• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    а затым рэктарам Холмскай духоўнай сэмінарыі. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны вярнуўся да абавязкаў рэктара. Заваяваў аўтарытэт сярод вернікаў і калег як выдатны знаўца сусьветнай і царкоўнай гісторыі. Быў пасьлядоўным праціўнікам аўтакефаліі польскай царквы.
    Увосень 1922 г. мітрапаліт Варшаўскі Георгі пазбавіў Смарагда пасады рэктара сэмінарыі. Але апошні, паводле сьведчаньняў царкоўных гісторыкаў, не атрымаў гэтага распараджэньня, бо гасьцяваў у бацькоўскім прыходзе. Георгі жа за грэбаваньне распараджэньнем наклаў на архімандрыта Смарагда забарону на багаслужбы.
    Найвышэйшы праваслаўны клір Польшчы — эпіскапы Уладзімір, Элефэры й інш. — выступіў у абарону Смарагда й прасіў Георгія адмяніць рашэньне, у прыватнасьці, забарону на багаслужбы. Аднак Варшаўскі мітрапалі г быў непахісны. Каталізатарам канфлікту стала таксама распараджэньне Маскоўскаі а патрыярха Ціхана аб прызначэныіі Смарагда на пасаду эпіскапа Слуцкага. Нягледзячы на тое, што фармальна польская праваслаўная царква яшчэ падпарадкоўвалася Маскве, Георгі забараніў польскім эпіскапам рабіць высьвячэньне Смарагда.
    Смарагд неаднаразова сустракаўся з Георгіем, просячы адмяніць рашэньне, але той быў непахісны. Гэтыя абставіны падарвалі псыхічнае здароўе архімандрыта. Падчас адной з сустрэчаў нэрвова хворы Смарагд некалькі разоў стрэліў у мітрапаліта Георгія са спэцыяльна набытага рэвальвэра.
    Царкоўныя ўлады пазбавілі Смарагда духоўнага й манаскага сану, і ён быў асуджаны як сьвецкая асоба (Павел Латышонак) Варшаўскім акруговым судом на 12 гадоў турмы. Тэрмін адбываў у Макатоўскай турме ў Варшаве. У 1935 г. выехаў у Чэхію.
    1	Сяргей (Каралёў Аркадзь, 18.1.1881—I8.l2.l952). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1905). 17 красавіка 1921 г. быў хіратанізаваны ў эпіскапа Бельскага У 1922 г. высланы з Польшчы, жыў у Празе, быў вікарыем мітрапаліта Яўлогія, які кіраваў Заходнеэўра
    Хрыстовым шляхам
    67
    ры4 ды эпіскап Пінскі й Наваградзкі Панцеляймон5. Беларускае й украінскае насельніцтва ў гэтым супраціве ня брала ніякага ўдзелу.
    Стараньні аб заснаваньні Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (далей ПАПЦ. — Рэд.) скончыліся пасьпяхова, і 13 лістапада 1924 г. Канстантынопальскі патрыярх Рыгор VII выдаў томас (закон), у якім сьцьвярджаў: «Першае адарваньне ад нашага пасаду Кіеўскай мітраполіі й праваслаўных мітраполіяў Польшчы й Літвы, залежных ад яе, ды прылучэньне іх (1686) да Маскоўскай царквы адбылося нязгодна з кананічнымі правіламі, а таксама не былі датрыманыя Масквой умовы аб поўнай царкоўнай аўтаноміі кіеўскага мітрапаліта, такім чынам няма ніякіх перашкодаў да аднаўленьня страчанай аўтакефаліі». Гэтае асьведчаньне патрыярха мае асаблівую вагу, бо яно афіцыйна сьцьвярджае незаконнасьць пераняцьця Масквой праваслаўнай царквы Беларусі й Украіны, у абыход яе махінацыяў у гэтым напрамку.
    Афіцыйнае абвяшчэнне ПАПЦадбылося 17 верасьня 1925 г. на Саборы эпіскапаў, духавенства й прадстаўнікоў ад вернікаў, у прыватнасьці, Канстантылопальскага й Румынскага патры
    нэйскім экзархатам РПЦ, затым перайшоў у юрысдыкцыю Канстантынопальскага патрыярхату. У 1945 г. Сяргей і Яўлогій вярнуліся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 7.6.1946 г. — архізпіскап Венскі РПЦ, а з кастрычніка 1946 г. — экзарх Сярэдняй Эўропы. Зь верасьня 1950 г. быў архіэпіскапам Казанскім і Чыстопальскім.
    4 Элефэры (Багаяўленскі Дзьмітры, 14.10.1870—31.12.1940), архіэпіскап Віленскі.
