаркі бойню быдла, гандлёвыя крамы на Нізкім рынку. Ды і адзіная ў горадзе недзяржаўная газета “Мннскнй лнсток” спачатку з недаверам паставілася да планаў К. Чапскага, назваўшы яго ў 1890 г. чалавекам увлекаюіцнмся.
Але новы гарадскі галава дзейнічаў рашуча і паслядоўна. Вось толькі некаторыя яго здзяйсненні на адказнай пасадзе:
1890 год. Горад завяршыў будаўніцтва тэатра і выкупіў будынак летняга тэатра ў Губернскім парку. Гараджане пачалі карыстацца тэлефонам. Муніцыпальнай уласнасцю стала частка Нізкага Рынку, якая знаходзілася ва ўладанні прыватных асоб.
1891 год. Праведзена ўладкаванне гарадской разніцы для жывёл, пачаў дзейнічаць ламбард, пабудавана 172 гарадскія крамы і распачата ўмацаванне набярэжнай Свіслачы, якая прыносіла мінчанам шмат клопатаў у час вялікіх дажджоў і паводак. Надбудаваны трэці паверх над гарадскім домам на рагу Губернатарскай і Юр’еўскай. (Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца аддзяленне “Беларусбанку” па вул. Леніна, 3).
1892 год. Адбылося ўрачыстае адкрьіццё руху на конна-чыгуначнай дарозе (“концы”). Гэта быў той самы трамвай, толькі цяглавай сілай служыла пара запрэжаных коней. Пасля ўстанаўлення новай вадапомпавай машыны значна павялічылася магутнасць водаправода. Мінскія “бамжы” атрымалі дом прытулку. Ламбард перамясціўся ў нанова адбудаваны гарадскі дом. Забрукавана Койданаўская шаша, якая злучала горад з урадлівымі землямі паўднёва-заходніх паветаў губерні і маёнткам графа Чапскага Станькава. Гарадское самакіраванне арганізавала чарцёжнае бюро і прыступіла да планамернага кантролю за гарадской забудовай. Пачалося санітарнае аздараўленне горада: адкрыўся гарадскі санітарны камітэт, праведзены супрацьхалерныя мерапрыемствы. Санітарны камітэт месціўся ў адным з дамоў К. Чапскага. Арэндная плата была мінімальнай 375 руб. у год.
1893 год. Эпідэмія халеры падштурхнула горад да заснавання аналітычнай станцыі і дэзынфекцыйнай камеры. На гарадскія сродкі адкрылася 2-я прыходская вучэльня. Праведзена значнае добраўпарадкаванне горада. Забрукаваныя некаторыя галоўныя вуліцы і Ракаўская шаша, па якой горад атрымліваў большую частку дроваў. Пабудаваны новы Нізка-Базарны мост (сучасны мост праз Свіслач, які злучае вуліцы Нямігу і Багдановіча), каб працягнуць лінію “конкі” ў бок Траецкага рынку і піваварнага бровару графа Чапскага. Горад даў сем’ям пажарнікаў асобныя казармы. У гарадскую рысу ўвайшлі землі вёсак Пятроўшчына і Сенніца.
Другая кадэнцыя 1893-1897 гг.
У 1893 годзе К. Чапскі лёгка перавыбіраецца на другі тэрмін. Пасада дазваляла паводле статусу атрымаць годнасць калежскага асэсара. У 1894 г. граф адмаўляецца ад дзяржаўнага жалавання і працуе надалей на горад бясплатна.
1894 год. У Мінску ўведзена электрычнае асвятленне. Гарадская ўправа ўзяла пад кантроль выдаленне з горада нечыстотаў, выкупіўшы ў прыватнай асобы асенізацыйны абоз. У сувязі з будаўнічым бумам праведзена інвентарызацыя муніцыпальных земляў, складзены іх план.
1895 год. Адкрыліся рамесная вучэльня, для якой горад набыў асобны дом, а таксама 3-я прыходская вучэльня. У доме графа Чапскага па Захар’еўскай вуліцы пачаў дзейнічаць радзільны прытулак, які атрымліваў з гарадскіх сродкаў штогадовае фінансаванне. Зацверджаны новы план горада.
1896 год. Пачало дзейнічаць гарадское крэдытнае таварыства, якое выдавала іпатэчны крэдыт для рамонту і будаўніцтва новых дамоў, пераважна камяніц. Тады ж горад выдзеліў спецыяльны пакой для правядзенне аўкцыёнаў і набыў новую электрамашыну.
1897 год. Пабудаваны новы Ляхаўскі мост, які звязваў скарбовы вінны склад з цэнтрам горада. Пры гарадской бойні ўпарадкаваны загонны двор для жывёлы. Праведзеныя антыдызентэрыйныя мерапрыемствы.
Трэцяя кадэнцыя 1897-1901 гг.
Чарговыя выбары гарадскога галавы праходзілі ў 1897 г. I на гэты раз К. Чапскі лёгка перамог. Ніхто не рызыкнуў нават выставіць алыэрнатыўную кандыдатуру. Бурлівая дзейнасць ужо знакамітага гарадскога галавы працягвалася.
1898 год. З’явіўся шпіталь для прастытутак. Горад выкупіў у прыватных асоб Юбілейную плошчу і набыў зямельны пляц для Вольнага пажарнага таварыства.
1899 год. Адкрылася 2-я жаночая гімназія. Пачала дзейнічаць гарадская бясплатная амбулаторыя. Горад дабіўся права на выпуск аблігацыйнага заёма. Працягвалася землеўпарадкаванне: складзены новы план горада, набыта зямля для Малочнага рынку, у гарадскую рысу ўключаны 145 дзесяцін з прыгараднага маёнтка Яўстафія Любанскага Лошыца.
1900 год. Мінск займеў публічную бібліятэку. Для гарадской электрастанцыі набыта новая дынама-машына. Пры рамеснай вучэльні заснаваная медна-ліцейная майстэрня. Траецкая базарная плошча стала брукаванай. У Саборным скверы ўзведзены помнік Аляксандру II.