Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
30
быў у Сібіры. Вярнуўся ў Менск пасьля сьмерці Сталіна ў 1953 г. і адразу ўзяўся за душпастырскую працу. Але ў 1956 г. менскі выканкам даў яму загад пакінуць сталіцу. Тады Шутовіч пераехаў у Барысаў. Там на могілках была яшчэ капліца, а каля могілак — домік. Гэта сталася ягоная новая парахвія. Пасьля туды прыехаў інжынэр Клімовіч як арганіст.
Зыіяможанае здароўе, сталы век і перамучаньне аднак не спынялі ягонай дзейнасьці. Нават калі быў ужо зусім змучаны, не зьвяртаўся да лекара, а прасіў, каб пабудзілі яго а 4й гадзіне раніцы. Так было й 1 сакавіка 1960 г. Але той ноччу ён заснуў на вякі. На пахаваньне прыехаў толькі адзін сьвятар з Ракава, але народу за дамавінаю ішло шмат. Пахавалі ксяндза Шутовіча на барысаўскіх могілках, на тым месцы, якое ён перш выбраў сабе сам. Неўзабаве над магілаю вернікі паставілі прыгожы помнік, на якім унізе выпісаны ягоны жыцьцёвы кліч на лаціне й пабеларуску: «Божа, на Цябе спадзеючыся, няхай не загіну!».
Айцец Адам Станкевіч
Адам Станкевіч нарадзіўся 24 сьнежня 1891 г. у в. Арляняты Крэўскае воласьці Ашмяпскага павету. Як кожны хлопчык на Беларусі, малы Адам пачаў праходзіць сваю першую жыцьцёвую школу, пасучы каровы. Грамаце Адам навучыўся перад школаю з польскае кніжкі ды набажэнства й з расейскага буквара так, што мог чытаць «паважныя» кніжкі свайго старэйшага брата Валентына, які вучыўся ў недалёкіх Барунах.
Да навукі малы Адась гарнуўся вельмі ахвотна, але ў іх вёсцы не было школы. Калі яму было дзесяць гадоў, бацькі пастанавілі аддаць яго ў царкоўнапрыхадзкую школу ў Барунах, хоць з рэлігійнага гледзішча для католікаў яна была вельмі неспрыятліваю, але да другое школы — народнага вучылішча, што было ў Крэве за 7 км ад Арлянятаў — была вельмі благая дарога. Выбіраючы школу, бацька Адася — Вінцэнт ня ведаў як сьлед аб яе ўзгадаваўчых мэтадах, таму й завёз сына ў Баруны й там знайшоў яму кватэру ў мешчаніна Юрэвіча, дзе кватараваліся работнікі, што рамантавалі калішні базыльянскі манастыр. Гэтыя работнікі надоўга засталіся ў памяці Адася. Яны былі расейцыстараверы, вечарамі заўсёды пілі гарэлку ды сьпявалі паганыя песьні. Цяжка было вучыцца ў такім асяродзьдзі, а ў школе было яшчэ цяжэй, дзе толькі за тое, што хрысьціўся пяцьцю пальцамі, Адась атрымаў аплявуху ад настаўніка. У школе не прызнавалася абсалютна ніякага іншага
Хрыстовым шляхам
31
веравызнаньня, акрамя праваслаўнага, і Адась, не зважаючы на тое, што быў каталік, мусіў выконваць усе прыпісы праваслаўнае царквы і сьпяваць у клірасе.
Баруны належалі да Гальшанскае парахвіі. 1 вось калі гальшанскі вікарны ксёндз у 1901 г. езьдзіў па калядзе ў Барунах і, зайшоўшы да Юрэвіча, даведаўся ад Адася пра адносіны ў школе, дык казаў яму, каб пераяжджаў у Гальшаны. Усярэдзіне школьнага году зьмяніць школу было нязручна, дык прыйшлося пабыць у Барунах да вясны. На наступны школьны год Адась быў ужо ў Гальшанах. Там ён прабыў ад 1902 г. да 1904 г. У гальшанскай народнай школе вучняўкатолікаў вучыў рэлігіі мясцовы ксёндз. Кватэру ў Гальшанах Адась меў таксама шмат лепшую як у Барунах. Тут ён кватараваўся ў набожнага й працавітага шаўца Тармасэвіча й хутка зжыўся зь сям’ёю гаспадара, быццам з раднёю.
