Адценні
Леў Парэмскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 108с.
Мінск 2009
2
Аб расстрэлах — пакуль здалёку — Прыляталі ў вёску навійы.
Ды як быццам навідавоку Жаху бачыліся карціны.
Набівалі дзецьмі мяшкі.
Шмат набралася цыганятаў... Пацяшаючыся, стралкі Забівалі іх з аўтаматаў.
А бацькоў ужо не было, А бацькі пра гэта не зналі... ...Усю ноч гарэла цяпло, Немцы з табарам балявалі.
А як згінула ноч маны
(«Не кранём вас пасля гулянкі...») — Цяжка падалі цыганы, Паміралі тлумна цыганкі.
I гудзеў навакола бор
Пад жахлівы енк цыганятаў — Бы выказваў катам дакор, Бы кагосьці зваў да адплаты.
3
Гэта ў наших было мясцінах, Дзе з крывёй зямля перацёрта... Там, дзе я выпадкова не згінуў, Ды загінуў кожны чацвёрты.
Вір клубіўся... Немаўляты
Не ўсплывалі з цёмных спрат... Іх тапілі ў рэчцы каты, Іх тапілі ў рэчцы каты, Немаўлят — як кацянят.
Рэчка злосна булькацела, Вадзяны клубіўся пыл...
I ляцелі дельцы ў белым, I ляцелі цельцы ў белым — Быццам чаіцы без крыл.
Добра маткі спавівалі, Каб было не мулка ім — Саванам пялюшкі сталі, Саванам пялюшкі сталі Немаўляцікам усім.
Каты ўмела ўсё рабілі, Кожны быў душой вампір — Немаўляткамі гацілі, Немаўляткамі гацілі Рэчкі самы страшны вір.
4
А ў другой мясціне Ясным днём улетку
Мужыкоў забілі, Заадно — падлеткаў. А потым...
А потым ад роспачных матак Яшчэ адарвалі дзяцей-немаўлятак... Загналі астатніх усіх у адрыну... Агонь усхапіўся над ёй у хвіліну. I маткі не ведалі ў полымі, ў дыме, Што робяць нягоднікі з дзецьмі малымі. А тыя іх кідалі у самыя пашчы Аўчарак, што суткі праседзелі нашча... А маткі гарэлі, а маткі не зналі, Што іх дзіцянятак аўчаркі ірвалі, Матлялі ў раз’ятраных пашчах сваіх Марысек, Алесек і Петрыкаў іх, Што нелюдзям з гэтага выйшла пацеха, Што стогнам на ўсё адгукалася рэха, Што сонца схавалася раптам за хмары I смутак сышоў на лясныя абшары.
5
Падступала бліжай вайна Зарывамі, стралянінай...
I да нас нарэшце яна Прыйшла па даніну.
Лазня ў вёсачцы стаяла Каля самага балота.
Добра стому выдаляла Яна з целаў разам з потам.
Печка хораша гарэла I напальвала каменне...
Ой, як добра млела цела, Калі клалася пад венік!
Ах, як весела шугала —
Зразу ў столь — пякучка-пара!.. Толькі ж лазня а ці знала, Што аднойчы стане карай.
Тых, каго так добра мыла, На палку лячыла ў сушы, — Трох мужчын яна паліла, Чарнатой спякала душы.
I глядзець на тэту кару Нас прымусіла навала — Аж пакуль пякельным жарам Лазня з косткамі не стала.
Глава II
Тата
Балела сэрца ад чужой бяды, Ды асабліва — ад уласнай страты... Калі было мне толькі тры гады, Не стала таты.
1
Мне бачыцца чырвоная машына, У кузаве вялікі гурт дзяцей.
Я тату зверху штось крычу, ды сына Не чуе ён з-за гаманы людзей.
Адно махае мне ў адказ рукою — Маўляў, глядзі на свята, не зявай...
I чырвайню сцягоў і вышынёю Маленькага шчаслівіць Першамай.
I вось пачаўся рух, сцягі мільгаюць... Машына з неспакойнаю дзятвой Заходзіць у калону Першамая — I застаецца ў памяці маёй.
2
Каня купіў мне тата ў магаз іне I з дошак горку зладзіў ля сцяны... Як высака было на конскай спіне, Як мчаў мяне з той горкі вараны! А я хапаўся за аброць, за грыву, Ды не ўтрымаўся — грымнула вайна I пашчапала варанога ўзрывам, I ў тату хутка стрэліла яна.
3
Яшчэ ўспамінак. На веласіпедзе Да роднага мястэчка мы з гасцей У прыцемку паціху едзем-едзем, Утульна мне ля татавых грудзей.
Пад колы шлях — прасёлкам, сцежкай, гаццю, Лагодзяць летні ветрык, цішыня...
