Адценні
Леў Парэмскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 108с.
Мінск 2009
О Ф Ф
Hi зроку, ні зубоў, ні кучараў былых — Мо засталася нейкая палова.
I столькі ж мар, надзей цяпер маіх...
I да далейшай згубы я гатовы.
Што шкадаваць аб гэтым! Хай ляціць жыццё, Няўхільна робіць вечны свой рабунак!..
Мне тых шкада, хто адышоў у небыццё I не паспеў падбіць такі рахунак.
❖ ❖ Ф
Што шкадаваць аб валасах, Аб зроку і аб іншых стратах, Калі душою я ачах, Калі наступнае не ў святах.
Душа бы трапіла ў капкан, Ужо ёй здрадзіла фартуна... Хоць не відаць на беднай ран, А ўсё ж патрэбен паратунак.
Ф Ф ф
Восень. Сонца ззяе без ахвоты.
Гаснуць летуценні. Давідна Сны душу агортваюць самотай. Восень. Да нябёсаў жаўцізна.
Восень. Ціха. Там і тут пустэчы.
Невясёласць навакол, імгла...
Быццам рыхтаваўся да сустрэчы — Ды знянацку восень падышла.
❖ Ф ф
Мне лёс не дорыць святаў і прыўкрас, Будзённасць жыць у горычы змушае...
I павадырка-Муза іншы раз Мяне надоўга раптам пакідае.
1 вось тады бярэ мяне туга, Палоняць розум чорныя развагі, I роспачы тады прыйсці ільга, I жыць тады зусім няма адвагі.
Ф Ф ❖
А як сягнуць да апагею Бядоты цяжкаю парой, Хто сцвердзіць нам, што мы не смеем Пятлю занесці над сабой?
Хто лепш за нас узважыць гора, Штурхне якое да пятлі?..
Душа мая, бушуй, як мора, Тапі няшчасцяў караблі!
МЕЛАНХАЛ1ЧНЫЯ ВЕРШЫ
Ф ❖ Ф
Жыццё — быццам мора.
Мы смела па хвалях
Вяслуем да зморы — А што там, у далях?
У жорсткія штормы Вяслуем адчайна.
Імкнёмся ў прастор мы Па вечныя тайны.
<♦><♦><♦>
Я знаю, смерць такая пустата: Дарога абарвецца пад табою, I ўперадзе — ні сцежкі, ні куста, Няма нябёсаў нат над галавою.
Уперадзе — нібы абрыў круты: Ляціш — абвялі і душа, і цела... Як лёгка стаць здабыткам пустаты. Як цяжка ў доўгі век паверьщь смела.
ф ф ❖
Хтось тайны шэпча мне: «Жыві паволі. Ну, колькі можаш подбегам ты жыць?» Ды мне выпрабаванняў не даволі, Мне з неспакоем суджана дружыць.
Дзён мітуслівых спазнаваць гарачку, Высільвацца і выжываць ледзь-ледзь...
Душа мая! Ты не заляж у спячку, Нібы ў бярлогу восенню мядзведзь!
<$> Ъ ❖
Не спыніць навокал шматгалосся — ІДі ў журбе страчаць нам Новы год!.. Хоць і шмат на лес бяды прыйшлося, Прагні, сэрца, як раней, прыгод!
Не лічы гадоў пражытых строга
I павер у доўгае жыццё...
Нечакана творчасці дарога Абарвецца хай у небыццё!
❖ ❖ ❖
Дай ад спакою адцурацца,
Жыццё, і творчы дай уздым, Зрабі няўрымслівасць багаццем Галоўным назаўжды маім!
Прыцішвай ты мяне пад вечар, Бадзёр, калі прагляне дзень...
Мне б вечарам — са стомай стрэча, Мне б на світанку — маладзець!
Хто хоча, хай жыве ў спакоі, У ціхай завадзі тваёй...
Мяне ж, бы ў мора штармавое, Жыццё, штурхай у неспакой!
❖<♦><$>
Хоць і быў на краю магілы, Хоць і выбраў смерць папрасцей — Сябар даўні мой, сябар мілы, Ты шукай мяне між людзей.
Ад нягод ледзь не збег да смерці...
Ты мяне, аднак, не шкадуй, Бо цяпер загадай памерці — Узмалюся: «Адтэрмінуй!»
Жыць — дорага, памерці — не тайней... У лепшы свет няўхільным адыходам Не абцяжарыць мару я дзяцей — Заўжды непрадугледжаным расходам.
О, вечнай эканоміі цяжар, О, жончыны заўсёдныя дакоры... Не, лёсу я свайго не валадар, Бы карабель, які штармуе ў моры.
<•>❖<$>
Караці, жыццё, кароткі век, Нагрувашчвай груз гадоў на плечы...
Ды ўсё роўна — слабы чалавек — Прагну я з нязведаным сустрэчы.
Што ты накануеш мне, жыццё, Заўтра чым узбагаціш свядомасць?.. Кожны дзень рабіць бы адкрыццё, Крочьщь кожны дзень у невядомасць!
