• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    У Варшаве ксёндз Хвецька сустрэўся з былым магілёўскім архібіскупам дэ Ропам, заснаваўшым у Любліне Місійны інстытут для падрыхтоўкі духавенства. Ксёндз Хвецька ахвотна згадзіўся на прапанову дэ Ропа прыняць пасаду рэктара інстытуту й выкладчыка этыкі, біблійнае археалёгіі, літургіі, габрэйскае мовы. Выкладчыцкая праца ды яшчэ дадатковая праца ў касьцёле сьв. Язафата і ў школе сясьцёруршулянак паглыналі поўнасьцю ягоны час. Але гэта была ня тая праца, да якой ён імкнуўся. Таму ў 1931 г. ксёндз Хвецька пераяжджае ў Пінск, дзе ў мясцовай каталіцкай духоўнай сэмінарыі выкладалася беларуская мова, а між прафэсарамі былі сьведамыя беларускія ксяндзы Кулак, Абрантовіч, Юневіч.
    На жаль, і ў ІІінску на наступны год па сьмерці біскупа Лазінскага (1932) і ііазначэньні на ягонае месца біскупа Букрабы распачалася моцная палянізацыя сэмінарыі. Замест беларускай мовы была ўведзеная расейская, якую даручылі выкладаць ксяндзу Хвецьку.
    Калі пачалася Другая сусьветная вайна, ксёндз Хвецька пакінуў Пінск і працаваў парахам у Хотаве Стаўпецкага раёну. Там ён ад 1942 г. гаварыў казаньні пабеларуску. Гэта моцна не падабалася партызанам. У 1944 г. зімою яны напалі на яго й моцна зьбілі. У пакалечаным стане Хвецька ледзь дабраўся да Сто
    26
    ўпцаў, дзе пасьля прыняцьця сакрамэнтаў ад нямецкага ваеннага капэляна памёр у мясцовай бальніцы. Пахаваны ксёндз Хвецька на стаўпецкіх могілках.
    Ксёндз Станіслаў Глякоўскі
    Хоць ксёндз Станіслаў Глякоўскі належыць да новае генэрацыі беларускага духавенства, хоць яшчэ жыве шмат людзей, якія ведалі яго асабіста. але весткі аб ягоным жыцьці захаваліся вельмі няпоўныя.
    С. Глякоўскі нарадзіўся ў 1896 г. у Ваўкавыскім павеце ў сялянскай сям’і. Духоўную асьвету атрымаў у Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі. Пасьля яе сканчэньня ў 1921 г. атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. Папрацаваўшы некалькі гадоў вікарыем, выехаў у Рым на далейшыя студыі. Студыяваў ён тэалёгію ва Усходнім інстытуце. Там жа й абараніў доктарскую працу на тэму «Характэрныя рысы духовасьці Яна Кранштацкага».
    Вярнуўшыся з Рыму, ксёндз Глякоўскі затрымаўся ў Вільні, дзе быў назначаны вікарыем пры касьцёле сьв. Яна, што знаходзіўся каля ўнівэрсытэту. Гэта спрыяла таму, што ён з галавою кінуўся ў вір душпастырскае працы між моладзьдзю. Да Taro ж ксёндз Глякоўскі дадаткова быў назначаны прэфэктам у Віленскай беларускай гімназіі й неафіцыяльным капэлянам беларускіх студэнтаўкатолікаў.
    Ксёндз Глякоўскі актыўна працаваў у Лізе маралыіага адраджэньня й нават на працягу некалькіх гадоў быў старшынёю гэтай арганізацыі. Зь ягонага пачыну ў 1939 г. Лігаю быў зарганізаваны «Тыдзень барацьбы з парнаграфіяю» й быў праведзены так удала, што ў віленскіх кіёсках зьніклі ўсе часапісы з бессаромнымі ілюстрацыямі. Калі ў Віленскай беларускай гімназіі зарганізаваўся беларускі скаўтынг, ксёндз Глякоўскі быў ягоным першым капэлянам.
    Усе беларускія паломніцтвы ў Кальварыю, якія ладзіліся перад Другою сусьветнаю вайною, не абышліся безь ягонага ўдзелу, а ў 1939 г., калі ўжо былі выселены зь Вільні ксяндзы Станкевіч і Талочка, ксёндз Глякоўскі ачольваў беларускае паломніцтва. Маючы на сэрцы справу рэлігійнага жыцьця моладзі, ён заснаваў першы беларускі рэлігійны часапіс для дзетак «Пралескі» і выдаваў яго да 1939 г.
