• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адценні  Леў Парэмскі

    Адценні

    Леў Парэмскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 108с.
    Мінск 2009
    10.69 МБ
    Не мог нічога я асэнсаваць, Ды што б дало маё асэнсаванне...
    Вайна рашыла трохі пачакаць — Навезла ў іншы кут на пакаранне.
    Каб не ўцяклі, на сані, на вазы Нас пасадзілі немцы невясёла.
    I зарыпелі ўцешна палазы, Затахкалі па маласнежжы колы.
    Глава V
    Вясёлая паездка
    Адбылася ўсё ж паездка Па загадкавай причине... Зноўку радасная вестка Падняла настрой хлапчыне.
    Між дзяцей сяджу на возе
    I адно я толькі знаю: Мчацца хвацка да дарозе. I каня я знай хвастаю.
    «Гут!» — чуцён мне вокліч немца Маладзенькага з канвою.
    Ён маленькаму шаленцу Паддае шчэ больш настрою.
    Абганяю ўсіх без страху, Большага няма шчасліўца...
    Ды падскочыў, б’е з размаху Дзядзька-возчык дурасліўца.
    Я не плачу. Вінаваты.
    Не ўстрымаўся ад учынку... Дагараюць ззаду хаты, Падарожжу рад хлапчынка.
    Што ж, гадкоў яму нямнога.
    Людзі, вы яму паверце: Ён не знае, што дарога Скіравана ў лагер смерці.
    ЛІрычнае адступленне
    Ужо сказаць пара наспела, Хто ўратаваў нас ад расстрэлу, Хто адмяніў тады загад...
    Вось што паведаў дзед Ігнат.
    «Гэта пад зіму было ці зімой. Карнікі сталі ў дамах на пастой.
    Хата, дзе Ліда-красуня жыла, Іх камандзірам абрана была». (Гэта я з ім падружыўся няўзнак. 3 дружбы дабра было мала, аднак.) «Муж маладзіцы на фронце дзесь быў, Ведалі ўсе — камандзірам служыў. Карнік пра тое ці знаў, ці не знаў — Рускі, ён зразу яе пакахаў».
    3 аднавяскоўцам гаворку вяду — Бачу выразна былую бяду.
    Хаты палаюць. I лямант, і крык, Рулі ў людзей скіраваў бранявік... Смерць падступае бліжэй і бліжэй. Ліда не зводзіць з натоўпу вачэй. Карнік жыццё дараваў толькі ёй. Цяжка, аднак, заставацца жывой, Цяжка ёй слухаць людское выццё, Сорамна за падарунак — жыццё... Кінуў да карніка Ліду адчай, Моліць: «Не трэба! Людзей не страляй!» Здзіўлены карніка строгі пагляд: «Нельга. Бо з немцаў амаль што атрад. Рускіх мо болей за нейкую чвэрць. Я не хачу зарабляць сабе смерць».
    «Хай сабе немцы, ты ж — іх камандзір.
    Гэткі ж, як немцы, ты носіш мундзір». «Так. Але іх найгалоўны закон. Тут не застрэляць — заб’е гарнізон». «Жыць тады болей не хочацца мне, Разам з усімі страляй і мяне!» Стала з усімі рашуча яна.
    Мужнасць жанчыны натоўпу відна.
    Ліда змяніла сяльчан усіх лёс... Вёз нас па лесе журботны абоз. I, каб ахвяры ўцячы не змаглі, Карнікі, возчыкі пешкі ішлі. Ззаду пажар заставаўся і жах. Ехала Ліда ў пярэдніх санях. Карнік галоўны ішоў ля саней, 3 мілай ахвяры не зводзіў вачэй.
    Так мы тады пазбеглі скону. Прывезлі ўсіх да гарнізону. Той пагрузіў нас у састаў 1 ў лагер смерці скіраваў. Ды шлях, пакутны і нязнаны, Перапынілі партызаны, Адбілі боем эталон — I наш закончыўся палон.
    Глава VI
    ПартызанскІмі сцежкамі
    Помню час, калі ў муках, самотныя, Мы ішлі партызанскай дарогаю, I калі ад блакад засцярогаю Станавіліся твані балотныя, I калі ў сваіх сховах пад шатамі Лес карміў нас ядою нішчымнаю,
    I калі буданы нашы дымныя Нам здаваліся утульнымі хатамі...
    1
    Там, дзе цикла ў гушчэчы рэчка, Куды мы збеглі ад вайны, Пафарбаванае яечка
    Мне ў велікодны дзень далі.
    Глядзі, маўляў, якая казка!
    Цяцерка знесла пад кустом... Бабуля добрая Параска, Была ты слаўным ілгуном!
    I даражэй, чым залатое, Было яечка для мяне... Яно блакаднаю парою Душу і рукі грэла мне.
    2
    То не лісця шэпт у лясах, То не ветру пошум у полі — То гучыць у мяне ў вушах Голас мацярынскага болю.
    — Праклінайце, людзі, мяне, Шліце ўслед мне дакоры, кпіны... Так і трэба, напэўна, мне — Я свайго атруціла сына.
