Абвяржэнне Сто выбраных вершаў Максім Танк

Абвяржэнне

Сто выбраных вершаў
Максім Танк
Выдавец: Логвінаў
Памер: 132с.
Мінск 2012
9.83 МБ
1950
СЕНТЫМЕНТАЛЬНАЯ ТРАГЕДЫЯ
Сцяжынкаю хлопец з дзяўчынай ідзе.
Настрой рамантычна-лірычны.
Калышацца адлюстраваны ў вадзе Пейзаж псеўда-рэалістычны.
Каторае дзесяцігоддзе яны
Так ходзяць і днём, і змярканнем! Гавораць адно пра свае працадні I рэдка калі — пра каханне.
Даўно юнаку ажаніцца пара, Дзяўчына — бы ягадка тая.
I вочы, і вусны жаданнем гараць, А справу пачаць як — не знаюць.
Ідуць яны, бедныя, так іх шкада,
3 паэмы адной у другую.
I іх безнадзейная мучыць нуда,
I я іх, сардэчных, шкадую.
I слёзы цякуць з маіх чулых вачэй.
О, колькі трагедый на свеце!
I дзіву даюся: як гэта яшчэ
У нас нараджаюцца дзеці ?
7556’
ТВОРЧАЯ СПРЭЧКА
—	Таварышы! Думка тут нейкая ёсць. Ды форма, здаецца, кульгае.
—	Ну што вы, калега, паслухайце вось Адменная рыфма якая!
—	Загана — ў героі. He раз я казаў...
—	Герой тут нібыта і новы,
Ды справа не ў гэтым! Пісьменнік узяў Выпадак зусім не тыповы.
—	He, тут неабходна падзеі развіць, Прыдумаць другую аснову.
—	А я прапаную, сябры, скараціць Твор гэты не менш напалову...
Гавораць усе ад імя чытача, Рэдактара, крытыка, цёшчы...
Адзін я не знаю, як верш свой пачаць, I ўсім гэтым знаўцам зайздрошчу.
755«?
AVE MARIA
Звон кафедральны кліча на Ave. 3 цесных завулкаў злева і справа Гуртам манашкі ў чорным адзенні Цягнуцца, быццам сумныя цені. Тут і старыя, і маладыя, — Ave Maria...
Я не звярнуў бы і ўвагі, можа, Каб не пабачыў між іх прыгожай Стройнай манашкі, якая мае He больш, хіба, як сямнаццаць маяў; Чорныя вочы, бровы густыя, — Ave Maria!
Нат пад жалобнай вопраткай чорнай Ты адгадаеш: стан непакорны, Ножкі, якімі б на карнавалах I захапляла, і чаравала, Смуглыя рукі, грудзі тугія, — Ave Maria!
Глядзіць набожна на крыж Пятровы, А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш, Што хараство і жыццё марнуеш? Як танцавалі б ножкі такія, — Ave Maria!
Цябе атрутаю апаілі, Ружанцам рукі табе скруцілі. Смялей парві ты яго, не бойся! У полі недзе шуміць калоссе О, як бы жалі рукі такія, Ave Maria!
А потым хутка прыйшло б каханне, Страчала 6 з мілым свой золак ранні. А потым стала б ты гаспадыняй I калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія, — Ave Maria!
He знаю, можа, мая малітва Выйграць бы мне памагла гэту бітву, Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка, Пад зводы змрочныя і глухія, — Ave Maria!..
1957
РОЗДУМ
He знаю, калі я паспеў пастарэць, Расстацца з юнацкімі марамі; Амаль развучыўся смяяцца і пець, Узброіў нос акулярамі.
Больш стаў у прэзідыумах засядаць, Чытаць усім праўды вядомыя.
Дзяўчаты зусім на мяне не глядзяць, I «дзядзем» завуць незнаёмыя.
Мо ў дурня згуляць мне суседа пазваць? Ноч месячная над ваколіцай.
Ад рыфмаў дакучных баліць галава, Да раніцы мучыць бяссонніца.
Прывык да дыеты, да цёплых галёш, Да лазні з бярозавым венікам.
Пісаць пачынаю ўсё горш я і горш — Пара выбіраць акадэмікам.
1959
ВЕЦЕР РАДЗІМЫ
Ты знаеш вецер сваёй радзімы — He безыменны там вецер нейкі, А той, што вее начлежным дымам, Шуміць чаротам, звініць жалейкай.
Які антонаўкі атрасае,
Які рыбацкія любіць снасці I, клямкай бразнуўшы, расчыняе Па-гаспадарску ўсе дзверы насцеж?
He заўважаеш яго ты часам, Клянеш, калі табе дакучае, У вушы свіпгча, запалкі гасіць, Сячэ залевай, след замятае.
Але затое ўдалі ад дому
Як ты сумуеш па ім заўсёды, Як прагна слухаеш гул знаёмы, Як ловіш вуснамі родны подых!
