Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Біблія падае нам шматлікія прыклады ня толькі веры і вернасьці праведнікаў Богу, але й любові іх да свайго народу. У Старым Запавеце правадыр габрэйскага народу й прарок Майсей, будучы ў Эгіпце пры двары фараона, — згадвае ў кнізе Дзеяў апостал і эвангеліст Лука — пачуў, так бы мовіць, голас крыві: «А як споўнілася яму сорак гадоў, запала яму ў сэрца адведаць братоў сваіх, сыноў Ізраілевых. I, убачыўшы, як крыўдзілі аднаго, заступіўся й адпомсьціў за пакрыўджанага...» ( Дзеі. 7:2324). Апостал Павел у лісьце да габрэяў дадае: «Вераю Майсей,
Хрыстовым шляхам
133
Аляксандар Салагуб
АЎТАКЕФАЛІЯ
Любоў да свайго народу ці нацыяналізм? Біблейскі аспэкт
«Нацыянальная ідэя — гэта ня тое, што кожны народ думае аб сабе ў часе, а тое, што Бог думае аб кожным народзе ў вечнасьці».
М. Бярдзяеў
Пытаньне аб адносінах хрысьціянства да нацыянальнага жыцьця й месцы нацыянальнага элемэніу ў Царкве (вельмі важнае й актуальнае для беларусаў сёньня з гледзішча на пэрспэктывы нацыянальнага адраджэныія) наўмысна скажонае і заблытанае як несумленнымі багасловамі, гэтак і прыхільнікамі так званага зьліцьця нацыяў савецкага пэрыяду ды іхнымі нашчадкамі — гораінтэгратарамі панславістамі. 3 нацыяналізму, які ў здаровых сваіх праявах і формах не прэтэндуе ні на што болей, як толькі на любоў і павагу да свайго народу, зрабілі нейкую пачвару, жупел, а слова «нацыяналіст» і цяпер на постсавецкай прасторы — небясьпечная палітычная мянюшка. Але, калі зьвярнуцца да Сьвятога Пісьма і чытаць яго не празь імпэрскія акуляры, то біблейскі падыход да згаданай праблемы будзе відавочна іншы і ў агульным пляне выглядае наступным чынам.
Бог, як Прадвечнае Дабро, стварыўшы чалавека й чалавечы род (Быц. 2:7), даў быцьцё народам, кожны зь якіх мае свае адметныя і самабытныя мову й культуру. Пасланец Божы ды айцец веры й вернікаў Аўрам у часе прыняцьця абяцаньня ад Бога атрымаў ад Яго й новае імя — Аўраам (з арамейскай — «айцец народаў», заміж Аўрам — «высокі айцеп»), бо ў ім, як кажа Біблія, дабраславяцца ўсе народы. «Бог гаварыў зь ім далей і сказаў: Я — вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацькам мноства народаў, і ня будзеш ты болей звацца Аўрамам, a будзе табе імя Аўраам, бо я зраблю цябе бацькам мноства народаў» (Быц. 17:35).
Явіўшыся Ісаку, Госпад пацьвердзіў: «Выканаю клятву Маю, якой кляўся Аўрааму, бацьку твайму; ...дабраславяцца ў семені
132
не» быў дадзены адбой, каб парваць зносіны з эпіскапатам і РЗПЦ.
«Прэзыдыюм пленуму й Калегія БЦР, — гаварылася ў пастанове, — ніколі не пагаджаліся й не пагодзяцца з царкоўнай па~ літыкай вышэйшай герархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая сьвядома й добраахвотна прывяла да ліквідацыі ўсіх тых дасягненьняў на царкоўнарэлігійнай ніве, якія былі зробленыя на Саборы ў 1942 г. на шляху да рэалізацыі царкоўнага ідэалу беларускага народу, якім ёсьць аўтакефалія.
Вышэйшая герархія БПЦ самачынна зьліквідавала арганізаваны пастановаю Саборуў 1942 г. у Менску самастойны Беларускі Праваслаўны Сынод і добраахвотна ўвайшла ў склад Сыноду РЗПЦ, каторая служыцьрасейскім імпэрыялістычным інтарэсам і варожа ставіцца да пытаньня беларускай дзяржаўнасьці. Мала таго, вышэйшая герархія БПЦ пераіішла да актыўнага наступу на беларускі рух, духова інсьпіруючы выдавецтва часопісаў «Праваслаўны Беларус» і «Белая Русь», якія ў недапушчальны ў культурным сьвеце спосаб абражаюць нацыянальныя пачуцьці нашага народу.
