• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Хрыстовым шляхам
    11
    У тым часе ўжо беларускі адраджэнскі рух ахапіў і рэлігійнае жыцьцё. Біскуп дэ Роп паставіўся вельмі прыхільна да гэтага руху. Вось што пісала аб ім газэта «Гоман» (1917. № 101) у артыкуле «Віленская дыяцэзія й выклад рэлігіі ў школах пабеларуску»: «Першая расейская рэвалюцыя знайшла на пасадзе віленскага біскупа ... Эдварда барона дэ Роп, каторы праз увесь час свайго ўпраўленьня дыяцэзіяй цьвёрда стаяў на краёвым становішчы, не зьвяртаючы ўвагі на незадавольства тых ці іншых кругоў... Біскуп Роп ня раз выказваў сваю прыхільнасьць да беларусаў і не вагаўся называць фанатыкамі тых, што не хацелі прызнаць прыродных правоў беларускай мове... У 1905 г. біскуп дэ Роп выдаў цыркуляр, у якім гаворыцца: «Для дзяцей, якія ўжываюць беларускай мовы ў пачатковых школах, дапускаецца ў меры патрэбы тлумачэньне прадмету пабеларуску». Каб ацаніць як трэба вагу гэтага кроку, мы павінны прыпомніць, што тады ў нас толькі пачалі выяўляцца першыя пробліскі адраджэньня беларускага народу.
    Калі біскуп дэ Роп пачаў рабіць пастырскія візытацыі парахвіяў, дык беларускія сьвятары, ведаючы ягоныя пагляды, рыхтаваліся да беларускіх казаньняў.
    У ліпені 1917 г. ён прыехаў у Дзісну. 1 вось 20 ліпеня мясцовы дзекан пайшоў да біскупа Ропа запытацца, ці можна сказаць казаньне ў роднай мове народу? I на гэта пачуў адказ: «Ня толькі можна, але й трэба».
    Радасьці беларускіх сьвятароў не было канца. Да гэтага часу, хоць і рабіліся спробы гаварыць казаньні пабеларуску, але тыя спробы сустракаліся зь вялікімі перашкодамі з боку варожага да беларусаў духавепства, бо яны такія спробы ўважалі за здраду Каталіцкай царкве. 1 вось нарэшце біскуп дэ Роп дазволіў беларускія казаньні. Першае такое казаньне сказаў у той жа Дзісьне ў прысутнасьці самога біскупа ксёндз Адам Станкевіч. Бачачы радасьць людзей, што слухалі навуку ў роднай мове, біскуп дэ Роп загадаў гаварыць беларускія казаньні ўсюды, дзе людзі гэтага хочуць. Такім чынам і ў Беларусі быў прызнаны прынцып Каталіцкай царквы, каб размаўляць да кожнага народу ў ягонай роднай мове. Пасьля гэтага дэ Роп нават сам, нягледзячы на свой паважны век, пачаў вучыцца беларускае мовы. I да ўсіх тых, што да яго гаварылі пабеларуску, ахвотна прамаўляў хоць некалькі слоў пабеларуску.
    Але ў Віленскай дыяцэзіі біскуп дэ Роп заставаўся нядоўга. Напрыканцы 1917 г. папа Бэнэдыкт XV назначыў яго архібіскупам у Магілёўскую мітраполію. Інтранізацыя адбылася
    12
    ў Петраградзе, і там папская була аб ягоным назначэньні архібіскупам была прачытаная ў некалькіх мовах, у тым ліку й пабеларуску. Чытаў яе ксёндз Хвецька. На становішчы архібіскупа дэ Роп прадаўжаў сваю працу ў тым самым духу, што і ў Віленскай дыяцэзіі. Але гэта ўжо быў час, калі бальшавікі распачалі антырэлігійны наступ, і таму ён цярпеў шмат нападаў зь іхняга боку. 29 красавіка 1919 г. балыпавіцкая ўлада яго арыштавала. За сьвятара заступіліся вернікі, а такжа апостальскі нунцый Ахілес Рацці.
    Пабачыўшы такую рашучую абарону й забаяўшыся выступленьняў, 5 ліпеня перавезьлі яго зь Петраграду ў Маскву, дзе некалькі месяцаў трымалі ў Лубянскай турме, потым у Бутырках, а затым перавезьлі ў Грузію. Але паколькі пратэсты не спыняліся, дэ Роп 17 верасьня 1919 г. быў высланы за граніцу. Ён асеў у Варшаве, дзе 9 ліпеня 1927 г. адзначыў 25я ўгодкі свайго біскупства. У 1931 г., ужо ня маючы надзеі на паварот у сваю мітраполію ў Магілёў, выдаў разьвітальны ліст да свайго духавенства. У тым лісьце ён яшчэ раз зьвяртаў увагу сьвятароў на патрэбу шанаваньня ўсіх народаў і прызнаньня іхных прыродных правоў.
