Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
У 1943 г. на Жодзішкі напаў партызанскі аддзел пад кіраўніцтвам Дубаневіча, які вымардаваў усю сям’ю Трызны, хоць яны ніколі супраць партызанаў не выступалі, не вялі аніякай антысавецкай дзейнасьці. Відаць, для партызанаў было злачынствам ужо тое, што Тамаш Трызна быў сьведамым беларусамкатолікам.
Адольф Клімовіч
На беларускай рэлігійнай ніве значны сьлед сваёю ахвярнаю працаю пакінулі ня толькі сьвятары, але й сьвецкія дзеячы. Перад Другою сусьветнаю вайною ў Заходняй Беларусі было шырока ведамае імя інжынэра Адольфа Клімовіча.
Нарадзіўся Адольф Клімовіч 5 траўня 1900 г. у сялянскай сям’і каля Сьвянцянаў. Па сканчэньні сярэдняе школы ў Вільні ён паехаў у Прат уЧэскую, бо якраз у тым часе чэскі ўрад прызнаў вялікую колькасьць стыпэндыяў для беларусаў і ўкраінцаў. Тут ён студыяваў земляробства ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Падэбрадах. Ужо будучы студэнтам, ён акгыўна супрацоўнічаў зь беларускімі незалежпіцкімі й рэлігійнымі арганізацыямі, дасылаў матэрыялы ў беларускія газэты й часапісы, трымаў лучнасьць зь беларускімі незалежніцкімі дзеячамі. Ён быўтаксама актыўным сябрам Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня ў Чэхаславаччыне й належаў да ініцыятараў стварэньня цэнтральнае беларускае студэнцкае арганізацыі — Аб’яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў (АБСА), у склад якое ўвайшлі студэнты зь Вільні, Варшавы, Прагі. А. Клімовіч быў першым старшынёй гэтае арганізацыі; ён жа пафранцуску выдаў бюлетэнь АБСА для інфармацыі Міжнароднага Студэнцкага Кангрэсу.
Закончыўшы студыі ў сельскагаспадарчай акадэміі з тытулам інжынэраагранома, А. Клімовіч вярнуўся ў Вільню каля 1926 г. і далучыўся да працы беларускіх арганізацыяў: стаўся
44
сябрам Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі. Ён стаецца правай рукою ксяндза Адама Станкевіча, належыць да ўправы Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры й да ўправы Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні, пачынае выдаваць сельскагаспадарчы й каапэратыўны месячны часапіс «Самапомач», піша артыкулы ў «Беларускую крыніцу», у «Хрысьціянскую думку», якую ад 1928 г. рэдагаваў ксёндз Станкевіч. Пасьля сьмерці арганіста пры касьцёле Сьв. Мікалая Альбіна Стэповіча пераймае кіраўніцтва беларускага касьцёльнага хору. Наагул у тым часе не было ніводнае беларускае культурнае й рэлігійнае дзейнасьці ў Заходняй Беларусі, у якой бы ня браў удзел у Клімовіч.
У апошнія пару перадваенных гадоў акупацыйная польская ўлада ўзьняла востры паход супраць усяго беларускага. На падставе абвінавачваньня ў супрацоўніцтве з камуністамі 28 лістапада 1938 г. польскія ўлады выслалі зь Вільні ксяндзоў Адама Станкевіча, Уладыслава Талочку, а зь імі А. Клімовіча. Але й на гэтым улады не спыніліся: перад самаю вайною яго выслалі ў канцэнтрацыйны лягер у Картускую Бярозу На шчасьце, гэта трывала нядоўга.
Калі нямецкія войскі акупавалі Беларусь, Клімовіч вярнуўся ў Вільню, але падобна як ксёндз Станкевіч, не ішоў у ніякае супрацоўніцтва зь нямецкаю ўладаю. Але ў Віленшчыне й асабліва ў Лідчыне адразу пайшлі на супрацоўніцтва зь немцамі былыя польскія ўрадоўцы, якія пры дапамозе акупацыйных войскаў пачалі вынішчаць сьведамых беларусаў. Становішча было трагічнае. Каб ратаваць ад вынішчэньня беларускі актыў, віленскія беларусы зарганізавалі Беларускі камітэт. На просьбу камітэту Клімовіч згадзіўся паехаць у Ліду працаваць перакладчыкам, бо добра ведаў нямецкую мову. I сапраўды, ён шмат каго выратаваў, але за гэта з прыходам савецкіх войскаў быў асуджаны на 25 гадоў катаржных работ. Пасьля звальненьня зь лягеру ён працаваў арганістам у ксяндза Віктара Шутовіча ў Барысаве. А па сьмерці ксяндза Шутовіча прыехаў у Вільню да свае сям’і й працаваў тут да самай сьмерці арганістам пры касьцёле на Зьвярынцы.