Ды што апошні раз я еду з бацькам, Не ведаю яшчэ я, хлапчаня.
А дрэвы нам працягваюць галіны, I ветрык лашчыць — цёплы І ляны...
I вось у нашу хату па даніну Прыходзіць раніцою здань вайны.
4
«Ен вернецца», — сказалі двое ў шэрым, Ды не здаліся добрымі людзьмі...
О, як я ім, узброеным, не верыў, Як захліпнуўся горкімі слязьмі!
Як адчуваў, што тэты ўжо не стане, Як адарвацца ад яго не мог!..
I пачалося жуду нарастание, Ледзь толькі ён памкнуўся за парог.
I на вачах, знянацку, ў спіну — стрэлы. Хіліўся ён на снег ужо ў цішы...
1 зразу сцежка там зачырванела Ад цеплыні даверлівай душы.
Глава III
Уцёкі
А вайна не знае стрыму, Пракладае ўсюды след... Многа ў ёй агню і дыму, Многа шалу, многа бед.
1
Гарматы б’юць. Сон перарваны.
Абстрэл. Пярэпалах. Паўзмрок.
I тупат ног. I нечы лямант...
А лес — ужо непадалёк, Мільгае першымі кустамі.
I вось прымае ўцекачоў I замыкаецца за намі Сцяною волатаў-дубоў.
Гушчар прыцішвае трывогу.
I нас ля прывіда-карча
Кладуць матулі спаць над рогат Ляснога д’ябла — пугача...
Назаўтра — не былі б мы дзеці — Нядаўні страх аддаўшы сну, Ужо гуляем у вайну...
Яна ж гуляе па ўсім свеце.
2
Паміраць каму ахвота?.. «Немцы», — быццам стрэліў крык. Замільгалі лапці, боты, Мчаць у багну, у балота, Неймаверны спуд узнік.
I матуля мчыць зацята — Не адстаць бы ад усіх.
Ды адна рука — пад братам, А другая — мной занята.
Уцякаем утраіх.
Сёстры дзесьці ўжо далёка, Страх і нас наперад мчыць. Толькі лес навідавоку.
Што наперадзе, што збоку — Не ўглядзецца, не ўсачыць.
Толькі дрэваў мільгаценне. Не стрымаў ламачча груд. Пад нагамі — глей, карэнне, Нешта сцягвае адзенне, Не дае спыніцца спуд.
Ды глядзім: шаша прад намі, Знемагліся мы, стаім... Чуем — коні за кустамі Б’юць па бруку капытамі, Бачым — коннікі на ім.
Бачым — на фуражках зоркі, Пісталеты ў кабуры...
...I зрабіў той час не горкім 3 лёгкім прысмакам махоркі Падарунак — сухары.
Глава IV
Палон
Я мог ляжаць у чорнай яме, Я мог згарэць з усім сялом... Вайна паводзіла стваламі, Шугала полымем кругом.
Яна вісела змрочным ценем, Чарніла скрозь нябёсаў сінь... О, толькі нудам стала меней Пад небам на адну Хатынь!
1
Смерць не была нікому дзівам, Жылі ўвесь час мы побач з ёй... Ды стаў аднойчы я шчаслівым Па несвядомасці сваёй.
Мне шчасце... немцы падарылі, Калі прыехалі ў сяло.
Яны па-руску гаварылі
(Не ўсе — такіх няшмат было).
I я, маленькі, нейкім чынам (Якім — не ў сілах прыгадаць) Здружыўся з іх вышэйшым чынам, Стаў дзядзькам Сцёпам называць.
Відаць, у чына-камандзіра Быў сын, падобны на мяне, 1 сэрца пад чужым мундзірам Няўзнакі спагадала мне.
Казарма ў доме бабы Ганны Была, і я туды ішоў, Цікаўнасцю да зброі званы I да цукерачных мяшкоў.
А да мяшкоў, бадай што, болей, Бо ласы да цукерак быў.
Мне іх дарылі, ды ніколі Не задавольваўся я тым.
Мой кулачок — такая доза Была ваенных тых дароў.
I сэрцам заўладала кроза: Займець бы колькі кулачкоў!
I вось вячэрняю парою Адбыўся партызан напад... Хапаюць мае немцы зброю ( I пад павець бягуць, у сад.
«Заб’юць! Лажыся!» — крыкнуў жудка, Штурхнуў мяне мой дабрадзей...
Ды мне, аднак, зусім не пудка Ляжаць пластом каля дзвярэй.
Хоць страляніна скрозь густая, I хоць трасірка праз акно Імгненна хату працінае, Ды мне не страшна ўсё адно.
Займець цукерак шмат жаданне Перабівае смерці жах...
Краду цукеркі — і змярканне Мой сорам тоіць на шчаках.
