Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Падчас свайго кароткага прабываньня ў Маскве айцец Антоні быў „азначаны вікарыем міжнароднае каталіцкае парахвіі апосталаў Пятра й Паўла. Там жа ў Маскве ён зьбіраў беларусаў і гаварыў да іх казаньні пабеларуску. На адным з такіх казаньняў прысутнічала жонка расейскага ўсходне
Хрыстовым шляхам
39
каталіцкага сьвятара айца Абрыкосава й потым пісала ў Рым да Валконскае, што ён гаварыў «на ломаном русском языке». Дзеля сваёй актыўнасьці ў Маскве а. Неманцэвіч быў пад заўсёдным наглядам савецкіх агентаў. Летам 1923 г. ён быў зноў арыштаваны й прабыў за кратамі ажно да пачатку 1925 г., калі быў вывезены ў Польшчу ў форме вымены на палітычных вязьняў. Але ў гэтай краіне ён затрымаўся ненадоўга, бо ў тым самым 1925 г. выехаў у Рым для студый ва Усходнім інстытуце, дзе здабыў тытул доктара тэалёгіі. Навуковую дысэртацыю напісаў на тэму «Бальшавіцкае заканадаўства адносна рэлігійнага й маральнага ўзгадаваньня дзяцей у параўнаныіі да Божаіа, натуральнага й аб’яўленага права». Абарона дысэртацыі адбылася 2 ліпеня 1927 г.
Падчас сваіх студый у Рыме айцец Неманцэвіч пазнаёміўся бліжэй з айцамі езуітамі, якія кіравалі Усходнім інстытутам. Якраз тады ў інстытуце былі частыя гутаркі аб Беларусі, бо ад 1924 г. езуіты мелі ў Альбэртыне ўсходнекаталіцкую пляцоўку й навіцыят. Вярнуўшыся з Рыму, айцец Неманцэвіч актыўна ўключаецца ў вунійную працу й 13 верасьня 1929 г. уступае ў езуіцкі навіцыят у Альбэртыне ўва ўсходнім абрадзе.
Ужо ў навіцыяце айцец Неманцэвіч вучыць чужанецкіх сьвятароў беларускае мовы. Пасьля адбыцьця навіцыяту ён назпачаны парахам усходнекаталіцкае парахвіі ў Альбэртыне й рэдактарам беларускага рэлігійнага часапісу «Да злучэньня», першы нумар якога выйшаў у студзені 1932 г.
Дзеля актыўнага ўдзелу ў вунійнай працы айца Неманцэвіча запрасілі прачытаць рэфэрат на Трэцяй вунійнай канфэрэнцыі ў Пінску ў 1932 г., але пару дзён перад адкрыцьцём канфэрэнцыі яму было загадана ператлумачыць рэфэрат зь беларускае мовы на польскую. Абураны гэтым фактам, айцец Неманцэвіч адмаўляецца ад удзелу ў наступных канфэрэнцыях. Як пакараньне за беларускасьць у 1933 г. яго пераводзяць з Альбэртына ў недалёкія Сыіікавічы на становішча параха, а на наступны год — у Дубно, на пасаду прафэсара пастырскае тэалёгіі ў тамтэйшай Папскай сэмінарыі. Тым часам умовы вунійнае працы станавіліся ўсё цяжэйшымі. Ад 1932 г. на абшары Заходняе Беларусі не адчынена ніводнае новае вунійнае пляцоўкі, некаторыя нават былі зачыненыя, у 1938 г. быў спынены друк часапісу «Да злучэньня». Націск польскае адміністрацыі быў такі моцны, што аднойчы апостальскі нунцый заявіў: «На абшарах усходніх крэсаў пануе стан рэлігійнага перасьледу».
Айцец Неманцэвіч пераносіць сваю дзейнасьць у тыя месцы, дзе яна яшчэ была не зусім абмежаваная. На пачатку 1939 г.
40
ён арганізуе ў Варшаве выданыіе новага часапісу «Злучэньне». У гзтай працы яму дапамагалі беларускія студэнты — трэба заўважыць, што па веравызнаньню яны былі амаль усе праваслаўныя. Выхад часапісу спыніла Другая сусьветная вайна.
I так цяжкая праца на рэлігійнай ніве сталася яшчэ цяжэйшаю пачынаючы ад верасьня 1939 г., калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. Але і ў гэтых цяжкіх умовах айцец Неманцэвіч не спыняў сваёй дзейнасьці. У тым часе, карыстаючыся зь зьмены ўлады, львоўскі грэкакаталіцкі мітрапаліт Андрэй Шэптыцкі скарыстаў з сваіх паўнамоцтваў, якія меў яшчэ з 18 лютага 1908 г. ад папы Пія X, і ўтварыў 9 кастрычніка 1939 г. чатыры ўсходнекаталіцкія экзархаты на абшары былое Расейскае Імпэрыі, у тым ліку Беларускі экзархат, назначаючы айца Антона Неманцэвіча экзархам.