    5 Панцеляймон (Ражноўскі Павел; 20.9.1867—30.12.1950), мітрапаліт. Нарадзіўся ў Кастраме ў сям’і польскага афіцэра. Скончыў ваеннаінжынэрную вучэльню, афіцэр царскай арміі. У 1897 г. прыняў манаства, скончыў місіянэрскія курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі. У 1906—1913 гт. —• настаяцель Маркава манастыра ў Віцебску. У 1913—1920 гг. эпіскап Дзьвінскі й Полацкі. 3 1920 г. — эпіскап Пінскі. За супраціўленьне аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквы пазбаўлены катэдры. Падчас нямецкай акупацыі мітрагіаліт Менскі й усёй Беларусі. 3за супраціву беларусізацыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) выдалены пад нагляд паліцыйных уладаў у манастыр Ляды (Смалявіцкі раён Менскай вобласьці), потым — у Вілейку. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, жыў у Нямеччыне. Увесну 1946 г. перайшоў пад юрысдыкцыю РЗПЦ, быў кіраўніком Беларускай мітраполіі РЗПЦ. Памёру Мюнхэне.
    68
    ярхаў. Новапакліканым мітрапалітам стаў эпіскап Варшаўскі Дзяніс6.
    ПАПЦ хутка прызналі ўсе іншыя аўтакефальныя цэрквы паза выключэньнем РПЦ. Масква праз савецкага стаўленьніка мітрапаліта Сяргея7 ў 1928 г. склала нават востры пратэст на рукі мітрапаліта Дзяніса, у якім падкрэсьлівалася, што аўтакефальная царква ў Польшчы незаконная, бо ня мае згоды маткі — царквы расейскай, да якой яна раней належала, а патрыярх Ціхан8 яшчэ раней згадзіўся быў даць Варшаўскай мітраполіі аўтаномію, але не аўтакефалію. Пратэст мітрапаліта Сяргея быў успрыняты ў Варшаве як савецкая спроба ўмешваньня ў царкоўныя справы Польшчы. У гэтым самым часе Масква спрабавала паралізаваць і дзейнасьць РЗПЦ пад кіраўніцтвам мітрапаліта Антонія9.
    Арганізуючы праваслаўную аўтакефалію, польскі ўрад зусім не кіраваўся нацыянальнарэлігійнымі інтарэсамі беларусаў і ўкраінцаў, але перадусім сваімі вялікадзяржаўніцкімі асыміля
    6 Дзяніс (Дыянісій) (Валядзінскі Канстанцін, 4.5.1876— 15.3.1960). Скончыў Казанскую духоўную акадэмію. 21.4.1913 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Крамянецкага. У 1919 г. эміграваў. 27 лютага 1923 г. абраны мітрапалітам Варшаўскім — кіраўніком ПАПЦ. Падчас Другой сусьветнай вайны ўзначальваў праваслаўную царкву ў Генэралгубэрнатарстве. У 1948 г. напісаў пакаянны ліст аб вяртаньні ў РІІЦ і быў прыняты ў сане мітрапаліта. Памёр у Лодзі.
    7 Сяргей (Страгародзкі Іван, 11.1.1867 — 15.5.1944). Зь лісзапада 1917 г. — мітрапаліт Уладзімірскі й Шуйскі. 3 10 сьнежня 1925 г. — намесьнік патрыяршага месцаахоўніка, у лістападзе 1926 г. — сакавіку 1927 г. знаходзіўся пад арьпптам. Па вызвалсньні заклікаў сьвятароў супрацоўнічаць з савецкай уладай. Менавіта пасьля гэтай заявы РЗПЦ пакінула Расейскую Праваслаўную Царкву й абвесьціла сваю незалежнасьць. 3 1934 г. — мітрапаліт Маскоўскі й Каломенскі, з 1 студзеня 1937 г. — патрыяршы месцаахоўнік. 8 верасьня 1943 г. на саборы РПЦ, які праходзіў са згоды савецкіх уладаў, абраны патрыярхам Маскоўскім.
    8 Ціхан (Белавін Васіль, 19.1.1865—12.4.1925). 3 5 лістапада 1917 г. — патрыярх Маскоўскі й усёй Расіі. Востра крытыкаваў савецкую ўладу, за што неаднаразова перасьледаваўся й падвяргаўся арышту. У 1989 г. кананізаваны.
    9 Антоні (Храпавіцкі Аляксей, 17.3.1863—10.8.1936). Архіэпіскап Валынскі й Жытомірскі (1906—1918). 17 траўня 1918 г. абраны мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім. У 1919 г. эміграваў у Югаславію. 3 1922 па 1936 гг. — старшыня архігерэйскага Сыноду РЗПЦ, які ў 1927 г. аддзяліўся ад Масквы. Пахаваны ў Бялградзе.
