• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адценні  Леў Парэмскі

    Адценні

    Леў Парэмскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 108с.
    Мінск 2009
    10.69 МБ
    Матчын дом стаіць, як бьщцам новы. 3 вуліцы любуйся і з двара.
    Што зрабіў шалёўкаю я з хатай!
    Гожа ўзор віецца па сцяне...
    Радасць працы — за старание плата. Іншай платы і не трэба мне.
    ❖ ❖ ❖
    Рука.мі ўзмахваючы, плаўна
    Я набіраю вышыню...
    I мне няўцям, што тэта сню, Што не наяве сэрцу слаўна.
    Калі ж ад казачнага стану Абудзіць досвітак мяне — Здаецца нейкі момант мне, Што палячу, калі і ўстану.
    Ф ❖ Ф
    Хлапчук з павелічальным шклом, Ты, паркавай травой схаваны, Заняты мушкай ці жучком, Сабе здаешся веліканам.
    Шчаслівы ты, а я бядак:
    Мне тэлескопам быў адкрыты
    I Млечны шлях, і Задыяк — I стаў я карлікам нібыта.
    ❖ <•> ❖
    Ізноў шчаслівае імгненне 3 пагодай добраю прыйшло.
    Якое зручнае сядзенне — Веласіпеднае сядло!
    Віраць імклівыя педалі...
    I не спыняе ветру шчыт...
    За кожнай горкай — далі, далі, Жыцця далёкі краявід.
    ЛЫЖНАЯ ПРАГУЛКА
    В. А.
    Мароз які! А снег які!
    Якое наваколле!
    I мы з табою напрасткі Бяжым праз наша поле.
    Які разгон! Які шарон!
    Зіхціць вакол улонне...
    Звон пад нагамі, ў небе звон, I сэрцы наши ў звоне.
    <і> Ф ❖
    В. А.
    Ты навошта выкінула коцікаў — Шэранькіх пушыстых камячкоў?.. Хто цяпер да іх маленькіх роцікаў Паднясе ў бляшанцы малако?
    Да каго цяпер яны прытуляцца?.. Бачыш, колькі часу я ў журбе?
    Выкінула з імі ты на вуліцу I маю пяшчоту да цябе.
    НА АІТАБ’ЯДНАННІ
    Чытанне з пыхай маладою, 3 упэўненасцю паказной — Юнак натхнёны сам сабою, Юнак здаволены сабой.
    А я здаволенасці гэткай
    I ў сталасці не валадар...
    Паэзія! Ты толькі сведка Маіх пачуццяў ці мой дар?
    ❖ ®
    Я мора бачыў. Мне яно Не нашаптала летуценні.
    Наадварот — гуло, ажно На бераг кідала каменне.
    Узбунтавала даль сваю За гарызонт перада мною, Разбушаванаю красою Маркоту сцішвала маю.
    <♦><♦><♦>
    Як яе не пашкадуеш, То бяда з бядот:
    Пахавалі маладую — У семнаццаць год.
    Як прайсціся ёй карцела!.. Ці ж яе віна — Ногі не трымалі цела, Падала яна.
    I бяссільнай медыцына Для яе была...
    Чэзла бедная дзяўчына.
    Лежачы жыла.
    Hi самой сабе загады
    (I яны былі),
    Hi бацькоўская спагада He дапамаглі.
    Задушэўны голас мілы Помню я здаўна...
    Чым табе не дагадзіла, О жыццё, яна?!
    ЛІНАТЫП*
    Як быццам рукі чалавечыя, Былі яго суставы гнуткія — I выпякала, быццам печыва, Машына літары бялюткія. Яна ніколі не стамлялася, Была заўжды на працу здатная... I бачна ўсім было: натхнялася Машына творамі выдатнымі.
