Жыццё айчыне, гонар нікому Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі

Жыццё айчыне, гонар нікому

Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 254с.
Мінск 2010
60.23 МБ
Вуліцы брукаваліся пастаянна. К. Чапскі добра разумей цану брукаванак. Ягоны бровар, як і іншыя прадпрыемствы, патрабавалі шмат дроў. Перавозка дроў і іншых цяжкіх грузаў хутка псавала грунтовыя вуліцы, якія пакрываліся выбоінамі і выклікалі незадаволенасць гараджан.
Напружаная праца падарвала здароўе графа. Пачаліся сухоты. У 1900 г. гарадскі галава два месяцы адпачываў і лячыўся ў санаторыі пад
Бадэнам. На пасадзе яго часова замяняў надзейны сябра Тэафіль Гольцберг, прадстаўнік мінскіх лютэранаў.
Чацвёртае перавыбранне
На выбарах 1901 г. становішча К. Чапскага аказалася хісткім. Для пачатку неабходна было трапіць у склад мінскай гарадской думы, распарадчага органа гарадскога самакіравання. Гэтага ўдалося дасягнуць, але цаной вялікіх намаганняў. У 90-тысячным Мінску выбарнае права меў тады толькі 101 гараджанін. Дык вось, з гэтага ліку выбаршчыкаў 48 галасавала супраць. А калі дума выбірала членаў гарадской управы (свой выканаўчы орган), паплечнікі графа Станіслаў Дабравольскі і Тэафіль Гольцберг людзі дасведчаныя, з вышэйшай адукацыяй былі забалатаваныя. Граф прайшоў у склад управы. Ён прасіў абраць яго гарадскім галавой, каб упарадкаваць гарадскія справы, пасля чаго абяцаў сам падаць у адстаўку. У выніку дамогся свайго даволі значнай большасцю галасоў (25 за, 10 супраць).
Аднак умоў для працы не было. Абвастрыліся адносіны з губернскімі ўладамі. Гарадскую касу ў чарговы раз рэвізавала адмысловая камісія. Падводзіла здароўе. Ужо 29 мая 1901 г. К. Чапскі падае прашэнне аб адстаўцы, “бо хвароба і доктар таго патрабуюць”. У верасні адстаўка прымаецца. Дума маўчаннем выявіла на тое сваю згоду.
Пераемнікі
Пасля адстаўкі К. Чапскага былі выпадкі, калі ў гарадской касе не заставалася ані капейкі. Гарадская маёмасць апісвалася за нявыплату тэрміновых даўгоў у Маскоўскі зямельны банк, а гарадскія служачыя не атрымлівалі зарплату. Новае кіраўніцтва на чале з гарадскім галавой Мечыславам Райкевічам узялося за павялічэнне падаткаабкладання мінчан. “Вестэрнізацыя” горада прыпынілася. Сродкі, што паступалі ў гарадскую касу, выкарыстоўваліся на ўтрыманне шматлікіх камісій і падвышэнне акладаў членам гарадской управы. Многія гараджане і асобныя гласныя (члены думы), што прывыклі да самаахвярнай дзейнасці папярэдняга гарадскога галавы, выказвалі незадаволенасць. Новыя муніцыпальныя лідэры, хоць і нястомна крытыкавалі К. Чапскага, мусілі ў пэўнай ступені працягваць яго пачынанні. Праўда, ажыццяўленне графскіх планаў пераемнікам было не пад сілу.
Сакрэт поспеху
Чаму ж так шмат удавалася К. Чапскаму? Найперш, безумоўна ж, дзякуючы яго высокай адукаванасці, ініцыятыўнасці і дзелавітасці. Былому гарадскому галаве пашчасціла ўзначаліць гарадское самакіраванне
Мінска ў досыць спрыяльную эпоху, калі дасягненні гарадской цывілізацыі імкліва ўваходзілі ў жыццё. Пэўны ўклад ўнеслі і папярэднікі. Дзейнасць К. Чапскага разгортвалася не на голым месцы. I ўсё ж, адкуль ў правінцыйнага Мінска браліся сродкі?
Кароль Чапскі пачынаў з таго, што ў 1890-1891 гг. набраў крэдытаў на 225 тыс. руб. і пачаў добраўпарадкаваць гарадскую гаспадарку. Але плаціць працэнты і вяртаць даўгі гораду не было чым. Тады граф пайшоў на неардынарны крок выклаў з уласнай кішэні болып за 28 тыс. руб. на ўплату працэнтаў і нядоімкі. Гарадскі галава быў перадавым для свайго часу эканамістам ён разглядаў гарадскую гаспадарку як спрыяльную сферу для прадпрымальніцтва, разумеў важнасць крэдыту і інвестыцый для яе развіцця. А таму сістэматычна браў кароткатэрміновыя крэдыты для горада ў Мінскім і Маскоўскім зямельных банках, Азова-Данскім банку, Мінскім камерцыйным банку, Дзяржаўным банку, Мінскім таварыстве ўзаемнага крэдыту, але зноў жа за ўласным паручыцельствам і подпісам. Ha 1 студзеня 1899 г. горад быў вінаваты крэдыторам 803,948 руб. 3 гэтай сумы 37,468 руб. належала вярнуць гарадскому галаве.
