Жыццё айчыне, гонар нікому
Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
Так склалася, што хаця асноўным заняткам Э. Чапскага была дзяржаўная служба і гаспадарчая дзейнасць, еўрапейскую вядомасць прынесла яму калекцыянаванне, якім ён займаўся апантана, але ў вольны час. Толькі апошнія два гады жыцця былі прысвечаны будаўніцтву музея і сістэматызацыі калекцыі.
Цікавасць да калекцыі Э. Чапскага мае і практычны сэнс у сувязі з планам па стварэнні музея ў палацава-паркавым комплексе Чапскіх у Станькаве, дзе плануецца экспанаваць фотаздымкі манет і медалёў з калекцыі Э. Чапскага. Таксама можна па магчымасці сабраць і вядомыя выявы манет і медалёў з раздзела “русістыкі”. Упрыгожваннем музея павінны стаць і арыгінальныя рэчы. Калі вяртанне калекцыі з Кракава не можа і разглядацца, таму што ўсе экспанаты былі асабіста перададзены Э. Чапскім, то трэба спадзявацца толькі на вяртанне манет і медалеў з раздзела“русістыка” і тых экзэмпляраў, якія не трапілі ў Кракаўскі музей.
Калясінскі Валерый Францавіч, скульптар, член бюро секцыі нумізматаў і член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб ’яднання калекцыянераў.
1 В. Н. Рябцевнч. Монеты с контрмаркой Е. Гуттен-Чапского в собранші Нацнонального музея США прн Сміітсоновском лнстнтуте (Вашннгтон)// Pieniadz pami^tkowy і okolicznosciowy Wspolnota dziejow Bialorus Litwa Lotwa Ukraina. Suprasl, 7 9.IX.2000 r.: Materialy z IV Mi^dzynarodowej Konferencji Numizmatycznej. Warszawa. 2000. S. 145-152.
МАНЕТАЗ НАДЧАКАНКАЙ ЭМЕРЫКА ГУТЭН-ЧАПСКАГА
У прыватнай калекцыі ў Мінску захоўваецца сярэбраная расійская манета “полуполтннннк” 1799 года з надчаканкай, якую паставіў Эмерык Захарый Мікалай Севярын Гутэн-Чапскі.
На аверсе манеты чатырохканцовы крыж з аднолькавымі бакамі, які складаецца з чатырох літар /П/, над кожнай з якіх карона і адной лічбай /1/ у сярэдзіне крыжа.
Імператарская карона, пад якой літара /П/ з лічбай /1/ у сярэдзіне поля, з’яўляецца вензелем расійскага імператара Паўла I. Гэта не першая манета ў расійскай нумізматыцы, калі вензелі ўтвараюць крыж. Вядомы рубель ПятраІ 1724 года, які мае неафіцыйную назву “крестовіік” і рубель Пятра II 1729 года. Па кругу манеты надпіс, які перарываецца каронамі на вензелях /полу/ /полтіі/ /нннкь/ /1799.Г./. На рэверсе ў сярэдзіне манеты двайная рамка, у якой маецца надпіс у чатыры радкі /не намь/ /не намь/ /а нмянн/ /твоему/. Пад надпісам літары /С.М./ справа і злева /І.Ц./. 3 чатырох знешніх бакоў рамкі раслінны арнамент, які размежаваны кропкамі. Па краю манеты на аверсе і рэверсе праходзіць кант з кропак. Гурт рубчаты з нахілам ці, як прынята называць, “вяроўкай”.
Паўпалціннікі наогул рэдкія манеты ў расійскай нумізматыцы. Высокая калекцыйная вартасць манеты складаецца з яе рэдкасці, адсутнасці дэфектаў чаканкі і тых пашкоджанняў, якія ўзнікаюць падчас грашовага абарачэння і няправільнага захоўвання. Важна, што на манеце захавалася натуральная патына. Усе гэтыя прыкметы робяць манету вартай калекцыі самага высокага ўзроўня.
На аверсе манеты выразна вылучаецца надчаканка. Гэта адзіная выява на манеце, якая зроблена контррэльефам. Надчаканка пастаўлена ў полі манеты ў сярэдзіне літары /П/ з такім разлікам, каб яна не псавала выгляд манеты і была добра бачная. Таму было выбрана месца ў сярэдзіне вензеля Паўла I. Трэба адзначыць, што ўсе надчаканкі Э. Чапскі ставіў у полі манет і ніколі на выяве. Па кампазіцыі надчаканка знаходзіцца ў верхней частцы крыжа з манаграмай Паўла I. калі ўлічваць, што з гэтага боку пачынаецца надпіс /полу/ /полтн/. Пад надчаканкай вертыкальная лічба /1/. Можна адзначыць, што надчаканка ўдала ўпісана ў кампазіцыю манеты. Усё гэта гаворыць аб уважлівых адносінах Э. Чапскага да манеты і яе значнасці для калекцыі.
