Жыццё айчыне, гонар нікому
Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
У маі 1962 г. са Слонімскага раённага краязнаўчага музэя нашы супрацоўнікі прывезьлі пячатку ганаровага міравога суддзі Мінскай акругі графа Караля Эмерыка Чапскага, а таксама план 1898 г. фальварка Шыкутавічы (цяпер Шыкатавічы) маёнтка Станькава, які належаў Каралю Чапскаму7.
У сакавіку 1963 г. з Ашмянскага раённага краязнаўчага музэя паступіў альбом з 69 фотаздыкамі сям’і паэта Ф. Багушэвіча, а сярод гэтых здымкаў фота на кардоне, цяпер добра вядомае з публікацыяў, чацьвёрка дзяцей Караля Чапскага8. Фотаздымак зроблены ў 1905 г. у Францыі. Дачка паэта, Канстанцыя, была гувернанткай гэтых дзетак. (У ідэнтыфікацыі асобаў на фотаздымках, што адбылася ў 1963 г., браў удзел шаноўны сп. Адам Мальдзіс).
Красавік 1965 г. 3 мястэчка Ляхавічы Брэсцкай вобласьці, з сярэдняй школы № 2 паступае вельмі калярытны дакумэнт 1848 г. дазвол на
4 КП 6873 (афіша-улётка) Акт прыёма № 630 ад 12.05.1962.
5 НМГ I КБ: КП 21484 (паштоўка) Акт выдачы з ГДГАМ № 2515 ад 18.01.1967.
КП 6089 Акт прыёма №552, сьнежань 1961 г.
6НМГ I КБ: КП 6089 Акт прыёма №552, сьнежань 1961 г.
7 НМГ I КБ: КП 6855; КП 6856 Акт прыёма № 628, май 1962 г.
8 НМГ I КБ: КП 9043 Акт прыёма № 908, сакавік 1963 г.
шлюб селяніну Ігнату Мухе, выдадзены адміністрацыяй маёнтка Круговічы Слуцкага павету, які (маёнтак) належаў графіні Фабіяне з Абуховічаў Чапскай (1794? 1876), маці Эмерыка-старэйшага9.
У 1967 г. у сакавіку, чэрвені і ліпені музэй купляе ў трох розных прыватных асобаў з Мінска, Масквы і Вільнюса наступныя прадметы:
- два мэдалі, адзін з якіх юбілсйны срэбраны ў гонар 25-годдзя навуковай дзейнасьці Эмерыка Гутэн-Чапскага (паступленне з Мінска)10;
- вялікую падборку стэрэаскапічных фотаздымкаў, сярод якіх 4 выявы селькагаспадарчай і прамысловай выставы 1901 г. у Мінску, арганізаванай пры найактыўнейшым удзеле Караля Чапскага (паступленне з Масквы)11;
- мэдаль, якім узнагароджвалі удзельнікаў вышэй названай выставы (паступленне з Вільнюса)12.
Сярод масіву фотакопій, зробленых у архівах БССР у 1972 г. (ЦГІІА БССР, цяпер НГАБ), 1982 г. (ЦГНА...), 1984 г. (ЦГНА...) і 1988 г. (ЦГАОР БССР, цяпер НАРБ) таксама выяўлены дакумэнты, зьвязаныя з дзейнасьцю Чапскіх. Выяўлена 5 архіўных фотакопій13:
1) прашэнне графа Г. Э. Чапскага мінскаму губернскаму камісару ў сувязі з ростам сялянскіх выступленняў пасьля з’езда сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губэрняў. Мінск. 11 мая 1917 г. (факсімільная копія);
2) квітанцыя аб атрыманні ад графа Караля Чапскага ІООрублёў на будаўніцтва тэатра ў Мінску. Мінск. 1888 г.;
3) данясенне загадчыка вінакурнымі заводамі ў Станькаве і Прусінаве, якія належалі графу Чапскаму, аб колькасьці рабочых, гадавым заробку, кошце вырабленага тавару ў 1899-1900 гг. Мінск. 5 мая 1900 г.;
4) ліст праўлення акцыянернага таварыства коннай чыгункі ў Варонежы і Мінску да графа К. Э. Чапскага аб пачатку і тэрмінах будаўніцтва коннай чыгункі ў Мінску. Масква. 2 сакавіка 1891 г.;
5) паведамленне мінскага гарадскога галавы графа К. Чапскага на запыт Акадэміі мастацтваў пра магчымасьць адкрыць у Мінску школу малявання. Мінск. 1894 г.
9 НМГ I КБ: КП 14354 Акт прыёма № 1736, красавік 1965 г.
10 НМГ I КБ: КП 22355 Акт прыёмкі-здачы № 2620 ад 3.03.1967.
11 НМГ 1 КБ: КП 22893/1; КП 22893/2; КП 22893/3; КП 22893/4 Акт прыёма № 2752, май 1967 г. Аўтар фота: Фёдар Ястрэмскі.
