• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Хрыстовым шляхам
    21
    тых касьцёлах, што ня мелі сваіх сталых ксяндзоў. 3 Полацку ён часта езьдзіў у Вулы, і туды заўсёды схадзілася багата вернікаў, каб паслухаць казаньне ў роднай мове й пасьпяваць беларускія рэлігійныя песьні. Езьдзіў таксама на фэсты ў тыя парахвіі, дзе мог гаварыць пабеларуску казаньні. Яго часта запрашаў да сябе ў Фашчоўку ксёндз Сак на ўрачыстыя працэсіі.
    Калі ж у Магілёўскай архідыяцэзіяльнай курыі ня стала пралата Данісевіча, дык ксяндза Будзьку перанесьлі з Полацку ў Пецярбург на вікарыя ў касьцёле сьв. Станіслава. Тут ён ня меў магчымасьці гаварыць беларускія казаньні, але затое матэрыяльна дапамагаў беларускім выдавецтвам, асабліва першай беларускай каталіцкай газэце «Беларус», якая выходзіла ў Вільні пачынаючы ад 1913 г. да 1915 г., пад рэдакцыяй Браніслава Пачопкі. У выдавецтве гэтае рэдакцыі выйшлі ў Вільні Будзькавы кніжкі «Мятавыя лісточкі» (1913), «Некалькі слоў аб пакуце» (1914), пераклад кнігі ксяндза Банчкоўскага «Выясьненьне абрадаў РымаКаталіцкага касьцёла» (1914). Аднак сталічнае жыцьцё ў Петраградзе не задавальняла ксявдза Будзьку — яго цягнула да народнае гушчы. Дзеля гэтага ў 1917 г. пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ён купіў у пазыку невялікі маёнтак, у якім была драўляная капліца. Там ён завёў сталыя багаслужэныіі зь беларускімі казаньнямі й беларускімі рэлігійнымі песьнямі. У тым жа годзе ён браў удзел напрыканцы траўня на зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства ў Менску.
    Зімою 1920 г. ксёндз Будзька ў часе падарожжа захварэў на запаленьне лёгкіх. Здарылася гэта ў Янотрудзе каля станцыі Глушаніна, што знаходзіцца паміж Віцебскам і Полацкам. Ня маючы лекарскай апекі, ён там аддаў Богу сваю душу ў сам дзень Грамніцаў 2 лютага 1920 г., маючы ўсяго 36 гадоў. Вестка аб ягонай сьмерці дайшла да родных у Заходняй Беларусі толькі праз пару месяцаў.
    Ксёндз Францішак Грынкевіч
    Гэта адзін зь беларускіх дзеячаў, які вёў плённую беларускую рэлігійную й нацыянальную працу між моладзі ў Гарадзеншчыне й перадусім у самой Горадні.
    Францішак Грынкевіч нарадзіўся ў 1884 г. у набожнай каталіцкай сялянскай сям’і ў Новым Двары Сакольскага павету ў Беласточчыне. Пачатковую асьвету ён атрымаў у сваёй вёсцы й далей вучыўся ў гімназіі ў Горадні. Там ўся навука, за выняткам каталіцкае рэлігіі, адбывалася парасейску. Закончыў
    22
    шы гімназію ў 1901 г., ёп уступіў у Каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Вільні, а пасьля яе сканчэньня ў 1905 г. вучыўся далей у Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Там ён разам з навуковымі студыямі распачаў сваю дзейнасьць на беларускай адраджэнскай рэлігійнай ніве. Да гэтага спрыяла сябраваньне зь сьведамымі беларускімі ксяндзамі Адамам Лісоўскім і Гэнрыкам Бэто, якія ў тым часе студыявалі ў той жа акадэміі. Ужо ў першы год сваіх студыяў у Пецярбургу Грынкевіч чытаў 18 сьнежня 1905 г. рэфэрат аб беларусах. Гэта была настолькі памятная падзея для студэнтаў акадэміі, што аб ёй шмат гадоў потым згадваў летувіскі біскуп Рэйніс.
    Закончыўшы студыі ў акадэміі, ён яшчэ студыяваў за мяжой: у 1907/1908 акадэмічным годзе ў Інсбруку, а ў наступным 1908/1909 г. у Мюнхэне. Сьвятарскія сьвячэньні атрымаў у 1907 г.
    За мяжою ксёвдз Грынкевіч таксама не пакідаў беларускае нацыянальнае працы. У Інсбруку ён быў не адзіны беларус. На той час там быў ксёндз Адам Лісоўскі, студэнтка з Горадні Салянка, зь якімі ён стварыў беларускі гурток для пашырэньня беларускае думкі на чужыне. Меў сталае ліставаньне з Іванам Луцкевічам, які ў сваю чаргу меў блізкія зьвязкі зь львоўскім мітрапалітам Шэптыцкім.
