Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Прочнтав кннгу Марнп Коцуёвой, я наконец понял, почему меня так настороженно встречалп в музейном зданнн на улігце Нюльского Манпфеста, 12. Очевлдно, была тревога: а вдруг станет понятным, что задуманного музея как такового нет, что фонды его недоступны лсследователям л что воля семьн Чапсклх л формально, л фактлческл не выполнена. Поэтому теперь меня обуревает тревога: а, может, такая слтуацля сохраняется л нынче, а, может, дар станьковского соблрателя теперь не нужен Кракову? Ведь Эмерлк Чапсклй может трактоваться там л как persona non grata. Ведь, находясь на службе, он счптал себя русскмм, выступал протпв восстання 1863 года (правда, л помогал отдельным ссыльным повстанцам) как всплеска несвоевременного л поэтому обречённого на пораженне...
Конечно, теплнтся надежда, что за те десять последннх лет, которые я не был в Кракове, дела с музеем нзменнлпсь к лучшему, что он назван так, как было задумано л завеіцано, а фонды его доступны для посетптелей. Краковскне коллегя, которым я ппсьменно задавал этн вопросы, так н не ответплн (может, мелькнула мысль: чтобы не расстранвать). Еслп после запланлрованных в программе выступленнй краковсклх коллег сегодня окажется, что
мон тревогн уже беспочвенны, буду только рад. В протнвном случае, не лучше лн возвратять коллекцнн Чапскнх в Станьково? Благо н зданне «скарбца» сохраннлось. Правда, сам дворец был разрушен во время Второй мнровой войны. Но суіцествует гравюра Наполеона Орды с его нзображеннем. Н местные энтузнасты уже хлопочут о возрожденнн старннной усадьбы. II, хочется верять, онн найдут помоіць co стороны польскнх реставраторов.
Возрожденне станьковской усадьбы н, тем более, музея может оказаться делом сложным. Ведь кроме «западного» следа суіцествует н <®осточный». Русскне, православные релнквнн Эмернк Чапскнй оставші своему сыну Каролю. Тот, будучн мннскнм головой (вспомннм, что это он «подарнл» городу конку-трамвай, электростанцню, улнчное освеіценне, обіцедоступный телефон, несколько больннц н спортнвных сооруженнй), прнумножііл собрання. Но в начале Первой мнровой войны, когда началось наступленне немцев, онн былн временно вывезены в Москву. Очевндно, там не погнблн, потому что часть нз ннх нз-за невостребованностн в БССР, где осталось Станьково, была в 1920-е годы возвраіцена... в Полыпу, возможно, в тот же Краков.
В том же случае, еслн всё в Кракове решлтся в соответствнн с надеждамн основателя музея н волей наследннка, возможен такой варнант сотрудннчества. Краковскнй Націіональный музей помогает частнчному возрожденню станьковскнх собраннй, передаёт туда дублнкаты. Н это будет краслвый жест добрососедства, продолженне траднцнй Чапскнх. Напомню, что однн нз нмх, жнвшнй в Нталнн Эмернк Чапскнй-младшнй (о нем в 1986 году вышла в Лондоне кннга воспомннаннй), передал в столнчные музен БССР несколько гравюр с вндамн Мннска. Прнмер, достойный подражання.
Шаноўнае спадарства! Як бачым, род Гутэн-Чапскіх мае вялікія заслугі перад Беларуссю. У “Беларускую Энцыклапедыю” з гэтага роду ўвайшло дзевяць знакамітых асоб. I сярод іх Эмерык як заўзяты збіральнік і Кароль як руплівы гаспадарнік. Я да гэтых дзевяці дадаў бы яшчэ Марыю Чапскую як гісторыка і пісьменніцу і Юзафа як мастака. Гэта род, які арганічна ўваходзіў у тагачасную шматэтнічную і шматканфесіянальную эліту беларускіх зямель, род звычайны для тагачаснай арыстакратыі і адначасова незвычайны. Ён, як ніякі іншы, нават Радзівілы, нават Сапегі, быў найбольш цесна звязаны з Еўропай, а Еўропа з ім. I ў гэтым мне найперш бачыцца значэнне станькаўска-прылуцкай дынастыі збіральнікаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, гаспадарнікаў. Нездарма ж Марыя Чапская сваёй кніжцы дакладных і адначасова пісьменніцкіх у сэнсе майстэрства ўспамінаў дала назву “Еўропа ў сям’і”.
