Абвяржэнне
Сто выбраных вершаў
Максім Танк
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2012
Задоўга да таго, як ён стаў началыгікам, вышэй за якога толькі Радзіма і ЦК, Танк ужо спрабаваў гаварыць па-свойму. Есць адчуванне, што рыфмы заўсёды яго скоўвалі, і па меры свайго развіцця ён карыстаецца імі ўсё радзей і, здаецца, звяртаецца да іх у асноўным з нейкіх афіцыйных нагодаў: каб не ўзнікала сумневу ў яго палітычнай — і паэтычнай — лаяльнасці. Гартаючы збор твораў, у пэўны момант заўважаеш: рыфмаванае, традыцыйнае ў Танка зболыпага ўсё ж састарэла, а вось там, дзе ён пачуваўся вольным ад навязанай яму формы, Танк і цяпер чытаецца, і праз стагоддзе будзе — бо меў што сказаць.
На прыкладзе забытага цяпер верша «Жэтон» 1955 года добра відаць, як пакутліва піукаў ён свой лад мовы, свае інтанацыі. Ідэя і змест гэтага верша да 10-годдзя перамогі не надта цікавыя — тут важныя толькі голас і кампазіцыя.
«3 нержавеючага сплаву гэты быў жэтон адліты, Нумар сем мільёнаў трыста сорак пяць.
Я знайшоў яго на полі, дзе шуміць, красуе жыта, Дзе варожыя салдаты сном бясслаўным спяць».
Дужа някепска як на савецкага паэта, які піша да памятнай даты. Нержавеючы сплаў — і жыта. I з гэтага канфлікту матэрыі ўзнікае рэчыва для верша. Але і гэта яшчэ не ўсё: чатыры радкі, а як абачліва адразу расстаўленыя ўсе акцэнты — каб не заміналі потым вольнай рэфлексіі. Якім яшчэ сном могуць спаць варожыя салдаты — толькі бясслаўным. А далей кантраст раскрываецца, прыгожа і спакойна:
«Я яго з пяску ачысціўКім ты быў, забіты вораг?
Я хацеў 6ы знак твой родным адаслаць.
Ды не знаю, як завешся, дзе сям’я і дзе твой горад, Нумар сем мільёнаў трыста сорак пяць».
Добра напісана. Шмат якія пазнейшыя, знакамітыя вершы Танка будуць будавацца потым на падобных кантрастах. Думка, рух, лічбы нумару — як сімвал калектыўнай ананімнасці вайны і банальнасці зла. «Горад» — «вораг»: адчуваецца, як працуе слых. Пазней гэты самы верш зной-
дзе свой працяг у кароткім верлібры пад назваю «Trinke Bhit» — пра тэўтонскі меч-крывасмок з такім надпісам. Там усё будзе выкшталцона і завершана, будзе ясная думка, апранутая ў пашыты дакладна па яе мерцы вобраз, і не трэба будзе таропка вымучваць непатрэбныя рыфмы. Бо далей той «Жэтон» рассыпаецца ў пыл і паэзія ў ім знікае: невядома скуль з’яўляюцца нейкі генерал фон Шпадэль, прозвішча якога патрэбнае, каб няўклюдна зрыфмаваць з ім «гадаў», і банда імперыялістаў, якая патаптала Танку ўсё жыта.
I ўсё ж важны крок да самога сябе зроблены. Чатырма гадамі пазней Танк напіша, адчуваючы, што як ніколі блізкі да таго, каб знайсці сваё:
«Даўно я перастаў баяцца Непаслухмяных рыфм і слоў I розных там заканадаўцаў
3 вушамі, з норавам аслоў».
Гэта — яшчэ да канца не ўсвядомлены аўтарам, але маніфест. Пакуль яшчэ рыфмаваны. Абвяшчэнне прыходу новага Танка, які баіцца толькі аднаго: «Каб верш не быў сляпым, глухім... ». I каб жыццё верша не маўчала, як «мора на здымку фотарэпарцёра». Праз трыццаць гадоў Танк, нібы мімаходзь, заўважыць, іпто пайшоў правільнай дарогай.
«Калісьці хапала мне ямбаў, харэяў, Адмераных, строгіх радкоў.
А зараз пішу ў рытме свайго арытмічнага сэрца».
Як высвятляецца, у паэзіі арытмія — супрацьлегласць анеміі. Танкавых верлібраў — адточаных амаль да дасканаласці, напоўненых унутраным гудзеннем, нібы ракавінкі, сціснутых да такога стану, калі ў вершы не застаецца нават ніводнага лішняга гуку, не кажучы ўжо пра лішняе слова, — можна набраць сабе ў калекцыю столькі, што рызыкуеш не ўтрымаць усе іх у памяці.
