• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адценні  Леў Парэмскі

    Адценні

    Леў Парэмскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 108с.
    Мінск 2009
    10.69 МБ
    У Рыме, у цэнтры, на плыні жыцця Жанчына крычыць без упынку: «Купіце, сіньёры! Купіце дзіця!
    Купіце дзяўчынку!»
    Ф ❖ 
    Мне ў лета бабіна самотна, Я станаўлюся сам не свой. I я туды іду ахвотна, Дзе скрозь крыжы і супакой, Дзе ўсё і ўсе са мною згодны, Што б моўчкі ні сказаў ці ўслых... I вее нечым надта родным Ад помнікаў і ад крыжоў усіх.
    Ф Ф ❖
    Моўных я не люблю выкрутасаў, Не люблю карабачаных слоў.
    Уладараць душою Някрасаў
    I варонежскі прасал* Кальцоў.
    * Прасал —у XIX ст. гандляр жывёлай.
    Не люблю я звышмодных паэтаў, Што палююць на вычварнасць фраз.. Кане ўсё... Будзеш вечнай ад метай Ты, Шэкспіра і Пушкіна сказ!
    Ф Ф Ф
    Высноў пляткарскіх крыгі, Каварных чутак звон...
    О, вечныя інтрыгі, Пляткарства злы пал он!
    Як аддаваць ні будзеш
    Дабру душу сваю — Пахрысцяць брудам людзі
    I дабрыню тваю.
    Ф Ф Ф
    На свеце тысячы дарог, Кіруюць іншыя да п’янства...
    Чаму ж, чаму ж прыводзіць Бог Людзей да самаашуканства?
    Ці ў гэтым не яго віна, А людзі самі недарэкі — Не бачаць, што цяклі б з віна, Калі з пасуды выліць, рэкі?
    VII
    НЕ ЗАКАХАЦЦА ХІБА ЛЬГА?
    ЖУРАВІНЫ
    На балоце раным-рана Мар’я брала журавіны.
    I здалося ёй, што глянуў Раптам нехта з-за яліны.
    Мар’я зразу ледзь не ўмлела, Ледзь не крыкнула знячэўку, Знемаглася, пабялела...
    Хто ж спалохаў гэтак дзеўку?
    Хто прыйшоў за Мар’яй следам, Прасачыў неспадзявана?
    Дзеўка ўгледзела суседа — Прыставальшчыка Івана.
    Вось ён выйшаў з-за яліны, Прыставаць ізноў ахвочы — Паляцелі журавіны Разам з кошыкам у вочы.
    Ды рукою кош адбіты, I бліжэй ідзе хлапчына...
    Дык чаму стаіць адкрыта, Прэч не кінецца дзяўчына?
    Уцячы не мае сілы —
    Хто ўцякае ад кахання?
    Прыставальшчык, хлопец мілы, Рады дзёрзкаму спатканню.
    Ён з усмешкаю харошай
    Падступае да дзяўчыны...
    Паляжыць парожнім кошык.
    Пачакаюць журавіны...
    ПРЫНАМСЯ
    Хтосьці ёй сказаў: «Прыгожая ты стала!..» «Сімпатычная, прынамсі!» — адказала.
    I па вёсцы паляцела пагалоссе: «Сімпатычная Прынамся наша Зося».
    I вось чуецца і ўвечары, і ўранні: «Сімпатычная Прынамся, прывітанне!»
    Ды за словам у кішэнь не лезе дзеўка, Адгукаецца вясёлаю прыпеўкай:
    «Хай сабе не прыгажуня, а Прынамся, Ды абы-каму, дзяўчыначка, не дамся».
    Ды і як ёй устрымацца ад спявання -— Спадабалася каханаму празванне.
    Ён Прынамсячкаю Зоею называе, Калі ўвечары да сэрца прытуляе.
    I Прынамсяччыны ціха шэпчуць губы: «Пацалуй сваю Прынамсячку, мой любы!»
