Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
У станькаўскім палацы захоўваліся і выстаўляліся археалагічныя калекцыі з раскопак, якія праводзіў вакол Станькава і на навакольных курганах вядомы археолаг і гісторык Генрых Татур, калекцыі нумізматыкі, ордэнарыкі, зброі, даспехаў, іконаграфіі, жывапісу, гравюры, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, посуд, мэбля, фотаздымкі, прадметы сялянскага побыту, вядомыя слуцкія паясы і іншае.
Калекцыя толькі расійскіх манет налічвала каля 5 тысяч штук. Многія манеты калекцыі былі пазначаны мініяцюрнай контрамаркай. Асаблівую каштоўнасць мелі першыя залатыя манеты: дукат Уладзіслава Лакеткі і дынар Баляслава Храбрага, датаваны прыкладна 1000 годам і які захаваўся ў адзіным экзэмпляры ў Станькаве.
У канцы 1889 года ў Варшаве экспанаты са Станькава ўдзельнічалі ў вялікай выставе “Старажытнае і новае мастацтва ў адносінах да прамысловасці” і ўразілі наведавальнікаў. Было прадстаўлена 409 манет і медалёў, пачынаючы ад часоў караля ЖыгімонтаІ Старога да Станіслава Аўгуста Панятоўскага апошняга караля Рэчы Паспалітай, якога, дарэчы, пасля 1795 года прыхапіла з сабою ў Санкт-Пецярбург КацярынаІІ, 69 ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення, даспехі XVI-XVII стагоддзяў, якія былі багата ўпрыгожаны каштоўнымі металамі, камянямі, старажытныя сёдлы, два сярэбраныя келіхі з выявамі караля Яна III Сабескага і Міхаіла Карыбута Вішнявецкага. Выстаўленыя рэдкія экспанаты выклікалі вялікі рэзананс у прэсе, якая зацікавілася: а што ж яшчэ цікавага захоўваецца ў сценах станькаўскай скарбніцы і ў станькаўскім маёнтку?
У Кракаў з найбагацейшых Станькаўскіх збораў Эмерык фон ГутэнЧапскі адправіў гравюры, малюнкі, акварэлі, якія былі звязаны з паланістыкай. Нумізматычная калекцыя станькаўскага калекцыянера была
ўнікальнай у славянскім свеце, самым вялікім зборам у Польшчы манет, медалёў, ордэнаў і іншых дзяржаўных адзнакаў.
На канчатковае рашэнне аб перанясенні музея з маёнтка Станькава ў горад Кракаў паўплывалі і сямейныя абставіны і асабліва канфлікт паміж графам Эмерыкам фон Гутэн-Чапскім і яго сынам графам Каралем-ЯнамАляксандрам фон Гутэн-Чапскім. У няпростай сітуацыі, якая склалася ў адносінах “отцов н детей”, перанясенне музея са Станькава ў Кракаў было адзіна правільным рашэннем.
3 часам, калі Караль Гутэн-Чапскі прысвяціў сябе дзяржаўнай дзейнасці, звязанай з пасадаю мэра горада Мінска, якую ён займаў у 18901901 гадах, было бачна, што ён надзвычай падобны ў сваіх учынках на бацьку.
Як для Эмерыка былі асабістым захапленнем яго шматлікія зборы, так Караль прысвяціў сябе гораду Мінску. Так атрымалася, што менавіта тады, калі абодва былі прывязаны да сябе і да маёнтка Станькава, акрамя непаразуменняў паміж бацькам і сынам, Караль фон Гутэн-Чапскі кіраваў маёнткам бацькі Станькаўскім ключом і невялікімі засценкамі і фальваркамі ў Ігуменскім павеце, лічачы маёнтак Станькава сваёй уласнай рэзідэнцыяй.
I такая нягода ў хуткім часе надарылася: вясной 1894 года Караль фон Гутэн-Чапскі вырашыў ажаніцца. Шлюб адбыўся 4 (16) ліпеня 1894 года з графіняй Марыяй Пуслоўскай (Марыэта). Пасля пышнага вяселля адбыўся фармальны падзел маёнтка Станькава паміж сынамі Каралем і Ежы (Юрыем). Усёй зямлі ў графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага ў той час было звыш 34 тысяч дзесяцін, акрамя лясных угоддзяў, млыноў, бровараў, смалакурняў, цагельняў, вінакурняў, пладовых садоў і іншай нерухомай маёмасці.