    Вярнуўшыся ла бацькаўшчыну ў 1909 г., ксёндз Грынкевіч быў назначаны настаўнікам рэлігіі ў гімназію ў Горадні. У тым часе ў Горадні былі яшчэ сьведамыя беларускія ксяндзы Родзька й Бароўка, якія рабілі захады, каб беларусы атрымоўвалі асьвету ў роднай мове. 1 ў гэтых стараньнях іх падтрымоўваў гарадзенскі дэкан ксёндз Эльлерт. Як настаўнік гімназіі, ксёндз Грынкевіч меў магчымасьць зблізіцца з школьнаю моладзьдзю, якая была пераважна беларуская. Гэта стварала спрыяльныя абставіны для разгортваньня беларускай нацыянальнай і рэлігійнай працы.
    Паступова адраджэнскі рух сярод моладзі набываў арганізацыйныя формы. У 1909 г. група вучняў сярэдніх школаў у Горадні зарганізавала беларускі гурток, які назвалі «Хатка» й які меў на мэце самаасьвету й нацыяналыіае самаўсьведамленьне. Гэтая арганізацыя ўтварылася без аніякага афіцыйнага дазволу. Сябрамі яе былі выключна дзеці беларускіх сялянкатолікаў. Яны пачуваліся чужымі ў падобных польскіх арганізацыях, дзе гуртаваліся дзеці паноў і падпанкаў, а яшчэ больш чужымі чуліся ў праваслаўных гуртках, дзе зьбіраліся дзеці
    Хрыстовым шляхам
    23
    расейскіх чыноўнікаў і зрусіфікаванага праваслаўнага духавенства.
    У такіх абставінах ксёндз Грынкевіч быў адзіным чалавекам, які адважыўся гаварыць да школьнае моладзі пабеларуску й пра Беларусь. Практычна гурток стварыўся вакол ягонае асобы.
    У 1913 г. гурток выдаў часапіс «Колас нашае нівы», адбіты на шапірографе. Усе артыкулы — а іх было 16 — напісаны вучнямі. Мова артыкулаў чыстая, прыгожая, з выразнымі адзнакамі гарадзенскага дыялекту. Некаторыя дасьледчыкі таго зборніка слушна заўважаюць, што распачаты ксяндзом Грынкевічам рух нават перарос яго самога, бо ў далейшым моладзь зь беларускага гуртка, якая мела магчымасьць працягваць свае студыі ў пецярбурскім унівэрсытэце, паважна спрычынілася да стварэньня Беларускага навуковалітаратурнага гуртка ў Пецярбургу ў 1912 г. Адным з закладчыкаў гуртка быў Адам Бычкоўскі, колішні заступнік старшыні гарадзенскай «Хаткі».
    Зборкі адбываліся штотыдня ў памяшканьні ксяндза Грынкевіча або ксяндза Родзькі, а часам і ў доме Салянкаў. Праца ў «Хатцы» праводзілася праз самаўзгадаваўчыя зборкі, культурнаасьветныя лекцыі, дыскусіі, сьпевы. У часе зборкі чыталіся творы беларускіх пісьменьнікаў, рабіліся даклады аб гісторыі й геаірафіі Беларусі. Часам нават ладзіліся беларускія спэктаклі ў Горадні й бліжэйшых вёсках. Ладзіліся яны без аніякіх дазволаў пад прыкрыцьцём звычайных сялянскіх вечарынак.
    «Хатка» мела сваю невялічкую бібліятэку й архіў. У бібліятэцы знаходзіліся ўсе тагачасныя беларускія кніжкі й газэты.
    Найбольш дзейная праца «Хаткі» адбывалася ў 1910— 1913 гг. Дзейнасьць «Хаткі» спынілі ў 1914 г. падзеі Першай сусьветнай вайны. Ксёндз Грынкевіч адышоў ад актыўнага беларускага жыцьця, але не пераставаў дапамагаць газэце «Беларус», нямала намаганьняў прыклаў і да выданьня беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі».
    Памёр ксёндз Грынкевіч 26 ліпеня 1933 г.
    Ксёндз Грынкевіч быў цэнтральнаю асобаю, каля якое ў 1909—1914 гг. абуджаўся й рос беларускі рух у Гарадзеншчыне. Ягонае значэньне ня зьменшваецца праз тое, што ён ня ўдзельнічаў у беларускай арганізацыйнай працы пасьля вайны: нямала ягоных вучняў прадаўжалі больш дзейна пачатую ім працу Богу на славу й бацькаўшчыне Беларусі на карысьць.