    СПАТКАННЕ
    Дзе да лесу падыходзіць абалона — Красак розных, красак пекных незлічона.
    I хаваецца між красак азярына...
    Як любіў туды заглядваць я, хлапчына.
    Неяк раз прыйшоў туды я на рыбалку
    I заўважыў на сярэдзіне русалку.
    Ціха-ціха азярына булькацела I свіцілася дзявочым белым делам.
    Я ж папаўся, недарэка, як у нерат: Hi назад было падацца мне, ні ўперад.
    I збянтэжыўся зусім, міжвольны сведка, Як убачыў, што з вады ідзе суседка.
    I глядзеў я, бы ўкапаны, ва ўсе вочы I на грудзі, і на стан яе дзявочы.
    Ды падацца ўміг заставіла ў квяты Палахлівае, дзявочае: «Ах! Ты?»
    Эх, юнацтва — нечаканае спатканне! Эх, юнацтва — незабыўнае каханне!
    ❖ ❖ ❖
    I я малады, і яна маладая, Няма і паўсотні нам разам гадоў...
    I рэчка для нас, і трава лугавая, I ясная поўня, і спеў салаўёў.
    Кусты — як стагі, распушыліся вокал, I лес павявае на нас цеплынёй...
    I вусны так блізка, і ранне далёка, I шчасце не вымераць ночкай адной.
    ❖ Ф Ф
    Месячна. Мроіўна. Песенна.
    Выйшаў дзяркач у дазор. Сэрца каханнем узнесена Да паднябесся, да зор.
    Крочым чароўнаю сцежкаю.
    Ціша. Туман. Зарапад...
    Свеціцца цёплай усмешкаю Любай пагляд.
    Ф Ф Ф
    Дзяўчыне прыкрае пасланне, Як той Анегін, слаў і я: Маўляў, маё да вас каханне — Не больш як прыхамаць мая.
    Не разумеў, што слаў пакуты — Бы на душу ёй наступаў...
    I да таго навек прыкуты, Як да ганебнага слупа.
    Ф Ф Ф
    Чароўнай дзяўчыны ашука, Маленькая хітрасць яе — I прэч уцякае дакука, Што блытала думкі твае.
    Чароўнай дзяўчыны гуллівасць, Гарэзны яе неспакой — I ўжо заўладала цнатлівасць Душою тваёй.
    ф Ф Ф
    Дзяўчына мо і не святая, Ды столькі хараства ў яе: Надыме вейкі — дык світае, Апусціць — вечар настае.
    Калі гаворыць — дык чаруе, Калі маўчыць — бярэ туга... Няхай сабе і не ў святую, Не закахацца хіба льга?
    ф Ф <«>
    Не любы вы, не любы, — Шапчу сабе загад, — Пажадлівыя губы, Пажадлівы пагляд!
    Ды толькі дзень згасае
    I моўкне даль палёў — Яна ізноў святая, I я бязвольны зноў.
    I чым гусцей змярканне — Мацней спляценне рук, I думак хваляванне, I сэрцаў перастук.
    Ой, прывядуць да згубы (Што той сабе загад!) Пажадлівыя губы, Пажадлівы пагляд.
    ❖ ❖
    Да цябе, да тонкай чарацінкі, Я ледзь-ледзь прабіўся праз натоўп... Гойдаюцца чорныя хусцінкі, Узлятаюць пальцы да ілбоў.
    Гучны бас ляціць у храм з амбону, Дзяк да столі дыму накадзіў...
    Новы час даў волю забабонам I цябе да Бога заманіў.
    Год разлукі — быццам бы імгненне, Ды цябе паспелі ўвесці ў зман Гэтыя малітвы, песнапенні, Саладжавы ладану дурман.
    Як жа вырваць мне цябе з палону, Вызваліць ад Бога і царквы?..
    Гучны бас ляціць у храм з амбону, Не выходзіць клопат з галавы.