    Для беларускіх студзнтаў ён зарганізаваў у часе Вялікага Посту рэкалекцыі; толькі ў 1939 г. ня сам кіраваў рэкалекцыямі,
    Хрыстовым шляхам
    27
    а папрасіў дапамогі беларускага езуіта айца Шніпа, які быў прэфэкта.м малое езуіцкае духоўнае сэмінарыі ў Вільні. А для самога сябе ён браў духовую ежу ў малітве перад Вострабрамскім абразам Маці Божае. Агулам дзейнасьць ксяндза Глякоўскага была тою душпастырскаю дзейнасьцю, якая найбольш патрэбна ў парахвіях і моладзі ў школе.
    3 момантам выбуху Другое сусьветнае вайны вярнуўся ў Вільню ксёндз Станкевіч, але ў іншых гарадох і парахвіях зусім не было беларускіх духоўных, дык туды часова накіраваўся ксёндз Глякоўскі.
    У 1941 г., калі Менск занялі немцы, ксёндз Глякоўскі разам з ксяндзом Мальцам паехалі ў Менск. Там жа хутка знайшоўся й ксёндз Гадлеўскі, але напачатку ён быў моцна заняты арганізацыяй беларускага школьніцтва. Супольнымі сіламі яны ўзяліся аднаўляць закрытыя й спрафанаваныя сьвятыні й адведваць вёскі з каталіцкім насельніцтвам. Там яны ўбачылі надзвычайны духовы голад у людзей. Таму ксёндз Глякоўскі ня толькі сам поўнасьцю аддаўся душпастырскай працы, але яшчэ заклікаў каго толькі мог прыехаць: «Бо ж там людзі спрагненыя Божае праўды», — казаў ён.
    На жаль, ксёндз Глякоўскі ня змог доўга працаваць у Менску. Вясною 1942 г. ён разам з ксяндзом Мальцам быў на зборцы, дзе прамаўляў галоўны камісар Беларусі Кубэ і ў сваёй прамове востра нападаў на католікаў. Дык пры канцы зборкі, калі немцы пяялі нацыстоўскі гімн, абодва ксяндзы ня ўсталі на знак пратэсту. За гэта іх абодвух арыштавалі, і доўгі час не было нічога ведама аб іхнай долі.
    Толькі пасьля заканчэньня вайны адвакат Алесь Калодка падаў да ведама тыя весткі, якія меў аб ксяндзох Глякоўскім і Мальцу, будучы сам у канцэнтрацыйным лягеры ў Турынгіі. Там ён пазнаёміўся й нават запрыязьніўся з польскім капітапам Пшыбароўскім, які летам 1942 г. быў у канцэнтрацыйным лягеры Аўшвіц і жыў у адным блёку з ксяндзом Глякоўскім.
    У Аўшвіцы ксёндз Глякоўскі працаваў у каморы, дзе выдавалася вопратка заключаным, а ксёндз Малец працаваў у кухні. Там абодва беларускія духоўнікі ня мелі ані пачак, ані лістоў, але абодва былі ў бадзёрым настроі.
    Вясною 1944 г. абодва ксяндзы былі пераведзеныя ў канцэнтрацыйны лягер ВаймарБухэнвальд, працавалі на фабрыцы амуніцыі Густлёф Вэркэ. 1х бачыў там капітан Пшыбароўскі. Ведама таксама, што ў жліўні 1944 г. тую фабрыку моцна збамбардзіравалі амэрыканскія самалёты, загінула каля 500
    28
    вязьпяў, што там працавалі. Так загінуў ксёндз Глякоўскі — як і беларускія ксяндзы Гадлеўскі, Рыбальтоўскі, Неманцэвіч, Кашыра, Ляшэвіч. Яны прайшлі крыжовую дарогу сьледам за Хрыстом. Дык можна спадзявацца, што Бог прыме іхную ахвяру, каб хутчэй паслаць беларускаму народу Дзень Сьветлага Уваскрасеньня.
    Ксёндз Віктар Шутовіч
    Віктар Шутовіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1890 г. у вёсцы Шутавічы Смаргонскае воласьці Ашмянскага павету. Асьвету атрьтмаў сьпярша ў Ашмяне, а потым у Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, дзе стаўся актыўным сябрам беларускага гуртка.
    Скончыўшы сэмінарыю, 28 чэрвеня 1913 г. ён атрымаў сьвятарскія сьвячэньні й быў назначаны вікарыем у віленскую катэдру. Гэтая праца яму падказвала патрэбу вышэйшай тэалягічнай асьветы, дзеля чаго ў 1914 г. ён уступіў у Каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Але там ён змог студыяваць усяго два гады, бо ў 1917 г. акадэмія была зачыненая.