    Хрыстовым йіляхам
    69
    цыйнымі інтарэсамі. Сутнасьць іх заключалася ў тым, што польскія вядучыя палітычныя колы імкнуліся ў найхутчэйшым часе спалянізаваць праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў ды зацерці сьляды незалежніцкіх настаўленьняў. Палітыка гэтая вялася: а) пры дапамозе ўзмоцненай каталіцкай акцыі, субсыдыяванай урадам; б) пры дапамозе недапушчэньня беларусізацыі й украінізацыі цэркваў і падтрымоўваньня русафільскіх элемэнтаў, варожа настроеных да нацыянальных патрэбаў вернікаў; в) пры дапамозе поўнай палянізацыі праваслаўнай царквы.
    Міма канстытуцыйных і міжнародных забавязваньняў аб рэлігійнай і нацыянальнай талеранцыі, Польшча ніколі талерантна ня ставілася да праваслаўя, а наадварот, уважала яго за канечнае зло ды прытым небясьпечнае для шматнацыянальнай польскай дзяржавы.
    Першым заданьнем гэтай палітыкі было падарваць эканамічную самастойнасьць праваслаўнай царквы. Наступна зьменшыць як толькі магчыма лік праваслаўных сьвятароў і парахвіяў, каб праваслаўных вернікаў паставіць ва ўмовы цяжкага кантакту са сваім духавенствам ды даць разгорненыя магчымасьці місійным акцыям рымакаталіцкага духавенства, якое было носьбітам і правадніком нацыяналістычнай польскай думкі. Каталіцкае духавенства мела адыграць тую палітычную ролю ў Заходняй Беларусі, якую Масква ўскладала перад рэвалюцыяй на сваіх праваслаўных стаўленьнікаў у шырэньні русіфікацыі й расейскай вялікадзяржаўнасьці. Гэтак дэкрэтам ад 16 сьнежня 1918 г. былі забраныя ўсе царкоўныя й манастырскія (праваслаўныя) землі й перададзены ў калянізацыйны фонд. Ад 1921 г. аж да Другой сусьветнай вайны (1939) працягваліся сыстэматычныя акцыі зачыненьня, бурэньня ці перарабленьня праваслаўных сьвятыняў і манастыроў. Аб гэтай зьнішчальнай польскай акцыі гэтак казаў беларускі сэнатар (у Сэнаце Польшчы) Вячаслаў Багдановіч10 у 1924 г.:
    10 Багдановіч Вячаслаў (1878—1941), царкоўны дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся на Лепельшчыне (Віцебская губэрня) у сям’і нраваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю й Кіеўскую духоўную акадэмію. Быў удзельнікам Памеснага Сабору Расейскай Праваслаўнай Царквы ў 1917 г. Кандыдат багаслоўя. У 1921—1922 гг. адказны рэдактар «Лнтовскнх епархнальных ведомостей», у 1920х гадах выконваў абавязкі рэктара Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Сэнатар Рэчы Паспалітай (1922—1928). Тройчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Пры канцы верасьня 1939 г. арыштаваны бальшавікамі. 3 1941 г. лёс невядомы. Праўдападобна, расстраляны.
    70
    «Дзяржаўны бюджэт для каталіцкага веравызнаньня ў 67 разоў перавышае праваслаўны бюджэт. хаця лічбовыя адносіны іх вернікаў выражаюцца як 3 да 1. Апекай карыстаецца каталіцтва, а праваслаўе трактуецца як зло паспіупова зьнішчальнае. Для ўрадавага стаўленьня да праваслаўя характэрным зьяўляецца факпі наступнай клясыфікацыі яго: Дэпартамэнт веравызнаньняў Міністэрства падзелены на 4 аддзелы — каталіцкі, эвангелісцкалютэранскі, майсеевай веры1' й на аддзел іншых веравызнаньняў, да якога належаць магамэтане, пагане й праваслаўныя —урад не знайшоў месца для праваслаўя сярод хрысьціянскіх веравызнаньняў.
    Урад праводзіць палітыку зьмяншэньня ліку праваслаўных прыходаў. У першым годзе панаваньня польскай улады адабрана: на Холмшчыне каля 300 цэркваў, у Гарадзенскай эпархіі каля 100, а да гэтага даходзяць яшчэ Віленшчына, Палесьсе й інш. Адбіраюцца цэрквы, якія ніколі не былі каталіцкімі, ні вуніяцкімі, як сабор у Лідзе, царква на Сьнтішках у Вільні, царкваў Крывічах, сабор у Беластоку, царква ў Новым Двары, у Васількове, у Сьвяткове, у Грабаве, Мікалаеўская царква ў Ваўкавыску, царква ў Ялаве, у Самагрудзе й йшат іншых. Так у Новым Двары на сьвята нараджэньня Багародзіцы, у часе багаслужбы, у царкву ўварваўся польскі паліцыянт зь мясцовага застаўнага пункту Аляксандар Бацькоўскі, у шапцы на галаве й са стрэльбай на плячох, ён голасна запатрабаваў спыненьня Божай службы й апаражненьня царквы, якую ён мае зачыніць. Выгнаўшы гвалтам вернікаў з царквы, паліцыянт яе зачыніў, пасьля чаго царква была збураная.