Летувіскія ксяндзы, якія адпраўлялі хаўтуры, казалі: Адольф Клімовіч адышоў з гэтага сьвету ў стане Божае ласкі.
Хрыстовым шляхам
45
Станіслаў Грынкевіч
Доктар мэдыцыны Станіслаў Грынкевіч (старэйшы) нарадзіўся ў 1901 г. у Сакольшчыне ў сялянскай сям’і, зь якое выйшаў ведамы беларускі рэлігійны дзеяч ксёндз Францішак Грынкевіч (1884—1933), дзядзька Станіслава. Праўдападобна, пад уплывам дзядзькі Станіслаў, скончыўшы гімназію, уступіў у Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю. Закончыў яе вельмі добра, але на ксяндза ня высьвеціўся. Аб прычынах, чаму так сталася, у яго ніколі не пыталіся нават ягоныя прыяцелі, але яны здагадваліся, што прычынаю была непрыязная для беларускасьці атмасфэра клеру й прафэсараў сэмінарыі.
Зрокшыся сьвятарства, Станіслаў уступіў на мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, а пасьля спэцыялізаваўся ў галіне псыхіятрыі й нэўралёгіі. У сваёй фаховай практыцы ён паказаў сябе вельмі здолыіым лекарам. Працаваў спачатку ў прыходні, а пасьля ў шпіталі для псыхічна хворых у Харошчы каля Беластоку. Сваю лекарскую працу ён спалучаў зь беларускаю рэлігійнаю й грамадзкаю працаю, часта пісаў на рэлігійныя тэмы, рабіў пераклады ведамых рэлігійных твораў, сярод якіх асабліва заслугоўвае на ўвагу пераклад твору сусьветнае славы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом».
На трэці дзень пасьля заняцьця Вільні савецкімі войскамі да Грынкевічаў зьявілася ўзброеная контрразьведка й арыштавала Станіслава ды завезла яго ў Менск.
Далейшы ягоны лёс невядомы. Неафіцыйна кружылі пагалоскі, што нібыта памёр ён ад дызэнтэрыі. Але нават ягоная жонка ня ведала даты сьмерці мужа.
Айцец Леў Гарошка
ПРАЗ НАВАЛЬНІЦЫ Й НЯГОДЫ
Апынуўшыся на Захадзе, часта прыходзіцца сьцьвярджаць павучальны для нас, беларусаў, факт: ува ўсіх заходнеэўрапэйскіх краінах недзе зафіксаваныя ўсе падзеі з усіх галінаў іхнага жыцьця. Ня толькі падзеі агульнанацыянальнага значаньня, але нават дробныя местачковыя, а часам і вясковьтя недзе запісаныя, захаваныя, каб не загінулі. Таму ня дзіва, што гэтыя
46
народы й самі добра ведаюць сваё мінулае і іншыя аб іх шмат ведаюць.
У нас жа найчасьцей зь незалежных ад нас прычынаў паважная частка нашага мінулага пайшла ў забыцьцё. На жаль, тое самае дзеецца й сёньня, і цяпер ужо з залежных ад нас прычынаў. За апошнія дзясяткі гадоў адышло на той сьвет нямала людзей, якія былі ў першых радох беларускага грамадзкага й рэлігійнага жыцьця і з сваёю сьмерцю забралі з сабою шмат важных зьвестак. У сучасны момант, калі беларускую гісторыю і ўвесь беларускі адраджэнскі рух нашыя суседзі стараюцца прадстаўляць тэндэнцыйна, а часта зусім фальшыва, жывое слова аб тых падзеях можа мець аграмаднае значаньне.
Мне давялося быць сьведкам, а часам і ўдзельнікам шматлікіх падзеяў, аб якіх захавалася мала пісаных дакумэнтаў, таму й сьвярбіць рука, каб апісаць тое, што яшчэ захавалася ў памяці з нашага грамадзкага й рэлігійнага жыцьця разам з асабістымі перажываньнямі.