ф ❖ ❖
«Жэрабя кінута!..» — сэрца рашучасцю Зноў перапоўнена, зноў.
Стрэцца гатова яно з немінучасцю Цяжкіх жыццёвых шляхоў.
Радасцю мроіць яно выпадковаю — Быць жа і ёй у жыцці...
«Жэрабя кінута!» — з гэтымі словамі I на той свет адысці.
<і> <♦>
Вунь як дуброву вецер шкуматае.
Трашчаць галіны і ляціць лісцё...
Так і ў маёй душы падчас бывае Змярцвелых думак ломка і збыццё.
Няхай сабе аджытае, сухое
Знікае назаўжды ў сваю пару!.. Калі і я мо высахну душою, Ну, дык няхай тады і я памру!
ВЕЧНЫ СВЕТ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ
<♦><♦><♦>
Можа ўсё змяніцца сёння: Быў ты панам, ды прапаў.
Моцна ты сядзеў на троне — Рантам хісткім трон твой стаў.
Вечны свет пераўтварэнняў: Ты — сюды, а лёс — туды... То святкуеш мар здзяйсненне, То марнееш ад нуды.
I ўсё ж вечнае жаданне — Да вяршынь жыцця ісці...
Існаванне, існаванне, Дай мне дужасць у жыцці!
<♦><♦><•>
На пень бярозавы стары Шпурнула жалудок віхура.
Сагрэў малога пень пануры — Дубок прабіўся з-пад кары.
Даў чалавек другому кроў, I дапамогі шчодрай грамы Бадзёраць ніць кардыяграмы — Чужое сэрца б’ецца зноў.
Чужая іншы раз радня
Бярэ на догляд свой калеку...
Назло бяздушнасці адвеку Ты існуеш скрозь, дабрыня!
Няхай мяне чакаюць дні, Калі нуда агорне грудзі — Не пашкадую дабрыні Я і тады вам, людзі!
О ❖ ❖
Вось і старт. Рванул і скакавыя.
Пыл курыцца і зямля дрыжыць... Конь прыгожы з выгінастай шыяй, Пастарайся, ўсіх перамажы!
Паляці, бо ты ці не крылаты, 3 задаток? грывай конь-агонь!.. За табою мчыцца таўставаты, Вараны, зусім звычайны конь.
Ды з табой змагацца — ці не з ветрам... Але што такое? Я ў журбе: Вараны ваюе сантыметры, Усё болей засціць ён цябе.
Хоць рвануў не першы ён са старту — Паскарае ўвачавідкі скок...
Ах, які сапернік твой упарты!
Ах, як добра зроблены рывок!
Адстаеш ты, адстаеш, рысачка!..
Зух сядзіць на вараным кані!..
...Гонг. Адбой. Закончылася скачка. Вось цяпер усё і ацані.
❖ ❖ ❖
Нож бульдозера звальвае грушу
I страсае пялёсткі суздром...
Недалёка рабочыя рушаць
Не стары, але нізенькі дом.
Аджыло. Адгуло. Зруйнавана.
Вось да неба ўзвышаецца гмах... Пазначаюць пад’ёмныя краны Генеральнага плана размах.
Ф Ф ф
Ад грымотаў куст не знаў спакою.
Вецер трос яго і лівень біў...
А пасля, вячэрняю парою, Коцікамі жоўтымі расцвіў.
Цэлы дзень ішло за ліхам ліха
I гнялі паэта боль і зло...
А пад вечар песняй ціхай-ціхай Сэрца нечакана расцвіло.
❖<$><♦>
3 гадам і пакахаць усё цяжэй,
Хоць да жанчын не слабне прыцягненне, Хоць мы з жыццём знітованы цясней, Ды так бяднее нашае ўяўленне!
Усімі дабрачыннасцямі ўжо He надзяліць душы сваёй абранне, Ды мучымся ўсё ж думкаю: няўжо Да скону не азорыць нас каханне?
<♦><♦><♦>
Старэйшы брат на выгляд не старэй.
1 гэта — бы насуперак прыродзе, Бо аж на пяць гадоў на свет пазней З’явіўся меншы — ў сорак першым годзе.
Ды не ставала немаўлю яды
I малака ў матулі не хапала —
I бы зраўняла братавы гады Фашысцкая навала.
❖ <♦> «>
Дом зносяць, крышаць — і з усіх бакоў Ляцяць абломкі, як пад ветрам лісце... Жылі тут людзі, пэўна, шмат гадоў, Ды час усіх перасяліў кудысьці.
О, гэты ўладны, ўсемагутны час!
3 дня нараджэння селіць у калыску, 3 маленства ў сталасць пасяляе нас, Пасля дае і ў старасці прапіску.
I ўрэшце рэшт ён пасяляе ўсіх
У самыя няўтульныя кватэры...
А я — бывае гэткі дзіўны міг — Яшчэ, як хлопчык, у бяссмерце веру.
