Абвяржэнне
Сто выбраных вершаў
Максім Танк
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2012
Максім Танк
Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко, 19121995). Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына (цяпер Мядзелскі раён Мінскай вобласці). У 1914 г. разам з сям’ёй паехаў у эвакуацьію й апынуўся ў Маскве. 3 1926 г. жыў у Вілейцы. Працаваў у легальных і падпольньіх віленскіх перьіёдыках. Пісаць вершы пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназістам, друкавацца — з 1932 года. За ўдзел у выданні часопіса “Часопіс для ўсіх” быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі (1932). Пасля прыходу Саветаў у Заходнюю Беларусь працаваў у сектары нацыянальньв; школ Вілейскага абласнога аддзела народнай асветы. У гады вайны працаваў у газеце “За Савецкую Беларусь” і агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Галоўны рэдактар часопіса “Полымя” (1948-1966), першы сакратар/старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (1966-1990).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР, старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер чатырох ордэнаў Леніна і шматлікіх іншых узнагародаў, сярод якіх афіцэрскі крыж Адраджэння Польшчы й ордэны Заслугі ПНР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі БССР (1966). Народны паэт Беларусі (1968). Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.
Я кнігу маю
Зборнікі паэзіі Максіма Танка:
«На этапах» (Вільня, 1936) «Журавінавы цвет» (Вільня, 1937) «Пад ліачтай» (Вільня, 1938) «Праз вогненны небасхіл» (1945)
«Каб ведалі» (1948)
«На камні, жаяезе і золаце» (1951) «У дарозе» (1954)
«След бмскавіцы» (1957)
«Мой хлеб надзённы» (1962) «Глыток вады (1964) «Хай будзе свяпыо» (1972) Дарога, закалыханая жытам» (1976) «Прайсці праз вернасць» (1979)
«Замаім сталом» (1984)
«Збор к(носся» (1989)
«Мой каўчэг» (1994)
Errata (1996)
Максім Танк
АБВЯРЖЭННЕ
Сто выбраных вершаў
Укладальнік Андрэй Хадановіч
Мінск / Логвінаў /2012
«Я кнігу маю»
Серыя Валянціна Акудовіча
ISBN 978-985-562-006-9
© Танк М., тэкст, 2012
Друкуецца з ласкавае згоды нашчадкаў Максіма Танка © Афармленне. Выдавец Логвінаў I. П., 2012
© Афармленне вокладкі Gonzai (gonzai.org), 2012
Ад укладальніка
Некалі Вальтэр так сказаў пра свой збор твораў, дзе было каля сотні тамоў: «3 такім багажом да нашчадкаў не даехаць». Максім Танк напісаў сямнаццаць паэтычных кніг, не лічачы паэмаў, перакладаў, вершаў для дзяцей, прыжыццёвых збораў твораў і шмат чаго іншага. Нешта пісалася на злобу дня — і засталося ў сваім часе. Нешта дазволіла аўтару застацца жывым, атрымаць свае ўзнагароды й пасады — і дзякуй Боіу.
Але разам з тым пісалася паэзія. Па-дзіцячы наіўная і афарыстьгчна мудрая. Іранічная і самаіранічная. На дзіва свабодная, на фоне тагачаснай гісторыі. На дзіва еўрапейская, калі згадаць пра тагачасную палітычную геаграфію. Магчыма, найцікавейшая паэзія сваёй эпохі.
У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў, але тыя, што з пэўнасцю «даехалі да нашчадкаў». Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.
Абвяржэнне
Сто выбраных вершаў
АБВЯРЖЭННЕ
Сёння вярнуўся з чарговага я юбілею. Ведаў нябожчыка быў чалавек неблагі ён. Толькі халтуршчыкі не шкадаеалі ялею, Аднагалосна яго залічыліў святыя.
Перш я хацеў запярэчыць, прамоўцаў папраеіць. Кажуць: — He трэба!
Граліадская дуліка такая!.. Бачу і салі я, што тут безнадзейная справа, Хай пахвальбою сабе капітал зарабляюць. Аёг адпачыць я ад гэтай падзеі вялікай, Нават забыўся, шчаслівы, пра што гаварылі. А6 дапатопнай паэзіі нейкі артыкул Узяўся чытаць я, ды сон мяне хутка асіліў. Тут і прыснілася ллне чартаўшчына, што быццалл Я на сваілл юбілеі, а ёлупень нейкі I пра лляне пачынае плясці небыліцы, I пра мяне пачынае пяяць канарэйкай: «Наш юбіляр дарагі...
