Адценні  Леў Парэмскі

Адценні

Леў Парэмскі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 108с.
Мінск 2009
10.69 МБ
Леў Парэмскі
В е р ш ы
М і н с к «Кнігазбор» 2009
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Беи)-5
П18
Парэмскі, Л.
П18 Адценні : вершы / Леў Парэмскі. — Мінск : Кнігазбор, 2009. —108 с.
ISBN 978-985-6930-10-5.
Новая кніга Льва Парэмскага цікавая яго роздумам не толькі аб сучасным жыцці чалавецтва, але і аб яго будучыні. Душа лірычнага героя — нібыта поры года: то ясная і празрыстая, то сумная і задуменная...
Аб тым, як маленькі хлопчык усведамляў вайну, расказвае «Паэма аб несвядомасці», дзе дзіўным чынам пераплятаецца трагічнае з вясёлым.
УДК 821.161.3-1
ББК 84(4Беи)-5
© Парэмскі Л., 2009
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор»,
ISBN 978-985-6930-10-5
Si на£&с aq/Uf saqqMaq /нэму, SlS aqabtM niuiq зацсёуы я: IPoqHbt к/taa — aqзLнaя поэма, IPoqubt к/гай — паэзія мая.
НЕ ПАГАС1 ЗАРУ, МОЙ СВЕЦЕ!
1
I быў мне сон... Не асвятліла далі На золку сонца. Не дала імгла. Спрэе падаў пыл. Вакол усе каналі. Нібы ў Пампеі, гібель надышла.
Танула ўсё, бы ў попеле, у пыле, Губіў усіх ён тоўшчаю сваёй...
3 усімі разам быў і я не ў сіле Сябе выгрэбваць з глыбі пылавой.
I, тонучы, я думаў з гаркатою: Хто ж адкапае нас, як пампеян, 3-пад пылу ў ледавік мо таўшынёю I ўведае што-кольвек пра зямлян?
2
Няўжо твайго свяціла ззянне Прыцьміць няшчадна тэхнасфера?
I для цябе тады настане Святла пазбаўленая эра?
I не падораць луг і поле Букеты яркія нікому?
I ў непрывабны шэры колер
Усё пяройдзе пакрыёма?
I ў небе зоркі не засвецяць, Не здзівіць поўня зіхатою?.. О, супакой мяне, мой свеце, Наступнай светлаю зарою!
3
Ты мне блізкі і нязнаны, Поўны цемры і святла... На табе дабра манбланы, Эверэсты бед і зла...
На табе — людскія мроі, Думак вечных каламуць...
На табе — і горы зброі, I яны штодзень растуць.
4
Які зарад! Якая сіла!
Які забойства арсенал!
Дваццатай часткі мо хапіла б, Каб чалавецтва — напавал.
Ты ж, свеце мой, з такім зарадам, Выпісваючы дымны след, Ляціш пагібельным снарадам... Ды мо не скаланеш Сусвет?
5
Мой свеце, ты ж мо не загінеш? Ці грымне страшнае святло?
Якім нарэшце будзе фініш?
Што возьме верх — дабро ці зло?
Прыводзіць роздум да адчаю, Згрызот, душэўнай пустаты... Але ў наступнае гукаеш Сваёй нязведанасцю ты.
6
Пыл тэхнасферы — неўтаймоўны, I сонца засціцца пагляд.
А я, мой свеце, усё роўна Тваім тэхнічным дзівам рад.
I я быў рад прыдбаць машыну
I да прыроды скіраваць...
Як гэтай радасці причину, Мой любы свеце, разгадаць?
7
Яны ляцяць. Імкліва і няспынна Часовыя мінаюць паясы.
I ловіць касманаўцкая кабіна Здаля твае, мой свеце, галасы.
Ужо здаецца: стаўся космас блізкі, Скарае чалавецтва вышыню...
Дык хай яно з цябе, сваёй калыскі, Памкне ў Сусвет адзіна дабрыню!
II
ТУТ УСЁДАРАГОЕ
1
Тут усё дарагое: залевы, Пыл дарожны, мяцеліцы дым... Тут мае радаслоўнае дрэва, Я — маленькі лісточак на ім.
Сустракаю вятрыскі і буры, Промні сонца і шчасця лаўлю... А сарве мяне рантам віхура — Дык у родную ж кану зямлю.
г
Завуць лясы, палёў разлогі, Сцяжынкі ўтульныя глушы...
Мне краю роднага дарогі — Бальзам спрадвечны для душы.
Іду і бальшаком, і гаццю, Сам здабываю свой настрой... Няўрымслівасць — маё багацце, А беднасць — гэта мой спакой.
I rai мне ў радасць, і балеты, Рэк павольнасць, кветкавы пален.
I над полем жаўруковы ўзлёты, 1 ў дуброве раўчуковы звон.
