Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
У 1950 г. у СаўтРывэры заснавалася парафія Сьв. Еўфрасіньні Полацкай, якая як бы сталася спадкаемцай, праз асобу айца Лапіцкага, той першай, Рэгенсбурскай царквы. У 1953 г. парафія набыла свой першы царкоўны будынак. Найбольшым дасягненьнем парафіі, аднак, была пабудова новае царквы, якая пачалася ў 1968 г. — у нядзелю 22 верасьня адбылася ўрачыстая закладка і высьвячэньне вуглавога камня, у які была ўложаная урна з адпаведнымі дакумэнтамі й здымкамі. Будова гэтай прыгожай царквы ў беларускім стылі скончылася ў 1972 г., і першая служба ў новай царкве адбылася 29 ліпеня 1972 г.
Як і першая царква Сьв. Еўфрасіньні ў Рэгенсбургу, так і гэтая была пабудаваная і абсталяваная цалкам ахвярнасьцю вернікаў, якія шчыра ўкладалі працу, энэргію і любоў у гонар сваёй патронкі. Гэтак, прыкладам, была заказаная няведамаму мастаку новая ікона Сьв. Еўфрасіньні для іканастасу. На ікону
146
ахвяравала 350 даляраў парафіянка Вольга Дашкевіч. Паводле гэтай новай іконы на фронце царквы мастак Алег Махнюк выклаў мазаіку — абраз Сьв. Еўфрасіньні.
Дарэчы, А.Махнюк ахвяраваў сваю працу і на выкананьне цудоўнага іканастасу й купалу.
Вельмі зьмястоўная й грунтоўная інфармацыя пра гісторыю гэтай парафіі пададзеная ў юбілярнай публікацыі «Памятная кніга 1950 — 1975» (выдадзеная ў СаўтРывэры).
Першынство на амэрыканскім кантынэнце, аднак, сьцьвярджае Беларуская праваслаўная царква імя Сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Таронта, якая заснавалася ў 1950 г., і першыя багаслужбы пачаліся ў месяцы траўні. У 1953 г. парафія купляе свой першы собскі будьпіак, а ў 1957 г. царква набывае свой сучасны будынак, які ў 1966—1968 гг. грунтоўна аднаўляецца і дабудоўваецца царкоўная заля.
I яшчэ адна парафія, якая існавала ў Лёндане ад 1945— 1946 гг. і належалада польскага эпіскапа Савы, у 1967 ці 1968 г., аднак, калі ў Лёндане зьявіўся айцец Вялікі, была названая ў імя Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Службы адбываюцца ў Англіканскай царкве ў Гамэрсьміце, у прадмесьці Лёндану.
Як бачым, на эміграцыі была ладная колькасьць брацтваў, парафіяў, цэркваў, якія былі названыя ў імя Сьв. Еўфрасіньні Полацкай, аднак гэтаксама і кожная іншая беларуская царква ўшаноўвае імя Еўфрасіньні. У Яе дзень, 23 траўня, адбываюцца малебны, напісаныя прыгожыя абразыіконы, акафэсты, малітвы да Сьв. Еўфрасіныіі. Кожная беларуская царква на эміграцыі мае ікону Сьв. Еўфрасіньні ці то вялікую ў іканастасе, ці то меншую на аналоі, на прыстольлі.
Першая невялікая ікона была пісаная ў 1945 г. беларускай мастачкай Лідзіяй Каліноўскай, як ужо ўспаміналася, для новапабудаванай царквы ў Рэгенсбургу. Лёс гэтай іконы, на жаль, цяпер няведамы, як няведама, што сталася з вышэйуспамінанай вялікай іконай Сьв. Еўфрасіньні, што была ў беларускай царкве ў Остэргофэне.
Пазьнейшыя іконы пісаліся ўжо для цэркваў у краінах новага пасяленьня беларусаў у Амэрыцы, Канадзе, Англіі, Аўстраліі. Іконы гэтыя цудоўна выкананыя, калярытыя, без сумлеву, былі натхнёныя шыракаведамай на Беларусі гравюрай XIX ст. са старадаўняга абразу які знаходзіўся ў Спасаўскім манастыры ў Полацку. Яшчэ ў канцы 1940х гг. былі выдадзеныя Жыровіцкім Праваслаўным брацтвам паштоўкі з выявай Сьв. Еўфрасіньні, копіяй гэтай гравюры. Сьвятая намаляваная тут ва
Хрыстовым шляхам
147
ўвесь рост. У правай руцэ трымае Еўфрасіньнеўскі Крыж, а ў левай — лілею. На галаве карона, а над галавой два анёлы трымаюць яшчэ адну карону. Стаіць Сьвятая на хмарцы, а пад ёй распасьціраецца панарама Полацку. У большай ці меншай сзупені некаторыя з гэтых атрыбутаў ці то паўтараюцца, ці то адсутнічаюць на абразах, што аздабляюць беларускія цэрквы, у залежнасьці ад кампазыцыі і інтэрпрэтацыі мастакаіканапісца.