«Ідзе сляпец, асцярожна Пастуквае кавенькай, Быццам баючыся, Каб на яго стук Зямля не адказала: «Калі ласка...»
Гэта, як кажуць, найвышэйшы пілатаж. А такога ў Танка процьма — і гэта нячаста бывае, каб колькасць не псавала якасць. Вось жа, дзіўным чынам у дачыненні да Танка гэтыя непаэтычныя словы «колькасць» і «якасць» гучаць неяк натуральна. Можа, таму, што паэт Танк любіў рэчы і ўводзіў іх у вершы спакойна, не баючыся змяшаць «нізкае» з «высокім». Бо нават адна прыватная кавенька можа размаўляць з цэлай зямлёй. He ведаю, які Танк быў чалавек, прадмовы звычайна хлусяць, але паэт ён дужа чалавечны. Дробныя клопаты чалавека не выклікаюць у яго агіды, проста чалавечая прырода такая. Празаічная страхоўка — ад няшчаснага кахання. Звычайны каляндар — але з пазначаным у ім галоўным святам: днём першага пацалунку Евы. Бусел прыходзіць на рынак у пошуках танных жабаў.
Антычныя героі — у вёсцы Пількаўшчына. Робаты, футбол, лямпачкі... Тыгровыя шкуры Руставелі ў камісійных магазінах. Кантрасты. Мадрыгал «на грудках і ножках Чыліты»...
Танк — цэлая чарада нетьшовасцяў. Пры ўсёй ягонай беларускасці, уросласці ў гэтую зямлю, сістэма распазнавання «свой-чужы» для Танка не будавалася выключна на нацыянальным. Вершы сведчаць, што Танк увесь свет лічыў сваім, набыткаў ягоных не цураўся — і карыстаўся напоўніцу з еўрапейскай і сусветнай культуры, досыць вольна ў іх пачуваючыся. Па колькасці прамых і прыхаваных алюзій ён, відаць, абсалютны чэмпіён у беларускай савецкай паэзіі. Ен, заварожаны фізікамі лірык, бывае, заварочвае нават туды, дзе чытачу без даведніка не даць рады. Хто здольны з ходу патлумачыць, што за «візіі Лінке» з’яўляюцца ў вершы пад падманліва-лянівай назваю «Здарэнне ў самалёце»? Лінкей маецца на ўвазе — ці нейкі HeMen? Трэба зірнуць у інтэрнэтах. Яго пазнейшыя вершы стракацяць цытатамі — тут табе і любімая ім лаціна, і французская, і нямецкая, і італійская, і гішпанская, і грэцкая, і польская, і розныя «мо вы народаў СССР», і нават кітайская — у адным з позніх тэкстаў нявіннае беларускае слова «Ай!» выкрываецца паэтам як замаскаванае кітайскае «люблю». Танк з сімпатыяй піша пра Японію, падсвядома адчуваючы блізкасць сваёй паэтыкі датрадыцыйнай японскай — і нічога дзіўнага няма ў тым, што пад канец жыцця ён сам пачынае пісаць хоку, да гэтага ўсё і ішло...
Калі ты нікому не жадаеш гора, павінен радавацца, што і цябе забудуць — напісаў ён некалі. Такое трэба пісаць тушшу на шаўковых стужках і вешаць над дзвярамі сваёй кватэры, побач з папяровым ліхтарыкам. Шкада, што беларусы не маюць іерагліфічнага пісьма. Бо з радасцю ў іх таксама праблемы.