    ...Хворы быў цёткі Тоні сын, Ён крычаў бясконца ад болю.
    I ён мог загубіць адзін Каля сотні людзей ці болей.
    I тады, блакаднай парой, На сухой палянцы ў балоце Цётка Тоня сваёй рукой Яд сыпнула ў маленькі роцік.
    Санітарка, знайшла яна
    Чым спыніць хлапчука пакуты... Не пай шла ў балота вайна, Перамог парашок атруты.
    Нас ніводзін не выдаў гук, Нас таіла балота сурова, Ды знямеў назаўжды мой сябрук — Цётчын Тонін Вова.
    То не лісця шэпт у лясах, То не ветру пошум у полі — То гучыць у мяне ў вушах Голас мацярынскага болю.
    — Праклінайце, людзі, мяне, Шліце ўслед мне дакоры, кпіны... А маё пракляцце — вайне!
    То яна атруціла сына.
    Аірычнае адступденне
    Балоты. Наш ратунак. Сцежкі. Кладкі. Ішлі, паўзлі між патаемных вех Па купінах, па твані без аглядкі, Бо ззаду стрэлы чуліся і брэх.
    Вялі балоты ў тайныя мясціны,
    Нам спагадалі заўсягды ў бядзе... Жывуць і сёння там мае ўспаміны — Бы зноў брыду па хлюпкай той вадзе.
    Сястра мая! Пакутніца малая!
    Якім нялёгкім лёсу быў прымус!..
    Вось бачу я: ты на плячах трымаеш Мяне малога — неймаверны груз. Мне пяць гадоў, табе крыху за дзесяць. I груз такі — у гэтакуюрань!..
    Ішла і бегла ты са мной па лесе, Са мною зашывалася і ў твань.
    Не змерыць мне павек тваю абузу, Не мог яе тады ўсвядоміць я...
    I давіць памяць неймаверным грузам На сэрца сёння, любая сястра!
    Глава VII
    Пасля ліхалецця
    Ужо баі скрозь адгучалі.
    У пыле, ў духаце дарог Палонных немцаў густа гналі, I змора іх валіла з ног.
    Ісці не ў сілах за калонай, Забінтаваны, з кавялой, Сеў на абочыну палонны, Замёр з пахілай галавой.
    А канваір хвілінай тою, Яшчэ як быццам на вайне, Зняў аўтамат і ўміг чаргою Прайшоўся па яго спіне.
    I галавой у дно кювета Палонны ткнуўся ўжо без мук...
    I з болем цікаваў за гэтым Я, ля шасці гадоў хлапчук.
    Я крыкііуў: «Дзядзечка, не трэба!», Ды апярэдзіць не паспеў...
    Было такім блакітным неба, Так пыл дарожны ляткі грэў.
    А ён ляжаў, у крук сагнуты, Забіты ўжо не на вайне — I ў сэрца ўдарыл'а пакута, Яшчэ не ведамая мне.
    Ішоў, паранены, бяззбройны, Не замінаў нікому ён...
    За што ж забіў яго канвойны, Каму патрэбен гэты скон?
    Смярцей я дужа многа бачыў, Шмат гора зведаў з-за вайны, А туг зайшоўся раптам плачам З-за несвядомае віны.
    Эпілог
    Вось мне гавораць: «Ну, была вайна...
    Забудзь, даўно ж прайшла часіна тая...» А мне здаецца, што ідзе яна, Бо ў памяці штораз уваскрасае.
    Я быццам несапраўдны чалавек, Жыве ў душы пакутная загана — Сябе я адчуваю ўвесь свой век (Зганялі ж на расстрэл нас) расстраляным
    ЗМЕСТ
    I He пагасі зару, мой свеце!	4
    II Тут усё дарагое	7
    III Што ты накануеш мне, жыццё?
