Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
А ў родзе Тышкевічаў? Каму належала пячатка-клішэ, якая цяпер у нашым зборы? Хто, дзе і для якіх мэтаў з яе карыстаўся?
На гэтыя пытанні пакуль адказаў не маем.
Аўтар выказвае падзяку спадару Аляксандру Ярашэвічу за кансультацыі і ўдакладненні пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку.
Ірына Зварыка, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Нацыяналышга гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
21 Крукоўскі, Уладзімір. Інвентарная кніга Музэю ім. Ів. Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні № 1 / Ул. Крукоўскі II Спадчына, № 2. 1995. С. 80.
22 Kocojowa, М. “Pami^tkom ojczystym ocalonym z burzy dziejowej”: Muzeum Emeryka Hutten Czapskiego (Stankow Krakow). Krakow: Wydawnictwo Literackie. 1978. S. 133, 274, 276, 277, 278.
23 Там сама. S. 274, 276, 277, 278.
Зміцер Гулецкі
ЭМЕРЫК ГУТЭН-ЧАПСКІ ЯК ПРЫВАТНЫ КАЛЕКЦЫЯНЕР ЗНАЧЭННЕ Ў ПРАЕКЦЫІ ЧАСУ
Шаноўнае спадарства, мне да гэтай канферэнцыі была даручаная даволі абсяжная тэма, улічваючы маштаб асобы графа Эмерыка Гутэн-Чапскага “Гутэн-Чапскі нумізмат”. Каб укласціся ў рэгламент і непавярхоўна звярнуць увагу хаця б на адзін аспект нумізматычнай дзейнасці графа, мне давялося звузіць тэму свайго выступу да наступнага:
Нумізматычная дзейнасць графа, без перабольшання, абумовіла развой навукі аб нумізматыцы Рэчы Паспалітай не меней чым на паўстагоддзя па ягонай смерці. Яго манументальны “Catalogue de la collection des medailles et monnaies polonaises du Comte Emeric Hutten-Czapski” (“Каталог калекцыі медалёў i манетаў польскіх”) у пяці тамох стаў падручнай кнігай усіх даследнікаў і калекцыянераў, не страціўшы папулярнасці і ў наш час — час відовішчных камерцыйных выданняў. Зусім нядаўна ён вытрымаў поўнае перавыданне, што выйшла ў Польшчы і імкліва разыйшлося сярод аматараў нумізматыкі. Чаму? Каталог проста ўтрымлівае высокадакладную інфармацыю аб вялікай колькасці рэдкіх манетаў, іншымі словамі толькі факты, у адрозненне ад міфалагізму шмат якіх працаў сучаснікаў.
Мне таксама давялося асабіста ўпэўніцца ў крытычнасці і дакладнасці працы графа падчас даследванняў часткі ягонага збору ў 2007 годзе ў Нацыянальным музеі ў Кракаве, дзе мяне ласкава прымаў таксама прысутны тут шаноўны пан Яраслаў Бодзэк. Тады мяне цікавілі перадусім рэдкія тыпы паўгрошаў Жыгімонта Старога, і, не даючы веры некаторым запісам ГутэнЧапскага, якія выглядалі занадта ўжо несуадносна з маім папярэднім досведам, я накіраваўся ў Кракаў. На месцы вызначылася, што ўсе згаданыя тыпы паўгрошаў існуюць у рэчаіснасці, і супрацоўнікі музею ласкава прадставілі мне нават іх здымкі, каб я мог апублікаваць іх у часопісе Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь “Банкаўскі веснік”, назаўсёды развеяўшы ўсе сумневы ў абазнанасці знакамітага калекцыянера. Як вядома, вялікая частка нумізматычнага збору графа трапіла ў Кракаўскі Нацыянальны музей у выніку дару.
Аднак сёння я хачу сказаць некалькі словаў аб тым, як глядзеў сам Гутэн-Чапскі на сваё нумізматычнае захапленне, спраектаваўшы ягоныя ўласныя словы з іншага выдання, “Удзельныя велікакняскія і царскія грошы Старажытнае Русі”, на сучасныя ўзаемаадносіны прыватных калекцыянераў і музеяў.
