Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Год 1917 наагул вызначаецца вялікімі пераменамі. Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі на ўсім абшары былое Расейскае Імпэрыі адбываліся паважныя нацыянальныя й рэлігійныя рухі. He зважаючы на тое, што ў тым часе празь Беларусь праходзіў ваенны фронт і цяжыла ваеннае становішча, беларускі вызвольны нацыянальны й рэлігійны рух мацнеў з дня на дзень. У Менску 24—25 траўня 1917 г. адбыўся 1 ы зьезд беларускага каталіцкага духавенства, на якім абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытаньні беларускага рэлігійнага жыцьця. На гэтым зьезьдзе айцец Адам чытаў рэфэрат аб беларускім руху й ягоных адносінах да рэлігійнага жыцьця. Некаторыя жаданьні, выказаныя на зьезьдзе, часткова пачалі ажыцьцяўляцца ў тым жа годзе. Магілёўскі архібіскуп дэ Роп у 1917 г. афіцыяльна дазволіў беларускія казаньні, і 21 ліпеня ў прысутнасьці архібіскупа айцец Адам меў першае казаньне пабеларуску ў Дзісьне.
Вясною 1918 г. айцец Адам скончыў акадэмічныя студыі й зь вялікімі клопатамі прабраўся на Беларусь, але, не дайшоўшы да Вільні, праз усю вясну й лета жыў у айца Шутовіча ў Барадзенічах, гаворачы беларускія казаньні ў ваколічных касьцёлах. Толькі восеньню 1918 г. зь вялікімі цяжкасьцямі яму ўдалося атрымаць ад нямецкіх акупацыйных уладаў дазвол прыехаць у Вільню. У Віленскім біскупстве тагачасныя польскія кіраўнікі сустрэлі яго непрыхільна й хутка адправілі ў польскую парахвію (Драгічын над Бугам). На шчасьце, у тым жа 1918 г. прыбыў у Вільню Яго Эксцэленцыя Юры Матулевіч, які дазволіў айцу Адаму вярнуцца ў Вільню й заняцца грамадзкаю працаю.
Якраз калі айцец Адам зьявіўся ў Вільні, там адчыніўся ўпівэрсытэт, і гэта выклікала жаданьне дапоўніць свае студыі.
Хрыстовым шляхам
35
Ён прыватна яшчэ два гады наведваў праўны факультэт. Але на студыі яму заставалася вельмі мала часу, бо трэба было рэдагаваць «Крыніцу», удзельнічаць у Камітэце Помачы Ахвярам Вайны, выкладаць каталіцкую рэлігію ў Беларускай гімназіі. Восеньню 1921 г. распачаліся ў Вільні рэгулярныя набажэнствы для беларусаўкатолікаў, і айцец Адам штонядзелі гаварыў беларускія казаньні. У далейшым на ягоныя плечы ўзвальваліся ўсё новыя й новыя абавязкі. Падчас першых выбараў у першы польскі сэйм 1922 г. айцец Адам быў выбраны беларускім паслом. Тады бараніў беларускую справу ня толькі на сэймавай трыбуне, але таксама і ў кругох замежных дыпляматаў.
Праз сваю кіпучую дзейнасьць ужо ў той час айцец Адам здабыў такі вялікі аўтарытэт, што калі ў 1924 г. менскія беларусы распачалі стараньні аб беларускім каталіцкім біскупе, дык адразу зьвярнуліся да яго, каб згадзіўся быць кандыдатам на гэтае становішча, але дзеля шматлікіх прычынаў гіраект ня быў ажыцьцяўлёны.
Па сканчэньні пасольскае кадэнцыі ў 1926 г. айцец Адам прысьвяціў шмат увагі навуковавыдавецкай дзейнасьці. Заснаваў у Вільні беларускую друкарню імя Ф. Скарыны, якая сталася найбольш плодным цэнтрам беларускага друкаванага слова ў Заходняй Беларусі. Адтуль штогод выходзіла некалькі беларускіх кніжак і там друкавалася некалькі беларускіх пэрыёдыкаў: «Хрысьціянская думка» пад рэдакцыяй самога айца Адама, «Шлях моладзі» ад 1932 г., «Самапомач» ад 1935 г., «Калосьсе» ад 1937 г. Для матэрыялыіага забясьпечаньня беларускае рэлігійнае прэсы ў 1928 г. ён заснаваў Беларускае каталіцкае выдавецтва.
