• Газеты, часопісы і г.д.
  • Абвяржэнне Сто выбраных вершаў Максім Танк

    Абвяржэнне

    Сто выбраных вершаў
    Максім Танк

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 132с.
    Мінск 2012
    9.83 МБ
    He ў ідэальнай дзяржаве.
    1988
    ЯК HE ПАЗАНЗДРОСЦІЦЬ
    Як не пазайздросціць лёсу паэтаў, Якіх попусту ніхто не трывожыць, Ніхто не шматае на цытаты, He распінае на крыжах успамін, He лезе ў дакучлівыя сваякі, Якім у падручніках не дарысоўваюць Вусоў, барод ці рагоў, За вершы якіх не ставяць двоек I якім на пагостах
    He дакучаюць ні турысты, Hi штатныя плакальшчыцы, Hi юбілейныя алілуйшчыкі.
    1989
    ***
    He ведаю,
    Як так атрымалася, Што я і сотай долі Табе не расказаў таго, Пра што хацеў.
    Раніцой —
    Трэба было спяшацца На працу.
    Днём —
    He было нат калі Сцерці з твару пот.
    Вечарам —
    Стома валіла з ног.
    Праўда,
    Былі яшчэ ночы, Але ты сама, напэўна, Помніш, Якія яны былі Кароткія.
    1989
    МЕСЯЧНАН НОЧЧУ
    Зноў месячная ноч.
    Яе чакалі
    У квецені сады, Салаўі.
    А я чаго на яе чакаў? Здаецца, ўспомніў, Каб у цябе спытаць, Хто з нас больш вінаваты: Ці ты, стварыўшы свет, Ці я, не змогшы Яго ўратаваць?
    1989
    ЧАМУ НАСТАУ ВЕЧАР
    На расчыненай раме Майго вакна
    Да сну рыхтуецца ластаўка.
    Адзін прамень
    Сонечнага заходу Схавала пад адно крыло, Другі — пад другое.
    А трэцім думала пабавіцца, Ды, як камара, праглынула... I настаў вечар.
    1989
    
    Цяжэй за ўсё гаварыць He з дрэвамі і птушкамі, He з вадой і агнём, He з ветрамі і аблокамі, — А з чалавекам.
    Бо нават калі ён Гаворыць тое самае, Што і ты, Гэта можа быць зусім Што іншае.
    1989
    
    Я шукаў цябе, праўда, У спісках жывых I не знайшоў.
    Я шукаў цябе У памінальніках, Але і там не так лёгка Цябе адшукаць.
    Адна надзея, Што ты — яшчэ Сярод ненароджаных.
    1990
    «АН!» ЛЮБЛЮ
    Пры сустрэчы з сябрамі, Вывучаю іх мову. Пачынаю са слоў Неабходных, жыццёвых. Але ты дзе ўзяла «Ай!» — кітайскае слова, He знаеш?
    А заўсёды ў абдымках маіх Паўтараеш.
    1990
    Здаецца, як і ва ўсіх, Былі і ў мяне Пасля зімы — вясна, Пасля дажджу — пагода, Пасля начы — світанне. Нат не заўважыў, Як усё змянілася: Пасля зімы — зноў зіма, Пасля дажджу — зноў дождж, Пасля начы — змярканне.
    1991
    
    Выбачай за мой сціплы Падарунак-люстэрка. Мне хацелася 6, Каб перад ім Ты заўсёды ўсміхалася, He хмурыла бровы, Расчэсвала свае косы, Абвівала шыю каралямі, Падвешвала Маладзікі завушніц, Ад якіх па начах Салаўі вар’яцеюць, I ніколі не прыкладала яго Да нечых Анямелых вуснаў.
    1992
    Адрамантавалі дарогу. Толькі чамусьці Засыпалі калдобіны He пяском, а ракушачнікам.
