• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адценні  Леў Парэмскі

    Адценні

    Леў Парэмскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 108с.
    Мінск 2009
    10.69 МБ
    ❖ <$> Ф
    Яшчэ паўсюль гуляе смела,
    Снег назапашвае зіма, Аднак ужо адчула цела, Што ў ёй суровасці няма.
    Ледзь адчувальная лагода Выходзіць з глыбіні снягоў... Бы падмарылася прырода I адпачыць ёй час прыйшоў.
    ❖ Ф ❖
    Зусім ужо не надзьмуты (Напэўна ж перад вясной) Святлее абліччам люты, Прыгледзьцеся, раніцой.
    А сёння ранак — як росны
    I цёплы капеж са стрэх... Памыў хтосьці ноччу сосны, Зрашэціў пырскамі снег.
    ф ф ф
    Прымарозіў светлы вечарок Белыя падталыя раўніны, Толькі ціха ценькае цурок — Рэха апаўдзённай ручаіны.
    Перад холадам начным вясна Нітку не нарвала вадзяную. Заўтра сонца ўгрэе — і яна Ручаём ізноўку забушуе.
    ❖ Ф Ф
    Вясна не ведае няўпраўкі...
    У кволым снезе раўчукі Адзін з адным у даганялкі Гуляюць, быццам хлапчукі.
    На сонцы песціцца дуброва, Сышла кудысь далёка стынь... I ты, душа, ізноў гатова Любую змераць далячынь.
    ❖ Ф Ф
    Шар вялізны майскай поўні Казачным святлом Хаты, вуліцы напоўніў I сады кругом.
    Ён заліў святлом паляны, Рэчку, сенажаць...
    I на ўсім навокал зманы, Прывіды ляжаць.
    А ЯШЧЭ ДАЛЁКА ТОЙ ПАРНАС
    1
    На Парнас-гару ўзлятае хтосьці На крылатым белым скакуне...
    А мая кабылка-сіўка штосьці Везці не спяшаецца мяне.
    3 норавам, ужо немаладая, Скідвала яна мяне не раз...
    Я ж кабылку ўпарта падганяю, А яшчэ далёка той Парнас.
    2
    Гляджу я проста на свае жыццё.
    I мною ісціна даўно адкрыта:
    Я для паэзіі — не набыццё, А мне яна — ого які набытак!
    Я без яе пражыць бы — не, не змог, Паэзіяй жыцця праявы меру...
    I мо знайду я хоць адну з дарог Да чытачоў сваіх, да іх даверу.
    3
    Даводзіць муза мне заўжды адно: «Маўчы, пакуль натхненне не патрэба
    Такая ж, быццам пітуну віно Ці згаладаламу — скарынка хлеба.
    Маўчы! Нічога не пішы зусім, Знайдзі ты іншы для сябе занятак, Пакуль не ўбачыш коласам тугім
    Слоў назбіраных — залатых зярнятак!»
    4
    Калі пішуцца вершы ўдала,
    Дык гатовы паверыць я, Што ў паэзіі ўжо заззяла (Ну нарэшце!) зорка мая.
    Але тэту ў сябе ўлюбёнасць, Як натхненне мае міне, Адбірае злая будзённасць, А нярэдка і б’е мяне.
    5
    Бывае — з гонарам замшэлым,
    Дарма, што сам без барады, Паэт, загадчык літаддзела, Сцвярджае: «Шмат, браток, вады...»
    I хоць надорыцца ўзаемнасць (Куды ж падзецца ад «вады»?), Мо гэта ты, непаўнацэннасць, Бяздарнасць, можа, гэта ты?
    Але ў натхнёную часіну Зноў кланяюся я сталу, Ноч навылёт згінаю спіну I дадаю маршчын чалу.
    Не змераць катаржнай работы, Навек яе не скончыць мне...
    Мае нявер’е і сумота, Прэч уцякайце ад мяне!