    Нудны спеў харысты зацягнулі... «Дай руку!» — скажу вось-вось табе... Павяду скрозь злосны шэпт бабулек Да надзей, да мар сваіх цябе.
    <$>$<$>
    Навек я дотык твой запомніў, Цяпло пяшчотнае рукі, I гаю ціш, і блізкасць поўні, I голас твой, і шэпт ракі, I ледзь прыжмураныя вочы... Бы праз магічнае акно Імгненне тае светлай ночы Мне з глыбіні жыцця відно.
    Ф Ф Ф
    Быў злы калісьці я на ўсіх людзей — Здаваўся свет недабрачынным дужа... Ды расцвіло каханне ў сэрцы ружай — Мой свеце, я сказаў, ты дабрадзей.
    Ф Ф Ф
    Ці гэта вечар натуманіў Ці, можа, салавей напеў... Маленькі домік. Поўні ззянне.
    I ветру бэзавы павеў.
    I сэрцаў стук. 1 рук спляценне.
    I гарадка начны спакой.
    I блізкай рэчкі мільгаценне.
    I ўсё — заспетае зарой.
    МАРЫЯ
    1
    Не знала ты, што ўжо табе Світанне вочы не раскрые... Што ў вечнай будзеш ты журбе Перада мной ляжаць, Мария.
    Не абудзіў ні доты к рук, Hi крык душы, ні цалаванне...
    За вечны боль душы без мук
    Бог дараваў табе кананне.
    2
    Бачу: нявестай прыбраная, Бога ты ўжо нарачоная, Гэткая вечна жаданая, Раптам зусім незнаемая.
    Бачу: ляжыш ты, нявінная, Вечным маўчаннем спавітая, Побач з тваёй дамавінаю — Гора мае непрыкрытае.
    3
    Яшчэ валошкі ў нашым полі Цвітуць нябесным хараством, Ды мы з табой ужо ніколі Блакітных кветак не збяром.
    Сабралі мы свае букеты (A іх у нас няшмат было)... Раптоўна скончылася лета, Каханнем нашым адцвіло.
    4
    Губляе фарбы восень пакрысе, Вунь колькі іх абсыпалася долу... Я радасці згубіў з табой усе, Хаця кастрычнік лье святло наўкола.
    Ды ўжо няма ў душы маёй святла, Яго забрала ты далёка дужа...
    I хоць яшчэ ўсё млее ад цяпла — Няшчадна сэрца абвявае сцюжа.
    5
    Вясна між дрэў прасветы занавесіць Разгалістым кустоўем і лісцём, I зноў уту'льна стане ў нашым лесе, Ды мы з табой пад шаты не прыйдзём.
    Ад смутку мне не прычакаць збавення I не знайсці нідзе тваіх слядоў...
    I дуб вунь наш стаіць у задуменні — Як быццам і яго мой сум прыгнёў.
    ❖ ❖ ❖
    Ёсць нешта боскае на твары, Ва ўсім абліччы вабнасць ёсць...
    Жыла ў душы заўсёды мара Вось пра такую прыгажосць.
    Гляджу я, ўражаны, з трамвая
    I цямлю быццам бы праз сон: Не шкло нас з ёю раздзяляе, А бесспагадлівы мой кон.
    I хоць яна глядзіць з даверам, Даводжу я сабе, аднак: Ну, хіба выскачыш за дзверы I загаворыш проста так?
    Не для мяне ты, чараўніца, Не для мяне... Бывай, бывай...
    Ужо знаёмству не адбыцца — У вечнасць коціцца трамвай.
    Ф Ф Ф
    Песні раздаюцца на гасцінцы
    I вясною пахне мурава...
    Ты ж адна застыла на бабінцы — Бы цябе не прыняла царква.
    Нешта вырашаеш ты цяжкое, Моршчыць одум юнае чало...
    Месяц загарэўся над царквою, Песні не змаўкаюць за сялом.