Прэзыдыюм пленуму й Калегія БЦРуважаюць, што гэтым самым вышэйшая герархія БПЦ сьвядома й добраахвотна зраклася права нясеньня духовай апекі над беларускім народам і паставіла сябе паза межы служэньня нашаму народу ў пэрыяд найболыйага ягонага нацыянальнага няшчасьця».
Гэткая неспадзяваная для эпіскапату пастанова БЦР, ведама, была не да спадобы яму. Эпіскапат разумеў, што роля яго скончаная, тым больш што не засталося ў жывых Панцеляймона й Венядзікта — стаўпоў беларускага «зарубежжа». Эміграваўшы ў Аўстралію, эпіскап Апанас два гады пазьней (11 лютага 1952 г.) яшчэ спрабаваў бараніцца перад закідамі сваіх нядаўніх супрацоўнікаў, пішучы на імя Радаслава Астроўскага свае тлумачэньні да публікацыі БЦР. Яны нічога новага ня ўносілі й былі перазвонам даўнейшых «аргумэнтаў» ды, ведама, не павярнулі старога кола.
БАПЦ на эміграцыі пасьля цяжкіх крызысаў узышла на паверхню эміграцыйнага беларускага жыцьця й гэтым самым сталася нацыянальным зьнічам адвечнай волі беларускага народу быць вольным і незалежным так у нацыянальнапалітычным, як рэлігійнакультурным напрамку.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Алега Гардзіенкі
Хрыстовым шляхам
131
чы копію яго міністру вонкавых спраў украінскага ўраду на эміграцыі. У лісьце між іншым гаварылася:
«У сувязі з тым, што адзін з эпіскапаў, што належаць у сучасны мамант да Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а менавіта — уладыка Сяргей Ахатэнка, тут на эміграцыі ад нядаўна пачаў умешвацца ў царкоўнае праваслаўнае жыцьцё беларускага народу, я дазволю сабе зьвярнуць увагу Вашага Высокапраасьвяшчэнства на гэтую справу...»
«Зарубежнікі» ў гэтым лісьце дамагаліся ад мітрапаліта Палікарпа ня ўмешвацца ў праваслаўнанацыянальныя справы беларусаў, не падтрымліваць акцыі «крывічоў» і адклікаць уладыку Сяргея ад ачольваньня Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ліст гэты быў напісаны й высланы 20 жніўня 1948 г. і застаўся без адказу.
Урэшце «з прычыны пастановы Ўкраінскага эпіскапату аб высьвячэньні інжынэра Тамашчыка ў сан эпіскапа для беларускай эміграцыі» яшчэ раз заварушыўся беларускі эпіскапат, пастанаўляючы на сваёй нарадзе 14 і 15 сьнежня 1949 г. зьвярнуцца з пратэстам да ўкраінскага эпіскапату з прычыны «ўмяшаньня іх у нутраное жыцьцё Беларускай царквы», быццам «герархія Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі існуе й выконвае свае архіпастырскія абавязкі сярод беларускага народу на эміграцыі, кіруючысяў сваіх унутраных справах самастойна, як было на Бацькаўшчыне».
Дзесяць дзён пазыіей эпіскапат зь Беларусі апублікаваў архіпастырскае пасланыіе да духавенства й праваслаўных вернікаў, у якім учынак украінскага эпіскапату называецца нечуваным актам умешваныія чужой герархіі ў нутраныя справы Беларускай царквы. Адозва заклікала вернікаў не лучыцца з БАПЦ, кіраванай эпіскапам Сяргеем, а гуртавацца каля «кананічнай» беларускай герархіі зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале.
Але ўжо заклік эпіскапаў ставаўся эвангелічным голасам на пустыні. Кожнаму беларусу ставалася ясным, што «зарубежніцкая» прапаганда ня мае пад сабой грунту, што правадыры «зарубежжа» вядуць беларускую эміграцыю на расейскае бяздоньне, якое хісткае ў адносінах да чырвонай Масквы. Прычым ягоны эпіскапат штораз часьцей пераходзіць пад юрысдыкцыю маскоўскага патрыярха Аляксея.