За сваю працу на беларускай ніве айцец Адам меў шмат прыкрасьцяў ад польскіх духоўных уладаў. У 1926 г. віленскі архібіскупскі пасад заняў Я. Э. Ялбжыкоўскі, ведамы з крайняга польскага шавінізму й варожасьці да ўсяго беларускага. Ён часта заклікаў да сябе айца Адама ды рабіў дакоры й пагрозы за ягоную дзейнасьць. Калі ж ніякія пагрозы не зьмяншалі кіпучае працы айца Адама, тады 10 сьнежня 1928 г. архібіскуп Ялбжыкоўскі забараніў вернікам свае дыяцэзіі належаць да Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі (БХД), чытаць «Беларускую Крыніцу» й асобным загадам забараніў айцу Адаму супрацоўнічаць у «Беларускай Крыніцы» й, ведама ж, належаць да БХД. Гэтая забарона мела на мэце скампрамэтаваць беларускі каталіцкі рух, але ў сапраўднасьці скампрамэтавала самога архібіскупа.
36
Калі польскі наступ на беларускі рух гвалтам зьменшваў поле беларускае культурнае й рэлігійнае дзейнасьці, айцец Адам пачаў больш часу прысьвячаць навуковапубліцыстычнай дзейнасьці. 3пад ягонага пяра выйшла каля дзьвюх тысяч артыкулаў у розных газэтах і часапісах; ён напісаў больш дзясятка ўступных разьдзелаў да розных кніжак, якія падрыхтаваў да выданьня, і выдаў 17 уласных кніжак: «Беларуская мова ў школах Беларусі 17 і 18 стст.» (1928), «Родная мова ў сьвятынях» (1929), «Францішак Багушэвіч, яго жыцьцё й творчасьць» (1930), «Вітаўт Вялікі й Беларусы» (1930), «Казімір Сваяк; нарыс аб ягонай ідэалёгіі» (1931), «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасьці Беларусі» (1937), «Праф. Браніслаў ЭпімахШыпіла. Зь яго жыцьця і працы» (1935), «Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня» (1935), «3 жыцьця і дзейнасьці Казіміра Сваяка» (1936), «Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі» (1937), «Божае слова на нядзелі і сьвяты» (1938), «Лекцыі і Эванэліі на нядзелі і сьвяты» (1938), «Міхал ЗабэйдаСуміцкі і беларуская народная песьня» (1938), «У гонар 950годзьдзя хрышчэньня Беларусі» (1938), «Хрысьціянства і Беларускі Народ» (1940), «Вучыся і маліся. Малітаўнічак» (1944).
У сваёй разнаякай працы айцец Адам зьвяртаў асаблівую ўвагу на кантакты з прадстаўнікамі тых народаў, якія спрыялі беларусам.
3 момантам, калі польскі супрацьбеларускі наступ прыняў формы вострага адміністрацыйнага тэрору, 28 лістапада 1938 г. зьявіўся загад віленскага ваяводы аб высяленьні айца Адама Станкевіча разам з айцом Талочкам і інжынэрам А. Клімовічам з прыгранічнае паласы. Стаўшыся выгнанцам з роднага абшару, ён не пакідае зусім бацькаўшчыны, асяляецца ў Слоніме й, не зважаючы на востры паліцыйны надзор, прадаўжае сваю навуковую працу. Самое высяленьне толькі спачатку прыгнобіла айца Адама, але хутка яно сталася штуршком да больш упорыстае працы, бо й так папулярная ягоная асоба праз высяленьне сталася паўсюдна ведамаю й дарагою кожнаму сьведамаму беларусу; такое прызнаньне было яму вялікаю маральнаю падтрымкаю. Таму ў процівагу акту высяленьня беларусы ў Вільні заснавалі ў 1939 г. камітэт для падрыхтоўкі ўрачыстага ўшанаваньня 25годзьдзя ягонага сьвятарства. Ваенныя падзеі на некаторы час затрымалі працу камітэту, але калі праз два тыдні ў верасьні 1939 г. ад польскае ганарыстае ўлады не засталося й чэпалаху, айцец Адам вярнуўся ў касірычніку 1939 г. у Вільню й там 14 студзеня 1940 г. беларускія жанчыны падаравалі яму
Хрыстовым шляхам
37
вышыты арнат і альбу, у якіх сам юбіляр адправіў урачыстую імшу падзякі ў перапоўненым касьцёле сьв. Мікалая. Таго ж дня адбылася акадэмія на яго чэсьць з шматлікімі прамовамі беларускіх і іншанацыянальных прадстаўнікоў. Віленская беларуская, летувіская і польская прэса прысьвяцілі яму спэцыяльпыя артыкулы.
За кароткі час летувіскае ўлады ў Вільні айцец Адам зарганізаваў беларускую дзяржаўную прагімназію й беларускую пачатковую школу. Беларускі арганізацыйны рух на кароткі час быў аформіўся як Беларускі цэнтар ў Летуве, на старшыню выбралі айца Адама.