Паводле фармальнага падзелу Каралю фон Гутэн-Чапскаму перайшлі станькаўскія маёнткі з засульскімі і фальваркамі: Станькава, Негарэлае, Прусінава, Зубрэвічы, Самуэлева, Засулле і іншыя. Юрый (Ежы) атрымаў у спадчыну маёнткі Каралёва, Прылукі, Скарынічы і невялікія засценкі ў Ігуменскім павеце. У паўднёва-заходнім напрамку ад Мінска вёска Скарынічы Мінскага раёна і вёска Прусінава Уздзенскага раёна гэта канчатковыя пункты Станькаўскага ключа: адлегласць паміж імі каля 90 кіламетраў. Такое было багацце ў графаў фон Гутэн-Чапскіх! I толькі ў адным месцы! А колькі іх было яшчэ!
Пасля падзелу маёнтка графу Эмерыку фон Гутэн-Чапскаму было прапанавана неадкладна выехаць са Станькава разам з музеем у горад Кракаў. Вось вам і сыноўняя любоў! I багатыя таксама плачуць! Ды якімі слязьмі рэкамі слёз!
Праўда, лета 1894 года Эмерык і Эльжбета фон Гутэн-Чапскія правялі яшчэ ў маёнтку Станькава: трэба было пракантраляваць укладку, упакоўку і адпраўку экспанатаў музея ў Кракаў. Для фарміравання музея ў горадзе Кракаве графы фон Гутэн-Чапскія набылі двухпавярховы палац у неакласічным стылі, які быў пабудаваны ў 1884годзе архітэктарам Антоніем Сідэкам, які, дарэчы, захаваўся да нашых дзён. У гэтым доме ў Кракаве на вуліцы Вольскай, 10 знаходзяцца эспанаты музея імя Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.
У 50-я гады XIX стагоддзя Эмерык фон Гутэн-Чапскі заклаў ў маёнтку Станькава парк, фарміраванне якога зацягнулася да пачатку XX стагоддзя, калі ўжо гаспадароў, і старога, і новага не было ў жывых. У аснову арганізацыі прасторы парка быў пакладзены прынцып перспектыў, якія былі зарыентаваны ў бок пакатага схілу да невялікай рэчкі Рапуса левага прытоку Усы басейна Нёмана, які ўпадае ў Куршскую затоку Балтыйскага мора. У парку былі высаджаны групы экзатычных дрэў сасны веймутавай, піхты сібірскай, вязы, ліпы сэрцападобныя, сосны звычайныя, вязы ніцыя (голыя) Кампердаўна, тыя, што растуць “каранямі ўгору”, a таксама дубы, бярозы, вольха, 75 відаў клёнаў, некаторыя з іх з’яўляюцца самымі высокімі ў Беларусі звыш 25 метраў.
За возерам стаяў млын і Станькаўская Свята-Мікалаеўская праваслаўная царква, з бірузовым (блакітна-зелянаватым) купалам, якая была пабудавана талерантным (сам граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі быў каталіцкага веравызнання) графам і прыхаджанамі і асвечаная архіепіскапам Мінскім і Бабруйскім Міхаілам (Галубовічам) 15(27)жніўня 1858 года. 150-годзе з дня заснавання Станькаўскай Свята-Мікалаеўскай царквы шырока адзначалася ў жніўні 2008 года.
Дарэчы, граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі недалюбліваў М.Галубовіча і “за глаза” кпіў з яго, кажучы, што “у него поповскне глаза”, што азначае “завнсть, как поповскне глаза”.
На востраве усе яго называюць востраў “Радасці”, востраў “Сустрэч” на возеры пабудавана альтанка ў выглядзе круглай ратонды з васьмю выбеленымі гашонаю вапнаю круглымі калонамі. Альтанка была абкружана невялікімі купкамі дрэў дубоў, бярозы, вольхі, якія з’яўляліся малой архітэктурнай формай гэтай часткі станькаўскага парка. У цэнтры альтанкі некалі стаяў мармуровы стол у выглядзе вазы, а на другім востраве востраве “Смутку” на пастаменце ўзвышалася скулыпура Маці Божай з белага мармуру.
У 30-я гады XX стагоддзя тут здымалі мастацкі фільм “Дуброўскі” паводле аднайменнай аповесці А.С.Пушкіна. На востраве вакол альтанкі раслі старыя бярозы. I востраў, і альтанка захаваліся да нашага часу. Альтанка чакае сваёй чаргі на рэстаўрацыю. А Станькаўская Свята-
Мікалаеўская царква аднаўляецца з 16 кастрычніка 2007 года. Перапынку ў аднаўленні царквы не было ніводнага дня, акрамя рэлігійных свят і непрацоўных дзён.