    Вярнуўшыся, ксёндз Шутовіч атрымаў ад віленскага біскупа Эдварда дэ Ропа назначэньне на параха ў Барадзенічы Браслаўскага павету. У тым часе дэ Роп дазволіў ужываць беларускую мову ў рэлігійным жыцьці. Карыстаючыся з гэтага дазволу, ксёндз Шутовіч разгарнуў вельмі актыўную дзейнасьць у сваёй парахвіі: увёў беларускія казаньні, малітвы, рэлігійныя сьпевы, а таксама зарганізаваў беларускія школы, пашыраў беларускія газэты.
    Калі ж у 1919 г. бальшавікі на некаторы час занялі ўсю Беларусь, шматлікія польскія ксяндзы пакідалі свае парахвіі і ўцяклі ў Польшчу. Ксёндз Шутовіч застаўся ў сваёй парахвіі, абслугоўваючы да таго ж апусьцеўшыя суседнія парахвіі, і паўсюль уводзіў беларускую мову ў рэлігійнае жыцьцё.
    Пасьля Рыжскае ўгоды ў 1921 г., калі польскі ўрад лічыў, што ён настала замацаваўся ў Заходняй Беларусі, польская шавіністычная прэса пачала атакаваць ксяндза Шутовіча. Пачатак дала «Gazeta Wilenska», а затым узьняўся супраць яго камэндант паліцыі, абвінавачваючы ў шавінізьме. Тады віленскі біскуп Юры Матулевіч вызначыў сьледзтва й даручыў правесьці яго мёрскаму дэкану ксяндзу Асьціловічу, які адносіўся варожа да ўсяго беларускага. Але, як і можна было спадзявацца, большасьць насельніцтва прагаласавала за беларускую мову.
    Хрыстовым шляхам
    29
    У 1926 г. віленскім архібіскупам замест Матулевіча быў прызначаны Ялбжыкоўскі, які распачаў рашучы паход супраць беларускага каталіцкага жыцьця. У 1927 г. ён перанёс ксяндза Шутовіча з Барадзенічаў у вёску Трысьцену каля мазурскага памежжа. Але й тут паліцаі настолькі перашкаджалі нармальнай працы, што ксёндз Шутовіч рашыў выехаць у ЗША. У гэтым яму дапамог айцец Янка Тарасевіч. У красавіку 1929 г. ксёндз Віктар Шутовіч пакінуў родны край.
    Праўда, у Амэрыцы ён доўга не затрымаўся. Сум па родным краі быў такі, іпто ў 1932 г. ён вярнуўся назад і быў назначаны вікарыем у Харошчу.
    Там яму давялося цярпець сапраўдны перасьлед. Адміністрацыя, паліцыя, пастаўнікі зь мясцовай школы так нацкавалі наяго насельніцтва, што выкананьне сьвятарскіх абавязкаў сталася немагчымым. Аднак і ў такім становішчы ён знаходзіў у сабе сілы вытрываць. У адным зь лістоў да сябрука ў Вільні ён пісаў: «Прасьледуюць мяне, але я з мае дарогі не ўступлю і ў жыцьці не заламлюся».
    У гэты ж час ксёндз Шутовіч заняўся пісьменствам: часта дасылаў артыкулы ў «Хрысьціянскую думку», нават пачаў пісаць драматычныя творы й апавядаііыіі. На жаль, ніводная ягоная драма не была надрукаваная.
    У чэрвені 1938 г. ксёндз Шутовіч урачыста адсьвяткаваў 25я ўгодкі свайго сьвятарства. Урачыстасьць адбылася ў Вільні ў касьцёле сьв. Мікалая й была спалучаная з такім самым юбілеем айца Язэпа Гермаповіча. Пасьля ўрачыстае Сьв. Літургіі ксёндз Шутовіч разам зь іншымі беларускімі сьвятарамі ўдзельнічаў у паломніцтве ў Кальварыю. Перад вайной ксёндз Шутовіч у паразуменьні з айцамі Тарасевічам і Рэшацем, якія жылі ў Амэрыцы, павёў актыўную працу па ўтварэньні беларускай групы бэнэдыктынаў, зьбіраў для іх кандыдатаў у навіцыят і рыхтаваў месца пад манастыр.
    Падчас вайны ксёндз Шутовіч працаваў у Харошчы й пераехаў у Менск толькі ў траўні 1944 г., калі нямецкая армія адступала, і пачаў богаслужэньні ў катэдральным касьцёле. Ехаць на Захад ён катэгарычна адмовіўся, кажучы: «Калі бальшавікі мяне заб’юць, дык зробяць мучанікам — і за гэта дзякуй Богу; калі ж не, дык буду працаваць на Божую славу — і за гэта буду дзякаваць Богу».
    Заняўшы Менск, бальшавікі некаторы час яго не чапалі. Але адразу па заканчэньпі вайны, перад Калядамі 1945 г. (25.12.1945. —Рэд.), яго арыштавалі. Пяць год ксёндз Шутовіч