    Памёр архібіскуп дэ Роп у Познані 25 ліпеня 1939 г.
    Імя гэтага вялікага пастыра беларускі народ будзе заўсёды ўспамінаць зь вялікаю паіпанаю. Ён хоць і ня быў беларускага паходжаньня, але сапраўды паапостальску любіў беларускі народ і стараўся быць для яго духоўным правадыром. 3 багаславеньня архібіскупа дэ Ропа пачалася вялікая справа ў беларускім рэлігійным жыцьці.
    Біскуп Сьцяпан Данісевіч
    Гаворачы аб беларускіх рэлігійных дзеячах, якія былі ведамыя сваёю працаю на беларускай рэлігійнай адраджэнскай ніве. звычайна называюць імёны толькі беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Але трэба таксама памятаць, што між беларускіх рэлігійных дзеячаў ёсьць і біскупы. Такім быў біскуп Сьцяпан Данісевіч. Ён нарадзіўся ў набожнай каталіцкай сялянскай сям’і ў 1836 г. у Чарэйскай парахвіі Магілёўскае губэрні. Духоўную асьвету атрымаў у Каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Менску й далей у 1859 г. яшчэ студыяваў у Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Закончыўшы яе ў 1863 г. і атрымаўшы сьвятарскія сьвячэньні, працаваў у розных парахвіях у Воршы, Смаленску, Магілёве. Там ён атрымаў годнасьць пралата. I калі ў 1903 г.
    Хрыстовым шляхам
    13
    памёр магілёўскі архібіскуп Клапаткоўскі, ён быў абраны генэральным вікарыем да часу назначэньня біскупа СлупаўШэмбэка ў 1904 г. Але гэты біскуп памёр у наступным годзе, і тады зноў пралат Данісевіч стаўся генэральлым вікарыем і гэтым разам ён кіраваў Магілёўскаю архідыяцэзіяю аж да 1908 г., калі біскупам быў назначаны Унукоўскі.
    Біскуп Данісевіч часта карыстаўся ў сваёй душпастырскай працы беларускаю моваю й дзе толькі мог уводзіў беларускія казаньні й навуку рэлігіі ў беларускай мове. Сам выдаў дзьве беларускія катэхізімоўкі ў 1906 і 1907 гг. Ён заахвочваў іншых ксяндзоў карыстацца беларускаю моваю ў душпастырскай дзейнасьці.
    Памёр біскуп Данісевіч у 1913 г. Сьляды ягонае працы былі доўга адчувальнымі ў некаторых парахвіях.
    Ксёндз Аляксандар Астрамовіч
    Жыцьцёвы шлях ксяндза Астрамовіча быў цяжкім і цярністым, але ён прайшоў яго цьвёрдым і ўпэўненым крокам, не адступаючы перад ніякімі перашкодамі. На жаль, пра ягонае жыцьцё захаваліся няпэўныя звесткі.
    Аляксандар Астрамовіч нарадзіўся 26 лістапада 1878 г. у вёсцы Навасяды Гальшанскае гміны Ашмянскага павету ў сялянскай набожнай каталіцкая сям’і. Скончыўшы гарадзкое вучылішча ў Ашмяне, ён рабіў паважныя стараньні вучыцца далей. Чуючы ў сабе моцнае пакліканьне да духоўнага стану, стараўся дапоўніць сваю асьвету, каб паступіць у духоўную сэмінарыю ў Вільні, і дзеля гэтага зьвярнуўся да аднаго ксяндза ў Вільні. Але той, пабачыўшы перад сабою перакананага беларуса, толькі бессаромна выкарыстаў яго. Потым родны брат Аляксандра пісаў да ксяндза Адама Станкевіча, што апека таго ксяндза над ягоным братам была «скацінаю апекаю». Каб спраўдзіць тыя словы, кс. Станкевіч зьвярнуўся да гэтага ксяндза беспасрэдна, і той адказаў яму: «Tak, Astramowicz byl u mnie, to duren jakis».
    Праз тую апеку несумленнага ксяндза Астрамовіч страціў шмат часу й мусіў яшчэ адслужыць вайсковую службу, але не пакінуў думкі стацца сьвятаром. Пасьля вайсковае службы ён хоць і зь вялікімі клопатамі, але здолеў дапоўніць сваю асьвету і ў 1905 г. здаў іспыты ды, маючы 27 гадоў, паступіў у Петраградзкую духоўную сэмінарыю, бо там не было такое варожасьці да беларусаў, як у Віленскай сэмінарыі: дух тут быў
    14
    больш каталіцкі. Там вучыліся летувісы, латышы, немцы, палякі, спольшчаныя беларусы й сьведамыя беларусы, таму было вальней вучыцца й працаваць без баязьні насільству шавінізму.