Гэтае новае становішча было спалучанае ня толькі зь вялікімі цяжкасьцямі, але вымагала таксама заўсёднае гатоўнасьці да найбольшых ахвяраў, бо экзархаты тварыліся ў вялікім сакрэце. Дзеля гэтага на ўсякі выпадак айцец Неманцэвіч назначыў сабе двух намесьнікаў і адбыў зь імі кароткую нараду. Адбылося гэта 20 чэрвеня 1940 г. у адной з усходнекаталіцкіх парахвіяў.
Падчас першых крокаў свае працьт ўсе нованазначаныя экзархі пераканаліся ў неабходнасьці неадкладнага вырашэньня шматлікіх кананічных і практычных пытаньняў. 3 гэтаю мэтаю ў Львове адбыліся два саборы экзархаў: першы ў верасьні 1940 г., а другі ў чэрвені 1941 г. На другім саборы айцец Неманцэвіч быў ужо не адзін, а са сваімі намесьнікамі. Пастановы тых сабораў папа Пій XII зацьвердзіў 22 кастрычніка 1942 г.
Калі ў чэрвені 1941 г. Беларусь і Украіну занялі немцы, украінскі й валынскі экзархі выйшлі з укрыцьця й пачалі разгортваць сваю дзейнасьць. Даведаўшыся аб гэтым, айцец Неманцэвіч таксама распачаў стараньні перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі аб легалізацыі Беларускага экзархату. Ён выслаў ліст у Менск 3 студзеня 1942 г. Генэральны камісар Беларусі, хоць і неахвотна, але ў сакавіку таго ж году выдаў дазвол экзарху на легальную дзейнасьць. Тады айцец Неманцэвіч зьвярнуўся да Віленскага, Палескага й Падляскага біскупаў у справе пераняцьця кіраўніцтва над усходнекаталіцкімі парахвіямі; зь Вільні й Пінску хутка атрымаў прыхільныя адказы, а ў Падляскай дыяцэзіі ад 1939 г. біскупа не было, таму справа тамтэйшых парахвіяў засталася нявырашанай.
На парадку дня дзейнасьці экзархату стаялі такія важныя пытаньні, як арганізацыя духоўнае сэмінарыі, духоўнае кансыс
Хрыстовым шляхам
41
торыі, друкаваньне богаслужэбных кнігаў і рэлігійнае літаратуры. Але для вырашэньня гэтых пытаньняў не хапала адпаведных кадраў.
Аб існаваньні Беларускага ЎсходнеКаталіцкага Экзархату падаў да агульнага ведама айцец Неманцэвіч сваім пастырскім лістом на Вялікдзень 5 красавіка 1942 г. У гэтым лісьце ён зьвяртаўся да ўсяго беларускага народу. Вестку аб утварэньні экзархату падала да агульнага ведама таксама «Баранавіцкая газэта», а зь яе перадрукавала нават бэрлінская беларуская газэта «Раніца», падаючы кароткія весткі аб асобе айца Неманцэвіча й аб тым, што ў экзархаце ўрадаваю моваю ёсьць беларуская мова. Дзеля нястачы духавенства ўсю арганізацыйную працу выконваў сам айцец Неманцэвіч. Гэта змушала яго да частых падарожжаў, але якраз перамяшчэньне для неваенных асобаў было вельмі абмежаванае, таму прыходзілася карыстацца толькі прынагоднымі магчымасьцямі выездаў.
У 1942 г. у Слоніме пачаліся расстрэлы каталіцкага духавенства. На жаль, і супраць айца Неманцэвіча распачаліся інтрыгі й даносы з боку польскіх і расейскіх сьвятароў, а таксама некаторых беларускіх праваслаўных дзеячаў. Гэтая акалічнасьць змушала быць больш асьцярожным у сваёй дзейнасьці. але айцец Неманцэвіч не спыняў сваёй працы. Ён заснаваў Апостальства Малітвы за Беларусь, да якога спачатку належалі толькі сьвятары, а потым далучыліся й сьвецкія. Айцец Неманцэвіч зьбіраў сясьцёр скрытак, якія жадалі б працаваць у беларускіх сірацінцах.