Тут жывуць заўжды мае ўспаміны, I лячу я ў свет мне дарагі То на крылах радасці дзяцінай, То на крылах омутку і тугі.
4
Бачу: мама маладая, Я — зусім яшчэ хлапчук — То над мамай узлятаю, То лячу ў пяшчоту рук.
Мы абое ў захапленні, Дух займае ў абаіх...
I да мамы прыцягненне, I да неба ў тэты міг.
Памяць светлая вяртае
Праз гады пяшчоту рук... Мама — быццам маладая, Я — зусім яшчэ хлапчук.
5
Узляталі арэлі Да страхі і вышэй, Да змяркання звінелі Смех і крыкі дзяцей.
Папацёмку — дадому, Зарапад — наўздагон... О, шчаслівая стома, Быстралёт юных дзён!
6
Плача мама, калі скрыпка плача — Зблізку ці здалёк гучыць яна...
Плача мама неўпрыкмет... I значыць, Мучыць зноўку сэрца ёй вайна.
I ніяк ёй скруху не адужаць... Скрыпка ўмее з жалем нагадаць, Што з вайны няма ў матулі мужа I што мне без бацькі векаваць.
7
Выпаў цяжкі лёс матулі.
Нас было ў яе чацвёра... Не давалі зменшыць гора Роднай часта нашы гулі.
Быццам не была ў спачыне.
Не прымала сэрцам кволасць — Днём касіла і палола, Ноччу шыла на машыне.
Ды парою той бядачай Не хапала нам апраткі...
А на той, што мелі, латкі Нашивала скрозь нястача.
Каб нядолі дні мінулі, Каб жыццё мілейшым стала, Разам з рупнаю матуляй Хлеб машына зарабляла.
8
Мы вазілі ў санках дровы, Мы вазілі на сабе.
Нашы маці — скрозь удовы, Не забудзешся ў гульбе.
Хоць ніхто нас не супоніў, Мы, зусім не для пацех, Упрагаліся, бы коні, I мясілі цяжка снег.
Іншы раз мяце завея
I кусаецца мароз, Мы ж, малыя, як пігмеі, Гнёмся ў крук ды цягнем воз.
Зараслі даўно дзялянкі
Там, дзе секлі сухастой... Ды павее снег — і санкі Быццам зноўку за спіной.
9
Вяргіні ў гародчыку пышна цвілі
I столькі было прыгажосці
На лапіку роднай бацькоўскай зямлі, Куды мы спяшаліся ў госці.
I радасна мама страчала гасцей, 1 ўсплаквала — легка, не горка...
I ўсіх нас: і ўнукаў яе, і дзяцей Адразу яднала гаворка.
I веялі сцены на нас цеплынёй — Быў май на дварэ альбо студзень...
I мы забываліся цеснай сям’ёй, Што гэтак бясконца не будзе.
10
Святло не ўспыхне ў цётчыным акне, Маснічыны не рыпнуць у пакоі...
Ніхто ўжо не абрадуецца мне На ціхай вулцы вёсачкі лясное.
Цяпер ужо да роднай цёткі шлях Паміж крыжоў і соснаў пралягае... Вось, цётка Надзя, я ў цябе ў гасцях. Чаму ж маўчыш... заўсёды гаваркая?
11
Ужо не сходзім у суніцы, Баравікоў не набяром... Не ўгледзіць госця са сталіцы Твой апусцелы рантам дом.
Мне болей радасці не будзе Па лесе выйсці да сяла, Дзе добрыя сустрэнуць людзі, Дзе роднай толькі ты была.
У сё, здаецца, мела ад эпохі: Машины, электрычнае святло... Але гады спустошылі патрохі Яго, мае любімае сяло.
I толькі лес вакол — были, суровы... А той гаек, што ростам быў з мяне, Падняўся, стаў вышэзнаю дубровай -— Вятрыска не ўсялякі ўскалыхне.
I рэчкі Сушкі плёскат ціхаплынны Надвое дзеліць поплаў, як заўжды... I мне ўспамінаў горкія плады Перабіваюць слодыччу маліны.
13
Яшчэ не выцвілі нябёсы, Не адзіхоцеў шоўк травы, У рэчцы не плытчэюць плёсы, Не хіліць пушча галавы, Не ціхнуць спевы жаўруковы, Не моўкне пошчак салаўёў... Ды ўжо не ўчуць тут роднай мовы, Знаёмых кольвек галасоў...
Бо вёскі ужо няма...
Hi хаты
Ён не збярог, мой родны кут...
Стаю, нібыта вінаваты
За ўсе ў гадах мінулых страты, За сум, што пасяліўся тут.
Усход ружовіць плёс рачулкі, Стаяць кусты ў гірляндах рос. Чуцён салоўкі пошчак гулкі... Дзе ж дуб, што тут калісьці рос? Той, што цярплівы і лагодны Быў да дзяцей, да іх забаў, Што ў дзень пахмурны і пагодны Маё маленства атуляў.