Манета магла стаць дублікатам ці знаходзіцца ў асноўнай калекцыі “русістыкі”, якая была пакінута Э. Чапскім у сваім радавым маёнтку
Станькава пасля яго ад’езда ў Кракаў. Калекцыя ў Станькаве не збераглася, і манеты, медалі, антыкварыят, творы мастацтва папоўнілі ці сталі асновай для новай калекцыі.
Прасачыць усіх уладальнікаў паўпалцінніка пасля ліквідацыі калекцыі немагчыма, як і знайсці месца, адкуль манета трапіла да Э. Чапскага. Вядома, што манета трапіла ў мінскую калекцыю каля дваццаці год таму, недзе напрыканцы 80-х гадоў XX ст. ад калекцыянера з Беларусі і была ў яго адзінай з надчаканкай Э. Чапскага.
Кожная калекцыйная манета мае сваіх уладальнікаў. Калі ўладальнікам манеты быў Э. Чапскі, то манета ўспрымаецца як адно звяно цудоўнага ланцужка з манет. Чым больш знойдзецца такіх звёнаў, тым больш каштоўным з пункту гледжання нумізматаў будзе гэты ланцужок.
Калясінскі Валерый Францавіч, скульптар, член бюро секцыі нумізматаў і член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб 'яднання калекцыянераў.
Анатоль Валахановіч
ГАСПАДЫНЯ МАЁНТКА СТАНЬКАВА-
ЭЛЬЖБЕТА МЕЕНДОРФ (1833-1916)
Адной з вядомых постацей, якія пакінулі значны след у памяці сучаснікаў жыхароў Станькава і навакольных населеных пунктаў, была Эльжбета-Караліна-Ганна Георгіеўна фон Гутэн-Чапская (дзявочае Ліза Меендорф) графіня, баранэса, жонка, памагатая, дарадца пры стварэнні музея Станькава Кракаў графам Эмерыкам фон Гутэн -Чапскім.
Эльжбета фон Гутэн-Чапская нарадзілася 22 верасня 1833 года ў Інфлянтах. Бацька яе вучоны, падарожнік, пісьменнік, палкоўнік штаба пасольства Расіі ў Бухары, стацкі дарадца, барон Георгій-Вальтэр-Конрад Меендорф (1795-1861). Маці, Соф’я Штакельберг (1806-1891), велікасвецкія дэспатычная дама з сям’і барона Штакельберга. I бароны Меендорфы, і бароны Штакельбергі былі прыбліжанымі да царскага двара Расійскай імперыі.
He без уплыву царскай адміністрацыі быў і шлюб у 1854годзе графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага з баранэсай Эльжбетай Меендорф, у сваю чаргу параднёнай з уплывовым пры царскім двары родам баронаў Штакельбергаў. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, гэта была “паненка вельмі пасажная, добрага выхавання і адукаванасці”.
Жывучы ў маёнтку Станькава, яна змагла зрабіць яго цудоўным месцам цішыні і спакою для сваёй сям’і. Гэтую цішыню і спакой не турбавала нават блізкае суседства шматтысячнага насельніцтва губернскага горада Мінска.
У 50-я гады XIX стагоддзя графамі фон Гутэн-Чапскімі быў закладзены парк. Яго фарміраванне цягнулася аж да пачатку XX стагоддзя. У Станькаўскім парку на яго ўзвышанай частцы стаяў шыкоўны беласнежны двухпавярховы мураваны палац з партэрнымі прыбудовамі ў эклектычным стылі. Улетку прыгожосць палацу надавалі вялікія клумбы рознакаляровых дываноў кветак і старадаўнія траўнікі тады бялізна муроў палаца кантраставала яшчэ ярчэй і прыгажэй на фоне зеляніны. Ад цэласнасці і злітнасці збудаванняў адгароджвала аплеценая плюшчом веранда з боку агарода улюблёнае месца адпачынку графскай сям’і ў час летняй гарачыні і спёкі.
Пра гэты палац сучаснікі казалі, што ён хоць і не вызначаўся адмысловай архітэктурай, але нагадваў агромістую скарбонку, якая была напоўненая найвялікшымі каштоўнасцямі.
Шлюб з Эльжбетай Меендорф даў Эмерыку фон Гутэн-Чапскаму доступ у самыя высокія колы расійскай арыстакратыі, уключаючы членаў царскай сям’і. I давер да яго быў такі вялікі, што расійскі імператар
Аляксандр II прызначыў Эмерыка Чапскага ноўгарадскім губернатарам у час паўстання 1863-1864 гадоў, што было амаль неверагодна для паляка паводле веравызнання.