    7
    У кожным генія шукаю, Усім я годнасці надам.
    I мушу думаць у адчаі, Што ні на што не здольны сам.
    Няма ў душы заспакаення: То адпраўляюся ў палёт, А то ў наступнае імгненне Разбіты музы самалёт.
    8
    Душа навек паэзіяй працята. Шчаслівы я і разам з тым бядак, Бо вось ізноў не тая нота ўзята, Зноў пеўня даў няўдачлівы спявак.
    Але не трэба мне інакшай долі, Сваю пуціну бласлаўляю я...
    Жыццё маё! Цярпенню ў тваёй школе Вучылася паэзія мая.
    Вершы — гэта быццам бы кароста, Той жа сверб, ды ён хвалюе кроў... Тэм для напісання вершаў мноства, Ды на ўсе няма патрэбных слоў.
    А калі радкі ў душы запелі — Верш іскрыцца, большае напал...
    Я — салдат, які падбег да цэлі
    I гранату кінуў...
    Ці ж папаў?
    КАЛІ Ў НЕБЕ ПЛАВАЮЦЬ ДЭЛЬФІНЫ
    ПЕРШ ВЕРШ
    Пугай біў мяне пастух,
    Кідаў злыя словы:
    «Як жа ты, смаркач, лапух, Разгубіў каровы?»
    Як жа здарыўся той грэх?
    Быў я вінаваты —
    Верш складаў (ну, ці ж не смех?), Першы верш кілзаты.
    А каровы — ў самапас, Зніклі ўсе з паляны... Так за вершы ў першы раз Быў я пакараны.
    Многа з той пары дарог Я прайшоў са словам, Ды не ў кожным вершы змог Упасвіць каровы.
    У трыццаць год не выбіраюцца, Ужо ідуць у трыццаць год
    I нават трошкі падбіваюцца, Але не прыпыняюць ход.
    А ты не знаеш стомы гэткае, Яшчэ няўпэўнены ў хадзьбе... Што ж — будзеш мемуарным сведкаю Сяброў, што абышлі цябе.
    АДНАМУ ПАЭТУ-КРЫТЫКУ
    «Перш, чым узяцца за пяро...» —
    I пачынаеш, пачынаеш...
    I свой артыкул не дабром — Адною ганьбай начыняеш.
    Імёнаў цесныя рады — Як на аб’яве ці афішы... Б’еш маладых удала ты. Але з цябе паэт ці выйшаў?
    ПУСТАБРЭХ
    «Дапамагу заўсёды, брат», — Казаў знаёмы пры народзе...
    I вось — дапамагчы ён рад, Але ўсё часу не знаходзіць.
    А справы — гэта ж проста смех! — Адзін званок па тэлефоне...
    Ды цэлы месяц пустабрэх Адно што языком і звоніць.
    НАЧНАЯ СУСТРЭЧА
    Чацвярым ішоў насустрач.
    I было ўсё, як у сне:
    Крайні з іх, мо самы шустры, Б’е па сківіцы мяне.
    I на момант пацямнела Ад таго ў мяне ўваччу.
    I крычу я ачмурэла: «Ты за што?!» — У след крычу.
    Ды не можа ведаць жалю Гэта подлая братва...
    У адказ хіхікаць сталі.
    Ах, вы, думаю, блатва!
    Згледзеў камень у імгненне. Кінуў. Хтось ад болю ўзвыў.
    Я ж — у двор, у ноч, у цені...
    Гаварыце, што каменне Я за пазухай насіў.
    СОН
    У небе плавалі дэльфіны, Дурэлі, бы ў вадзе марской.
    I вось між імі тры жанчыны Павіслі раптам нада мной.
    Яны зусім неспадзявана Спусціліся — і хваць мяне, I ўгору цягнуць... «Э, шчэ рана Туды, на неба, любкі, мне».
