• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абвяржэнне Сто выбраных вершаў Максім Танк

    Абвяржэнне

    Сто выбраных вершаў
    Максім Танк

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 132с.
    Мінск 2012
    9.83 МБ
    Бачу, пасівелую, як валун, Што і сёння трымае На згорбленых плячах Зруб нашага шчасця.
    Бачу, атуленую хусткай трывогі, Трывогі за дзяцей, Што наведаць спазняюцца, За нівы, Што смягнуць пад сонцам, За грады,
    На якіх вецер кошкаецца пеўнем... 3-пад рукі —
    Анямелай галіны плакучай вярбы — Глядзіш у бясконцую далячынь Перажытага.
    Я стаю
    I баюся пераступіць парог, Каб не спудзць твой цень У парэпанай раме дзвярэй.
    1971
    Раніцай з вулля сонца Вылятаюць пчолы — яго праменні. Збіраючы мёд з кветак палявых, Так запрацуюцца і так забудуцца, Што потым кружаць зорамі Усю ноч у паднябессі, Шукаючы свайго вулля.
    1972
    
    Быццам шорах на печы. Няўжо стары кот не заснуў?
    Нейкі сцішаны піск.
    Знаць, камар адсырэлую Скрыпку наладжвае.
    Нехта засланкай бразнуў. Можа, гэта прачнулася маці ?
    Зазвінела вядро.
    Пэўна, бацька пайшоў па ваду.
    Прыслухоўваюся
    Да цішыні пустой хаты...
    Што ж ты, пількаўскі вецер, Так зводзіш мяне!
    1972
    ГЭТЫ ЯБЛЫК
    Гэты яблык у тваіх руках, Наліты спакусай нясцерпнай, Мне прыгадаў, як мы на світанні Асцярожна пракрадваліся ў сад Міма зіркастай Мядзведзіцы, Міма зморанага Саваофа I яго вернага змоўшчыка — Змія, Які прытварыўся, што спіць.
    Бо ледзь мы паспелі сарваць першы яблык, Як вэрхал узняўся ў Эдэме такі, Які і да сённяшніх дзён не сціхае.
    1972
    Нікому, як табе, Столькі не хлусілі. Калі гаварылі, што ты — прыгожая, А смяяліся з тваіх чорных парэпаных рук; Калі гаварылі, што ты — справядлівая, А вінавацілі цябе ў паслужніцтве; Калі гаварылі аб тваёй чуласці, А знеслаўлялі цябе за жорсткасць; Калі гаварылі аб тваёй сціпласці, А ганьбілі цябе за распусту;
    Калі кляліся табе не здрадзіць, А адмаўляліся ад цябе Раней, як праспявалі тройчы пеўні. I я хлусіў, калі заракаўся 3 табой сустракацца I на гэтым і тым свеце.
    Бо зноў, як блудны сын, Вяртаюся да цябе, паэзія.
    1973
    Цябе не віню, Што гарэзлівая ты такая. I нат не кляну, Каб мне паспачувала, 6о знаю: Маланка аднойчы, жартуючы, Клён апаліла, Вярнулася перапрасіць — I дашчэнту скрышыла.
    1973
    РАЗБІТАЕ ЛЮСТЭРКА
    Я ў сваё шчасце гатоў быў паверыць, Але ў люстэрка выпадкова глянуў I ўбачыў, чаго перш не заўважаў: Там быў — не я, а нехта зусім іншы.
    Мяне ты ў правую шчаку пацалавала, А ў яго след на левай палымнеў. He пераконвай, што гэта ўсё — памылка.
    I не шкадуй разбітага люстэрка.
    I не звані нікому. I не плач.
    1974
    I радасць — ніякая радасць, а горыч
    I песня — ніякая песня, а скарга,
    I страва — ніякая страва, а камень,
    I брага — ніякая брага, а слёзы, I сонца — ніякае сонца, а крыга, —
    Калі ты на свеце ўсім гэтым
    He маеш з кім падзяліцца.
    1974
    ТВОН ЦЕНЬ
    Я пытаўся ў сустрэчных: Можа яны цябе бачылі ?
    Пытаўся ў дрэў:
    Можа віталася з імі?
    Пытаўся ў прыдарожных валуноў: Можа адпачывала ля іх?
    Пытаўся ў крыніц:
    Можа прыхарошвалася
    У іх люстры
    Ці чэрпала прыгаршчамі з іх Весні звон?
    Ды ніхто мне нічога He змог адказаць.
    Але скуль жа тады
    Дотык ценю твайго?
    Значыць, недзе ты блізка прайпіла Паміж маім быццём і небыццём, Паміж мінулым і будучым, Паміж сумам і радасцю, Паміж маім сэрцам
    Iсонцам.
    1975
    