    Праўда, і там некаторыя духоўныя дакаралі Астрамовіча й нават паціху спрабавалі перасьледаваць яго, але гэткі націск ён мог лёгка пераносіць, маючы моцны характар і вайсковую вытрымку.
    Ужо ў сэмінарыі Астрамовіч выявіў свае арганізацыйныя здольнасьці, аратарскі талент і прыязны падыход да сяброў. Дзякуючы ягоным стараньням каля яго трымаліся сэмінарыстыбеларусы, была афіцыйна заснаваная беларуская сэкцыя ў казнадзейскім гуртку. Ужо ў сэ.мінарыі Астрамовіч пачаў пісаць вершы, але зь імі доўгі час хаваўся ад усіх. Аднойчы, убачыўшы на старонках газэты «Наша Ніва» вершы пачынаючых паэтаў, даслаў у рэдакцыю й свае творы, падпісаўшы іх псэўданімам Андрэй Зязюля. Праз колькі дзён вершы былі надрукаваныя.
    Уся гэтая дзейнасьць энэргічнага беларуса вельмі не падабалася польскім дзеячам у сэмінарыі й архібіскупскай канцылярыі, яны рабілі розныя інтрыгі, каб не дапусьціць яго да сьвятарства, але нічога зрабіць не змаглі, толькі апазьнілі на адзін год.
    Атрымаў Астрамовіч духоўныя сьвячэньні ў 1910 г. Інтрыганты ўсё ж дамагліся, каб Астрамовіча выслалі як надалей ад Беларусі — ажно на Камчатку. На шчасьце, і там ён не зьняверыўся. Дзякуючы энэргічным стараньням ужо ў лютым 1911 г. быў на бацькаўшчыне, дзе атрымаў працу ў парахвіі Абольцы. Калісьці Абольцы былі паважным местам: там у 1387 г. Ягайла сваім коштам збудаваў першы каталіцкі касьцёл у Беларусі. Але потым Абольцы заняпалі, касьцёл састарэўся. На ягоным месцы ў 1709 г. выбудавалі невялічкі драўляны касьцёл, які нічым асаблівым не вызначаўся, але там ксёндз Астрамовіч разгарнуў шчырую душпастырскую дзейнасьць: гаварыў беларускія казаньні, а касьцёльны хор сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. За гэта духоўныя ўлады пераносілі Астрамовіча ў іншыя парахвіі. Калі выбухнула Кастрычніцкая рэвалюцыя, ён меў шмат прыкрасьцяў ад камуністычнае ўлады. Касьцёльная ўлада перанесла яго ў Сянно, дзе ён 17 студзеня 1921 г. раптоўна памёр, маючы ўсяго 43 гады, Абставіны й прычыны ягонае прадчаснае сьмерці да гэтага часу няведамыя й зьяўляюцца загадкавымі, бо меў Астрамовіч добрае здароўе.
    Хрыстовым шляхам
    15
    Так у кароткіх рысах выглядае жыцьцёвы шлях ксяндза Аляксандра Астрамовіча. Але ён быў ня толькі сьвятаром, але й беларускім паэтам. Ягоныя вершы азначаюцца шчыраю рэлігійнасьцю й такою ж шчыраю любоўю да беларускага народу.
    Асобнымі кніжкамі выйшла толькі частка ягоных твораў: віленскі зборнік вершаў «3 родлага загону» ў 1914 г., зборнік «Слова праўды» ў 1917 г. ды апавяданьне вершам «Аленчына вясельле», якое было надрукавана пасьля сьмерці аўтара ў 1922 г. Шмат ягоных вершаў друкавалася на старонках газэтаў «Беларус», «Сьветач», «Вольная Беларусь», «Крыніца». Але яшчэ больш твораў засталося ў рукапісах — яны перахоўваюцца ў некаторых рэлігійных дзеячаў.
    У паэзіі Зязюлі асабістых перажываньняў ёсьць мала, але паважнае месца займае бязьмежная любоў да роднага краю, выказваньне непахіснае веры ў лепшую будучыню. Беларусь ён называе ласкальнымі словамі:
    Старонка родная, ты многімі забыта, Шмат сьпіць сыноў тваіх адвечным сном! Зямелька родная, сьлязьмі і потам зьлітая Мы да жыцьця з табой уваскрасём.