Маё дзяцінства і юнацтва праходзілі ў часе Першае сусьветнае вайны. Давялося бачыць на абшары Беларусі царскую расейскую армію, нямецкую армію, сьледам за тым польскіх легіянэраў і бальшавікоў; давялося наслухацца сьвісту куляў і выцьця снарадаў, але на тыя падзеі я глядзеў дзіцячымі вачыма ды мала што бачыў далей свае роднае вёскі над Вушаю. Таму пачну мае ўспаміны з таго часу, калі я ўжо мог глядзець паважней на ўсе падзеі з асабістага й грамадзкага жыцьця.
Мне найлепш ведамы перадваенны пэрыяд вунійнае працы на Беларусі ад 1937 г. Ад гэтага часу я сам прымаў актыўны ўдзел у гэтай працы або быў навочным сьведкам. На ўсходняй часьці Беларусі, якая ад 1919 г. належала да Савецкага Саюзу і ўтварала так званую БССР, ніякай працы ў гэтым кірунку не было, бо там агулам адносіны да рэлігіі былі такія, што ўжо да 1939 г. былі пазачыняныя ўсе цэрквы й касьцёлы.
У Заходняй Беларусі, якая належала да Польшчы, сяктак магчымыя ўмовы для разьвіцьця вуніі былі ў 1924—1928 гг. толькі на пачатковай стадыі дзякуючы прыхільнасьці такіх людзей, як біскуп Лазінскі. У далейшым вунійная праца мела столькі цяжкасьцей і перашкодаў, што, гаворачы аб вунійнай працы на Беларусі, ні аб чым іншым, як аб цяжкасьцях, і гаварыць нельга. Ўсяго тыя вуніяцкія парафіі, якія паўсталі ў тым першым пэрыядзе, ператрывалі да вайны, новых амаль не паўстала.
Хрыстовым шляхам
47
Цяжкасьці вуііійнае працы былі наступныя:
— непрыхільнае становішча польскага рымакаталіцкага духавенства;
— варожая пастава польскага ўраду;
— варожая прапаганда праваслаўнага духавенства.
Найтрагічнейшым для вуніі быў той факт, іпто праўна яна палягала тым людзям, якія яе ненавідзелі, — польскім біскупам і дэканам. Для разьвіцьця вуніі яны не рабілі нічога, але затое ўсякімі спосабамі стараліся спыніць яе разьвіцьцё.
Вось факты.
Калі я быў яшчэ студэнтам, жадаючы працаваць для вуніі на Беларусі, зьвярнуўся да віленскага мітрапаліта Р. Ялбжыкоўскага, дзе было найменш вуніяцкіх парафій; на маё зьдзіўленьне я даведаўся, што там больш і не патрэбна. «Я маю досыць вуніяцкага духавенства», — сказаў сам мітрапаліт. Просьбы праваслаўных сьвятароў і цэлых парафій прыняць вунію з розных меркаваньняў адкідаліся.
У Пінскай дыяцэзіі, калі там стаўся ардынарыем біскуп К. Букраба, зрабілася іншая практыка спыняць пашырэньне вуніі. Калі туды прыходзілі заявы з жаданьнем пераходу на вунію, дык у такую вёску высылаўся лацінскі ксёндз, каб намовіць людзей адразу прыняць рымакаталіцтва. Звычайна на гэта не згаджаліся, і таму іхныя просьбы прыняць вунію адкідаліся як «няшчырыя». Такія факты ведамы мне у в. Жоўтынь і іншых на Палесьсі.
У Папскай сэмінарыі у Дубне нацыянальныя адносіны былі такія ненармальныя, што клерыкам забаранялася аб іх расказваць навонках. Уступ у сэмінарыю для беларусаў быў вельмі ўтруднены, бо толькі той мог быць прыняты, хто меў ад якогась ардынарыя пісьмовае пацьверджаньне, што будзе прыняты на працу. У Пінскай дыяцэзіі так стараліся разьмясьціць сьвятароў, каб беларус абслугоўваў украінцаў, а ўкраінец — беларусаў.
Асабліва кідалася ў вочы няроўнае матар’яльнае становішча вуніяцкага й лацінскага духавенства. Пінскі біскуп Букраба ў 1937 г. толькі для асабістых прагулак купіў люксусовую лодку за 10 тысяч злотых, у 1938 г. перабудаваў і так раскошны палац за 40 тысяч злотых, а ў вуніяцкіх цэрквах часта не было за піто направіць дах, хоць гэта каштавала ўсяго 100 ці 200 злотых. Для вуніятаў гэткае становішча было тым больш крыўдным, што біскупы мелі гэткія сумы ад польскага ўраду за колішнія паўвуніяцкія маёмасьці.