Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
НБІбліятэка Бацькаўшчыны
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскас аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свсту Бацькаушчына'
Кніга 12
Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі
Мінск «Кнігазбор» 2007
УДК 323.1 (=161.3XIOO87)
ББК 63.3 (4 Бен)
A 28
Сэрыя заснавана ў 2004 годзе
Укладанне і прадмова Андрэя Любіча
Камэнтары і імянны паказальнік Ларысы Задзяркоўскай
ISBN 9856824524
© Любіч А., укладаньне. прадмова, 2007
© Юрэвіч, Л., бібліяграфія, 2007
© Задзяркоўская Л., камэнтары, імянны
паказальнік, 2007
© МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2007
© Афармленьне, ПУП «Кнігазбор», 2007
Сьветлай памяці Зоры КІПЕЛЬ прысьвячаецца
АД УКЛАДАЛЬНІКА
У Пасланьні Сьвятога апостала Паўла да Эфэсянаў прамоўлены наступныя словы, скарыстаныя ў назове гэтага зборніку:
«Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна пакліканьня, якім пакліканыя, з усёй пакорлівасьцю і лагоднасьцю, з доўгацярплівасьцю і любоўю адны адных пераносячы, імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою. Адно цела й адзіны Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі пакліканьня вашага. Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост. Адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас» (Эф., 4, 16).
Адзін Госпад, адзін Спадар — для праваслаўных, католікаў, уніятаў. Адзін — для беларусаў у Беларусі й паза яе межамі. Гэтае адзінства — у Богу й веры — і ёсьць зьместам і ідэяй прапануемай кнігі.
У першым разьдзеле, «Хрыстовым шляхам», аўтары беларускага замежжа — сьвятары й навукоўцы — ва ўспамінах, нарысахпартрэтах і навуковапубліцыстычных артыкулах распавядаюць пра цярністыя шляхі Рымакаталіцкай царквы на Беларусі, Беларускай каталіцкай (усходняга абраду) й Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай цэркваў ды лёсы іх зямных апосталаў.
Другі разьдзел, бібліяграфічны, зьмяшчае артыкулы з буйнейшых эміграцыйных газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус», якія датычаць рэлігійнага жыцьця ў Беларусі й на выгнаньні.
У апошнім, трэцім, разьдзеле надрукаваны мастацкі нарыс Уладзімера Глыбіннага «На Сьвятой зямлі» пра ягонае падарожжа ў Ерусалім у 1966 г.
Спадзяемся, што гэтая публікацыя спрычыніцца да ўшанаваньня памяці людзей — сьвецкіх і сьвятароў, — якія прысьвяцілі сваё жыцьцё пашырэньню Божага Слова сярод беларусаў, і да ўмацаваньня ідэі царкоўнае й нацыянальнае еднасьці беларускага народу, еднасьці ў разнастайнасьці, што ёсьць падставай да дыялёгу паміж беларусамі розных канфэсій у духу ўзаемнае павагі і любові
ХРЫСТОВЫМ ШЛЯХАМ
Айцец Леў Гарошка
БЕЛАРУСКІЯ СЬВЯТАРЫ Й РЭЛІГІЙНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БЕЛАРУСІ
Айцец Мацей Магнушэўскі
Гэта самы першы беларускі рэлігійны дзеяч з пачатку XIX ст. Ён кідаў першыя зярняты ў душы сялянскае моладзі, зь якіх узыходзілі першыя парасткі беларускага адраджэнскага руху. На жаль, вестак аб ягоным жыцьці захавалася вельмі мала. Зусім няведама аб ягоным паходжаньні й ягонай маладосьці. А нават і тое, што можа быць ведама з дакумэнтаў аб ягоных пазьнейшых гадох, цяпер зусім сьведама замоўчваецца.
3 тых вестак, якія ўбачылі сьвет да гэтага часу, ведама, што Мацей Магнушэўскі быў дамініканскім манахам і сьвятаром, меў добрую асьвету і нават вучыў дзяцей князя Мацея Радзівіла — Канстантына й Аптаніну. Калі дзеці вырасьлі, тады князь выслаў айца Магнушэўскага ў багатую парахвію ў мястэчка Крошын. Але як дамініканін ён праўдападобна належаў да дамініканскага манастыра ў Вэрках, каля Вільні, і нават лічыўся там супэрыёрам, але практычна супэрыёрства выконваў ягоны намесьнік. Жыхары Крошына былі пераважна мяшчанамі й часткова дробнаю шляхтаю й сялянамі. Ім шанцавала з ксяндзамі. Ужо папярэднік Магнушэўскага кс. Малішэўскі там адчыніў парахвіяльную школу, у якой вучыліся сялянскія дзеці. Калі ў Крошын прыехаў а. Магнушэўскі, дык далей вёў парахвіяльную школу, у якой навучаў толькі рэлігію, а іншыя прадметы выкладалі: арганісты Арлоўскі, вікарны ксёндз Піюс Гарбачэўскі й касьцёльны дзед Парафіяновіч.