    Раней было тут не да язды, А цяпер і хадзіць нельга: Чуеш, як пад нагамі Шумяць хвалі, Нехта з разбітых караблёў Моліць ратунку, I пажагнальны крык чаек.
    1992
    НАЧНЫ ГОСЦЬ
    I сёння быў
    Настырны мой спакуснік.
    I сёння пераконваў: — Ятолькі
    Памагчы магу табе Нячутае пачуць, Нябачанае ўбачыць
    I адгадаць загадкі Сфінкса. А гэта пацвярджаюць
    I пад цырографам маім Аўтографы славутасцяў — Бруна,
    Гуса,
    Буднага, Лышчынскага і інпіых...
    Дарма адхрышчваешся I за свянцоны круг Пераступіць баішся... Узваж!
    Я заўтра зноў наведаю цябе.
    1993
    НА РАССТАННЫМ ПАРОЗЕ
    — Заўжды праз землякоў, — 3 усмешкай горкай Вымавіў Шагал, — Я Віцебску свайму Паслантгі пасылаў. He ведаю, Ці гэту кантрабанду Праз Сцылу і Харыбду Мытных служб Яны змаглі правезці, Бо і дагэтуль
    Ніякай звесткі я не атрымаў Hi ад сваіх зямных суседзяў, Hi ад нябесных — Анёлаў, скрыпачоў, Жанглёраў, закаханых...
    Дай Бог, Калі вам гэта Удасца здзейсніць.
    7555
    КАРЫНФСКАЯ ВАЗА
    Карынфская ваза.
    Малюнак выразны яшчэ. Прыўзняўшы хітон свой, Красуня абутак купляе. Ад ног яе стройных Шавец не адводзіць вачэй, I хоць прамінулі вякі — Усё сандалі да іх прымярае.
    1993
    БЯССМЕРЦЕ
    Я даўно здагадваўся, Што душа чалавека He памірае, А толькі перасяляецца У другія — іншыя істоты. Бо скуль 6ы наш ганчак Без дзеда-лоўчага Разблытаць мог Прыстанішчаў звярыных Сцежкі ?
    Бо скуль бы, каб не бабка, Наш галагуцкі певень Угадваў, Калі пара ўставаць?
    Бо скуль бы, Каб не бацька, Помніў наш Гняды, Дзе прыпыніцца I перавесці дух?
    I скуль бы, каб не маці, Жаўрук знаў Столькі песень, А кот — запечных баек?..
    Цікава, Кім яшчэ і мне Наканавана быць?
    1994
    ХОКУ
    1
    Рэкі, як людзі, Спяшаюцца да акіяна — Сваёй нірваны.
    2
    Неразлучнымі
    Толькі пакінуў нам Буда Жыццё і Смерць.
    3
    Бічую, бы Ксеркс, Мора за разбітыя Mae караблі.
    4
    — У будучыню
    Ды на раскрышаных крылах? — Смяецца слімак.
    5
    Быццам той алень, Што згубіў недзе панты, Бягу і падаю.
    6
    Набыў ракушку.
    Цяпер я — не самотны.
    Гавару з морам.
    7
    Над Фуджыямай — Драконы бліскавіц. Цвіце сакура.
    8
    Хірасіма. На
    Камені — цень чалавека. Самога ж — няма.
    9
    Пацеркі перлаў — Слёзы асірацелых Рыбацкіх удоў.
    1994
    ЧМЕЛЬ
    Першы прачнуўся жаўрук.
    А за ім —
    Усе іншыя птушкі,
    Пчолы, Матылі.
    I калі яны
    На палях і лугах
    Размалявалі кветкі
    У свае любімыя колеры, — Прачнуўся чмель,
    Працёр, незадаволены, вочы
    I пачаў гудзець:
    — Усё не так.
    Усё буду перамалёўваць.