Кішэнькі смакатой набіты, Яна выглядвае адтуль...
Як тут жахацца быць забітым, Асцерагацца дзе тут куль?
3 ласункам трэба мчаць дадому Пакуль ідзе, грукоча бой, Каб часу не было нікому Сачыць за злодзеем — за мной.
Ды толькі выткнуўся за дзверы, Як зноў «Лажыся!» крык чуцён... Ляжу і шлях да вулкі меру Вачыма — невялікі ён.
I вось ускакваю, рукамі Кішэнькам робячы падпор... Трасіркі яркімі жукамі Ля галавы лятуць праз двор.
Ад іх, ад сораму ўцякаю, Раблю на вулку паварот, Бягу, ды раптам заўважаю Перад сабою мінамёт.
Бой заціхае нечакана,
I двое, кінуўшы страляць, Мяне здалёк неспадзявана
I ўважна сталі разглядаць.
Рук не адняўшы ад кішэнек,
Ужо я не бягу — іду,
I сэрца точыць разумение, Што могуць стрэліць, я ўпаду —
I ўсё адкрыецца... Жахліва Цяпер во толькі стала мне, Бо двое ўчэпіста надзіва Не зводзяць позіркаў з мяне.
Дарога быццам стала вязкай, I на нагах — бы сто пудоў...
Хутчэй ужо была б развязка: Ці стрэл, ці шпаркі бег дамоў.
Вось побач мінамёт і двое, Вось я да іх ужо спіной...
Не стрэляць? Стрэляць?.. I жудою
Няяснасць вісне нада мной.
Аддацца бегу я рашаю, Хай стрэляць — мо не пападуць... Бягу і стрэлу я чакаю,
I — ззаду застаецца жудзь.
Ратункам стала надпамосце Для дамачаднікаў маіх...
Нібыта з таго свету госцем Я ўскочыў, радасны, да іх.
I стрэчу песцяць пацалункі (Жывы! Жывы сярод жывых!)...
1 смачна смокчуцца ласункі... Мне сёння горкі прысмак іх.
2
Няўдалы партызан напад Раз’юшыў прыхадняў атрад.
Прынята хуценька было Рашэнне пакараць сяло...
Але аб тым не знаю я, I справа ў хлопчыка — свая.
Немцы, чуў я, загадалі Выязджаць праз паўгадзіны... 3 хат выносіць людзі сталі Ношкі, коўдры і пярыны.
Маці ў гэтым бачыць гора, Сёстры ў скрусе стрэлі вестку... Толькі я, хлапчынка, зборам Рад у нейкую паездку.
Абягаю я суседзяў
3 дзіўным у нагах імпэтам: Чую — ў нейкі лагер едзем, Чую — лагер той за светам.
Вось нясуць каністру немцы, Заварочваюць да хаты, Лыоць на сцены нешта ў сенцах, Праз акно туды — гранату.
Патыхнула з сенцаў жарам
I ўся хата — ў гуле, ў хрусце Палымнее, ды пажарам Я не ўстрашаны чамусьці.
Хай гарыць, цяпер жа можна — Нам дадуць жыллё другое...
I ў натоўпе не трывожна Мне цягнуцца пад канвоем.
Несвядомае імкненне
Дорыць гэтулькі настрою!
Я чакаю адпраўлення, Падарожжам толькі мрою.
А народ, натоўп так строга Немцы ззаду падганяюць... Але страшнага нічога Покуль я не ўсведамляю.
Немцы ж везці анікуды Не збіраліся нікога...
Мелася адна пракуда — На расстрэл вяла дарога.
3
На самы большы агарод Сагналі карнікі народ.
I бранявік наставіў рулі.
Вось-вось адтуль удараць кулі.
— Дзеткі, не бойцеся, — мама казала. — Куля кусае, як пчолкіна джала...
— Мама, упадзём мы?
— Са мной упадзеце.
— Жыць больш не будзем?
— Будзем...
У іншым жыць будзем мы свеце.
Штурхаюць немцы, «Рус свіння!» — крычаць На просьбы ўсе, на кленчанне, рыдание...
Не могуць шал іконы ўтаймаваць, Што выстаўляюць спераду сяльчане.
Хоць, як усім, было страхотна мне, Злаваўся я, што не займеў гранаты: «Была б яна — зазналі б вы ў мяне!..» Больш грознай не прыдумаў я адплаты.
I, быццам бы адчуўшы злосць маю, Ад’ехаў бранявік — страляць не будзе!
Апамятаўся — бачу, што стаю Я там жа. Побач — маці, людзі.
I ўжо няма навокала падстаў
Для енку і для злоснага шгурхання — Хтось важны на ад’езд каманду даў... I зноў прыйшло жыццём замілаванне.