8
Наагул а. Магнушэўскі ўважна апекаваўся школаю, асабліва найбольш здольнымі вучнямі. У 1828 г. там быў 51 вучань; зь іх 35 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак у веку ад 7 да 13 гадоў. Там вучылі чытаць, пісаць, лічыць і катэхізму. А да таго ксёндз Гарбачэўскі стараўся вучыць сялянскіх дзяцей усяго таго, чаго вучылі ў іншых школах панскіх дзяцей. Ён чытаў ім казкі Эзопа, вершы польскага паэта Нарушэвіча, чытаў таксама некаторыя артыкулы з газэтаў, якія выдаваліся ў Вільні і ў якіх гаварылася аб дрэнным палажэньні сялян і аб патрэбе скасаваньня паншчыны. Ён стараўся навучыць сваіх вучняў думаць самастойна. Дык ня дзіва, што з тае школы выйшаў грамадзкі дзеяч Камінскі, які потым бараніў крошынскіх сялянаў перад панам і перад урадам.
Са складу настаўнікаў крошынскае школы магчыма дагадвацца, што яна стаяла вельмі высока, і гэта вымоўна даказваюць падзеі, якія потым адбыліся ў Крошыне. Вучні тае школы, чуючы ад настаўнікаў шмат агулыіаасьветных вестак і чытаючы ды вывучаючы на памяць вершы старажытных і тагачасных паэтаў, нават самі спрабавалі пісаць вершы. Да гэтага іх нават заахвочваў а. Магнушэўскі. Дзякуючы ягонай спагаднай апецы там, у Крошыне, зьявіўся першы беларускі сялянскі паэт Паўлюк Багрым. Ужо першыя вершы таго юпака сьведчаць аб ягоным высокім паэтычным таленце й аб глыбіні думак, якія ён стараўся выказваць.
Крошынская парахвіяльная школа мела паважны ўплыў на ўсіх крошынскіх жыхароў. Праца айца Магнушэўскага падняла іхнюю сьведамасьць і нават заможнасьць.
Але той спакойны час разьвіцьця і ўздыму мінуўся, калі ў 1822 г. дачка Мацея Радзівіла — Антаніна — выйшла замуж за простага шляхціца Станіслава Юрагу, і Крошын перайшоў да яго як прыданае Антаніны.
Юрага хацеў за ўсякую цану разбагацець, дык прыехаў у Крошын з мэтаю перавесьці ўсіх жыхароў на становішча сваіх прыгонных мужыкоў. Ён зажадаў ад усіх крошынцаў дакумэнтаў аб шляхецтве або аб мяшчанстве. Калі ж яны паказвалі такія дакумэнты, дык абвясьціў іх няважнымі. Пасьля гэтага заклікаў каморніка перамерваць зямлю й загадаў, каб рабілі яму паншчыну. Маючы за сабою Радзівілаў (ягоны швагер быў наваградзкім маршалкам шляхты), Юрага дамогся таго, што пасьля доўгае судовае валакіты 26 лютага 1826 г. Гродзенскае Губэрнскае Праўленьне крошынцаў прызнала мужыкамі. Але сяляне не паслухалі начальства. Тады Юрага данёс губэрнатару, што
Хрыстовым шляхам
9
крошынцы бунтуюцца, і прасіў прыслаць войска. Вясною 1828 г. войска сапраўды прыйшло з самым губэрнатарам. У гэтым грозным палажэньні спачатку нават некаторыя сяляне спалохаліся й паддаліся Юрагу, але а. Магнушэўскі шчыра падтрымоўваў усіх і нават у абліччу войска раіў трымацца згодна разам. Тады й тыя, што спачатку спалохаліся, адышлі ад Юрагі й трымаліся разам з усімі.
Тады Юрага зьвярнуў увагу начальства на а. Магнушэўскага й на школу. У прысутнасьці губэрнатара Юрага дакараў айца за тое, што гэта ён прычына бунту сялянаў, бо мае ўплыў на народ і мог бы ўгаварыць іх слухаць паноў. Юрага нават пагражаў пажаліцца бускупу за такую дзейнасьць а. Магнушэўскага. Ды й губэрнатар лічыў айца дзіваком, зусім непадобным да іншых ксяндзоў.