Цяжка цяпер ужо ўстанавіць з пэўнасьцю храналёгію абразоў, але мы пастараемся ахарактарызаваць і прыблізна ўдакладніць час іх напісаньня.
Ікона, якая праўдападобна самай першай упрыгожыла беларускую царкву на амэрыканскім кантынэнце, была напісаная недзе ў 1960 г. беларускім мастаком Зьмітрам Чайкоўскім для Беларускай аўтакефальнай царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў НьюЕрку. Ікона гэтая, выкананая ў спакойных блакітных колерах з жоўтым арэолам, своеасаблівая, адметная і мала падобная да раней успомненай полацкай гравюры. Сьв. Еўфрасіньня тут з энэргічным, разумным, але пакорым тварам, хутчэй манашка — трымае ў правай руцэ вельмі выразны Еўфрасіньнеўскі Крыж, на якім нават каменьчыкі відаць.
У 1961 г. была намаляваная ікона для Беларускай аўтакефальнай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлэндзе. Маляваў яе іканапісец украінец, стары эмігрант. Тут Сьв. Еўфрасіньня — Сьвятая, нават падобная да іконы Багародзіцы Адыгітрыі. Ці выпадкова, ці мастак ведаў жыцьцяпіс Еўфрасіньні?
Далей ідзе група зусім амаль падобных іконаў, відавочна, копіяў адна аднэй, зь невялікімі дэталяміадрозыіеньнямі. Гэтая група найбольш падобная да полацкае гравюры. Характэрна, аднак, што на іх Еўфрасіньня стаіць на зямлі, а не на хмарцы.
Першая з гэтай групы, выглядае, была пісаная айцом Аляксандрам Яскжэвічам, беларусам зь Віленшчыны, для Беларускай царквы Сьв. Юрыя ў Чыкага з нагоды высьвячэньня новага іканастасу ў 1968 г. Панарамы Полацку на гэтым абразе няма.
У 1971 г., як ужо ўспаміналася, была напісаная ікона для новапабудаванай царквы Сьв. Еўфрасіньні ўСаўтРывэры. 3 гэтай іконы была зробленая рэпрадукцыяіконка, на адвароце якой была пададзеная кароткая інфармацыя пра Еўфрасіньню. Іконка гэтая шырока распаўсюджвалася, і яе можна бачыць у шмат якіх беларускіх хатах.
Відавочнай копіяй саўтрывэрскай іконы зьяўляецца ікона ў Беларускай царкве Кірылы Тураўскага ў Рычманд Гіл, НыоЁрк. 3 аднэй розьніцай, што на ёй няма панарамы Полацку, якая
148
ёсьць на саўтрывэрскай. Рэпрадукцыя гэтай іконы гэтаксама знаходзіцца і ў Беларускай аўтакефальнай царкве Кірылы Тураўскага ў Таронта, Канада.
У 1988 г., з нагоды адзначэньня 1000годзьдзя Хрысьціянства на Беларусі, айцец Канстанцін Бандарук напісаў некалькі іконкаў, відавочна, маючы за ўзор саўтрывэрскую ікону. Адна з гэтых іконкаў была ў часе сьвяткаваньня падараваная грэцкаму эпіскапу.
У 1975 г. была напісаная ікона для Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд Парку, у штаце НыоДжэрзі. Ікону пісала матушка Вера Кубраўцова з Беласточчыны. Уплыў папярэдніх іконаў тут відавочны, хоць дэталі крыжа, жывейшы фон і асабліва твар Сьв. Еўфрасіньні адрозьніваюць гэтую ікону ад інпіых, надаючы ёй цяплейшы, беларускі, нават сымбалічны характар — над Полацкам узыходзіць сонца — Сьвятая Еўфрасіньня. Матушка Вера напісала гэтаксама ікону для Беларускай аўтакефальнай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры, у Англіі.
Зусім адрознай па стылю і кампазыцыі зьяўляецца ікона Сьв. Еўфрасіньні, выкананая ў сярэдзіне 1960х гг. манахам з Яблачынскага манастыра, што ў Беласточчыне, для Беларускае царквы Сьв. Еўфрасіньні ў Таронта. Гэта адзіная ікона, якая ня мае Еўфрасіньнеўскага Крыжа. I Еўфрасіньня тут хутчэй падобна да князёўны.