К. Чапскі адным з першых у Расіі ў 1899 г. дабіўся дазволу на паўтарамільённую муніцыпальную пазыку для Мінска на 50 гадоў. Рэалізацыя гарадскіх аблігацый адбывалася ў 1899-1907 гг. па ўсёй Расіі. Праўда, неспрыяльная кан’юнктура пачатку XX ст. хутка абясцэньвала аблігацыі і тым падрывала амбітныя планы гарадскога галавы. He чакаючы рэалізацыі аблігацыйнага заёма, ён усё ж праводзіў пашырэнне водаправода, брукаванне Траецкага рынку, мінскіх вуліц уласным коштам. У сувязі з рэалізацыяй аблігацый горад завінаваціўся К. Чапскаму да пачатку 1901 г. больш чым 200 тыс. руб.
Такім чынам, на працягу ўсіх 90-х гг. адзінай надзейнай крыніцай фінансавання гарадской гаспадаркі Мінска з’яўляліся беспрацэнтныя пазыкі з уласных сродкаў гарадскога галавы ды яшчэ кароткачасовыя пазыкі банкаў пад ягонае ж паручыцельства. Гэтыя пазыкі потым пагашаліся па меры паступлення гарадскіх даходаў. Відавочна, што гарадское кіраўніцтва трапляла ў эканамічную залежнасць ад графа, але і сам граф рабіўся асабіста зацікаўленым ў пашырэнні прыбытковасці гарадской гаспадаркі, каб вярнуць свае грошы. Газета “Мннскнй Лнсток” не без гонару за мінскага гарадскога галаву ў 1900 г. пісала, што і ў Адэсе з’явіўся “свой Чапскі”; гэта гарадскі галава Дзмітрыеў, які будаваў бальніцу ўласным коштам.
Граф Чапскі і князь Трубяцкі
На ўзроўні кожнай расійскай губерні для кожнага горада існавала своеасаблівая “вертыкаль” у асобе губернатара і яго адміністрацыі. У
сувязі з гэтым здзіўляе, як Чапскі пераадольваў яе супраціўленне на шляху да ажыццяўлення сваіх мэтаў? Ці мо з боку мясцовых улад былі разуменне і падтрымка?
Мінскі губернатар князь Мікалай Трубяцкі правіў губерняй прыкладна ў тыя ж гады, што і К. Чапскі горадам. Мінск звязаў двух арыстакратаў і адміністратараў. Завесу канфідэнцыйнасці іх адносінаў прыўздымае ліставанне Мікалая Трубяцкога з дырэктарам Дзяржаўнага дэпартамента МУС Дзмітрыем Сіпягіным з нагоды чарговага пераабрання К. Чапскага ў 1901 г. на пасаду гарадскога галавы. Мінскі губернатар пісаў, што не лічыць зацвярджэнне яго на той пасадзе “карысным для справы”, што нежаданне К. Чапскага падпарадкоўвацца гарадской думе і губернскай адміністрацыі прывядзе да заняпаду гарадской гаспадаркі. Заганаў у графа князь адшукаў шмат не толькі, маўляў, дрэнны выканаўца, але і няўмелы нібыта адміністратар, даверлівы да падначаленых, жыве ў маёнтку, дзе вядзе гаспадарку, і толькі два разы на тыдзень наведвае гарадскую управу, раз’язджае ў Пецярбург і за мяжу, адкрытыя ім установы працуюць не заўсёды добра, яго хвароба патрабуе пражывання ў цёплым клімаце, у замежнай краіне. (А сябры К. Чапскага, між іншым, проста захапляліся, што ён часам проста вершнікам пераадольваў 5 міль амаль 40 км паміж горадам і ўласным маёнткам у любое надвор’е і любую пару года).
Высокі царскі чыноўнік з Пецярбурга шкадаваў, што супраць К. Чапскага не былі ўжытыя належныя меры. М. Трубяцкому прыйшлося апраўдвацца. Аказваецца, стрымаць К. Чапскага было не так проста. Ён мог прыцягнуць на свой бок грамадскасць, настроіць яе супраць губернскай адміністрацыі. Як чалавек юрыдычна дасведчаны, мог і абараніць правы гарадскога самакіравання ў законным парадку. На любы ўціск скардзіўся ў сенат.