❖ ф ❖
Змывае вечнасць пакаленні, Бы камяні — марскі прыбой... Ад маладосці да сталення Прайшлі так хутка мы з табой.
Вякам што смерць, што існаванне —
Бы хвалі, коцяцца яны...
Дзе, сябар, нашы парыванні, Дзе нашай маладосці сны!?
❖ ❖ ❖
Праляталі гады, не сачыў я за імі зусім.
Быў я сам малады і было ўсё вакол маладым.
3 кожнай новай вясной пачынаўся забаў карагод. Абнаўляўся душой я пад ласкавым сонцам штогод.
Ды іначыцца лёс, незаўважна ён гора нясе...
Я губляю сяброў,я старэю, на жаль, пакрысе.
Парадзела радня. зарастае бацькоўскі гарод, Дзеці — клопат штодня, і ў натхненні заўжды недарод.
Сум за грудзі бярэ, не засвеціцца сонцам пагляд. Хоць і май на дварэ, а ў душы лістапад, лістапад...
ПАДМАННЫ НАДПІС
У гэтай хаце жыве ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Надпіс на сцяне
Апусцела хата, двор маўклівы.
Зарастав пустазеллем сад.
Чырванеюць яблыкі і слівы, Ды ніхто іх чырвані не рад.
Пашарэлі пад страхою дровы, Заржавеў у закутку тапор. Не мычыць каля хлява карова, I сабака не пільнуе двор.
Небыццём усё апанавана,
I гарод скрозь паланіў палын...
I на сэрца давіць цяжкім зманам Дошчачка — журботны напамін.
❖ Ф
Прысады гожа голле гнулі,
Таму ўзяла адразу злосць, Як толькі ўгледзеў я бабулю, Што секла тэту прыгажосць.
Ды, апярэджваючы ўпікі, Кабета глянула ва ўпор: «Што, сынку, грэх раблю вялікі? Ды дроў няма — стары памёр...
У лесе дрэвам ці ж дам рады, Ды ці ж прынесці мне самой?..»
I ў сорам кінула тырады, Што я хацеў сказаць старой.
ПРА ДЗЕДА I ЎНУКА
Выйшлі з трамвая яны ля базару, Кошык застаўся ля месца майго.
Можа, не іх? Ды і што тэта — тара.
Крыкнуць бы... Позна... Ат, гора таго!
Трохі праехаў трамвай — заўважаю Клопат старога спыняе, і ён
Сумна сівой галавою хістае — Не пабяжыш за кашом наўздагон.
Я ж разважаю: ну, што тут такога — Кошык пусты і пусты ў ІМ мяшок...
Стала, аднак, невясёлай дарога — Сэрца адчула сумления папрок.
❖ <3> ❖
М. А.
Ты зведала пакут задужа
1 дома, і ў чужой зямлі.
I п’янства сына, п’янства мужа Заўжды найгоршымі былі.
Бальніца — страшная прынука...
Хоць дома вінны дух цяжкі — Лягчэй з хваробаю ля ўнукаў, Ля зяця і каля дачкі.
Ды толькі смерці не абдурыш, Не спадцішка прыйшла яна...
I вось ужо зямлёю бурай Твая закідана труна.
I ўжо нічога не зыначыць, Усё — у прах, у немату... О, час! Ты не даеш аддзячыць — Ляціш! — людзям за дабрату.
ТЫМ, КАГО ПЕРАНОСЯЦЬ ЗА ГОРАД
Не далі належацца ў доле, Пачынаюць выкопваць вас... Тут не будзе могілак болей, Сквер тут зробіць паспешны час.
Там няўтульна будзе ці мулка — Не паскардзіцеся ані...
Разам з вамі страціць завулак Мо гектар, мо больш цішыні.
VI
ШТРЫХ1 ДА ШТРЫХА
3ГАДКА ПРА М. БАГДАНОВІЧА
«Багдановіч, зірніце! Венера ўзышла...» — Голас-мроя каханай.
Рана вочы яму засцілае імгла.
Памірае ён рана.
О, праклятая смерць. Не бяры, не бяры!
Дай упіцца каханнем!..
Памірае паэт майскім днём на зары Са святым нарыванием.
А за вокнамі мора лагодны блакіт
Лёг ад краю да краю...
Верыць ён, што зусім не адыдзе ў нябыт — Беларусь прыгадае.
СУСТРЭЧА Ў АЎТОБУСЕ
Вёсак, дрэў мільганне, Рэдкія прыпынкі.
Смех і шчабятанне
Мілае дзяўчынкі.
Цуд светлагаловы, Шчырасць у паглядзе,
Радасныя словы: «Ты прыгожы, дзядзя!»
Сэрца ў замяшанні
(Вось дык сказанула!) —
Гэткае прызнанне Першы раз пачула.
<$><♦><$>
Спраўна выйшла! Ці ж я не вясковы — Да пілы прывык, да тапара...