Апека над рознымі гатункамі дрэў, догляд усіх экзэмпляраў флоры ў парку і станькаўскім агародзе былі любімымі заняткамі графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага і яго жонкі Эльжбеты ў вольны час. Аб гэтых інтарэсах сведчаць лісты Эмерыка з Крыма да сваёй жонкі. У адным з лістоў ён з радасцю паведамляў, што выбраўся да Мінеты, каб убачыць арбарэтум тэрыторыю, дзе размяшчаюцца калекцыі дрэў, хмызнякоў, ліянаў і іншых раслін, якія культывуюцца пад адкрытым небам і служаць для навуковых, вучэбных і культурна-асветніцкіх мэт. Пазней Э. Гутэн-Чапскі з вялікім веданнем справы даводзіў Эльжбеце пра гатункі гэтых экзатычных дрэў і раслін.
Разам з тым, Э. Гутэн-Чапскі пісаў жонцы з Харкава: «Я отыскал здесь четыре велнколепные монеты, за которые должен прнслать [свон] дублнкаты нз Петербурга»1.
Станькаўскі парк зялёнае цуда прыроды, якое было створана больш чым 8 тысячамі дрэў і кустарнікаў. Акрамя мясцовых раслін, тут атрымалі “прапіску” шаноўныя госці з розных краін свету. У беларускую зямлю былі высаджаны піхта сібірская, гібрыд вяза з аўстралійскім арэхам, сасна, клён серабрысты, таполя лаўралістая, сасна Веймутавая, вяз голы Кампердаўна, ліпа сэрцападобная, лістоўніца, клён востралісты Шведлера, конскі каштан васьмітычынкавы, туя заходняя і многія іншыя экзатычныя расліны. На штучным востраве, на возеры, якое тут утварае рака Рапуса перад беласнежнай прыгожай альтанкай адзіны ў Беларусі экземпляр дуба чарэшчатага ніцага (голага).
Ад маёнткавага палаца ішоў злёгку нахілены да поймы ракі Рапусы і Станькаўскага возера разнатраўна-злакавы луг, які займаў нівеляваны схіл тэрасы. Яго пакрывалі суцэльныя зараснікі барвенку, якія ўтваралі ў час цвіцення прыгожы блакітны фон. Улетку каляровы эфект Станькаўскаму парку надавалі адзінкава раскіданыя па перыметры пасадкі дрэў клёну востралістага Шведлера, які маляўніча вылучаўся аліўкава-чырванаватай лістотай на агульным фоне зеляніны і ўзмацняў мастацкае ўздзеянне пейзажа на чалавека.
Гэтая прыгожосць Станькаўскага парку ў многім была дасягнута дзякуючы мастацкаму густу і намаганням графіні Эльжбеты фон ГутэнЧапскай.
Акрамя гаспадарчых клопатаў у маёнтку Станькава, графіня Эльжбета фон Гутэн-Чапская актыўна дапамагала мужу ў сістэматызацыі велізарнай нумізматычнай калекцыі і ўпарадкаванні збораў.
1 Цыт. паводае: А.Валахановіч. Графы фон Гутэн-Чапскія на Беларусі. Мінск. 2003. С.52
У лістападзе 1895 года граф Эмерык Гутэн-Чапскі захварэў на тыф. Хвароба зламала яго на два месяцы, стан быў цяжкі, хвілінамі безнадзейны. Толькі ў лютым 1896 года, дзякуючы клопату і апецы Эльжбеты фон Гутэн-Чапскай і моцнаму арганізму, Эмерык фон ГутэнЧапскі ачуняў.
Пасля смерці графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага 23 ліпеня 1896 года ў Кракаве Эльжбета фон Гутан-Чапская працягвала ўпарадкаванне нумізматычна-археалагічных скарбаў, калекцый і пабудову музея. Яна асабіста кіравала складаннем каталогаў бібліятэкі, якая налічвала тысячы тамоў. У 1900годзе за ўласны кошт у Кракаве Эльжбета Гутэн-Чапская выдала каталог “Spis drukow epoki Jagiellonskiej” (“Спіс друкаў эпохі Ягелонскай”). У 1901 годдзе зноў жа за свой кошт яна выдала каталог “Spis rycin przedstawiaj^cych portrety przewaznie osobistosci polskich” (“Спіс карцін, якія прадстаўляюць пераважна польскіх асоб”). Графіня Эльжбета фон Гутэн-Чапская засведчыла аб сабе і як таленавітая мастачка. Яна зрабіла прыгожыя малюнкі манет у чатырох тамах нумізматычнага каталога, які ў 1871-1896 гадах складаў Эмерык Гутэн-Чапскі і выдаваў іх. Намаганнямі Эльжбеты Гутэн-Чапскай быў падрыхтаваны і ў 1916годзе выдадзены ў Кракаве апошні, пяты том “Catalogue de la collection des mddailles et monnaies polonaises du Comte Enteric Hutten-Czapski” (“Каталог. Коллекцпя медалей н монет польскнх”) (1871-1916).