    СВЯТАЯ ПРАСТАТА
    Памерла бабуля — і зноўку, і зноўку Так плакаў па ёй мой маленькі сынок... Рыдаў... Ды, наіўны, узяў быў рыдлёўку — Каб сыпаць на бабіну ў доле дамоўку 3 дарослымі разам іржавы пясок.
    Так там, дзе магіл панаванне кругом, Уладу жыццё праявіла над тлом.
    ТКАЧЫХА
    Песня
    Неспакойна ручанькам белым ля станкоў Ад заўжды імклівага лёту чаўнакоў.
    То аснова зблытана, то прапаў уток, I чакае дзеўчыну спынены станок.
    * Так называлася друкарская машына, якая выпякала літары з разагрэтага свінцу.
    I яна спяшаецца, і ад спрыту рук Хутка аднаўляецца чаўнаковы стук.
    Вунь як завіхаюцца, б’юць, як малаткі, Лётаюць маланкамі дзіва-чаўнакі!
    Нітачка да нітачкі — тчэцца палатно, Дзеўчына ўсміхаецца — добрае яно.
    ПЕСНЯ ШТАНГІСТАЎ
    У нас характар малады, Стань сілачамі ёсць причины... Са штангай дружаць заўсягды Адно жалезныя мужчины.
    Прыпеу-.
    Любіце ринг, любіце корт, Любіце велічнасць футбола... А нам давай жалезны спорт, Давай нам штангі звон вясёлы!
    3	вялікай справіцца вагой — Заўжды задача ў нас такая...
    I дружыць штанга з вышынёй, I да рэкордаў узлятае.
    Упартыя, без лішніх слоў, Мы пасылаем штангу ўгору, I наша ўпартасць зноў і зноў Перамагае нашу змору.
    Мы спіну і ў жыцці не гнём, Мы людзі ўпартае пароды.
    Мы цвёрда па жыцці ідзём, I нам не страшный нягоды.
    У АДНЫМ ІНТЭРНАЦЕ
    Прыйшлі вясёлыя да іх — Было прыветным запрашэнне... Спаілі. Згвалцілі. Дваіх.
    Там не магло быць выключэнняў. Там не знайшлося ні душы, Якую б згідзіла такое...
    Вясёлы смех у тым пакоі Дзявочы ціхі плач глушыў, Дзявочыя пустошыў мроі... ...I ў брудзе ёсць свае героі.
    НЕАДЧЭПНЫЯ ДУМКІ
    Як мангуста стрэсвае з сябе ў час бойкі змяю, Так я неадчэпныя думкі стрэсваю...
    Ды яны ў рэшце рэшт аблытваюць мяне, Ды яны ў рэшце рэшт зморваюць мяне, I я, канчаткова знясілены, кідаюся апоўначы ў сон,
    бы ў прадонне.
    ф Ф Ф
    Прачнуўшыся апоўначы, Не магу ўспомніць, Для чаго пачынаўся пражыты дзень... I мне страшна, Што калі-небудзь Задумаюся аб тым,
    Для чаго разгаралася мае жыццё, I не знайду на гэта адказу.
    жонцы
    Аб сыне і дачцэ Твой клопат кожны міг, Душа твая баліць, Ты знервавана...
    Што ж мне рабіць? Душу маю за ўсіх Дзяцей зямлі, Галодных і худых, Вярэдзіць клопат Незагойнай ранай.
    <♦><♦><$>
    Вечныя жончыны ўпікі, П’янства радні за сцяной... Смутак мой, смутак вялікі, Як развязацца з табой?
    Моцна ты сэрца аблытаў, Беднае гэтак баліць — Душыш і душыш... Нібыта Хочаш зусім задушыць.
    Ф Ф Ф
    Не ўсё пригожа і трывала, О, сябар даўні, у мяне, I, што жыццё наканавала, Таго мой лёс не абміне.
    Усю карціну дабрабыту, Знай, маляваў мой аптымізм... А ў тэты час уладна, скрыта За полы торгаў песімізм.
