• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Экзарх грэкакаталіцкай царквы Беларусі айцец Неманцэвіч выперадзіў праваслаўных у сваёй дзейнасьці. Ён вясною 1942 г. дастаў дазвол ад Генэральнага камісара Беларусі Кубэ на легальнае выконваньне свае рэлігійнае дзейнасьці. На Вялікдзень 5 красавіка 1942 г. ён выдаў першае і апошняе сваё пасланьне да беларускага народу. У «Баранавіцкай газэце» быў надрукаваны адпаведны артыкул самога экзарха й паданы склад Рады экзархату.
    Духовым цэнтрам у Беларусі ў тым часе быў г. Баранавічы, там было найбольш школаў і самая актыўная беларуская інтэлігенцыя. Таму на Радзе экзархату было пастаноўлена, што хтосьці з радных абавязкова мусіць застацца ў Баранавічах і весьці магчымую прапаганду на карысьць вуніі. Гэты абавязак выпаў на маю долю, бо я быў знаёмы з рэдактарам «Баранавіцкае газэты» й меў доступ да ўсіх школаў і курсаў як настаўнік беларускае мовы, літаратуры й гісторыі; рэлігію выкладаць было агулам забаронена.
    Сам экзарх застаўся й надалей у Альбэртыне каля Слоніма й займаўся арганізацыйнымі і агульнацаркоўнымі справамі. Ён увайшоў у зносіны з лацінскімі ардынарыямі й перабраў ад іх юрысдыкцыю над уніяцкімі парафіямі. Самы першы перадаў юрысдыкцыю віленскі мітрапаліт Ялбжыкоўскі й да самога экзарха паставіўся вельмі прыхільна. Труднасьці былі зь
    Хрыстовым шляхам
    53
    Пінскаю дыяцэзіяю, бо ў Пінску не было ардынарыя — біскуп Букраба яшчэ з бальшавіцкіх часоў уцёк у Львоў.
    Між бежанцаў дзейнічаў айцец Гадуцэвіч, але ён хутка заразіўся тыфусам і памёр. Тыя сьвятары, якія ператрывалі бальшавізм, заставаліся далей на сваіх парафіях, але таму, што камунікацыя была надта ўтруднена, а пошты зусім не было, лучнасьць паміж імі і экзархам была толькі прынагодная.
    Гэтая дзейнасьць трывала вельмі нядоўга, бо ў ліпені месяцы таго ж 1942 г. экзарх быў арыштаваны й больш волі не пабачыў. Паводле тых інфармацыяў, якія мне ўдалося сабраць, прычыны арышту былі наступныя.
    Дэнунцыяцыя праваслаўных эпіскапаў з Жыровіцкага манастыра на экзарха, быццам ёп як езуіт зьяўляецца патайным польскім дзеячам. Выклікана была дэнунцыяцыя жаданьнем экзарха вярнуць назад сіламоц забраныя праваслаўнымі вуніяцкія цэрквы ў Сынкавічах і Курашове. Дэнунцыяцыя была паслана ў нямецкае СД у Слонім, дзе зь яго давераная асоба зрабіла копію й пераслала ў Віленскі беларускі музэй на рукі М. Пецюкевіча: быццам у часе падарожжа экзарха да Львова меліся якіясьці зьвязкі з падазронымі людзьмі, хоць падарожжа адбывалася ў нямецкім аўце і зь немцамшафёрам.
    Відавочнае жаданьне немцаў зьнішчыць грэкакаталіцкую ерархііо й царкву, бо калі я некалькі месяцаў пасьля арышту спрабаваў асесьці ў Альбэртыне, дык атрымаў ад немцаў такі востры адказ, што мусіў хутчэй выбірацца з Альбэртына.
    Праўда. экзарх хутка пасьля свае намінацыі на выпадак неспадзяванае сьмерці назначыў сабе намесьнікаў у асобах айца Вячаслава Аношкі і айца Льва Гарошкі, але ў абліччы варожае паставы немцаў да вуніі нельга было прыдумаць, што рабіць, прытым даўжэйшы час усё яшчэ была надзея, што экзарх яшчэ вернецца, так запэўніваў нас адзін вышэйшы нямецкі ўплывовы афіцэр, які ў кастрычніку 1942 г. ехаў па важньтх справах да Бэрліна й пасьля з Бэрліпу прыслаў ліст (напаўшыфраваны) на рукі быўшага бурмістра г. Барапавічы Гібоўскага, у якім запэўніваў, што за пару тыдняў экзарха выпусьцяць.