У кастрычніку 1894 года граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі стаў законным уладальнікам дома ў Кракаве на вуліцы Вольскай, 10, дзе планавалася размясціць яго калекцыю. Захаваўся вопіс гэтай калекцыі, прыведзены ў газеце “Время” ад 8 студзеня 1895 года ў аддзеле “Хроніка”:
“Сокровшца будуюгцего музея находятся в нашем городе, онн прнбылн нз Внльно в 134яіцнках в шестн вагонах. В ннх находнлпсь нумнзматнка, медальоны, ордена, медаліі, раковнны, старый фарфор, древнее оружне, старая гданьская мебель, ценная бнблнотека, включаюіцая многочлсленные экземпляры вывезеной [нз Варшавы. A.B.] в Петербург бнблнотекн Залусскнх, наконец, геологнческая н мннералогнческая коллекцнн, которые могут счнтаться самымн большнмн в Европе... Начнная с субботы, работннкн фнрмы г. Буянского переносят все это во временный склад, пока не передадут на пользу обіцества в музей нменн графа Эмернка фон ГуттенЧапского”.
У “Спнске гравюр, на которых нзображены портреты польскнх знаменнтых лнчностей в собраннн графа Эмернка фон Гуттен-Чапского в Кракове”, які быў выдадзены Эльжбетай-Каралінай-Ганнай графіняй фон Гутэн-Чапскай, жонкай Эмерыка, толькі гравюр налічвалася ў вядомага калекцыянера 2383 адзінкі захавання. Найбольш каштоўнымі былі панарамы горада Гродна, які выканаў мастак Маціс Цюндт у 1568 годзе, партрэт Пятра Іванавіча Пацёмкіна мастака Абрахама Блотсінга, адбітак на белым аксаміце партрэта ПятраІ, сцэна аблогі горада Смаленска ў 1654годзе. Толькі партрэтаў караля Рэчы Паспалітай Яна III налічвалася 76. Шмат было прадстаўлена партрэтаў магнатаў Радзівілаў, Сапегаў, іншых вядомых родаў, з якімі графы фон Гутэн-Чапскія парадніліся, 70 партрэтаў Тадэуша Касцюшкі, 10 — Адама Міцкевіча і многія іншьія,
Граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі са Станькава ў Кракаў перавёз і музейныя экспанаты: мужчынскія тканыя паясы ў колькасці Ібштук, з іх 4 слуцкія з залатымі і сярэбранымі ніткамі з адзнакаю “В град Слуцк”, “Дело Маджарі”, старажытныя ваенныя даспехі: кальчугі, шлемы, коп’і, шматлікія вырабы з золата і срэбра, урэцкае і налібоцкае шкло, знакамітыя куляўкі “штрафны келіх” розных формаў і відаў, кераміка, масонскія знакі і іншае.
Перасяліўшыся ў 1894годзе ў горад Кракаў, граф Эмерык фон ГутэнЧапскі пачаў актыўна абсталёўваць сваё новае месца жыхарства ў двухпавярховым доме на вуліцы Вольскай, 12 і ў доме 10, дзе былі размешчаны ўсе яго зборы. 3 Кракава ён ездзіў у Каламыю і Інавроцлаў за новымі антыкварнымі набыткамі. Пад непасрэдным кіраўніцтвам графа да дома-музея прыбудавалі яшчэ двухпавярховы павільён фондасховішча. У
гэты час рыхтаваўся да друку чарговы том “Каталог. Коллекцня медалей н монет польскнх. Петербург Краков”. Складалася апісанне партрэтных гравюр.
Летам 1896 года графіня Эльжбета фон Гутэн-Чапская паехала да сыноў у Станькава і Прылукі ў госці. Праз нейкі час у Эмерыка фон ГутэнЧапскага раптам разбалеўся зуб. Ён звярнуўся за дапамогаю да вядомага кракаўскага дантыста, які ў час лячэння занёс інфекцыю, і 23 ліпеня (4 жніўня) 1896 года граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі памёр.
Развітацца з памерлым прыйшло ўсё кіраўніцтва горада Кракава, уся інтэлігенцыя, прыбылі шматлікія сваякі арыстакраты амаль з усёй Еўропы. Пахавалі графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага на Ракавіцкіх могілках на галоўнай алеі, побач з магілаю выдатнага польскага мастака-жывапісца Яна Матэйкі, які памёр у 1893 годзе. На гэтых могілках пахаваныя таксама вядомы беларускі паэт Алесь Гарун і пісьменнік, гісторык, калекцыянер Адам Кіркор.