Дазволю сабе спачатку працытаваць гэтыя словы ў скарочаным выглядзе, а затым пракаментаваць іх. Ува ўводзінах да працы “Удельные, велнкокняжескне н царскне деньгн Древней Русн”, што выйшла ў 1875 годзе, Эмерык Гутэн-Чапскі піша: “В 1852году... уже занпмаясь польскою нумнзматнкою... начал обраіцать вннманне на попадавшнеся мне... памятннкн древне-русского быта. В следуюіцем году удалось мне прнобрестн в Ярославле большую часть собрання одного нз первых собнрателей руссюіх монет... недавно умершего... помеіцнка Павла Шншкнна... Заграннчные нумнзматнческне центры... часто доставлялн мне по умеренным ценам редчайшне деньгн, нные совсем нензвестные, так как надпнсн на ннх не чнталнсь нлн же плохо поннмалнсь заграннчнымн торговцамн монет. Времена этн безвозвратно мнновалн; еслн теперь редкая деньга нлн медаль попадается, то ей знают цену, нлн вернее, ей уже цены не знают, н кто хочет собнрать русскне деньгн нлн медалн, тот должен вперёд быть подготовленным к болыішм затратам... Нумнзматнка, как вспомогательная наука к іісторнн, могла бы оказать болынне услугн. Собнрателей старых денег много, но как мало нз ннх внеслн в русскую нсторню свою лепту, н наоборот, как много нзвестных в нсторнн фактов остаются нензвестнымн для собнрателя, не нмеюіцего временн посвятнть себя лсторнческнм лсследованлям. Помочь этому было бы лстлнною заслугою для наукл; поэтому желательно... чтобы соблрателл печаталл как можно больше каталогов л печатно заявлялл о встречаемых лмл неразгаданных деньгах”.
Гэтак, Гутэн-Чапскі ўважаў сваю місію за дапаможную для развіцця гістарычнае навукі, выконваў яе вельмі аддана, і пабуджаў іншых калекцыянераў публікаваць свае знаходкі і даследаванні. Граф казаў пра гэта яшчэ ў 1875 годзе, а між тым, у нас на Беларусі, калекцыянеры ўключыліся ў даследніцкую дзейнасць толькі ў апошнія гады, што можна звязаць з актыўнасцю Беларускага Нумізматычнага Таварыства, Нацыянальнага Банка і нумізматычнага партала “Ізрой”. Раней у збіральнікаў проста не было дзе друкаваць свае адкрыцці, і яны бадай што не ўспрымаліся сур’ёзна музеямі і іншымі афіцыйнымі ўстановамі. Тым не менш, у беларускіх калекцыях ёсць шмат малавядомых і унікальных манетаў, якія з часам маглі бы стаць не менш значным упрагожаннем любога музейнага збору, чым калекцыя Гутэн-Чапскага для Кракаўскага музея.
У прыватныя калекцыі трапляюць вельмі рэдкія манеты ранняга перыяду ўласнага грашовага абарачэння ВКЛ пенязі асобных тэрыторыяў княства XIV-XV стагодцзяў. Многія тыпы вядомыя навуцы яшчэ меней за дзесяцігоддзе. Тым не менш, нажаль, беларускія музеі не лічаць патрэбным падтрымліваць сяброўскія адносіны з калекцыянерамі, дапамагаць ім публікаваць свае знаходкі, набываць унікальныя экзэмпляры, прадаваць ім свае дублі, праводзіць выставы збораў. Ці могуць яны спадзявацца на па-
добную прыхільнасць, што аказаў прыватны калекцыянер Гутэн-Чапскі Кракаўскаму музею?
Жадаючы зварушыць гэтую нягодную традыцыю ўзаемнага ігнаравання, беларускі нумізматычны партал “Ізрой” абвесціў гэты год Годам Калекцыянера. I будзе надзвычай актуальным на гэтай канферэнцыі, прысвечанай найзнакаміцейшаму калекцыянеру, што нарадзіўся на беларускай зямлі графу Эмерыку Гутэн-Чапскаму, уручыць Нацыянальнаму музею Беларусі падарунак ад калекцыянераў-карыстальнікаў партала “Ізрой” срэбную манету XIV стагоддзя Кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча.
Гулецкі Зміцер Уладзіміравіч, нумізмат.
ЛЁС НУМІЗМАТЫЧНАЙ КАЛЕКЦЫІ
ЭМЕРЫКА ГУТЭН-ЧАПСКАГА
Унікальныя нумізматычныя зборы Эмерыка Гутэн-Чапскага захоўваюцца ў філіяле Нацыянальнага музея Кракава, які носіць яго імя. Эмерык Чапскі ўзвёў будынак музея і разам з калекцыяй перадаў гораду Кракаву. Гэта і забяспечыла захаванне калекцый. Гісторыя пабудовы музея і яго экспанаты дастаткова вядомы і апісаны. Нас цікавяць манеты і медалі, якія не трапілі ў Кракаўскі музей.