    Жартую так і ўніз я рвуся, Спусціўся — іх няма нідзе... Я сон разгадваць не бяруся, Бо мне ад жонкі пападзе.
    ❖ <$> ❖
    Аднойчы выдал і мой грэх Начальству школы аднагодкі, I я ад кары ўцёк да цёткі, Узяўшы кніжак ледзь не мех. А хлеба ўзяў мо з гулькін нос. «Што за прапорцыя такая? — Сказала цётка, ўспамінаю. — Ты б лепш наадварот принёс». Аднак прышэльца прыняла, Бо знала цётка, што на трошкі Мне хопіць аграмаднай ношкі... Праз тыдзень я пайшоў з сяла. Да кніжак прага павяла.
    БРЫДКАСЦЬ
    Добра грошы выманьваць умее Непаголены брудны суб’ект: Што ні слова — дык кропля ялею, Што ні поза — дык б’е на эфект.
    Даў я сотню яму без прынукі I не стаў павучанняў рабіць... Ды чамусь захацелася рукі Пасля гэтай аддачы памыць.
    МАНАЛОГ П’ЯНІЦЫ
    Закусваць можна розным чынам, Абы жаданне ў тым было.
    Зайшоў учора ў магазін я
    I сцібрыў каўбасы кіло.
    А сёння ў булачнай ад булак, Ад боханаў наскуб шматкоў. Зайшоў з «чарнілам» у завулак, Кульнуў, заеў і — будзь здароў.
    А заўтра зноў знайду, вядома,
    Я адпаведны рацыён:
    Пайду ў сталоўку да знаёмай...
    Што закусь! Быў бы выпівон.
    СУСТРЭЧА
    Сустрэў знаёмага, якога Не бачыў, пэўна, дзесяць год.
    Hi то ўсміхаецца нябога, Hi то ад болю крывіць рот.
    «Ты што, браточак, не ў туморы?
    I рукі быццам бы дрыжаць...» «Але, — тлумачыць ён. -— Я хворы». «Дык да ўрача ідзеш, відаць?»
    «Не, вось у гэтую ўстанову, — Паказвае на магаз ін. —
    Давай з табою напалову, Бо грошай не збяру адзін».
    «Я вельмі рады запрашэнню, Ды я спяшаюся, бывай!» А ён: «Тады гані мне пеню — На куфаль піва грошай дай!»
    КААІ ЗА ПЯЦЬДЗЕСЯТ
    Набірае сілу розум, Набывае слабасць плоць...
    3 вершаскладвання на прозу Пераходзіш самахопь.
    Спасцігаеш меркантыльнасць Навакольнага жыцця
    I выгадваеш прыбыльнасць Праз сістэму набыцця.
    АКТ СЯБРУ
    Жарт
    Вясёлых песень болей Не пець мне, мілы мой. Мяне жыццё няволіць Рутынаю сваей.
    Ніхто не скажа: «Годзе!
    Сядай за свой блакнот...» Такое, брат, не ў модзе, I свет на гэта жмот.
    Я дужа канцылярскім, Здаецца, стаў, браток.
    I знік мой пыл бунтарскі, Застаўся мо пылок.
    Адно папер маранне, He знаеш — для чаго... Вось, брат, і ўсё пасланне Ад сябрука твайго.
    Але жыві надзеяй, Хай буду жыць і я, Што успыхне новай веяй Паэзія мая.
    ❖ ❖
    Як не стане з роднай жонкай ладу, Завяду каханку я сабе...
    Клюну я, як рыба на прынаду, На красу ці маладосць яе.
    Загуляю. Многа весялосці 3 ёй спазнаю ў якасці раба Аж датуль, пакуль не прыйдзе ў госці Новы сум ці новая журба.
    ТЭАЕФОННАЯ РАЗМОВА
    «Гэта ты, — крычу, — Наташа?» Грубы голас у адказ:
    «Тут няма знаёмай вашай...
    Ды не будзе хай І вас».