У чэрвені 1942 г. айцец Неманцэвіч па справах экзархату мусіў зьезьдзіць у Львоў да мітрапаліта Шэптыцкага. Падарожжа трывала два тыдні, але не прынесла нічога суцяшальнага, бо ў Львова кантакт з Рымам быў толькі прынагодны й толькі аднабочны, бо на лісты, што дасылаліся ў Рым, не было адказаў. Зь іншых экзархатаў таксама былі адно сумныя весткі: украінскі экзарх быў вымушаны „акінуць Кіеў, а дзейнасьць мітрапаліта была моцна абмежаваная.
4 ліпеня 1942 г. перад брамаю Альбэртынскага манастыра спынілася аўта з гестапаўцамі. Яны «прасілі» айца Неманцэвіча паехаць зь імі ў Слонім, пры тым яму не дазволена было ўзяць з сабою ніякіх рэчаў: маўляў, яго клічуць толькі для некаторых выясьненьняў. 3 Слоніму экзарха адразу перавезьлі ў Баранавічы. Але й тут ён пабыў толькі адзін дзень і быў адпраўлены ў Менск, дзе таксама заставаўся непрацяглы час (толькі аднойчы ў турме ўзялі пасылку на ягонае імя).
42
3 боку сьвецкіх і рэлігійных дзеячаў рабілася шмат стараньняў вызваліць айца Неманцэвіча. Нават некаторыя высокапастаўленыя нямецкія афіцэры ўзяліся дапамагчы: у верасьні 1942 г. адзін палкоўнік зь нямецкае Галоўнае ваеннае кватэры, будучы ў Баранавічах, запэўніваў намесьніка экзарха, што айцец Немапцэвіч будзе хутка вызвалены.
Але замест абяцанага вызваленьня экзарха гестапа прысьпешаным тэмпам праводзіла поўную ліквідацыю экзархату. Калі напрыканцы верасьня таго ж году зьявіўся ў Альбэртыне другі намесьнік экзарха, каб прынамсі часова абслугоўваць тамтэйшую парахвію, у слонімскім гэбітскамісарыяце яму было загадана неадкладна вярнуцца, а за невыкананьне загаду недвухсэнсоўна пагражалі пакараньнем. Праз некалькі тыдняў значная частка альбэртынскіх парахвіянаў была вывезеная ў Нямеччыну, а сьвятыня зачыненая.
Дзе й як загінуў айцец Неманцэвіч, да гэтага часу не ўдалося атрымаць пэўных зьвестак, хоць у гэтым кірунку было зроблена нямала. У 1943 г. мітрапаліт Шэптыцкі афіцыйна зьвяртаўся да кампэтэнтных установаў з запытаньнем аб лёсе экзарха. У лістападзе 1943 г. атрымаў афіцыяльны адказ з Галоўнае кватэры бясьпекі ў Бэрліне, што айцец Неманцэвіч памёр на плямісты тыф у пачатку 1943 г., а нямецкі біскуп Гэнрык Вінкэн, які быў пасрэднікам між нямецкімі біскупамі і ўрадам, з тае ж установы атрымаў адказ на некалькі месяцаў пазьней, што айцец Неманцэвіч памёр на тыф пры канцы 1942 г.
Ад часу беларускага адраджэнскага рэлігійнага жыцьця айцец Неманцэвіч быў першым беларускім сьвятаром, які ўвайшоў у шэрагі каталіцкае гіерархіі й на гэтым становішчы выявіў сваю веліч і бязьмежную любоў да беларускага народу й да канца выканаў свой абавязак ды завяршыў сваё жыцьцё найбольшым выявам любові, бо аддаў сваё жыцьцё за сваіх вернікаў і за беларускі народ.
Тамаш Трызна
Між малаведамых, але вельмі ахвярных беларускіх сьвецкіх рэлігійных дзеячаў ёсьць ўся сям’я Тамаша Трызны з Жодзішкаў Смаргонскага павету. Тамаш Трызна паходзіў з старое беларускае шляхоцкае сям’і. Ягоныя прадзеды бралі актыўны ўдзел у дзяржаўным жыцьці Вялікага Княства Літоўскага. Ужо з маладых гадоў Тамаш стаўся актыўным беларускім дзеячам і належаў да Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі.
Хрыстовым шляхам
43
Калі ў 1924 г. у Жодзішкі быў назначаны парахам ксёндз Гадлеўскі, дык для яго Тамаш Трызна быў добрым арганістам, супрацоўнікам і нават шчырым прыяцелем. Пад ягоным кіраўніцтвам хор выконваў ня толькі літургічныя, але й беларускія рэлігійныя песьні. Калі потым на месца ксяндза Гадлеўскага віленская духоўная ўлада прыслала ксяндзапаляка, Тамаш разам з большасьцю жыхароў застаўся верным сваім нацыянальным ідэалам. Такую ж паставу ён цьвёрда захоўваў і ў часе Другое сусьветнае вайны.