... А мы з вамі, шаноўныя калегі, усё яшчэ спрачаемся, ці ўваходзіць гэта наша Беларусь у Еўропу, ці не.
Мальдзіс Адам Восіпавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Анатоль Валахановіч
ГРАФ ЭМЕРЫК ФОН ГУТЭН-ЧАПСКІ (1828-1896) ДЗЯРЖАЎНЫ ДЗЕЯЧ, КАЛЕКЦЫЯНЕР, НУМІЗМАТ, БІБЛІЯФІЛ (КАРОТКІ НАРЫС ЖЫЦЦЯ I ДЗЕЙНАСЦІ)
5(17) лістапада 1828 года ў маёнтку Станькава Мінскага павету ў сям’і графа Караля фон Гутэн-Чапскага і Фабіяны з роду Абуховічаў нарадзіўся першынец сын Эмерык-Захарый-Мікалай-Севярын будучы вядомы дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, нумізмат, бібліяфіл, заснавальнік і стваральнік музея імя Эмерыка фон Гутэн-Чапскага ў Станькаве Кракаве.
Эмерык закончыў Віленскую гімназію і прыродазнаўчы факультэт Маскоўскага універсітэта са ступенню кандыдата прыродазнаўчых навук.
Займаючыся на трэцім курсе Маскоўскага ўніверсітэта ва ўзросце 20 гадоў, малады граф захапіўся збіральніцтвам усякага тыпу старажытнасцяў. 3 цягам часу гэтае захапленне перарасло ў прафесійную дзейнасць.
3 1851 года Эмерык фон Гутэн-Чапскі правадзейны член Рускага археалагічнага таварыства, з 1890 года член Маскоўскага нумізматычнага таварыства. У 1851 годзе граф быў прыняты на дзяржаўную службу ў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі.
У 1854годзе граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі ажаніўся. Жонкай яго стала Эльжбета фон Гутэн-Чапская (1833-1916), у дзявоцтве Ліза Меендорф. Яна была з сям’і вучонага, падарожніка, пісьменніка, палкоўніка штаба пасольства Расійскай імперыі ў Бухары, стацкага дарадцы, барона Георгія-ВальтэраКонрада Меендорфа (1795-1861) і маці вялікасвецкай дэспатычнай дамы з сям’і барона Штакельберга Сафіі Штакельберг (1806-1891).
I бароны Меендорфы, і бароны Штакельбергі былі прыбліжанымі да царскага двара Расійскай імперыі. Гэты шлюб даў графу Эмерыку фон Гутэн-Чапскаму доступ у самыя высокія сферы расійскай арыстакратыі, уключаючы членаў царскай сям’і. Давер да графа Эмерыка фон ГутэнЧапскага быў такі вялікі, што расійскі імператар Аляксандр II прызначыў яго губернатарам Наўгародскай губерніі ў часы паўстання 1863-1864 гадоў, што было амаль неверагодным для паляка (граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі быў каталіцкага веравызнання).
Да таго часу Эмерык фон Гутэн-Чапскі быў ужо вядомы як нумізмат і археолаг, валодаў унікальнымі калекцыямі даўніны, якія былі сабраны ў радавым маёнтку Станькава. Толькі, напрыклад, картаграфічная калекцыя была найлепшай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай.
У 1856 годзе графу Эмерыку фон Гутэн-Чапскаму было даручана правесці інспекцыю паўднёвых правінцый Расійскай імперыі, якія ахоплівалі
тэрыторыю Крымскага паўвострава і паўночнага ўзбярэжжа Азоўскага мора пасля Крымскай вайны 1853-1856 гадоў і паволжскія нямецкія калоніі, якія былі заснаваны яшчэ ў эпоху расійскай імператрыцы Кацярыны II.
У час сялянскай рэформы 1861 года ён быў абраны міравым гіасрэднікам Мінскага павета. У 1863 годзе Эмерык фон Гутэн-Чапскі быў прызначаны губернатарам Вялікага Ноўгарада, у 1865 годзе віцэ-губернатарам СанктПецярбурга. Ён даслужыўся да высокага чына сапраўднага стацкага дарадцы і камергера Двара Яго Імператарскай Вялікасці. У 1875-1879 гадах працаваў дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Расійскай імперыі. У 1879годзе граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі нечакана падаў у адстаўку «по семейным делам».