    ВЕТЭРАНАМ У ДЗЕНЬ ПЕРАМОП
    Маці ад вайны мяне хавала, Пушчы ратавалі ад навалы.
    Ды мяне напэўна б не мінулі Мне вайной прызначаныя кулі.
    Быў бы смерцю я напэўна ўзяты, Каб не вы, савецкія салдаты.
    Гэта вашы ўмельства і геройства Не далі пабольшыцца забойствам.
    Гэта вашы мукі і трывогі Прывялі да свята Перамогі.
    Ззяе хай на вашым слаўным свяце Медалёў і ордэнаў багацце!
    Хай звіняць непераможным звонам Вашы ўзнагароды для мільёнаў!
    САЕПАТА
    Абставіны ў адну чарту мяне
    Паставілі з жанчынай гаваркою, Празмерна ўважлівай да сына год пад дзесяць. Яны стаялі за маёй спіной.
    А сцэна адбывалася ў сталоўцы. — Сыночак, ручкі не забрудзь! Не стукні аб сцяну сваю галоўку!.. А есці што ты будзеш, коцік, ну скажы! Давай з’ядзім капустку, супчык, рыбку... I так — пакуль нас не паклікалі за стол. А за сталом хлапчук палез па хлеб I незнарок рассыпаў па абрусе, Пачаў кавалкі складваць зноў у стос (Заўваг жанчына хлопцу не рабіла, У тэты час ішла гаворка ў іх На нейкую зусім другую тэму.) Прынеслі стравы. Хлопец сёрбаць стаў — Чутно было, напэўна, на паўзалы — I браць кавалкі хлеба, ды не тыя, Што ён з абруса падбіраў нядаўна... Жанчына ўсё пыталася:
    — Ну, смачна? Мо горача? Мо недасол?
    Спяшалася падцерці губы сыну Сурвэткай, што ляжала на стале...
    А сёрбання яго не заўважала
    I чаўкання, калі ён ухапіўся за біфштэкс. О, слепата людская! Побач з ёй Сябе мы адчуваем так няёмка
    I, ўражаныя ёй да анямення, Не ведаем, што трэба нам рабіць.
    Лячу на лёгкакрылым АНе, Ды я ў ім — лішні чалавек, Таму мяне на чамадане Трымае грузавы ад сек.
    Тут цесна, мулка, столь тут нізка, I без суседзяў, без людзей Здаецца бездань надта блізкай — I страх не выдыхнуць з грудзей.
    А як бы маці паглядзела,
    А бацька як бы ацаніў?..
    Сумлением іх змярай парыў — Тады ў задумах будзеш смелы.
    А як бы людзі ацанілі,
    А што народ сказаў бы твой, Калі б не жыў ты барацьбой, А ўсё адседжваўся б у тыле?
    КРАДЗЕЖ ВЕААСІПЕДА
    «Куды глядзеў ён? Ну і разявака!
    Не ўмее, бачыш, пільнаваць як след...» Зацюканы стаяў я, небарака, Знік, бьщцам прывід, мой веласіпед.
    I злодзеем раптоўна абабраны,
    I непрыяззю ўдараны людской, Стаяў я, дзве бы атрымаўшы раны... Для роспачы хапала і адной.
    ❖ Ф ❖
    У роздуме, вясне І сонцу рад, Іду між кветак сонечным бульварам,
    Але наперад кінуты пагляд Перапыняе думай плынь і мары.
    Між прыгажосці — брыдкасці сляды: Не трапіць бы ў плявок які нагою... О, як вам цяжка, цнотныя квяты, Схіляцца гэтак нізка над брыдою!
    <♦><♦><♦>
    Па дарозе коціцца раўчук, Б’ецца аб ільдзістыя парогі...
    За сваім караблікам хлапчук Мчыцца напярэймы ўздоўж дарогі.