    1983
    Права на арытмію1
    Чытаць шмат каго з беларускіх савецкіх паэтаў можна і з заплюшчанымі вачыма. Пагатоў, гэтыя паэты і самі былі б не супраць, каб мы ветліва замружваліся там, дзе трэба. Такія правілы гульні. Прафесійнаму сляпому, якога так старанна выхоўвалі ў кожным беларускім чытачу нашыя акулісты ад літаратуры, зусім няцяжка заплюшчыць вочы на пэўныя вершы — было б жаданне і трохі патрыятызму на рагавіцы. Можна, не адчуваючы дыскамфорту, праігнараваць узнёслыя радкі пра леніна-сталіна, пра партыю і Маскву, можна не заўважаць чырвоны сцяг, які рэгулярна ўсплывае ў беларускай літаратуры то плашчаніцаю, то галыптукам, то членскім білетам — непрамакальнымі рэчамі прыбітага да берагу за сто метраў адсюль тапельца. Можна прагарнуць з заплюшчанымі вачыма старонкі, дзе, быццам з незакручанага крана, вечна будзе капаць замілаваная сляза па вялікай расейскай мове, без якой, як вядома, мы ўсе адразу ж памрэм у страшных пакутах, сутаргава хапаючы паветра высахлымі жабрамі. Можна. Бяда толькі ў тым,
    1 Тэкст быў агучаны на «Радыё Свабода» як частка праекту «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
    што калі вочы нарэшце адплюшчыць, ад паэта можа нічога і не застацца: кніжка скончылася. Аўтар, як высвятляецца, пераважна з такіх вершаў і складаўся. Прыкладаў хапае — але чытацкія вочы ўсё адно мружацца; з ветлівасці, павагі ці проста ад страху перад люстэркам — пытанне іншае.
    На шчасце, кнігі Максіма Танка можна разгортваць, не змушаючы сябе да гэткіх карысных практыкаванняў, і смела ўчытвацца ў кожны радок. Бо нават калі прыбраць усё тое, што ён, шчыры камуніст, панапісваў пра леніна, партыю, сцяг і Маскву (а гэтага хопіць на цэлую асобную кніжку), застанецца столькі сапраўднага і файнага, што і прафесійны сляпы міжволі празерыць. Танк — апраўданне беларускай савецкай паэзіі, яе права так называцца. Філосаф з партбілетам, думаннік, наіўнасць якога мяжуе з мудрасцю, а местачковасць часам дасягае маштабаў касмапалітызму — ці наадварот. Літаратар, разабрацца ў якім няпроста — а можа, і немагчыма.
    У прадмове да выпушчанага Саюзам застабільных пісьменнікаў збору твораў Танка ёсць цікавае спасыланне на словы Уладзіміра Конана: маўляў, наш паэт Танк па ўзроўні не ніжэйшы за лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, а за некаторых з іх, можа, і вышэйпіы. Тут чуваць хутчэй раздражнёнасць Нобелеўскім камітэтам, чым ацэнку Танка як паэта, але пагадзіцца з ёй можна. Наогул жа, тая прадмова вытрыманая ў самых што ні ёсць застабільных тонах і больш нагадвае нейкі бясконцы прыпознены некралог-панегірык, напісаны паводле прынцыпу «пра нябожчыкаў або добра,
    або яшчэ лепш». Паводле яе, Танк быў «чалавек вялікага прыродна-гуманістычнага дару, незвычайнай зместавай ёмістасці і гарманічнасці мастацкага таленту, рэдкай душэўна-псіхалагічнай арганізацыі, маральнай чысціні і прыцягальнай сілы... гранічна сціплы, сумленны, чулы, высакародны, дасціпны, просты... таленавіты арганізатар нацыянальнага літаратурна-мастацкага працэсу... быў дзяржаўным чалавекам... рэдкі, унікальны чалавек, клапатлівы... жыў самымі светлымі думкамі і ідэямі, якімі можа жыць чалавек».