    Слухаеш ты спевы маладосці
    I не ведаеш, куды пайсці...
    Быццам бы ў жыцці згубіла штосьці I не знаеш, як яго знайсці.
    ф ф ф
    Туман топіць лугавіну, Ветах-месячык замёр... Хлопец клікае дзяўчыну: «Выйдзі, любая, у двор!..»
    I дзяўчыну без прынукі Ён да лавачкі павёў...
    I адны навокал гукі: Пацалункаў, ціхіх слоў.
    ❖ ❖ ❖
    Пелі дзяўчаты: «Ой, рэчанька, рэчанька!..» Выйшла нам з любай у вечар той стрэчанька.
    Востра чаромхаю пахла ваколіца, Пеў і не мог салавейка здаволіцца.
    Доўга хадзілі мы ў вечар той з любаю, Сэрцы згаджаліся з вечнаю згубаю.
    Трэці ўварваўся у лёс наш віхураю, Трэцім было наша шчасце разбурана.
    Водар не нашай чаромхі разбродзіўся, Спевам не наш салавейка заходзіўся.
    Пелі дзяўчаты: «Ой, рэчанька, рэчанька!..» Выйшла з каханаю сумная стрэчанька.
    ЗІМНЯЯ ЭЛЕГІЯ
    Вокал бязлюддзе. Сярэдзіна дня.
    Ціха%іною кладзецца лыжня.
    Горад паблізу, ды лыжны свой крок Нешта ніхто не кіруе ў мой бок.
    Можа, шчаслівіцца ў горадзе ўсім, Скруха мо толькі на сэрцы маім?
    Тоне ў задумнай смузе небакрай, Песню сінічую дорыць мне гай.
    Толькі не ўсцешвае срэбны матыў — Веру я ў лепшага сябра згубіў.
    Горасна вісне на ўзлеску галлё.
    Веру згубіў я ў каханне сваё...
    Вокал бязлюддзе. Сярэдзіна дня.
    Сумна кладзецца за мною лыжня.
    ШЛЯХ АД ВОСЕНІ ДА ВЯСНЫ
    ❖ ❖ ❖
    Мятуць навокал тратуары — Пажоўклы ліст апаў на дол.
    Ужо не воблакі, а хмары Вісяць над горадам вакол.
    Наблізіўся да скону жнівень, На дрэвах — охра і іржа... I не палье вясёлы лівень — Павісне прыкрая імжа.
    Ф ❖ Ф
    Апанураны, скалелы, У зняменні ледзяным Гай стаіць яшчэ не белы, Ды счарнелы ўжо зусім.
    Так і ты, душа паэта,
    Не жывеш напагатоў: Адляцела радасць лета, Сум зімовы не прыйшоў.
    ф ф ❖
    Туманы абдымаюць прысады, Кропяць кожную зморшчку кары. Вылятаюць, як быццам з засады, 3-за кустоў нечакана вятры.
    Я прымаю цябе, непагода, Кожны твой, лістападзе, парыў, Бо жыве яшчэ ў сэрцы лагода, Што чароўны кастрычнік дарыў.
    ❖ Ф ❖
    Адгрымелі восені калёсы, Выліліся сонныя дажджы, Лісця пашарэлага наносы Грудамі ляжалі, як лаўжы.
    Напаўнялі сэрца сумным станам Восеньская шэрасць, галізна...
    Ноччу ж выпаў снег... I быццам зманам Легла ў наваколлі белізна.
    <€> Ф ❖
    Вакол парошы белізна, Але прырода ў задуменні: Папрыгажэлая, яна
    Як бы не рада абнаўленню.
    ❖ ❖ ❖
    Як разлінеены разлогі:
    Тут — сцежка ўецца, там — лыжня!.. Ужо мароз не надта строгі На золку лютаўскага дня.
    Ужо і снег не надта белы —
    Блакіт нябёс у ім асеў I штосьці ў лесе зазвінела... То ці ж не берасцянкі спеў?