    Слава —
    Медыцынская сястра, Якая часта блытае адрасы, Спазняецца
    Праверыць пульс
    I каму трэба Аказаць дапамогу.
    1975
    БУТЭЛЬКІ
    Вечарам зачыняецца Магазін пустой тары. Нейкі час там пануе ціпіыня, А потым, перазвоньваючыся, Пачынаюць бутэлькі знаёміцца Паміж сабой.
    Больш за ўсё
    Тут чэшуць языкі
    Сусветныя зводніцы-балбатухі 3-пад гарэлкі, піва і віна. Дзе яны толькі ні пабывалі — На базарах, на ўлонні прыроды, У розных пад’ездах.
    Колькі яны ведаюць
    I смешных, і трагічных гісторый, У якіх удзельнічалі яны!
    А якая ў іх сакавітая і крутая мова!
    Каб пачуў паставы, Адразу схапіўся б за свісток. Больш салідна паводзяць сябе Бутэлькі з-пад каньяку, шампанскага. Яны пераважна абменьваюцца думкамі А6 міжнародных падзеях, Аб навуковых праблемах, Жанчынах, моладзі.
    I зусім ціхонямі стаяць Бутэлькі з-пад «Нарзану», «Есентукоў», «Баржомі». Часам яны толькі пакашліваюць, уздыхаюць, Як тыя, хто іх апаражніў.
    19 76
    НАЧНАЯ ВАРТА
    — Ну што, яшчэ пусціць па кругу чарку? Хто пра Рэмбранта непгга там пляце? Я знаў яго, заўсёды з ім страчаўся. Як толькі ў Амстэрдаме швартаваўся, Які быў для мяне карчмой заезджай. Ён мне памог з-пад носа капітана Бенінга Кока выкрасці дачку — Яго красуню Маргу, за якую He раз хапаліся матросы за нажы. Дык вось дамовіліся мы з ёй уцячы У Новы Свет на «Альбатросе» — шхуне. Прыйшоў я да Рэмбранта і прашу: — Дапамажы!
    — А як?
    — Калі прыйдуць стралкі, Дык зацягні сеанс да поўначы, скажы, Што сёння ты хацеў бы дапісаць Высакародныя іх бюргерскія морды, Навесці бляск на іх мушкеты, пікі...
    Чакай! Тут пэўная няўвязка ёсць! Сваю «Начную варту» ён пісаў, Здаецца, у сямнаццатым стагоддзі...
    — Няўжо аж столькі год ужо мінула! Тады яшчэ па кругу пусцім чарку!..
    1976
    3 ДЗЁННІКА Д’ЯБЛА
    Ну і намардаваўся я з гэтым праведнікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, Тытунём, акавітай, прысмакамі, Каралеўскай уладай і папскай тыярай, Вечнай маладосцю і несмяротнасцю.
    Нат калі падаслаў яму голую чараўніцу, Ен паклаў сваю руку на полымя свечкі I трымаў, покуль я са спакусай сваёй He вытрымаў і ад яго не ўцёк.
    I толькі спатыкнуўся ён, дзівак, Калі паверыў у сваю бязгрэшнасць.
    А было гэта ў год тысяча дваццаць пяты, У месяц шалу веснавога і квітнення Папараці перад першымі пеўнямі.
    1977
    Ты павіталася. А я — усцешыўся, Але хутка выпусціў з рук Тваю далонь, He знайшоўшы на ёй Сваёй
    Дарогі жыцця.
    1378
    Было самотна
    У каморы маёй, Пакуль не прыляцелі Птушкі з весткай пра цябе.
    Было глуха
    Ва ўсім горадзе, Пакуль не пачуў Твае крокі на сходках.
    Было сцюдзёна На ўсёй зямлі, Пакуль не павеяў вецер 3 тваёй стараны.
    Было змрочна,
    У Сусвеце, Пакуль ты не паклала далоні На мае вочы.
    1979
    СЯРЭДНІ ВЕРШ ПРА КАХАННЕ
    Мне здаецца, Статыстыкі вінаваты У нараджэнні такіх паняццяў, Як «сярэдні век жыцця» (А куды падзець несмяротных?), «Сярэдні рабочы» (А як быць з тым, Што ўчыніў Рэвалюцыю?), «Сярэдні паэт» (Няўжо гэта нейкая Рэальная вартасць?), «Сярэдні закаханы» (Быццам ён здольны Прадоўжыць людскі род!). Я сёння хацеў напісаць Верш пра цябе
    I прапусціць праз яго радкі Мільёнавольтны ток маёй любові, Ад якой перагарэлі 6 Усе ізалятары ўмоўнасці,
    Усе заштампаваныя рыфмы і рытмы.
    Але статыстыкі перасцераглі, Што сярэдні чытач Такіх вершаў не любіць, Што рэдактары Такіх вершаў асцерагаюцца I нават пошта не прымае, Калі б хацеў іх паслаць Тэлеграфам.
    Так і з’явіўся яшчэ адзін верш — Верш сярэдні пра каханне, Які, здаецца, збіраюцца ўключыць У школьныя падручнікі.
    Даруй мне за гэта.
    1979
    ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ
    Кардыяграма — як піла 3 зубамі вышчарбленымі На сукаватых гадах. Настрой — не навагодні. Хацеў нат выключыць тэлефон, Каб не адказваць
    На дакучанне: «Як чуешся?»
    Але нейкі малы, пераблытаўшы Нумар тэлефона, Запытаўся, ўсхваляваны: «Вы не Дзед Мароз?» I мне, чалавеку, Які сыграў на сцэне жыцця Многія ролі, Так захацелася пабыць Дзедам Марозам, Пахадзіць па дзіцячых садах, Па маім горадзе, Па зямлі, Упрыгожанай ёлкамі, агнямі, Навагоднімі казкамі...
    Сяджу ля тэлефона I чакаю выкліку.
    1979
    ТЫГРАВАЯ ШКУРА
    He падумаўшы, У камісійным магазіне Набыў тыгравую шкуру. Пакуль данёс дадому, He зважаючы на мае пратэсты, Нейкая газета Дала інтэрв’ю
    А6 маёй сустрэчы з тыграм, Радыё перадало звестку Аб рэдкім паляўнічым трафеі, Тэлебачанне паказала мяне 3 тыгравай шкурай Iстрэльбай у руках, А кінастудыя рыхтуе Шматсерыйны фільм Пра мае афрыканскія Прыгоды.
    Сяджу і думаю: Лепш бы гэты тыгр Злупіў з мяне шкуру.
    1980
    Паглядзі, і сёння Пераміргваюцца зоры, Як некалі мы Перад першым пацалункам.
    Толькі, відаць, у іх
    Больш цярпення і часу, як у нас, Бо мы ўжо з табой I ўнукаў дачакаліся, А яны ўсё яшчэ пераміргваюцца.
    1981
    ★ ★★
    Ідзе сляпец, асцярожна Пастуквае кавенькай, Быццам баючыся, Каб на яго стук Зямля не адказала: «Калі ласка...»
    1983
    КАЛІ ВЫ БУДЗЕЦЕ...
    Калі вы будзеце, сябры, Зноў разважаць
    Аб зачацці бязгрэшным Паэзіі,
    Аб непарушнасці Канонаў жанравых I граматычных форм, Аб тым, якімі мусяць быць Элегіі, рамансы, оды, Ці аб тым, Якім памерам
    Трэба пісаць вершы, — Паклічце і мяне. Бо як некалі
    Маэстра Дунікоўскі гаварыў: «Я ўжо чалавек стары
    I хацеў бы
    Памерці ад смеху».
    1984
    ПРЫШЫУКА ГУЗІКА
    Яна смяялася, Што я няўмела Да кашулі Прышываю гузік.
    Адабрала
    3	маіх рук іголку I прымацавала спрытна Аж да зносу.
    Толькі калі падцягвалася На дыбачкі, Каб адкусіць нітку, I сустрэліся Неспадзявана Нашы вусны — Зямля ўцякла 3-пад нашых ног.
    1985
    ЯКІМ
    Быў сабраўся паміраць Якім — Надламалі старасць ды гарачка.
    I прыбегла развітацца з ім Цётка Тэкля — прысяжная плачка.
    Пачала, галосячы, прасіць, Каб ён на тым свеце пераведаў Яе маці Домку і залвіц, Мужа Янку і Ярылу-дзеда.
    Каб усім аднасяльчанам ён, Каго ў пекле ці ў раю сустрэне, He забыўся перадаць паклон, Пра зямныя расказаць здарэнні:
    Што Ганулька замужам, яна ж Адзінокай век свой дажывае, Нешта запазнілася вясна, Ацялілася яе Рабая...
    Тут Якіма, знаць, злосць узяла. Кажа Тэклі: — He рабіла б тлуму.
    Столькі ты наказаў мне дала, Што я ўжо і паміраць раздумаў.
    1985
    ДАРУНЦЕ
    Даруйце, што непакою, Бо, калі чакаю вас, He магу дачакацца, Калі гляджу на вас, He магу наглядзецца, Калі слухаю вас, He магу наслухацца, Калі сню вас, Шкадую, што сон мой — He вечны.
    1986
    НАД АДКАЗАМІ МАЛЫХ
    Неспадзявана
    Трапілі ў рукі
    Адказы малых
    На анкету
    Нейкага інстытута: Каго лічыце старым?
    Адзін адказаў:
    — Таго, хто цэлы дзень Сядзіць ля тэлевізара, He ходзіць на працу I дзецям
    Расказвае байкі.
    Значыць,
    Я яшчэ не стары, Бо толькі ўнукам Расказваю байкі.
    Другі адказаў:
    — Гэта такі чалавек, Які шмат перажыў, Усё ўмее рабіць
    I вельмі разумны.
    Значыць,
    Я яшчэ не стары —
    Усцешыўся, — Бо хоць век пражыў, А розуму не нажыў.
    Толькі трэці Мяне азадачыў: — Свет,
    У якім жыве стары, He існуе, А ён — у ім жыве.
    1987
    ***
    Павучае старая варона: — Калі вада — з неба, Людзі кажуць: дождж. Калі з зямлі —
    Фантан.
    — Чаму? — спытала варанё.
    — Сама не разумею, Хоць век над гэтым
    Думаю.
    1988
    ★ * *
    Па тым, іігго нас, паэтаў, He выганяюць, а нат запрашаюць На розныя фэсты, Урачыстасці, юбілеі, Мяркую, паводлуг Платона, Што мы яшчэ жывём