    Дзякуючы няздарнай нацыянальнай палітыцы немцаў становішча ў краі з дня на дзень ставалася ўсё больш трагічным. Зачынаўся бальшавіцкі партызанскі рух. Немцы намагаліся спыніць гэты рух тэрарыстычным спосабам, яны выпальвалі й выстрэльвалі цэлыя вёскі, але ад гэтага партызанка ўзмагалася яшчэ больш. Рукамі нямецкага СС былі зьнішчаны сотні вёсак на Беларусі, між імі й вуніяцкія парафіі вёсак Збураж, Баброві
    54
    чы ды іншых. У ваколіцы мястэчка Ганцавічы было зьнішчана зараз 40 вёсак разам з насельніцтвам. Ня толькі вёскі, але й мястэчкі гінулі ў гэтай завірусе.
    Бальшавіцкі партызапскі рух і дзейнасьць нямецкага СС ад 1943 г. так спаралізавалі жыцьцё на Беларусі, што аб якойсьці місійнай працы нельга было й думаць. Нават нельга было даведацца, што дзеецца з тымі парафіямі, якія ператрывалі вайну. Хаос павялічваўся з дня на дзень. У вёсках, адлеглых некалькі кілямэтраў ад гарадоў, днём улада была нямецкая, а ўначы — партызанская, а некаторыя ваколіцы былі зусім апанаваныя партызанамі.
    У гэткім хаосе ў канцы ліпеня 1944 г. пачалося гвалтоўнае адступленьне немцаў перад бальшавікамі. Зь Беларусі масы інтэлігенцыі й сялянства рушылі на захад, не жадаючы стрэнуцца з бальшавікамі. Аднак вялікую частку ўцекачоў партызанам удалося пераняць па дарозе й вярнуць назад. Тыя, што змаглі ўцячы й абараніцца ад партызан, былі накіраваны немцамі ва Усходнюю Прусію і ў балыпыні там засталіся, бо далейшы наступ на Шчэцін адрэзаў ім дарогу на захад, між імі застаўся таксама першы намесьнік экзарха айцец Аношка. Усе герархі Беларускае Праваслаўнае Аўтакефальнае Царквы, падобна як украінскае й расейскае, разам у ліку 50 чалавек, таксама апынуліся на эміграцыі.
    Між беларускаю эміграцыяю ў Нямеччыне вунійная праца не спынялася, бо было чатырох беларускіх вуніяцкіх сьвятароў і некалькі сот актыўных вуніяцкіх вернікаў. У Бэрліне я зрабіў усё патрэбнае для арганізацыі парафіі і, лават не чакаючы дазволу ад Міністэрства рэлігіі, пачаў правіць богаслужэньні для беларусаў. Прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады, інтэлігенцыя, работнікі прынялі гэтую дзейнасьць вельмі прыхільна, аднак, ня маючы дазволу, у сваёй дзейнасьці я мусіў абмяжоўвацца толькі Бэрлінам. 3 параскіданымі па розных прамысловых цэнтрах вуніяцкімі вернікамі ўдалося навязаць лістоўную зьвязь і весьці душпастырства лістоўна; вынік быў неспадзявана добры, бо гэткім спосабам удалося навязаць лучнасьць з праваслаўнымі вернікамі, а нават і духавенствам. Іншыя беларускія вуніяцкія сьвятары таксама не сядзелі бязьдзейна — рабілі, што маглі...
    Хрыстовым шляхам
    55
    Нашы традыцыі — наш скарб
    Шмат каму, можа, выдаецца дзіўным. як гэта я сам і мае сябры ў Наваградку, і дырэктар гімназіі, і беларускія дзеячы ў Вільні, будучы афіцыяльна, паводле мэтрыкаў, праваслаўнымі, дзейнічалі адносна грэкакаталіцкай акадэміі як католікі. Так, сапраўды, некаторыя дзейнічалі як католікі, але некаторыя й лічылі сябе такімі. На гэтую тэму аднойчы была ў бурсе вельмі цікавая дыскусія ў дзень сьвяткаваньня незалежнасьці Беларусі. Навязваючы да слоў Трэцяе Устаўное Граматы, што трактаты, накіненыя Беларусі Расейскаю Імпэрыяю, Беларусь не абавязваюць, мы адназгодна прыйшлі да выснаўку, што тым больш нас не абавязвае царскі ўказ аб скасаваньні Вуніі, і шматлікія беларускія «ўпорствуючыя» вёскі сьведчаць вымоўна, што й калісь беларускі народ не лічыў той акт абавязваючым. Калі ж хто прызнае насільную касату Вуніі як праўны ды абавязваючы акт, дык будучы пасьлядоўным, мусіць прызнаць і Савецкую Беларускую Рэспубліку, за якую насельніцтва аддае галасы аж у 99,9%, і адмовіцца ад змаганьня за незалежнасьць Беларусі.