I быў паранены снарадам, Прыкрыўшы вёску ад яго, I пад маланкамі не падаў — Не траціў гонару свайго... Заўжды ён упрыгожваў дол. Аднак даўно ўжо спілаваны. Застаўся толькі, быццам стол, Шырокі пень ад велікана. Над ім з пахілай галавою Стаю і бачу: між галля Ужо ўзнялося немаўля — Дубок, аблашчаны вясною.
I ўжо я думаю міжволі, Што ёсць і тут жыцця працяг — Дубок паднімецца ў прасцяг I мо зазнае лепшай долі.
15
Вось мне зязюля пракувала Аб тым, што майскай цеплынёй Павеяў поўдзень і што мала Гасціць мне на зямлі маёй.
О ты, зязюльчына куванне
На ўлонні дарагіх мясцін!
Ты — год пражытых шкадаванне, Аб даўнім шчасці напамін.
16
Тут усё дарагое: палеткі, Радасць працы на ранняй сяўбе I зямлі прыхарошванне ў кветкі... Тут усё, мой зямляк, для цябе.
I ці спеў над табой жаўруковы, Ці ты ў тлуме ідзеш гарадскім — Хай заўжды беларуская мова Спадарожнікам будзе тваім!
17
О, край беларускі! О, родная мова! 3 даброццяў найлепшае ў свеце дабро. Вы — самая моцная ў лёсе аснова, Цвярдзейшае ў атамах сэрца ядро.
А тым, хто трываласць такую губляе, Хто можа зрачыся сваіх каранёў, Адумацца, покуль не позна, я раю, Як з прочак вярнуцца прашу я дамоў!
HI
ШТО ТЫ НАКАНУЕШ МНЕ, ЖЫЦЦЁ?
❖ Ф Ф
Мая душа — нібыта поры года, Маёй душы ўласцівы змены дня... Ёй любыя і майская лагода, I зімніх сцюж выццё і валтузня.
Ёй переходы рэзкія ўласцівы, Паныласці і радасці зліццё...
Ёй то баліць, то робіцца гулліва — Як пажадаеш ты таго, жыццё.
Ф Ф ф
У кожнага свае заўжды памкненні, Спакой душы і думак мітусня, Свае няўдачы і свае здзяйсненні, Падзенняў боль і ўзлётаў вышыня.
I я ўзнімаўся і балюча падаў, Рахунак звесці быў гатоў з жыццём... Ды як жа быў усцешаны і рады, Калі вяла дарога на пад’ём!
	❖	❖
Калі бядотаю сваёю
Чужую закрану бяду, — Як хутка я з чужой душою Адну гаворку завяду.
I хоць інакшым свет не стане, Хоць не паменее бяды, А як на шчырасць
чуласць гляне — У сэрцы ўбавіцца нуды.
Ф Ф Ф
Я палетку ў жыцці
Раптам стрэнуць баюся, Бо так лётка прыйсці За лагодаю
скрусе.
Бо так здзекліва ў нас Могуць радасць украсці, Што заменщь ураз Г орыч
нашае шчасце.
I душой неўпрыкмет
Завалодае ўладна Разумение, што свет Часам злы, бесспагадны.
ф ф ф
Як прагну я ў жыцці прасвету, Калі — бы вырвется з глушы, Калі гармонія сусвету Адно
з гармоніяй душы.
Ды ўсё радзей, радзей такое Мне дорыць сумнае жыццё — Бы прывучае да спакою, Да пераходу ў небыццё.
Ф Ф Ф
Прах дарагі зямля накрыла, Стаю, бы скамянелы, я...
Гусцей сяброўскія магілы...
I блізіцца чарга мая.
Гады сплываюць, як паводка, Жыцця вузеюць берагі,
I кожны новы дзень — знаходка, Хоць шчасця поўны, хоць — тугі.
Ф Ф Ф
Як баюся ўбачыць пустату
Там, куды душой імкнуся ўпотай, Незнарок угледзець чарнату Пад праменнай, зыркай пазалотай.
Лёс мой, лёс! Магчымасці не дай Мне дайсці да гэткае ясноты —
Бачыць жыццярадаснасці край I пачатак вечнае самоты!
Ф Ф Ф
Адхацела сэрца, адхацела Наўздагон за марамі імчаць.
Зморанаму цяжкасцямі целу Не дагнаць ужо іх, не дагнаць.
Ім цяпер камандуе лянота, А яна — нядобры камандзір...
О, жыццё! Гані з душы сумоту, Усталюй у ёй спакой і мір!
<♦> Ф Ф
Не знімеш, быццам ношку, груз гадоў I не перакладзеш камусь на плечы.
Адзін яго, самотны, будзь гатоў Панесці неспадзеўна па-старэчы.
Цябе зыначаць доўгія гады, Хаду, паставу, выгляд твой зыначаць... Учора толькі быў я малады — А сёння глянуў на сябе іначай.