Сапраўднай жа прычынай паслужыла, як распавядае сямейнае паданне, і пра гэта згадваюць у сваіх кнігах графіня Марыя фон Гутэн-Чапская і Марыя Кацуёва, сварка ў поўным сэнсе гэтага слова, з расійскім імператарам Аляксандрам II, якая ўзнікла пасля таго, як Аляксандр II пачаў дарыць і раздаваць сваім прыбліжаным лясы для вырубкі і вывазу за межы Расійскай імперыі. Эмерык фон Гутэн-Чапскі смела паўстаў на абарону рускіх лясоў, за што і паплаціўся сваёй высокай пасадай. Два беларусы, якія яшчэ мелі дачыненне да АляксандраІІ В.І.Дыбоўскі і І.Я.Грынявіцкі. В.Дыбоўскі паўстаў у абарону Камандорскіх астравоў, дзе водзяцца каланкі, а І.Грынявіцкі проста забіў імператара Аляксандра II 1 сакавіка 1881 года.
Пасля такога моцнага канфлікту на высокім узроўні Эмерык фон ГутэнЧапскі вярнуўся ў Станькава на сталае месца жыхарства і заняўся класіфікацыяй сваіх велізарных збораў. Эмерык фон Гутэн-Чапскі склаў і надрукаваў каталогі старажытных манет і грашовых купюр Старажытнай Русі, прывёў у належны парадак усе свае калекцыі, асабліва нумізматычную. Асаблівае месца сярод нумізматычных збораў того часу, як адзначалі сучаснікі, займала вялікая калекцыя — звыш ІОтысяч адзінак, якая захоўвалася ў памяшканнях палаца. Гэты збор у Станькаўскім маёнтку размяшчауся ў 1879-1894 гадах, аж да вывазу яго графам Эмерыкам фон Гутэн-Чапскім у Кракаў. Ён упарадкаваў сваю вялікую бібліятэку, якая налічвала каля 20 тысяч тамоў і ў якой захоўваліся рукапісы Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Юльяна Нямцэвіча, Пятра Адзінца, Напалеона Орды і іншых, звыш 300 рукапісных рарытэтаў, 31 з іх на пергаменце, фаліянты старажытных выданняў, кнігі, гравюры, экслібрысы, партрэты, у тым ліку і роду графаў фон Гутэн-Чапскіх і параднёных з імі родаў, лісты, карты (мапы), карыкатуры, творы жывапісу і графікі і многае іншае. Для дублікатаў, менш каштоўных кніг і кніг рускай тэматыкі і рускага выдання ён рэканструюе і мадэрнізуе былы летні павілён, які быў пабудаваны яшчэ на мяжы XVII-XVIII стагоддзяў, і ператварае яго ў цудоўны мініяцюрны рамантычны сярэднявечны “замак” палацавы
павільён “Скарбніцу” (“Skarbiec”, “сокровшцннца”), які захаваўся да нашых дзён і які з сярэдзіны 2008 года пачалі рэстаўраваць.
Найбольш каштоўная і старажытная частка бібліятэкі заняла адну з самых вялікіх залаў палаца, што была размешчана па цэнтры паркавага фасада. Дубовыя шкафы для бібліятэкі зрабіў Пікулік мясцовы майстарчырвонадрэўшчык. У бібліятэцы захоўваліся каштоўныя кнігі — каля 700 кніг, што былі выдадзены ў XVI стагоддзі, кнігі з аўтографамі і экслібрысамі і кнігі, набытыя ў Вільні, Мінску, Слуцку. Шмат кніг было пераплецена мясцовымі майстрамі С.Хаскіным з Мінску і іншымі. У вялікіх металічных незгаральных сейфах захоўваліся сямейныя каштоўнасці графаў фон Гутэн-Чапскіх.
Менавіта гэтыя каштоўныя экспанаты запоўнілі станькаўскі палац і сталі асновай найбуйнейшага прыватнага Еўрапейскага музея імя Эмерыка фон Гутэн-Чапскага, які быў створаны клопатам і працай Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.