    Ніводны з вучняў Наваградзкае беларускае гімназіі не прызнаваў тых актаў, якія варожыя нам дзяржавы — Расея й Польшча — накідалі сілаю, таму, хоць і не належалі да Вуніяцкае царквы, але прынамсі некаторыя, у тым ліку і я, лічылі яе сваёю царквою. 3 гэтаю царквою зьвязана больш як двухвяковая гісторыя беларускага народу, зь ёю зьвязана змаганьне за захаваньне нашае самабытнасьці супраць наступу вынарадаўленьня з боку нашых суседзяў. Што нам нясло праваслаўе — мы ведалі добра. Таму я сябе лічыў вернікам УсходнеКаталіцкае Царквы й мог безь ніякіх «пераходаў» студыяваць у грэкакаталіцкай акадэміі, аформіўшы мэтрыкі згодна з маім пераконаньпем. Багаслоўскія аргумэнты адносна каталіцкае царквы было даволі часу пазнаць падчас студыяў.
    Пры гэтай нагодзе варта дадаць, што ў нашай ваколіцы ў часе майго юнацтва было яшчэ шмат жывых традыцыяў аб Еднасьці — так называў Вунію мой дзед. Ня раз падчас Вялікага посту, калі здараліся прыкрыя інцыдэнты з платаю за споведзь і за картачкі, усе старэйшыя людзі з жалем гаварылі: «Калісь, за часоў Еднасьці, гэтага ніколі не было». Дзед Пракоп мне некалькі разоў расказваў зь вялікім узрушэньнем, як аднойчы падчас паломніцтва ў Жыровічы ён стрэнуў каля сьвіцязянскіх лясоў старога вуніяцкага сьвятара, які хаваўся недзе каля Сьвіцязі.
    56
    Бог кліча ла сваю службу, як Сам знае
    Было гэта на пачатку верасьня 193І г. У адну прыгожую раніцу бацька й я разьбіралі малатарню, аглядалі кожную частку, выбіраючы зношаныя штыфты й ачышчаючы ад дзёгцю шасьцерні, аж раптам бачым — да нас ідзе вучань з Наваградзкае гімназіі й нясе ў руках нейкую паперку. Гэта была тэлеграма Антона Луцкевіча зь Вільні да дырэктара Наваградзкае гімназіі Я. Цеханоўскага. Зьмест яе быў кароткі: «Няхай Гарошка прысылае дакумэнты». Пасланец ня мог толкам паясьніць, што значыць гэтая тэлеграма. Бацькі глядзелі на мяне й на тэлеграму пытлівым поглядам, а я глядзеў на іх і ня ведаў, што гаварыць. Адно было ясна, што для выясьненьня справы трэба было ехаць у Наваградак. Усе згадзіліся, што ехаць трэба неадкладна.
    У Наваградку дырэктар гімназіі сустрэў мяне з радаснаю ўсьмешкаю:
    — Зьбірайся скарэй ды едзь у Вільню!
    — Чаго туды ехаць? — пытаюся паважна зьдзіўлены.
    — Там Антон Луцкевіч пастараўся забясьпечыць табе месца ў Грэкакаталіцкай багаслоўскай акадэміі ў Львове.
    — Як жа гэта сталася? Я ня маю намеру студыяваць багаслоўства.
    — Сталася вельмі проста. Мне расказалі, што ты хацеў ехаць у нейкі багаслоўскі інстытут у Францыі ці нават у Любліне, дык я падумаў, што табе было б нашмат лепей паехаць у багаслоўскую акадэмію ў Львоў — гэта нашмат паважнейшая ўстанова. А ведаючы, што Антон Луцкевіч мае добрыя зьвязкі зь Львоўскім мітрапалітам Андрэем Шэптыцкім, я напісаў яму аб табе. У адказ атрымаў тую тэлеграму, якую перадаў табе. Цяпер трэба ехаць у Вільню ды выясьніць справу на месцы.
    На наступны дзень я ўжо быў у Вільні. Знайшоў Антона Луцкевіча ў Беларускім музэі. Ён прывітаўся са мною быццам з даўнім знаёмым і пачаў расхвальваць грэкакаталіцкую акадэмію, а потым зьвярнуў увагу на патрэбу беларускага духавенства. У музэі было шмат памятак зь беларускага рэлігійнага мастацтва.
    — Глядзеце, гэта ж бадай што найпрыгажэйшыя памяткі беларускае культуры, якія захаваліся да нашых дзён, і аграмадная большасьць зь іх зьвязаная зь беларускім рэлігійным жыцьцём, — гаварыў ён з глыбокім пераконаньнем праўдзівасьці сваіх словаў. — А цяпер мы маем так мала свайго духавенства.