(праў 'да, што дораг яліу я: Век зарабляў ён, ліае распінаючы творы). Наш юбіляр дарагі паэт геніяльнейшы, чую, Мужна ў жыцці пераносіў нягоды і гора. Дужа быў мірны, кахаў ён адну Афрадыту, Шллат напісаў ён элегій,
паэм
і пеанаў, Iў прэферанс не гуляў, і не піў акавіты, Крытыку і самакрытыку меўу пашане...»
Тут я не змог устрымацца і крыкнуў:
He верце!
Сон мой развеяўся, зніклі трывожныя цені.
Што, калі сапраўды, я падуліаў, пасля маёй сліерці Здарыцца нешта падобнае?
Лепш напішу абвяржэнне: «Быў я паэтам, які нянек не знаў і пратэкцый, Радасць і боль адчуваў, перажываў і няўдачы Iратаваўся як ллог ад крытыкаў нудных, іх лекцый, Болый давяраў свайму сэрцу, вуснам каханылл, іарачылі. Мне чалавечае ўсё было блізка, як кожналіу, лю^а». Ну, вось і кропка! Сказана мала ці ллнога.
Можа, і здасца катораллу гэта няскроліным і грубылі. Мне ж трэба праўда, і болей не трэба нічога.
1956
Снежны вецер ходзіць-блудзіць паркамі. Пад нагамі брук звініць, звініць.
Агні рэклам рознакалёрных яшчаркамі Грэюцца ў вітрынах камяніц.
Кінеш у іх камнем — разбягаюцца Па завулках змрочных і кутках. Эх, як потым доўга надрываецца Візгат паліцэйскага свістка!
1930
***
Едуць цыганы.
Конь цяжка брыдзе: Ці то ад таго, Што дарога гразкая I калёсы западаюць да ступіц, Ці то ад таго, Што едзе з імі Восеньскае сонца, Якое не ўсцягнуць На гару поўдня, Ці то ад голаду дзяцей, Што плачуць, Зарыўшыся ў салому, Ці то ад таго, што маці іх Вязе калоду карт, А з ёй — людскія лёсы, У тым ліку — і мой, Якога досыць, Каб прыстаў іх конь.
1931
У НЕПАГОДУ
Як мне надакучыў Крык ветру і снег, Дым падпаленых зорамі хмар. Іскры!
Іскры!
Іскры!
Сцюдзёным полымем Дыхае ў твар.
У гэты вечар пахмурны, чорны Шмат каго сцюжа Пад брамай прыгорне.
Дзе захінуцца ад снегу, дзе? Сёння шмат хто
3 крыкам ветру ў сэрцы ідзе. Вечар!
Вечар!
Вечар!
Дзень ссінеў, як пальцы, Вечар сінее, як твар...
А снег усё сыпле і сыпле — Дым падпаленых зорамі хмар.
1935
***
Дождж, дождж, дождж.
За вітрынамі магазінаў:
Як флейты, бутэлькі з віном,
Як бандуры, вэнджаныя кумпякі, Як бубны, паджарыя булкі, Як барабаны, бочкі з селядцамі, Як смыкі скрыпак, салямі...
Я сыграў бы на струманце гэтым, Але грошай не маю.
Дождж, дождж, дождж.
Пачынаю іграць марш галодных. Чуюцца паліцэйскія свісткі.
Як палачка дырыжора, Рассякае паветра гумовая палка. Няўжо і на струнах дажджу Іграць забаронена?
Дождж, дождж, дождж.
1935
АПОШНЯЯ СТАРОНКА
Вось і вечар наступае.
Час канчаць мне Завітушкамі ўпрыгожваць пергамент, Над учынкамі славутымі маліцца, А над справамі ганебнымі журыцца. Запішу вось толькі: «Сёння днём у Супраслі 3 града Слуцкага мітрапаліт прыслаў нам Неўгамоннага ігумена Сімона, Несусветнага распусніка, п’янчугу, Што прывёз з сабой заместа кніг набожных Два бачонкі акавіты і рушніцу. П’яны, злез з фурманкі, не перажагнаўся. На крыжы манастыра варон убачыў — I давай па іх паліць, аж на званіцы Рэха доўга языкі званоў хістала. Недарма мітрапаліт напамінаў нам, Што з нячыстай сілай знаецца ігумен. Вось чуваць, як за сцяною чортам скача, Як «Лявоні ху» спявае трубным басам, Аж дрыжаць скляпенне, вокны нашых келляў. Гэта пісана ўсё ў Супраслі славутым, У год тысяча пяцьсот трыццаць чацвёрты, Рукой Сенькі — дзяка божага з-пад Клецка».