I тут мінскі губернатар успамінаў, як у 1898 г. гэты сенат стаў на бок мінскага гарадскога галавы, пацвердзіўшы яго права займацца гаспадарчымі справамі незалежна ад губернскіх улад. Гэта значыць, што з таго часу мінскі муніцыпалітэт меў магчымасць будаваць, скажам, прыбіральню без дазволу на тое губернатара. Да таго ж К. Чапскі быў неблагім дыпламатам. Па словах таго ж М. Трубяцкога, усе заўвагі прымаў, але працягваў рабіць свае справы.
Як бачым, князь Мікалай Трубяцкі доўгі час проста цярпеў эканамічную незалежнасць гарадскога галавы. 1 толькі пад канец трэцяй кадэнцыі (1900 г.) яго цярпенне скончылася. Слава К. Чапскага выклікала асцярогу ў Пецярбургу, а таксама зайздрасць асобных мінчукоў дый самога губернатара. Губернскае начальства пачало трактаваць пазыкі К. Чапскага незаконнымі, здзейсненымі без адпаведнага дазволу. Так што ідыліі супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж М. Трубяцкім і К. Чапскім,
нажаль, не было. Паміж імі хутчэй пралягала бездань. Прадстаўнік еўразійскай імперыі не заўсёды разумеў прадстаўніка еўрапейскай культуры. Усё, што рабілася няўрымслівым гарадскім галавой, рабілася на свой страх і рызыку, а часам і насуперак волі губернатара.
Пецярбург усё ж у чарговы раз зацвердзіў К. Чапскага на пасадзе. Граф сам прасіў міністра зрабіць гэта дзеля таго, каб пасля навядзення ў гарадскіх справах належнага парадку, добраахвотна сысці ў адстаўку. Шляхецкаму слову, verbum nobile, прынамсі ў выпадку Чапскага, можна было давяраць. Да просьбы ён прыклаў спіс сваіх спраў. За 11 год, якія з поўным правам можна назваць эпохай Чапскага, іх набралася 57. Спіс ўражваў. Да таго ж становішча ў Мінску было не вельмі спакойным. Горад уцягваўся ў нарастаючы рэвалюцыйны рух і з гэтай нагоды было б неразумна абвастраць там сітуацыю. К. Чапскі меў шмат прыхільнікаў.
Пазіцыя гарадской думы
Гарадская дума, якая складалася пераважна з гараджан-католікаў, большую частку эпохі Чапскага падтрымлівала гарадскога галаву. У той жа час нейкая яе частка была незадаволена ростам падаткаў, якія выкарыстоўваліся і для фінансавання бясконцых праектаў гарадскога галавы. Апазіцыю ў гарадской думе ўзначальваў Віктар Янчэўскі, будучы член I Дзяржаўнай думы. Яго намаганнямі 26 кастрычніка 1898 г. мінская дума зацвердзіла інструкцыю для рэвізійнай камісіі. Меркавалася ўвядзенне папярэдняй рэвізіі ўсёй дзейнасці гарадской управы. К. Чапскі рашуча пратэставаў, бо гэта, на яго думку, перашкаджала гарадской управе аператыўна і эфектыўна дзейнічаць. Прапанова К. Чапскага думе выпрацаваць сумесную з управай інструкцыю не была прынятая. Мінскі губернатар М. Трубяцкі не зацвердзіў аніякай інструкцыі ані складзенай думай, ані складзенай управай. Ён сам устанаўліваў правілы кантролю за кіраўніцтвам горада. Гарадская дума пад ціскам зверху прыняла бок губернскіх улад і пачала правальваць усе прапановы гарадскога галавы, што вельмі негатыўна адбілася на яго здароўі.
Адгалоскі некалі зацятай барацьбы партый Чапскага і Янчэўскага дажылі да нашых дзён. Некаторыя расказваюць, што прыбіральня ў Цэнтральным скверы Мінска, ля сённяшняга Нацыянальнага тэатра, была пабудавана як дакладная копія палаца К. Чапскага, каб дасадзіць яму. Нібыта лагічна і прыгожа. Толькі факты пярэчаць таму. Цяперашняя прыбіральня пабудавана ў 1912 г. па праекце мінскага гарадскога архітэктара Эдуарда Генэлія. А ў той час змаганне ўжо ішло паміж іншымі партыямі і людзьмі муніцыпальнымі лібераламі і чарнасоценцамі на чале з Густавам Шмідтам. Магчыма, што згаданы шэдэўр архітэктурнай пародыі і ёсць копія мінскага дома скандальнага чарнасоценца, а гэта