I960
ТАПОР
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор: Я не пайшоў бы, каб не ён, у цёмны бор,
He высек бы хваіны гулкай і з яе
He змог бы змайстраваць цымбалы я свае.
А не было б цымбалаў гэтых — хто б пазваў, Каб на вяселлі я «Лявоніху» іграў?
А не іграў бы — не паднесла б мне яна
3 усмешкай ветліваю хмельнага віна
I пад вясёлы смех і чарак перазвон
He захапіла б майго сэрца у палон.
Цяпер пггоноч іду, крадуся ў яе двор...
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор.
1960
СЯМЕННЫ ФОТАЗДЫМАК
Дома чамусьці вяртаюся я Да маленства ізноў.
Жытняй саломаю пахне Туга набіты сяннік.
Быццам музыкі ў цымбалы, Звініць талака камароў.
За пастаўню зачапіўшыся, У хату глядзіць маладзік.
Дзедава стрэльба вісіць.
Час у музей яе здаць.
Рог, на які адклікалася Кожнае дрэва ў бары.
А ля яго — фатаграфія даўняя. Цяжка пазнаць
Твары знаёмых, Хоць іх маладзік азарыў.
Прыпамінаецца мне
Ўсё, што калісьці было: Нейкі вандроўны фатограф Спыніўся каля варот, Узбударажыў з канца ў канец Наша глухое сяло, Свой апарат прывалокшы, Як калаўрот.
Доўга ўгаворваў бабку За дзесяць яек зрабіць Здымак на памяць унукам. Дарагавата загнуў.
Толькі мой дзед, хоць стары, Часам любіў пафарсіць, Патаргаваўся і неяк Згадзіўся на гэту цану.
Тыя, што ў шэрагу першым, Пакінулі хату даўно.
Нат валуны надмагільныя Мохам сівым параслі.
Ззаду стаім, маладзейшыя, — Ўсе басанож,
Так, як вярнуліся з паствы, Ад свежай раллі.
Збоку — сястра трохгадовая, Ляльку трымае сваю;
Маці — ў хусцінцы, завязанай Пад барадой;
Тут паміж імі і я, Выцягнуўшьіся, стаю, Каб хоць дастаць як Да бацькавых плеч галавой.
Самае дзіўнае, што Усіх захапляла ў сяле, Гэта быў фон, на якім Знятыя ўсе мы былі: Нейкі палац у калонах, Нейкія пальмы ў імгле, I міма нашага гончага Лебедзі мірна плылі.
Сёння, калі я паўсвету Аб’ездзіў і абышоў, Так мне шкада, што фатограф Гэтай мазнёй засланіў Курную хату маю, Грэбень дрымучых лясоў, Воблакі тыя, што таялі У сонцы, за ўзгоркамі ніў.
I ўсё ж удзячны яму я За фотаздымак стары, За незабыўныя вобразы Блізкіх мне і дарагіх.
Хоць, як гавораць сучасныя Крытыкі, рэдактары, Шмат перажыткаў было I недахопаў у іх.
Праўда, нямала пры гэтым I рысаў дадатных было: Як працавітасць, сумленнасць, Любасць да роднай зямлі... I паміж тых, кім сягоння Славіцца наша сяло, Думаю, што не апошнімі Гэтыя людзі былі б.
Верны іх звычаю, 3 сонцам
я і сягоння ўстаю, Хлеб крышыць асцерагаюся, Дрэвы калечыць і цвет, Камень прымаю з дарогі, Пеўняў люблю, як пяюць, Больш, як барометру, веру Тысячам розных прыкмет.
Вось і цяпер — невыразнымі Сталі ракі берагі, Шэрае пер’е аблокаў Вецер світальны нясе. Покуль пагодзіць і годзіць, Сена сабраць бы ў стагі. Час падымацца і мыцца 3 сонцам у ранняй pace!
1960
ГРЫБЫ
Я прынёс іх з ляснога дрымучага свету, Дзе з брусніцамі ніцымі — жар валасоў. Падасінавікаў у чырвоных берэтах Пад старою асвінай асінай знайшоў.
А лісічак набраў каля сцежкі-вяртухі, Што да хаты лісінай лагчынай вяла; Падбярозавікаў — пад бярозай-шаптухай, Дзе капэла чмяліная пела-гула.
Сыраежак знайшоў, дзе памежак-узгорак Мураўі занялі для паселішч сваіх;
А апёнак — ля пнёў і ля сховішч вавёрак, Жоўтых махавікоў — між імхоў баравых.
А рыжкоў і ваўнянак нарэзаў багата Там, дзе лічыць зязюля гады па вясне...
А пра баравікі не скажу, каб адна ты He пабегла шукаць іх у лес без мяне.