    Прачытаўпіы такое, нават неяк дзіўна становіцца, як ён наогул здолеў адысці ў лепіпы свет — пры гэткіх алімігійскіх перавагах над простымі смяротнымі; і чаму гэты дзяржаўны чалавек-анёл не выставіў смерць за дзверы свайго кабінета, напісаўіпы папярэдне на яе заяве кароткую рэзалюцыю: «Адмовіць»?
    Мяркуючы па вершах Танка, сам ён такія панегірыкі на свой адрас цярпець не мог. Пачынаючы прыкладна з шасцідзясятых гадоў, ён усё часцей адгукаецца на бясконцыя паседжанні і калектыўныя ўслаўленні каго б ні было стомленаіранічнымі радкамі.
    «Учора, правёўшы 597-е пасяджэнне, Абвяшчэнне я напісаў:
    Мяняю сваю кватэру на Алімпе
    На будан у лесе ці зямлянку...»
    I пры гэтым ён прымае ўсеагульнае прызнанне як належнае: нікуды не падзенешся, на Алімп
    ён мае поўнае права. Ён наогул паўстае ў тэкстах вельмі ўпэўненым у сабе і сваім дары. Ад яго дастаецца графаманам і наогул дурням ад літаратуры — і што 6 там ні казалі цяпер пра тое, што сам панятак «графаман» сваё аджыў, я ведаю, за што, і разумею Танка: за адсутнасць уласнага голасу.
    «Дзяржаўны быў чалавек»... А вось цяжка сказаць, на чыім ён быў бы цяпер баку: застабільным ці пятакалонным? Бо, як любы дзяржаўны чалавек, гатовы быў, калі трэба, атаясаміць радзіму з дзяржавай. «Я не памылілася, скажа Радзіма, калісьці даверыўшы песню яму», — піша ён сам пра сябе, паэт-даручэнец пры Радзіме па асабліва важных справах. Радзіма як найвышэйшы начальнік, загады якога выконваюцца без пярэчанняў. Такім Нобелеўскую прэмію сапраўды не даюць, анархізму бракуе. Напэўна, у наш час яго абурала б подлая, безаглядная русіфікацыя, роўнай якой не ведаў нават Савецкі Саюз эпохі росквіту Танка-паэта. Абурала б разбурэнне тых «шыбаў старых камяніц», пра якія ён пісаў некалі, што нават выціраць іх трэба асцярожна — каб «не сцерці ценяў людзей, якія некалі ў тыя шыбы глядзелі». Незадоўга да смерці ён пісаў у адным з вершаў, што баіцца зазіраць у геаграфічны атлас, каб не пабачыць там тэрыторыю з надпісам «Тут калісьці была Беларусь». Прадчуваў нешта. Цяпер нашая чарга баяцца геаграфіі не менш, чым геапалітыкі.
    I ўсё ж — перадусім паэт... Таго, хто гатовы здзіўляцца, Танк здзіўляе яшчэ ў юнацтве. Спачатку, ясная справа, сваім псеўданімам: трохі
    недарэчным і абсалютна незвычайным сярод жаласлівых і бяскрыўдных, як кусцікі на школьным стадыёне, імёнаў іншых жывых і мёртвых праграмных класікаў. Рэдкая, дарэчы, з’ява: кароткі псеўданім Танка гучыць цяжка і грувастка. I ўжо затым — сваімі тэкстамі, якія з гэтым штучным псеўданімам ніяк не стасуюцца: Танк — паэт лірычны і задуменны, што б ні казаў пра тое, што ён уяўляе сябе громам і крыкам папярэджання. Паэт-наватар, які адшукаў для творчасці тую форму, у якой не цесна. Памятаю, як у васьмідзясятых нас з сябрамі ўразіла тое, што на свеце ёсць беларускія класікі, якія пішуць верлібрам. Узрушэнне! Пасля бясконцых аднолькавых рыфмаванак Танкавы вольныя спробы гаварыць па-свойму гучалі так, як быццам у душным пакоі сярод аднастайнага мармытання пачуўся раптам нармальны, ясны чалавечы голас. Засталося разабраць, што ж ён гаворыць.