Навука ў гальшанскай школе Адаму ішла лёгка. Але больш чым лтколаю ён цяпер цікавіўся касьцёлам і рэлігійным жыцьцём. Усе вучнікаталікі стараліся прыслужваць да імшы, і трэба было мець шмат вытрываласьці й стойкасьці, каб раніцою першым выйсьці з ксяндзом да алтара. Няраз у сьвяты Адам быў у касьцёле ад цямна да цямна, каб магчы прыслугоўваць ува ўсіх набажэнствах. Па сканчэныіі гальшанскае школы адбыўся экзамэн у суседняй Міхалоўшчыне. Прайшоў ён памысна.
Восеньню 1904 г. бацькі выправілі Адама на далейшую навуку ў гарадзкое вучылішча ў Ашмяне. Уступны экзамэн прайшоў добра, і добрым быў увесь далейшы курс у вучылішчы. Праўда, не да ўсіх прадметаў Адам меў аднолькавае зацікаўленьне: з матэматыкі часам накульгваў, затое вызначаўся ў гуманістычных прадметах. Якраз у тым часе адбылася ў Расеі рэвалюцыя 1905 г., якая сталася для Адама важным дзейнікам паглыбленьня рэлігійных, нацыянальных, сацыяльных і палітычных поглядаў. У ашмянскай школе таксама адбылася забастоўка з частковым посьпехам і няўдачамі: быў перанесеііы кудысь нялюбы ўсім інспэктар, але пры гэтым былі арыштаваныя два найбольш любімыя настаўнікі. У тым часе стала перад Адамам ува ўсёй сваёй вастрыні рэлігійная праблема. Будучы католікам лацінскага абраду, таго абраду, які папулярна называўся «польскаю вераю», ён сябе не пачуваў палякам, больш таго — лічыў сябе беларусам, але ў школе ўвесь час настаўнікі паўтаралі, што «рускія дзеляцца на Вялікарусаў, Маларусаў і Беларусаў», і гэта стварала для Адама праблему рускасьці, якую канчаткова вырашыў толькі ў сэмінарыі.
32
Для ўмацаваньня беларускае нацыянальнае сьведамасьці шмат прычынілася «Наша Ніва», зь якою Адам стрэнуўся ў 1908 г., а ў наступным годзе стаўся яе карэспандэнтам. Немалы ўплыў на яго меў таксама айцец Адам Лісоўскі, які, будучы студэнтам Каталіцкае духоўнае акадэміі ў Пецярбургу, пісаў лісты да бацькоў пабеларуску й падчас канікулаў у роднай вёсцы гаварыў зь сялянамі пабеларуску, даваў ім чытаць беларускія кніжкі. Ад яго ў рукі Адама трапілі «Дудка беларуская» й «Смык беларускі» Францішка Багушэвіча.
Па сканчэньні гарадзкога вучылішча трэба было думаць, што рабіць далей. Каб уступіць у гімназію й потым ва ўнівэрсытэт, не дазвалялі матэрыяльныя магчымасьці бацькоў Адама. Некаторыя ягоныя школьныя сябры пайшлі ў юнкерскую школу ў Вільні з намерам стацца афіцэрамі царскае арміі й заахвочвалі яго пайсьці сьледам за імі, але, пазнаёміўшыся бліжэй з жыцьцём ваеннае моладзі тае школы, рашуча адкінуў думку аб вайсковай кар’еры. 3 маленства Адам меў вялікае зацікаўленьне да касьцёла й нахіл да духоўнага стану. I вось цяпер, калі паважна думаў аб далейшым выбары свае жыцьцёвае дарогі, летам 1908 г. стрэўся з айцом А. Лісоўскім у ягонай роднай вёсцы Каранды, што была недалёка ад Арлянятаў. Гутарка зь ім і асабліва зь ягоным бацькам канчаткова ўмацавала жаданьне стацца сьвятаром. Але з ашмянскага гарадзкога вучылішча нельга было ўступіць у сэмінарыю — трэба было дапоўніць некаторыя прадметы: лаціна, матэматыка, гісторыя й замежная мова. Вялікую дапамогу ў перамозе гэтых недахопаў зрабіў стары Лісоўскі. Ён завёз Адама ў Вільню, там знайшоў для яго настаўніка й кватэру ў Новай Вілейцы.
Вясною 1910 г. Адам паехаў у Маскву здаваць экзамэн за 4ю клясу гімназіі пры вучэбнай акрузе. Гэты экзамэн можна было здаваць і ў Вільні, але тут пры падобных экзамэнах шмат «рэзалі», а ў Маскве было лягчэй, вось жа для большае пэўнасьці экзамэну давялося пазнаць старую Маскву. Экзамэн прайшоў памысна, і восеньню таго ж году адбыўся таксама памысны ўступны экзамэн у Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю.