1961
БАЛАДА
Калі грымелі гарматы I дым засцілаў палі, Два дружбакі-салдаты 3 акопаў на той свет пайшлі. Пайшлі і неспадзявана, Дзе стыне ў смузе небакрай, Бачаць у зорным тумане Дзве сцежкі — у пекла і ў рай. Першы з іх кажа: «Пойдзем У рай, можа, там адпачнём, Перакусіць што знойдзем, Пякучую смагу зап’ём». Другі кажа: «Лепш — пекла. Там, знаю, павінны быць: Нябожчыца жонка Тэкля, Сябры, што любілі грашыць». Спрачаюцца і не могуць Пайсці па шляхах сваіх, Бо толькі маюць, нябогі, Дзве нагі на дваіх.
А з неперавязаных ранаў Кроў капае, і над зямлёй Гарыць яна раным-рана Зарой.
1961
ДАРОГАН 3 СЕНАЖАЦІ
Вечарэе. Дзень даўно павесіў
На сасне сваю касу зары.
Час і нам дамоў. Чырвоны месяц Нас вядзе дарогай праз бары.
Ціха свішчуць крылы позняй слонкі, Лесавік падпальвае карчы;
3 камарынай талакою звонкай Салаўі спрачаюцца ўначы.
Пахнуць пераспелыя суніцы.
Чую подых кожнага лістка.
Чую, як духмяная ігліца Ападае з голляў сасняка.
Чую, як міжзорныя ракеты Пралятаюць недзе нада мной... Можа, мы — апошнія паэты, Што вось так цікавяцца зямлёй?
1961
ШЫБЫ СТАРОН КАМЯНІЦЫ
Асцярожна
Выцірайце шыбы Старой камяніцы!
Іх ва ўсім маім горадзе Толькі некалькі ацалела.
Яны бачылі болей, Чым дрэвы і помнікі. Яны бачылі болей, Як вочы людзей, Якія заўжды пасля стрэлаў Згасалі.
Асцярожна
Выцірайце шыбы, Каб з ценямі дыму Пажараў вайны He сцерці і ценяў Вам блізкіх людзей, Якія апошні раз Некалі ў гэтыя шыбы глядзелі.
1961
***
He толькі ўзяў таму я гэту мову, ТТТто на ёй рэкі, пушчы гаманілі,
Шумелі ў полі каласы і травы, Пераклікаліся па гнёздах птушкі,
Што з ёю лёгка было стаць чым хочаш —
Пявучай скрыпкай,
жаўруком,
паэтам.
Я гэту мову ўзяў сабе таму, што Зашмат у ёй было гаротных песень,
I мне хацелася прынесці болей
Ей чалавечай радасці і сонца.
Таму цяжэй мне, як другім, калісьці На гэтай мове стаць было паэтам.
1962
НАДПІС HA КНІЗЕ
Знаючы, што цябе, дружа, бяссонніца мучыць, Нат эскулапы не могуць бядзе памагчы, Шлю табе том сваіх вершаў снатворных, дрымучых. Толькі разгорнеш — і сон адалее ўначы.
1962
КЛАСІК
Класік — гэта чалавек таксама,
Толькі — чорт вазьмі! — нейкі адумыславаты.
Што ні чыхне — апладысменты, рэклама, Што ні напіша — цытаты.
1962
БЫЛА КАЛІСЬЦІ
Была калісьці вуліца Зарэчная, Ацененая ліпамі духмянымі. Здаецца, на ёй жыў і жыў бы вечна я 3 сябрамі, спевакамі, закаханымі.
Але галовы адміністрацыйныя Штогод — то перахрышчваюць вуліцу, Такія падбіраюць назвы дзіўныя — Язык, іх вымаўляючы, намуліцца.
I так яна зрабілася Арктычнаю, А потым стала вуліцай Белвузаў, Акакія Цытатадыхавічнага, А сёння — Аблрэмбазы прамсаюзаў.
Здаецца, тая ж вуліца Зарэчная, Але так ахрысцілі, што, прызнацца, Лістоў сюды не шлюць сябры сардэчныя, He ходзяць закаханыя страчацца.
1962
КАСМАНАУТ
Ён толькі што пачаў хадзіць па хаце. Савет сямейны вырашыў адзначыць Падзею гэту.
Замяніўшы мокры Яго скафандр на ватны і сухі, Панеслі да фатографа здымацца. — Вам на кані, на лодцы, на ракеце?..
Дамовіліся.
Вось гатоў і здымак: Ляціць шчаслівы касманаўт між зораў I смокча соску з кольцам каляровым, Падобную да нейкага Сатурна.
1962
***
Як хутка дождж перагрымеў! Я не паспеў дабегчы нават — Цябе схаваць пад кроны дрэў, Пад іх аховаю ласкавай.
I ты стаіш перада мной Знаёмаю і незнаёмай, Уся ў вясёлцы веснавой, Уся агучаная громам.
Звініць ад жаваранкаў гай, Як ад вясельных скрыпак нейкіх. Чакай! Твар хусткай не ўцірай, Пакуль згарыць зара на вейках!