Калі 15 траўня 1940 г. бальшавікі канчаткова апанавалі Вільню, айцец Адам мусіў спыніць сваю грамадзкую працу, але калі ў наступным годзе Вільню занялі немцы, ён зь неслабеючаю энэргіяю бярэцца аднаўляць разбураныя бальшавікамі беларускія інстытуцыі, хоць і ў тых невялікіх рамках, на якія дазваляла акупацыйная ўлада. Дзякуючы ягоным стараньням была адноўленая ў Вільні Беларуская гімназія, і на пачатку 1944 г. ён змог яшчэ выдаць невялікі малітаўнік для вучняўкаталікоў. У ліпені 1944 г. бальшавікі зноў занялі Вільню. Цяпер беларуская праца як у самой Вільні, так і ў Віленшчыне была строга забароненая. Чырвоны тэрор пад прэтэкстам ваеннае навальніцы пачаў вынішчаць усё беларускае, у першую чаргу інтэлігенцыю, якая адважылася застацца на бацькаўшчыне. Як звычайна робяць злачынцы, усе свае крывавыя ўчынкі бальшавікі прыкрывалі жудаснаю моўчанкаю. Весткі, якія ў тым часе пранікалі з бацькаўшчыны, былі няпэўныя й часам супярэчныя. Раз даходзілі чуткі, што айцец Адам быў арыштаваны ў канцы лета 1944 г. і загінуў у турме НКУС. Іншы раз паведамлялі, што ён працуе на парахвіі ў Беласточчыне. Тады аўтар гэтых радкоў лістоўна зьвярнуўся ў канцылярыю віленскае мітраполіі, якая мясьцілася ў Беластоку, з запытаньнем аб долі айца Адама Станкевіча. На ліст прыйшоў кароткі адказ ад 25 лютага 1948 г., што «айцец Адам Станкевіч далей прабывае ў Вільні». Як прабывае й што робіць — аб гэтым не казалася ні слова. Толькі нядаўна амаль адначасна зьявіліся дзьве весткі, што айцец Адам два гады таму быў арыштаваны й высланы ў канцэнтрацыйны лягер, а другая вестка, больш сумная (хоць і не зусім пэўная), што ён памёр на Салавецкіх абтоках у капцы 1955 г.
Сьмерць айца Адама Станкевіча ёсьць вельмі вялікаю сгратаю для беларускага народу, і ў сёньняшніх умовах тым больш балючая, што нават немагчыма хоць у дробнай часьці злажыць
38
яму тую пашану, на якую ён заслужыў. Праўда, праз усё сваё жыцьцё ён не шукаў сабе ані славы, ані почасьцяў; аддаўшы раз і назаўсёды ўсяго сябе на ахвярную службу для збаўленьня людзкіх душ, ён у першую чаргу ахвяроўваў сябе штодня ў сьвятой Службе Божай за родлы беларускі народ, а ў сваёй неўсыпушчай дзейнасьці рабіў усё, што толькі было ў яго сілах і магчымасьцях, каб прычыніцца да лепшае будучыні свайго народу.
Айцец Антоні Неманцэвіч
Нарадзіўся Антон Неманцэвіч 8 лютага 1893 г. у Сакольскім павеце на Беласточчыне (па іншых звестках, у СанктПецярбургу. — Рэд.'). Атрымаўшы першую асьвету ў Саколцьт, а потым у Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, ён уступіў у 1914 г. у Пецярбурскую духоўную каталіцкую акадэмію. Яшчэ студэнтам атрымаў ён сьвятарскія сьвячэньні ў 1915 г. Адначасна з абавязваючаю навукаю ў акадэміі ён цікавіўся гісторыяй Беларусі й асабліва гісторыяй вуніяцкай царквы. Аб выніках сваіх досьледаў ён чытаў рэфэрат для сяброў беларускага гуртка й гуртка беларускай народнай асьветы, якім кіраваў Б. ЭпімахШыпіла.
Акадэмічныя студыі айцец Антоні закончыў у апошні год існаваньня акадэміі — у 1918 г. і адразу распачаў душпастырскую працу ў Петраградзе як вікары парахвіі сьв. Кацярыны, але неўзабаве быў назначаны парахам у Колпіна каля Петраграду. 23 красавіка 1919 г. а. Антоні першы раз трапіў у савецкую турму. Тады католікі зь Петраграду зрабілі аграмадную маніфэстацыю каля касьцёлу сьв. Кацярыны, дамагаючыся вызваленьня нядаўна арыштаванага магілёўскага архібіскупа Цэпляка. Пасьля маніфэстацыі вернікі пайшлі ў касьцёл на вячэрню, а чэкісты, якія прыглядаліся да маніфэстантаў з вуліцы, уварваліся ў касьцёл і намагаліся спыніць богаслужэньне. Гэтая спроба не ўдалася, і яны мусілі выйсьці з касьцёлу й чакаць на вуліцы. Калі служба скончылася й вернікі пачалі выходзіць, чэкісты пры выхадзе кантралявалі пашпарты й арыштоўвалі ўсіх тых, хто ім падаваўся больш дзейным. Між арыштаванымі быў і айцец Неманцэвіч. Прысуд яму быў 6 месяцаў турмы, якія ён адбываў спачатку ў петраградзкай турме, а потым у маскоўскай.