    Не паспеў, хоць шпарка мчаўся ён, — Той нырнуў у цёмны вір з адхону...
    Плача хлопчык, бо яго разгон Не раўня вясенніх вод разгону.
    ТРАМВАЙНАЕ КААЬЦО
    Адсюль раскручваюся я —
    I не злічыць усе турботы — Нашуся па кругах быцця Ад панядзелка да су боты.
    НА ШАРАЙ ГАДЗІНЕ
    Калі па вулцы ішоў забытай, То хтось адхінуў фіранку, Мяне пазнаўшы нібыта, Па хаце пабег да ганку.
    На ганак выбег у белым 1 раптам стаў бы над кручай — Як я, ў парыве нясмелы, Як я, ва ўсім нерашучы.
    Ф Ф Ф
    Мутнее розум чалавечы, Калі падумаеш аб тым, Што ўсё ж заканчваецца нечым Светабудовы цьмяны дым.
    А чым? Святлом ці чарнатою? Адказ не з’явіцца здаля...
    О, думкі! Роспачныя мроі! Уціхамірвай іх, Зямля!
    ВЫМУШАНАЕ ЗНАХОДЖАННЕ НА ПОЎДНІ
    1
    Тут, у паўднёвай старане, Садавіной, цяплом прынаднай, I мора пошум не па мне, I сонца бляск, і звон цыкадны. Не даспадобы душны рай, Дажджу працяглае чаканне... Мне бераг рэчкі надавай, Касцёр дзе-небудзь на паляне, Будан у засені бяроз, Вакол кастра вячэрні морак — Усё, што ў сэрцы я прывёз На незнаёмы бераг мора.
    2
    Штодзень салюся ў цёплым моры. Яно гарэзнасцю сваёй Шпурляе ўніз, штурхае ўгору Матрац, надзьмуты духатой.
    I я плыву на ім далёка, Туды, дзе хвалі ў рост сасны... Ды як ні ўзношуся высока — Не бачу роднай стараны.
    3
    I з поўднем мне не замірыцца... Ён сцішыў клопаты мае
    I цела трохі лечыць быццам, Але натхнення не дае.
    <♦><•><$>
    В. А.
    Ноч і лес на цэлым свеце. Месяц. Прыцемак ствалоў...
    Спяць, бы ў ложку, нашы дзеці На сядзенні «Жыгулёў».
    I няма канца дарозе, Паласа святла ад фар... Цела ў слодычнай знямозе, Ціхата ў душы ад мар.
    <♦><$>❖
    Так многа злых было спрадвеку, Але не будзь і ты такі — Рабі дабро для чалавека, Глядзі ў наступныя вякі. Няма там месца злосці лютай, Стаў чалавекам чалавек, Злосць у кантэйнеры закута I ў моры ўтоплена навек.
    АЯ МЕМАРЫЯАУ «КАНЦААГЕР ТРАСЦЯНЕЦ»
    Памяці Генадзя Кляўко
    «Уезд забаронены!» — знак.
    Да мемарыялу дарога... Ды на матацыкле аднак 3 дзяўчынай імчыцца юнак — I сцішак успорвае... рогат.
    Нямеем. Няёмка не ім, А нам, што пабачылі гора... Не ведаем, што маладым У месцы, ад болю святым, Сказаць, калі зноў загаворым.
    «КУПЩЕ ДЗЯЎЧЫНКУ»
    У Рыме, у цэнтры, на плыні жыцця Жанчына крычыць без упынку: «Купіце, сіньёры! Купіце дзіця! Купіце дзяўчынку!»
    Хапае прахожых за рукі яна, А тыя ў вялікім здзіўленні: Хто гыркае злосна: «Ідзі, сатана!», Хто дробязь вымае з кішэні.
    А дзеўчынка ўткнулася ў матчын жывот I роспачна-роспачна плача...
    I міма цячэ, працякае народ. Ці ж будзе кабеціне ўдача?