Алыерд Бахарэвіч
Змест
Слова ад укладальніка 5
Абвяржэнне 8
Снежны вецер 10
Едуць цыганы 11
У непагоду 12
Дождж, дождж, дождж 13
Апошняя старонка 14
Над вадой 15
У карчме 16
У камісійным магазіне 17
Камяні 18
У садавода 20
Прасіў я 21
Сентыментальная трагедыя 22
Творчая спрэчка 23
Ave Maria 24
Роздум 26
Вецер радзімы 27
Tanop 28
Сямейны фотаздымак 29
Грыбы 33
Балада 34
Дарогай з сенажаці 35
Шыбы старой камяніцы 36
He толькі ўзяў таму я гэту мову 37
Надпіс на кнізе 38
Класік 38
Была калісьці 39
Касманаўт 40
Як хутка дождж перагрымеў 41
На мосце 42
Весняя калыханка 43
Пасля вяселля 44
У дождж 45
Паэзія! 46
Зацьменне сонца 47
На юбілеі славутым яго 48
Колер снегу 49
Скептыкі праверылі неба 50
Можа таму, што ў маладосці 51
Стрэлкі гадзінніка 52
Ціха-ціха на світанні 54
Выкуп нявесты 55
Маўчанне тваё 56
Уся зямля гарыць у майскай квецені 57
Мне здалося, што ты мяне аклікнула 58
Учора, правёўшы 597-е пасяджэнне 59
Спрэчка з ценем 60
Вучань класікаў 61
Летні дождж 62
Дождж такі гусгы 63
Адкуль у цябе столькі радасці 64
Пад елкай у дождж 65
Што выклікала яе гнеў 66
Наднёманскія сенажаці 67
Вершы мае — часовыя прыстанішчы 68
Сустрэў несмяротнага 69
Аднойчы я ішоў з Дантэ 69
У парэпанай раме дзвярэй 70
Раніцай з вулля сонца 71
Быццам шорах на печы 72
Гэты яблык 73
Нікому, як табе 74
Цябе не віню 75
Разбітае люстэрка 76
I радасць — ніякая радасць, а горыч 77
Твой цень 78
Слава 79
Бутэлькі 80
Начная варта 81
3 дзённіка д’ябла 82
Ты павіталася 83
Было самотна 84
Сярэдні верш пра каханне 85
Перад Новым годам 87
Тыгравая шкура 88
Паглядзі, і сёння 89
Ідзе сляпец, асцярожна 90
Калі вы будзеце 91
Прышыўка гузіка 92
Якім 93
Даруйце 94
Над адказамі малых 95
Павучае старая варона 97
Па тым, што нас, паэтаў 98
Як не пазайздросціць 99
He ведаю 100
Месячнай ноччу 101
Чаму настаў вечар 102
Цяжэй за ўсё гаварыць 103
Я шукаў цябе, праўда 104
«Ай!» — люблю 105
Здаецца, як і ва ўсіх 106
Выбачай за мой сціплы 107
Адрамантавалі дарогу 108
Начны госць 109
На расстайным парозе 110
Карынфская ваза 111
Бяссмерце 112
Хоку 113
Чмель 115
Альгерд Бахарэвіч. Права на арытмію 116
Пра серыю “Я кнігу маю”
У 2012 годзе выдавецтва “Логвінаў” пачынае перавыданне найбольш яскравых узораў беларускай літаратуры за апошнія пяцьсот гадоў. Серыя “Я кнігу маю” складаецца з кніг, якія ў свой час ужо здабылі папулярнасць у чытача. На жаль, цяпер гэтых выданняў няма ні ў кнігарнях, ні ў букіністычных крамах. Задача праекту напоўніць паліцы ўсіх кнігарняў краіны, а таксама паліцы ўсіх аматараў добрых кніг, адметнымі творамі сучаснай і класічнай беларускай літаратуры. Па даступным кошце. Серыю ўкладае Валянцін Акудовіч.
Спіс выданняў серыі “Я кнігу маю” (першая дзясятка):
1. Валянцін Акудовіч. Дыялогі з Боісьй.
Філасофскія эсэі 2. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені. Раман 3. Адам Глобус. Толькі не гавары маёй маме.
Аповесці
4. Уладзімір Арлоў. Ордэн Беяай Мышы. Аповесці і апавяданні
5. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонйа. Раман
6. Уладзімір Някляеў. Так. Паэмьі і вершы 7. Андрэй Хадановіч. Перавыбранае.
Вершы з шасці кніг 8. Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусьу фантастычных апавяданнях 9. Максім Танк. Абвяржэнне. Вершы 10. Алесь Разанаў. Шлях 360. Паэзія
Друкуецца паводле: Максім Танк. Збор твораў. У трынаццаці тамах. Т. 1-6. Мінск: Беларуская навука, 2006-2008.
Танк, М.
T18 Абвяржэнне : сто выбраных вершаў / Максім Танк ; уклад. Андрэй Хадановіч ; паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2012. — 132 с. — (Серыя “Я кнігу маю").
ISBN 978-985-562-006-9.
УДК 881.161.3-1
ББК 84(4Бем)-5
Літаратурна-ліастацкае выданне
Максім Танк
Абвяржэнне
Сто выбраных вершаў
Укладальнік Андрэй Хадановіч
Вярстальніца Юлія Андрэева Дызайн вокладкі Тарас Карэктар Алена Пятровіч
Падпісана да друку 10.09.2012 г. Фармат 76x1 (X) */
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 7,6. Ул.-выд. арк. 1,52.
Наклад Л(М) асоб. Замова No 4(Х).
Выдавец I. П. Логвінаў. ЛІ4 02330/0494468 ад 08.04.2009.