    24
    Ксёндз Лук’ян Хвецька
    Аб маладосьці Лук’яна Хвецькі захавалася вельмі мала зьвестак. Ён нарадзіўся на Віленшчыне 22 лістапада 1889 г. Чуючы ў сабе пакліканьне да сьвятарства, уступіў у Віленскую духоўную сэмінарыю. Закончыў яе выдатна й быў высланы на далейшьтя студыі ў Каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе.
    У тым часе ў акадэміі ўжо было некалькі сьведамых беларускіх студэнтаў, і між імі ён стаўся першым пашыральнікам беларускага каталіцкага арганізацыйнага жыцьця. Дзякуючы Хвецьку паўстаўу 1912 г. у акадэміі Беларускі акадэмічны гурток у складзе: старшыня — Лук’ян Хвецька, сябры — Андрэй Цікота, Павел Пякарскі, Станіслаў Шырокі, Янка Францук, Уладыслаў Жаўняровіч, Вінцэсь Гадлеўскі, Адам Станкевіч.
    У Петраградзе Л. Хвецька атрымаў сьвятарскія сьвячэньні ў 1914 г. і закончыў акадэмію з тытулам магістра тэалёгіі ды застаўся там працаваць.
    Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі зьявілася магчымасьць свабадней арганізаваць рэлігійнае жыцьцё. 3 гэтага ксёндз Хвецька скарыстаў, калі разам з групаю аднадумцаў склікаў першы зьезд беларускага каталіцкага духавепства ў Менску. Там ён чытаў 25 траўня рэфэрат аб выдавецкай акцыі.
    Напрыканцы 1917 г. магілёўскім архібіскупам быў вызначаны Эдвард дэ Роп. Ягоная інтранізацыя адбылася ў Петраградзе, і першы раз у гісторыі Каталіцкае царквы на Беларусі папская була аб назначэньні архібіскупа між іншымі мовамі была адчытана таксама пабеларуску. Ператлумачыў яе на беларускую мову й чытаў ксёндз Хвецька. Пасьля таго, карыстаючы з дазволу архібіскупа Ропа, ён там жа прынародна гаварыў беларускія казаныгі падчас богаслужэньня для беларусаў.
    Яшчэ перад рэвалюцыяй у Расеі былі стараньні з боку беларускіх рэлігійных і сьвецкіх дзеячаў стварыць магчымасьць узгадоўваць кадры беларускага каталіцкага духавенства паза межамі Расеі. Тымі стараньнямі зацікавілася княгіня Магдалена Радзівіл і ахвяравала ксяндзу Францішку Будзьку ў 1916 г. каштоўны дыямэнтавы нашыйнік, каб за яго пабудаваць або купіць у Рыме дом для ўсходнекаталіцкае калегіі. У часе рэвалюцыі ксёндз Будзька перадаў той дарунак ксяндзам Хвецьку й Абрантовічу. Але яны не змаглі выкарыстаць той дарунак, дык часова схавалі яго, а потым айцец Абрантовіч ужыў яго на іншую мэту.
    Хрыстовым шляхам
    25
    У тым самым 1917 г. адчувалася патрэба масавае беларускае каталіцкае арганізацыі. 3 гэтаю мэтаю Хвецька й Абрантовіч заснавалі ў Петраградзе Беларускую Хрысьціянскую Злучнасьць, якая адразу пачала пашырацца на Беларусі й потым ператварылася ў Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю. 3 пачыну Беларускай Хрысьціянскай Злучнасьці з 8 верасыія 1917 г. пачала выходзіць у Петраградзе каталіцкая газэта «Крыніца». Яе рэдактарам быў ксёндз Хвецька, але ў наступным годзе рэдакцыю перанесьлі ў Вільню, дзе рэдактарам стаўся ксёндз Станкевіч.
    У 1923 г. ксёндз Хвецька разам з магілёўскім архібіскупам Цэплякам і трынаццацьцю іншымі сьвятарамі быў арыштаваны й знаходзіўся ў ліку падсудных у Маскве на судзе, які адбываўся з 21 да 26 сакавіка. Архібіскупа Цэпляка й пралата Буткевіча засудзілі на сьмерць, а іншых сьвятароў — на кары ад 3 да 10 гадоў турмы. Супраць прысуду ўзьнялася вострая хваля пратэстаў у Заходняй Эўропе і ў Амэрыцы, якая набыла яіпчэ больш вострыя формы пасьля 30 сакавіка, калі быў расстраляны пралат Буткевіч. У выніку тых пратэстаў засуджаных сьвятароў выслалі ў Польшчу ў форме вымены на арыштаваных там камуністаў.