На асобнае мейсца, зразумела, трэба паставіць іконку Сьв. Еўфрасіньні, якую ў 1973 г. выканаў на срэбры ведамы скульптармэдаліст Пол Вінчэ. Іконка, якую заказаў Міхась Белямук, на адзначэньне 800х угодкаў сьмерці Сьв. Еўфрасіньні, выйшла ў абмежаванай колькасьці, 300 экзэмпляраў. Кожны з пашпартам, нумараваны і з подпісам мастака. Вытанчаныя рысы і постаць Еўфрасіньні тут не пазбаўленыя пэўнай дынамічнасьці. I срэбра тут не халодны мэтал, а цудоўны сродак рэльефнага ажыцьцяўленьня вобразу Сьвятой.
Ня меншай пашанай за абразы карыстаецца і Крыж Сьв. Еўфрасіньні. Шматлікія цэрквы, асабліва беларускія аўтакефальныя, маюць над сваімі храмамі Еўфрасіньнеўскі Крыж, ды ўсярэдзіне, на іканастасе.
Артыкулы пра крыж пачалі зьяўляцца ў беларускім эміграцыйным друку рана, у сярэдзіне 1940х гг. «Зьвіняць Званы Сьв. Сафіі» — часапіс праваслаўных беларусаў, які пачаў выдавацца ў лютым 1946 г., шмат увагі прысьвяціў Еўфрасіньні. У першым жа нумары быў зьмястоўны артыкул Юркі Віцьбіча,
Хрыстовым шляхам
149
галоўнага рэдактара часапісу, «Сьвяты Крыж Прападобнай Еўфрасіньні». Пра крыж пісалі айцец Чэслаў Сіповіч, Вацлаў Пануцэвіч, Міхась Белямук і іншыя.
У 1966 г. Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў НыоЁрку выдаў прыгожую каляровую паштоўку Еўфрасіньнеўскага Крыжа, якая пасьля служыла для ілюстраваньня шмат якіх публікацыяў і ўзорам да шматлікіх абразоў і малюнкаў.
У 1988 г. у Канадзкай мясцовасьці Мідланд у Прошчы Пакутнікаў быў пастаўлены Беларускі Памятны Крыж Тысячагодзьдзя Хрысьціянства на Беларусі — формы Крыжа Сьв. Еўфрасіньні. Да гэтага крыжа робяцца штогадовыя беларускія пільгрымкі са шчырымі малітвамі за Беларусь і беларускі народ.
У гэтым жа юбілейным годзе былі выдадзеныя і адмысловыя паштовыя значкі ды канвэрты з выявай крыжа.
Беларускія мастакі на эміграцыі гэтаксама ўшаноўвалі памяць Еўфрасіньні Полацкай сваімі творамі.
Івонка ШыманецСурвілла прысьвяціла дзьве свае працы слаўнай палачанцы — вялікі абраз Сьв. Еўфрасіньні маляваны алеем у 1975 г. і цудоўны дрэварыт у 1985 г., адбіты ў колькасьці 12 экзэмпляраў.
Стылізаваны абраз Галіны Русак, маляваны ў пачатку 1990х гг., акрамя постаці Еўфрасіньні Полацкай мае яшчэ й прыгожыя словы з жыцьцяпісу Сьвятой: «Шчасьлівае ты места Полацкае, што ўзрасьціла Такі Паростак— найпадобнейшую Эўфрасіньню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасныя бацькі Яе!».
Места Полацкае ўзрасьціла ці адзін паростак і шмат пацярпела на працягу гісторьі. Якраз гэтаму і прысьвяціў Уладзімір Шыманец свой малюнак 1974 г. «Апотэоза Полацкага Сафійскага Сабору», дзе лунае і выява Еўфрасіньні.
У карцінетрыпціху «Любоў, Вера і Надзея» мастачка Стагановіч Тамара выражае вобразам Еўфрасіньні і веру, і надзею ў свабсду, і далейшы памысны лёс Беларусі.
Ня быў бы гэты кароткі агляд поўны, каб не ўспамянуць і высілкі беларускіх аўтараўдасьледнікаў на эміграцыі ў аднаўленьні і пашырэньні культу Сьв. Еўфрасіньні.
Першынство тут хіба трэба аддаць Юрку Віцьбічу, які, як ужо ўспаміналася, у сярэдзіне 1940х гг. пачаў папулярызаваць імя Еўфрасіньні ў друку.
Самае паважнае мейсца ў вывучэньні і беларускай інтэрпрэтацыі жыцьця Сьвятой займае, без сумлеву, кніга айца Льва
150
Гарошкі «Сьв. ЕўфрасіняПрадслава Полацкая патронка Беларусі», якая была выдадзеная Беларускай Рэлігійнай Місіяй у Парыжы ў 1949 г. Гэта першая беларуская манаграфія аб Сьв. Еўфрасіньні. Кніга гэтая была перавыдадзеная ў Менску ў 1996 г. з дапаўненьнямі іншых артыкулаў айца Гарошкі.