1935
НАД ВАДОЙ
На докі сыпле дождж, як сажа, Шумяць на беразе турысты.
Агні, сарваўіпыся з вітражаў, Плывуць ракой з асеннім лістам.
Сягоння параходы выйдуць
У дарогу дальнюю па радасць.
I мне б героем Майн Рыда Плыць у такое б Эльдарада.
Дзе салаўі, а не бараны, Складаюць звонкія напевы, Дзе не артыкулы — бананы Растуць, красуюцца на дрэвах;
Дзе не рабіліся б аблавы,
На дзень, на ноч мо раз па дваццаць, Дзе і паэты маюць права Хадзіць па вуліцах, смяяцца.
1937
У КАРЧМЕ
У прыдарожнай забытай карчме Нешта зусім не п’янею, піынкарка. Пэўна, не брагу, а восень у чарках Сёння падносіш гасцям на начлег.
Памяць жывая сюды прывяла: Некалі, едучы ў школу падводай, 3 бацькам спыняўся тут у непагоду — След наш завея даўно замяла.
Помню, расказвалі вазакі: Выйграўшы ў карты дуіпу арганіста, Выпалены след пакінуў нячысты — След на стале сваёй чорнай рукі.
Помню печ, ля якой грэліся мы, Пах селядцоў, кажухоў і махоркі, Усхліпы гармоніка, гоман-гаворку... Што ж мяне цягне да гэтай карчмы?
Можа, забыўся я тут у пургу Мары юнацкія, першыя песні ? Ты іх, шынкарка, не стрэла ля весніц? Што, не прыпомніш?.. I я не магу...
1938
У КАМІСШНЫМ МАГАЗІНЕ
— Што вы прынеслі здаць?
Шапку? Такой дзіравай не возьмем.
Пінжак? Але ж на ім — лата на лаце.
Яго рызнік у вас не купіў 6ы.
А штаны — праседжаныя да дзірак.
Дзе іх пан гэтак праседзеў?
Што? На Аукішках?
He, мы нічога не можам прыняць.
Вы прапануеце рукі ?
О, Езус-Марыя!
Ну, хто купіць гэткія рукі, Параненыя кайданамі.
5.06Л939
КАМЯНІ
Гасцей чакаў я, і яны Загрукалі ў парог — Абветраныя валуны Крутых маіх дарог.
На іх усіх сляды былі Маіх юнацкіх сноў;
На іх усіх шрамы ляглі Ад хмар і ад вятроў.
Я кожны камень пазнаваў: Калі сустрэў яго, Калі на ім адпачываў, Начлежны клаў агонь.
Вось гэты — ў роднай старане Быў пад акном маім, Вось гэтым — кінулі ў мяне, I след крыві на ім.
Але адзін валун з усіх Мне незнаёмы быў.
Хто ён, адкуль, з дарог якіх Няпрошаны прыбыў?
Адно па снежнай белізне, Па тым, як ён дыхнуў Сцюдзёным змрокам на мяне I ў сэрца заглянуў, —
Я здагадаўся, іпто за госць, I чаркай прывітаў.
Калі прыйшоў ты, ягамосць, Дык пі! — яму сказаў.
Вось толькі нам няма аб чым
3 табою гаварыць.
Я ўжо дамовіўся ўначы
3 хваінамі ў бары,
3 жывой птушынаю сям’ёй,
3 расталаю вадой
I з громам, каб яны вясной Узялі мяне з сабой.
1946
У САДАВОДА
Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад.
He шмат у падзямеллі ёсць Дубовых бочак для пахмелля, 3 якіх бы мог піць сам і госць На пахаваннях і вяселлях.
Я знаў: не хлусіць садавод. Ен быў равеснікам, вядома, Меў, як і я, на скрынях пот I рукі ў свежым чарназёме.
194 6
Прасіў я, каб ты не ўцякала Ў хусцінцы, што полымем ззяла, Праз сад наш вясенні густы, Але не паслухала ты...
I вось, ад чырвонай хусцінкі Успыхнулі яблынь галінкі, Цяністыя кроны кругом, I неба палае агнём, Агнём веснавым, ад якога Ужо нас не ўратуе нічога.