Вядома, што ў Кракаўскім музеі захоўваецца так званая “паланістьіка”, якая складаецца з манет і медалёў, якія чаканіліся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Другая частка калекцыі, так званая “русістыка”, у якую ўваходзілі манеты і медалі расійскага паходжання, была пакінута ў Станькаве на захаванне Каралю Чапскаму. Эмерык Чапскі вывез у Кракаў частку калекцыі, якая мела дачыненне да Полыпчы і Вялікага Княства Літоўскага. Ён выбіраў экспанаты па тэрытарыяльнай прыкмеце, а не па гістарычнай, навуковай ці матэрыяльнай каштоўнасці. Таму, ведаючы пра ўнікальныя зборы ў Кракаве, можна сцвярджаць і пра выключнасць “русістыкі”. Поўных звестак пра гэты раздзел калекцыі Э. Чапскага няма, таму нельга адказаць на пытанне, якая частка калекцыі найбольш каштоўная.
У адрозненне ад Кракаўскіх збораў, лёс калекцыі, якая засталася ў Станькаве, да канца не высветлены. Новы ўладальнік Станькава Караль Чапскі быў мінскім галавой з 1890 па 1901 год. Пры ўсіх сваіх добрых якасцях ён, на вялікі жаль Э. Чапскага, не пераняў захаплення бацькі калекцыянаваннем. Адмовіўшыся ад дзяржаўнага жалавання ў 1894 годзе, Чапскі за свой кошт рэалізоўваў у Мінску многія амбіцыёзныя праекты. Калекцыя магла разглядацца ім як матэрыяльная крыніца. Пасля смерці Чапскага ў 1904 годзе нашчадкамі калекцыі сталі яго жонка Марыя Чапская з Пуслоўскіх і малалетнія дзеці. Звесткі пра калекцыю губляюцца, як і сама калекцыя.
Ці можна ўзнавіць калекцыю “русістыкі” Э. Чапскага, якая засталася ў Станькаве? Манеты і медалі раздзела “паланістыкі” былі апісаны ў пяцітомным нумізматычным каталогу. Калекцыя “русістыкі” так і засталася некаталагізаванай. Узнавіць калекцыю “Русістыкі” і іншыя раздзелы дапамагаюць надчаканкі, якімі Э. Чапскі пазначаў сваю калекцыю. Надчаканка ўяўляе сабой маленькую літару “С”, у сярэдзіне якой знаходзяцца рыска і кропка, якія сімвалізуюць радавы герб ГуттэнЧапскіх “Ляліва”. Рыска азначае маладзік, а кропка шасціканцовую зорку. Памеры надчаканкі каля аднаго міліметра. Літара “С” азначае першую літару прозвішча Чапскага па-польску.
Усе манеты і медалі Э.Чапскі пазначаў з аднаго боку. Гэта мог быць аверс ці рэверс. Клеймо псуе знешні выгляд манеты ці медаля, асабліва калі яны маюць невялікі памер. 3 пачуццём жалю глядзіш на манеты і медалі добрага захавання, на якіх вылучаецца клеймо. Гэта адназначна псуе ўнікальныя творы медальернага мастацтва, вядомыя ў некалькіх ці адзіным экзэмпляры. Якімі падставамі кіраваўся Эмерык Чапскі, ставячы асабістае клеймо на манету ці медаль? Можа, граф хацеў такім чынам абараніць сваю калекцыю ад крадзяжу ці прадчуваў яе знікненне.
У нашым выпадку клеймо на манеце ці медалі дае магчымасць атрыбуцыі да калекцыі. He трэба толькі блытаць клеймо і контрмаркіроўку, калі пазначаліся манеты для грашовага абарачэння. На медалях контрмарка наогул не ставілася.
Расійскія манеты і медалі, а таксама нумізматычны матэрыял іншых краін, не прадстаўлены у Кракаўскім музее, разышліся па прыватных калекцыях і дзяржаўных музеях. Часам такія манеты можна бачыць у каталогах аукцыёнаў. В. Н. Рабцэвіч апісаў манеты з надчаканкай Э. Чапскага са збораў Нацыянальнага музея ЗША пры Смітсонаўскім інстытуце (Вашынгтон)1.