Беларускае «зарубежжа» зайшло ў тупік. Далейшае падтрымоўваньне эпіскапаў раўназначнае было поўнай самаліквідацыі. У сувязі з гэтым 15 верасьня 1950 г. у «Беларускай Трыбу
130
кефальныя эпіскапы ў праваслаўнай царкве ў Розэіп аймаўскім беларускім лягеры (Нямеччына). Такім чынам быў утвораны Сьв. Сынод БАПЦ у складзе архіэпіскапа Сяргея й эпіскапа Васіля.
Узнаўленьне БАПЦ выклікала зразумелы непакой у «зарубежніцкім» лягеры. Перш за ўсё зарэагаваў эпіскапат зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале. Панцеляймон выдаў 8 ліпеня пасланьне «Да духавенства й верных дзяцей Праваслаўнай Беларускай Царквы», у якім у зласьлівых словах напаў на «крывічоў» ды пастараўся ачарніць эпіскапа Сяргея. «У беларускіх лягерах паўстала своеасаблівая палітычная група з асобаў, званых «крывічамі», якія ненавідзяць праваслаўе і, удаючы зь сябе найбольшых абаронцаў беларускай нацыянальнасьці, зусіх сілаў працуюць на шкоду праваслаўя. 3 гэтай мэтай яны прыцягнулі на памочніка сабе ўкраінскага аўтакефаліста Сяргея Ахатэнку, які, будучы адкінуты палікарпаўцамі™, два разы індывідуальна прасіў мітрапаліта Бэрлінскага аб прыняцыр ягоў склад Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы, а ня будучы прынятым, падпісаў заяву аб прыняцьці яго ў склад рымакаталіцкага касьцёлу. Пазьней ён памірыўся з палікарпаўцамі. А цяпер... ён агласіў сябе галавой Беларускай Аўтакефальнай Царквы».
У гэтым жа духу й стылі былі напісаныя «выясьненьні з канцылярыі Беларускай мітраполіі аб «канстанцкай аўтакефаліі» Беларускай Праваслаўнай Царквы» з грубымі нападкамі на беларускі незалежніцкі рух.
Заварушыліся й сьвецкія «зарубежнікі», як выканаўцы агульнай антыаўтакефальнай і антынезалежніцкай палітыкі русафільскіх элемэнтаў. Ад іх імя пад шыльдай Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва Аляксандар Русак77 пісаў пратэстацыйны ліст мітрапаліту Палікарпу, галаве УАПЦ, перасылаю
Улетку 1944 г. эміграваў у Нямеччыну, браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці. Быў старшынём Беларускага Цэнтральнага Камітэту. У 1948 г. высьвечаны ў эпіскапы БАГІЦ пад імсм Васіль. У 1951 г. выехаў у ЗША, кіраваў БАПЦ у Паўночнай Амэрыны й Заходняй Эўропе. Быў псршым дырэктарам Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
76 Маюцца на ўвазс прыхілыйкі згаданага вышэй мітрапаліта Палікарпа (Сікорскага).
77 Русак Аляксандар, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Баранавічаў. Актывіст БЦР на эміграцыі.
Хрыстовым ійляхам
129
Менску ў 1942 г., які ўстанавіў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву.
2. Падсабор сьцьвярджае кананічнасьць БАПЦ, якая атрымала дазвол на выдзяленьне й прызнаньне ад матчынай Польскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, дадзенай Блажэньнейшым Дзянісам, мітрапалітам Варшаўскім усёй Полыйчы, галавою гэтай царквы на рукі мітрапаліта Пінскага Аляксандра ў 1944 г. Падсабор падтрымоўвае пастанову мітрапаліта Пінскага Аляксандра трываць на шляху аўтакефальнасьці Беларускай Царквы й на чужынеэміграцыі й з жалем успамінае прадчасную сьмерць мітрапаліта Аляксандра.
3. Падсабор пастанаўляе працягваць дзейнасьць БАПЦ на чужынеэміграцыі й змагацца заяеў краі, пад часовым кіраўніцтвам Праасьв. Сяргея, эпіскапа Ўкраінскай Аўтакефальнай Царквы.
Пераданьне часовага кіраўніцтва Праасьв. Сяргеем наступіць з хвілінай наяўнасьці ня мешй як двух беларускіх аўтакефальных эпіскапаў, якія жадалі і пераняць кіраўніцтва БАПЦ на славу Божую й згодна з найлепшымі пажаданьнямі праваслаўных беларусаў.