У сэмінарыі адначасна з навукаю Адам шмат чытаў кнігаў з галіны філязофіі, агульлае гісторыі й гісторыі Беларусі. Ягоныя сябры сэмінарысты былі пераважна апалячаныя беларусы. Вось жа ўвайшоўшы ў курс сэмінарыйнага жыцьця, паволі пачаў весьці сыстэматычную ўсьведамляючую працу між сяброў, спачатку аднакурсьнікаў, а потым і ў старэйшых курсах. Адны
Хрыстовым шляхам
33
зь іх нясьмела прызнаваліся да беларускасьці, іншыя не. У сэмінарыі было нямала летувісаў, якія наагул да беларусаў адносіліся спагадна.
У 1911 г., калі Адам быў ужо на другім курсе, каля яго згуртавалася больш дзясятка сьведамых беларусаў. Цяпер можна было падумаць аб залегалізаваньні беларускага гуртка перад сэмінарыйнымі ўладамі. Душою арганізацыі быў Адам, і ён зьвярнуўся да рэктара ў гэтай справе. Рэктар спачатку меў некаторыя засьцярогі да гуртка, баючыся, каб беларускі рух не прынёс шкоды каталіцкай царкве, але калі пачуў ад Адама, што беларусы імкнуцца да таго, каб зь беларускага адраджэньня была таксама карысьць і для каталіцызму, дык дазволіў на існаваньне гуртка й беларускае бібліятэчкі пры ім, але з умоваю, што кніжкі, якія будуць прыходзіць у бібліятэчку, ёп мусіць перш сам пераглянуць.
Праца беларускага гуртка ў сэмінарыі хутка дала добрыя вынікі. У штогодніх вечарох перад запускамі зьявіліся ў праграме беларускія нумары; лік сьведамых беларусаў між сэмінарыстаў паволі ўзрастаў.
Па сканчэньні сэмінарыі Адам пастанавіў вучыцца далей. Восеньню 1914 г., не зважаючы на ваенны час, ён ужо быў у Пецярбурскай каталіцкай духоўнай акадэміі і там 28 сьнежня (па старому стылю) атрымаў сьвятарскае сьвячэньне.
У акадэміі й для навукі, і для рэлігійнае, і для нацыянальнае працы было вельмі шырокае поле. Тут ужо існаваў беларускі гурток з багатаю бібліятэкаю. Да таго была аграмадная акадэмічная бібліятэка. У Пецярбурскім унівэрсытэце быў беларускі студэпцкі гурток. Наагул беларуская калёпія ў Пецярбургу была даволі актыўная. Там у 1902 г. паўстала першая легальная беларуская арганізацыя «Круг беларускае народнае прасьветы й культуры», там у 1906 г. зарганізавалася першая беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца». 3 усімі гэтымі арганізацыямі айцец Адам быў у вельмі блізкай лучнасьці і ў першыю чаргу зь піянэрам беларускага адраджэнскага руху праф. Браніславам ЭпімахамШыпілам.
У акадэмічным беларускім гуртку айцец Адам адразу быў выбраны сакратаром, а ў 1916 г. старшынёю й займаў гэтае становішча аж да сканчэньня акадэміі ў 1918 г. — апошняга году яе існаваньня.
У акадэміі было два факультэты: дагматычнабіблійны й маральнапраўны. Айцец Адам студыяваў на другім. Перад канцом студыяў, здаўшы ўсе экзамэны й залікі, ён атрымаў ступень кандыдата кананічнага права і быў узяўся за магістарскую пра
34
цу на тэму «Навука сьв. Тамаша Аквіната аб сям’і ў параўнаньні з сучаснай тэорыяй аб вольнай любові», але калі ўжо зрабіў самае важнае ў падрыхтоўчай навуковай працы, закінуў зусім далейшыя студыі свае магістарскае працы й заняўся студыямі моваў і філязафічных ды грамадзкіх праблемаў.
Ужо ў 1916 г. айцец Адам напісаў колькі артыкулаў у газэты «Сьветач», «Дзяньніца», а калі ў 1917 г. зьявілася «Крыніца», ён навязаў зь яе рэдакцыяю блізкае супрацоўніцтва.
У траўні 1917 г. заснавалася ў Петраградзе Беларуская Хрысьціянская Дэмакратычная Злучнасьць, і айцец Адам адразу стаўся актыўным сябрам, а потым і фактычным яе кіраўніком.