    Гэта што яшчэ за гумар!
    Але сэрца ў страху — торг.
    «Што, не той набраў я нумар?» «Той, калі вам трэба ў морг».
    Кінуў я ў спалоху трубку — Мне туды не трэба, любка.
    ❖ ❖ <$>
    Як я хацеў у маладосці Надрукавацца ў «Маладосці»! Чытаў паэт Аўрамчык першы Кіло напісаных мной вершаў. I, добрую спазнаўшы муку, Пяць ледзьве выбраў ён для друку. Ды, быццам нейкія караўкі, Убок адкінуў іх Бураўкін.
    Пасля адумаўся рэдактар — Пакінуў тры...
    А вось post faktum:
    3	маёй падборкай — вось дык Леў! — Часопіс значна пахудзеў.
    3	МІНУААГА
    Тварыў уночы, ўдзень і ўвечар, Але дарма стараўся я: Мяне Грачанікаў адпрэчваў, Не прызнаваў мяне Шаўня.
    I да Аўрамчыка Міколы Бег у прызначаныя дні Я ад грачанікаўскай школы. Ад пункту гледжання Шаўні.
    Быў я ў Аўрамчыка не ўломак, Ён абуджаў душу маю —
    Як самалёт з аэрадрома, Яна сягала ў вышыню.
    САМОТА
    Восень. У дуброў і ніў Выгляд не эдэмскі...
    Пад бярозаю застыў Сумны Леў Парэмскі.
    Ён шкадуе аб гадах, Што прайшлі ў гуморы... А над ім чарнее птах, Крумкае каторы.
    Птах закрумкаў, забасіў: — Што ты як не плачаш? Мо харошых перспектыў Для сябе не бачыш?
    Дык прарочу я: няхай Маладосць пражыта — Заквітнее ў сэрцы май Радасцю забытай!
    I па-новаму ў жыцці Будзе ўсё прапета...
    А Парэмскі:
    — Прэч ляці Ты з прароцтвам гэтым!
    Не прароцтва — варажба Мне твой крык дзябёлы...
    I Парэмскаму журба Гне ўсё ніжай голаў.
    А крумкач у дальні гай Пацягнуў ад поля, Толькі крыкнуў ён:
    — Бывай, Вер шчаслівай долі!
    А ў нябёсах — каб прасвет, Што душу галубіць...
    Ды памарым, што паэт Галаву не згубіць.
    ф Ф Ф
    Стану ці не стану дзедам — Ці дажыць да той пары — Покуль не здаюся бедам, Шчэ ў душы агонь гарыць.
    Хоць тры кнігі толькі маю, Я пазіцый не здаю, Да душы сваёй адчаю Падступіцца не даю.
    ❖ Ф ❖
    Паставіць Час усіх па рангу
    I, як ні горка ўсведамляць, Быць можа, мне на левым флангу Між творчай браціі стаяць.
    На Час я крыўдаваць не стану.
    Як ні распарадзіцца ён — Любому пакаруся стану... Час — найгалоўнейшы закон.
    XI
    ПАЭМА АБ НЕСВЯДОМАСЦІ
    Уступ
    Каля вёскі — здратаваны дол I акопы з белымі касцямі...
    Чэрап чалавечы, як футбол, Падбіваюць хлапчукі нагамі.
    Адышла з вайной пара нягод, У футбол гуляць усюды воля...
    Чарапамі лініі варот
    Шчэрацца на тым футбольным полі.
    Папаліла ўсе мячы вайна, Што ж — затое чарапоў багата... Добра ты здалёку мне відна, Жыццяў і спагадлівасці страта.
    Глава I
    Навала
    1
    Заглушалі громам стрэлы
    Галашэнне і маленне, Млелі, курчыліся целы, Падгіналіся калені,
    Кулі пырскалі крывёю — Смерць усіх валіла долу...
    I вялізнаю труною Сталася людзям стадола.