12 НМГ I КБ: КП 22909 Акт прыёмкі-здачы №2755 ад 8.07.1967.
13 ЫМГ 1 КБ: Н/Д 29766/16 (ЦГАОР БССР); Н/Д 26638 (ЦГЙА БССР); Н/Д 20962 (ЦГЙА БССР); Н/Д 27857 (ЦГНА БССР); Н/Д 5971 (ІМЭФ АН БССР, з негатыву Дробава)
Асобным радком, з вялікай падзякай неабходна адзначыць акт ахвяравання дар музэю, зьдзейсьнены ў 1975, 1976 і 1978 гг. Эмерыкам Гутэн-Чапскім (1897-1979), які на той час жыў у Рыме. Унук Эмерыка Захарыяша Мікалая Сэвэрына, сын Караля Яна Аляксандра падараваў музэю мэдаль у гонар сваіх бацькоў, Караля і Марыі з Пуслоўскіх, выкананы ў 1974 г.; дзьве цудоўныя літаграфіі з краявідамі Мінска 1840 г. (мастак Барталамэй Лавэрнь); карту Вялікага Княства Літоўскага работы картографа Матыяса Зойтара 1745 г.; дзве фотакопіі старадаўніх дакумэнтаў, якія захоўваюца ў Рыме14.
У лісьце Эмерыка на адрас музэя, датаваным 17 ліпеня 1975 г. з пералікам таго, што адаслана, было напісана і аб кароткіх успамінах пра Караля Чапскага, яго бацьку, надрукаваных у 1904 г., адразу пасьля яго сьмерці. Гэтыя ўспаміны ён таксама меў намер выслаць. Быць можа, гэта некралог, напісаны Аляксандрам Ельскім і зьмешчаны ў часопісе “Нумізматычнаархеалагічныя ведамасьці” (“Wiadomosci Numizmatyczno-Archeologiczne’’)? Але знайсьці іх ані ў зборах, ані ў бібліятэцы музэя нам не ўдалося.
У гэтым жа лісьце шаноўны пан Эмерык Чапскі пісаў: ’’Posylam to w darze w dowod mojego przywiqzania do Minszczyzny, miejsca zycia i pracy kilku pokolen mojej rodziny...” (“Дасылаю гэта ў дар як сьведчанне маёй прывязанасьці да Міншчыны, месца жыцця і працы некалькіх пакаленняў маёй сям’і...”).
3 імем Эмерыка Чапскага-малодшага зьвязаны яшчэ адзін прадмет з нашага збору. У жніўні 2000 г. у прыватнай асобы з г. Барысава музэй набыў срэбраны падсьвечнік вышынёй 267 мм, у ніжняй частцы якого па колу, паміж дзвюма выявамі крыжа кавалерскага выгравіраваны надпіс: “Do Kosciola na Zyrowiczach od Emeryka Czapskiego Posla na Sejm” (“Касьцёлу ў Жыровічах ад Эмерыка Чапскага пасла на сойм”)15. 3 надпісу гэтага вынікае, што Эмерык-малодшы Чапскі, каторы ў 1930 і 1935 гг. выбіраўся паслом на Сойм Польскай Рэспублікі, падараваў Кальварыйскаму (Крыжаўздвіжанскаму) касьцёлу ў Жыровічах срэбраны падсьвечнік з дарчым надпісам. На той час Эмерык жыў у родавай сядзібе Сынкавічы, недалёка ад Жыровічаў16.
14 НМГ I КБ: КП 31908 (мэдаль) Акт прыёма № 5286 ад 20.08.1975; КП 31909 (літаграфія), КП 31910 (літаграфія) Акт прыёма № 5287 ад 20.08.1975; КП 32155 (карта ВКЛ) Акт прыёма № 5454, чэрвень 1976 г.; Н/Д 24138 (фотакопія: выпіс з кніг земскіх...), Н/Д 24139 (фотакопія: акт перадачы станькаўскіх маёнткаў) Акт прыёма№ 5752 ад 19.05.1978.
15 НМГ I КБ: КП 44068 Акт прыёма № 90 ад 29.08.2000
16 Katalog dawnych map Rzeczypospolitej Polskiej w kolekcji Emeryka Hutten Czapskiego i w innych zbiorach. Wroclaw etc.: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich 19781992. T. 1. Mapy XV-XVI wieku. 1978. C. 10
Назавём яшчэ дзьве работы з калекцыі выяўленчага мастацтва аўтарскія работы сучаснага мастака-геральдыста Андрэя Леўчыка з серыі “Гербы шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага”. Гэта выявы з гербам Ляліва роду Чапскіх 1802 і 1874 гг. (папера, гуаш)17. Работы адрозьніваюцца дасканаласьцю выканання і з 2007 г. знаходзяцца ў экспазіцыі.