У выніку сьледзтва, якое было зьдзекам над самымі асноўнымі вымогамі праўды, расейскі царскі ўрад зачыніў у 1828 г. крошынскую школу, айца Мапіушэўскага ўзялі пад ваенны надзор, Паўлюка Багрыма аддалі ў маскалі на 25 гадоў. Такое вырашэньне справы моцна прыгнобіла айца Магнушэўскага, і ён у тым жа 1828 г. памёр перад самымі Калядамі, 24 сьнежня, маючы семдзесят гадоў.
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» так гаворыць аб айцу Магнушэўскім: «Гэты ксёндз быў шчыры прыхільнік працоўнага народу; ён хацеў падняць людзей з голаду й цемнаты і памагаў крошынцам проціў пана судзіцца за зямлю». На жаль, у сучасных падручніках беларускае літаратуры, выдадзеных у Менску, нават і не ўспаміпаецца ягонае імя.
Магілёўскі мітрапаліт Эдвард дэ Роп
Для рэлігійнага жыцьця кожнага народу зьяўляецца вельмі важнаю справаю ўжываньне роднае мовы ў сьвятынях і ў навуцы рэлігіі. Гэтую патрэбу роднае мовы паказаў нам сам Бог, калі даў апосталам ды іхным вучням дар моваў, каб яны маглі абвяшчаць па ўсім сьвеце сьвятое Эвангельле ў зразумелай для ўсіх мове, і такім чынам яны пашыралі Божае Валадарства на зямлі.
Дзеля розных гістарычных прычынаў у Беларусі беларускія сьвятары навучалі людзей малітваў і праўдаў веры ў чужых мовах: польскай і расейскай. Але на пачатку стагодзьдзя (XX ст. — Рэд.) ужо некаторыя беларускія каталіцкія сьвятары
10
пачалі гаварыць свае казаньні пабеларуску і праз гэта запачаткавалі новую эпоху ў беларускім рэлігійным жыцьці
Адным з рэлігійных дастойнікаў, які шмат зрабіў у гэтай важнай справе, быў магілёўскі архібіскуп Эдвард дэ Роп. Ён паходзіў з вэстфальскіх графаў фон Кірбург. Адзін зь ягоных далёкіх продкаў у ХШ ст. прыехаў у Ліфляндыю й асяліўся ў мясцовасьці Роп, дзе збудаваў сабе замак.
Эдвард дэ Роп нарадзіўся ў Ліксыіе каля Дзьвінска 2 сьнежня 1851 г. Пачатковую навуку атрымаў у родпым доме, а вышэйшую асьвету — на аддзеле права ў Пецярбурскім унівэрсытэце. Хутка пасьля сканчэньня навукі, чуючы ў сабе Божы заклік да духовага стану, пакінуў сэнацкую службу і ўступіў у духоўную сэмінарыю ў Коўне. Скончыўшы яе й атрымаўшы ў 1886 г. сьвятарскія сьвячэньні, выехаў на вышэйшыя багаслоўскія студыі за граніцу й вучыўся на тэалягічных факультэтах у Інсбруку й Фрайбургу, пасьля чаго нейкі час працаваў парахам у Тыролі ў Аўстрыі, а затым у Любаве ў Латвіі, a потым як канонік у Коўне.
У 1902 г. 2 чэрвеня быў пасьвечаны на саратаўскага біскупа, але ў Саратаве аставаўся нядоўга, бо ў наступным 1903 г. быў назначаны на чало Віленскае дыяцэзіі, дзе першы раз спаткаўся зь беларусамі.
У Вільні біскуп дэ Роп паказаў сябе з найлепшага боку. Нават шмат гадоў пасьля людзі, якія яго памяталі, адназгодна сьведчылі, што ён быў чалавекам ня толькі высокае асьветы, але таксама й высокае ўроджанае культуры. Ён умела лагодзіў польскалетувіскае нацыянальнае змаганьне, стараючыся быць справядлівым для ўсіх. У час рэвалюцыі 1905 г. ён успакойваў народ сваёю павагаю й не дапускаў да габрэйскіх пагромаў нават тады, калі іх арганізоўваў жандарскі палкоўнік. I ўжо тады ўсплыла наверх справа беларускае мовы ў рэлігійным жыцьці. Нягледзячы на тагачасныя палітычныя цяжкія абставіны, ён умеў знайсьці справядлівы выхад у гэтым дачыненьні. Але затое ён рашуча супрацівіўся ўвядзеньню расейскае мовы ў каталіцкае рэлігійнае жыцьцё ў віленскай дыяцэзіі. Праз гэта ён стаўся нялюбым для царскага расейскага ўраду і за гэта быў высланы на выгнаньне ў 1907 г. Тое выгнаньне трывала ажно 10 гадоў. Вярнуўся ён у Вільню толькі пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ў 1917 г. і адразу пачаў укладаць шырокі плян актывізацыі рэлігійнага каталіцкага жыцьця ня толькі ў Віленскай дыяцэзіі, але значна шырэй.