    * *	*	Мая душа — нібыта поры года	15
    * *	*	У кожнага свае заўжды памкненні	15
    * * * Калі бядотаю сваею	16
    * *	*	Я палёгку ў жыцці	16
    * *	*	Як прагну я ў жыцці прасвету	17
    * * * Прах дарагі зямля накрыла	17
    * * * Як баюся ўбачыць пустагу	17
    * * * Адхацела сэрца, адхацела	18
    * * * Не знімеш, быццам ношку, груз гадоў	18
    ♦ *	* Hi зроку, ні зубоў, ні кучараў	былых	18
    * *	* Што шкадаваць аб валасах	19
    * * * Восень	19
    * *	* Мне лес не дорыць святаў і прыўкрас	19
    * *	* А як дасягнуць апагею	20
    IV Меланхалічныя вершы
    * * * Жыццё — быццам мора	21
    * * * Я знаю, смерць такая пустата	21
    * * * Хтось тайны шэпча мне	22
    * * * Не спыніць навокал шматгалосся	22
    * * * Дай спакою адцурацца	22
    * * * Хоць і быў на краю магілы	23
    * * * Жыць — дорага, памерці — не тайней	23
    * * * Караці, жыццё, кароткі век	23
    * * * «Жэрабя кінута!..» — сэрца рашучасцю	24
    * * * Вунь як дуброву вецер шкуматае	24
    V
    Вечны свет пераўтварэнняў
    * *	* Можа ўсё змяніцца сёння	25
    * *	* На пень бярозавы стары	25
    * *	*	Вось і старт	26
    * *	* Нож бульдозера звальвае грушу	27
    * *	* Ад грымотаў куст не знаў спакою	27
    * *	* 3 гадамі пакахаць усё цяжэй	27
    * *	* Старэйшы брат на выгляд не старэй	28
    * *	* Дом зносяць, крышаць — і з усіх бакоў	28
    * *	*	Змывае вечнасць пакаленні	29
    * *	*	Праляталі гады, не сачыў я за імі зусім	29
    Падманны надпіс	30
    * * * Апусцела хата, двор маўклівы	30
    Пра дзеда і ўнука	31
    * * * Ты зведала пакут задужа	31
    Тым, каго пераносяць за	горад	32
    VI
    Штрыхі да штрыха
    Згадка пра М. Багдановіча	33
    Сустрэча ў аўтобусе	33
    * * * Спраўна выйшла!	34
    * * * Рукамі ўзмахваючы, плаўна	34
    * * * Хлапчук з павелічальным шклом	35
    * * * Ізноў шчаслівае імгненне	35
    Лыжная прагулка	35
    * * * Ты навошта выкінула коцікаў	36
    На літаб’яднанні	36
    * * * Я мора бачыў	36
    * * * Як яе не пашкадуеш	37
    Лінатып	38
    Святая прастата	38
    Ткачыха. Песня	38
    Песня штангістаў	39
    У адным інтэрнаце	40
    Неадчэпныя думкі	40
    * * * Прачнуўшыся апоўначы	40
    Жонцы	41
    * * * Вечныя жончыны ўпікі	41
    * * * He ўсё прыгожа і трывала	41
    Ветэранам у Дзень Перамогі	42
    Слепата	42
    * *	* Лячу на лёгкакрылым «АНе»	43
    * *	* А як бы маці паглядзела	44
    Крадзеж веласіпеда	44
    * * * У роздуме, вясна і сонцу рад	44
    * * * Па дарозе коціцца раўчук	45
    Трамвайнае кальцо	45
    На шарай гадзіне	45
    * * * Мутнее розум чалавечы	46
    Вымушанае знаходжанне на поўдні	46
    * *	* Ноч і лес на цэлым свеце	47
    * *	* Так многа злых было спрадвеку	48
    Ля мемарыялу «Канцлагер Трасцянец»	48
    «Купіце дзяўчынку»	48
    * * * Мне ў лета бабіна самотна	49
    * * * Моўных я не люблю выкрутасаў	49
    * * * Высноў пляткарскіх крыгі	50
    * * * На свеце тысячы дарог	50
    VII
    Не закахацца хіба льга?
    Журавіны	51
    Прынамся	52
    Спатканне	53
    * * * I я малады, і яна маладая	53
    * * * Месячна	54
    * * * Дзяўчыне прыкрае пасланне	54
    * * * Чароўнай дзяўчыны ашука	54
    * * * Дзяўчына мо і не святая	55
    * * * Не любы вы, не любы	55
    * * * Да цябе, да тонкай чарацінкі	56
    * * * Навек я дотык твой запомніў	57
    * * * Быў злы калісьці я на ўсіх людзей	57
    * * * Ці гэта вечар натуманіў	57
    Марыя	58
    * * * Ёсць нешта боскае на твары	59
    * * * Песні раздаюцца на	гасцінцы	60
    * * * Туман топіць лугавіну	61
    * * * Пелі дзяўчаты: «Ой, рэчанька, рэчанька!..»	61
    Зімняя элегія	62
    VIII Шлях ад восені да вясны
    * *	*	Мятуць навокал тратуары	63
    * *	*	Апанураны, скалелы	63
    * *	*	Туманы абдымаюць прысады	64
    * *	*	Адгрымелі восені калёсы	64
    * *	*	Вакол парошы белізна	64
    * *	*	Як разлінеены разлогі	65
    * *	*	Яшчэ паўсюль гуляе смела	65
    * *	*	Зусім ужо не надзьмуты	65
    * *	*	Прымарозіў светлы вечарок	66
    * *	*	Вясна не ведае няўпраўкі	66
    * *	*	Шар вялізны майскай поўні	66
    IX А яшчэ далёка той Парнас	67
    X
    Калі ў небе плаваюць дэльфіны
    Перш верш	71
    * * * У трыццаць год не выбіраюцца	71
    Аднаму паэту-крытыку	72
    Пустабрэх	72
    Начная сустрэча	73
    Сон	73
    * * * Аднойчы выдалі мой грэх	74
    Брыдкасць	74
    Маналог п’яніцы	75
    Сустрэча	75
    Калі за пяцьдзесят	76
    Ліст сябру. Жарт	76
    * * * Як не стане з роднай жонкай ладу	77
    Тэлефонная размова	77