Асобны сюжэт стварае дасьледаванне ужо згаданай вышэй пячатцыклішэ з гербам Ляліва. У часе яе дасьледавання нечакана паўстала праблема. Як адзначалася раней, першапачаткова (у міжваенны і ваенны час) яна захоўвалася ў зборы Беларускага музэя імя Івана Луцкевіча ў Вільні, цяпер жа знаходзіцца ў нас, дэманструецца ў экспазіцыі “Беларусь XVI-XVIII ст. у партрэтах і геральдыцы” і трактуецца як мемарыяльная, якая мае непасрэднае дачыненне да прадстаўнікоў роду Чапскіх.
Неабходна сказаць пра герб Ляліва. Ён старадаўні, у Эўропе знаёмы ці не з XII, а ў Кароне і Княстве з XIV ст.18 Але сама выява шасьціпрамянёвая зорка над маладым месяцам сустракаецца яшчэ на шумерскіх таблічках за тры тысячы гадоў да нараджэння Хрыста. Рыцары, абаронцы Труны Божай, успрынялі выяву падчас крыжовых паходаў. Старадаўняя шумерская выява, набыўшы статус герба, зафіксавана ў гербоўніках як герб Ляліва. У такім выглядзе ім карысталіся сотні фамілій. Чапскія не выключэнне.
На нашай пячатцы-клішэ, што была ў музэі Івана Луцкевіча, Ляліва адрозьніваецца ад традыцыйнага яе выгляду. На ёй маладзік, калі можна так сказаць, гуманізаваны, выкананы ў гуманістычнай традыцыі Рэнэсансу. Мастацкая трактоўка гэтага герба арыгінальная аўтарская работа. Абсалютна такая ж выява Лялівы зьмешчана на рэверсе юбілейнага мэдалю Эмерыка Чапскага 1896 г. Аўтарам мастацкага рашэння мэдалю быў мастак Казімір Барташэвіч19. 3 гэтага вынікае, што герб на клішэ і на мэдалі спраектаваны адным і тым самым мастаком.
Але тут узьнікае непаразуменне. Рэч у тым, што ў інвентары беларускага музэя ў Вільні за 1922 г., у раздзеле “Пячаткі” пад № 60 гэты прадмет запісаны так: клішэ да друку на медзі, “герб Ляліва (Тышкевічаў)”20. Удакладненне ў дужках, прыналежнасьць прадмета да прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, дае
17 НМГ I КБ: ч/к 2035/12, ч/к 2035/13 Акт прыёма Ч/К№ 518 ад 15.09.1997.
18 Jerzy Piechowski. Herby, magia, mity. Warszawa. Wydawnictwo MEDIUM. 1995. S. 48.
19 Kocojowa, M. “Pamiatkom ojczystym ocalonym z burzy dziejowej”: Muzeum Emeryka Hutten Czapskiego (Stahkow Krakow). Krakow: Wydawnictwo Literackie. 1978. S. 128
20 Крукоўскі, Уладзімір. Інвентарная кніга Музэю ім. Ів. Луцкевіча Беларускага Навуковага Таварыстваў Вільні № 1 / Ул. Крукоўскі // Спадчына, № 2. 1995. С. 95, 96.
падставу меркаваць, што прывязка да гэтага імя не выклікала сумніву. Кажам так таму, што ў іншым месцы гэтага ж раздзелу “Пячаткі”, прадмет, названы пячаткай Міндоўга (№1), пазначаны знакам пытання21. У апошнім выпадку, у адрозьненне ад прадмета пад № 60, у захавальніка, які рабіў запіс, няма ўпэўненасьці наконт прыналежнасьці пячаткі Міндоўгу. У Вільні Тышкевічаў вельмі добра ведалі: у сярэдзіне XIX ст. тут квітнеў музэй старажытнасьцяў, заснаваны братамі Яўстахам і Канстанцінам. Іх родавы герб Ляліва.
Магчыма і хутчэй за ўсё, запіс ў інвентарнай кнізе памылковы. Але ён пасеяў сумнівы. У гэтым сьвятле прадстаўляецца наступны факт. Разам з юбілейным мэдалем Эмерыка Чапскага паводле дызайну таго ж самага мастака, Казіміра Барташэвіча, быў створаны памятны альбом для аўтографаў і зычэнняў сяброў, знаёмых, прыхільнікаў юбіляра. На вокладцы гэтага альбома зьмешчаны гербавы шчыт такой самай формы і ў абсалютна такіх жа прапорцыях, як на мэдалі, але з традыцыйнай выявай Лялівы22.
Нідзе болей на гербах Чапскіх нам не ўдалося знайсьці выявы, ідэнтычнай клішэ з былога збору музэя Івана Луцкевіча ў Вільні. Да прыкладу, экслібрысы Эмерыка-старэйшага, яго сыноў Караля і Ежы маюць Лялівы традыцыйнага аблічча23. На пячатцы Эмерыка-унука (ёю пазначаныя дасланыя музэю карта і літаграфіі) таксама традыцыйная Ляліва. Выглядае так, што з’яўленне “рэнэсансавай” Лялівы на юбілейным мэдалі 1896 г. адзіны эпізод, які не меў працягу ў далейшым карыстанні ў сям’і Чапскіх.