Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Міма старасьці (меў 73 гады), Панцеляймон скарыстаў прыход бальшавікоў для пераняцьця эпіскапскай улады ў Заходняй Беларусі й зараз жа зьвярнуўся пісьмова да мітрапаліта Сяргея, просячы прыняць яго й падуладныя парахвіі з усім духавенствам у юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі ды зацьвердзіць яго эпіскапам Наваі'радзкаПінскай эпархіі. Адначасна ён паведамляў, што Гарадзенская эпархія ня мае эпіскапа, і што ён мае яе пад сваю архіпастырскую апеку.
Пасьля гэтага Панцеляймон разаслаў да ўсяго праваслаўнага духавенства Гарадзенскай эпархіі свой абежны ліст, паведамляючы, што ён пераймае эпархію пад сваё кіраўніцтва й што ўсе парахвіі яе пераходзяць пад юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі. Усе духоўнікі ад гэтай пары маюць памінаць у набажэнствах мітрапаліта Маскоўскага Сяргея, мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса ды яго (Панцеляймона). Некалькі дзён пазьней (7 кастрычніка 1939 г.), відаць, схамянуўшыся, у чарговым абежніку ён забараніў памінаць варшаўскага мітрапаліта Дзяніса.
У іншым лісьце да протагерэя Барышкевіча Панцеляймон загадваў яму зарганізаваць замест кансысторыі эпархіяльную ўправу ды кіраваць эпархіяй да часу ягонага прыезду ў Гародню.
Барыпікевіч склікаў нараду гарадзенскага праваслаўнага духавенства (9 кастрычніка 1939 г.) дзеля абмеркаваньня становішча. На нарадзе большасьць прысутных выказалася за запросіны на Гарадзенскую катэдру эпіскапа Сымона (Іваноўскага)24 ды даручыла кансысторыі зьвярнуцца ў гэтай справе
24 Іваноўскі Сымон (1.2.1888—1.2.1966). У 1924 г. быў хіратанізаваны ў эпіскапа Крамянецкага ПАПЦ, з 24 сакавіка 1941 г. ■—■ архіэпіскап. У 1942—1944 гг. — архіэпіскап Чарнігаўскі й Нежынскі. У 1947—1955 гг. рэпрэсаваны. 3 кастрычніка 1955 па жнівень 1961 гг. —эпіскап Вініцкі й Брацлаўскі (Украіна).
80
да сяброў Сыноду праваслаўнай царквы ў Польшчы архіэпіскапаў — Віленскага Феадосія, Палескага Аляксандра (Іназемцава) і Валынскага Аляксея25.
У адказ на лісты Гарадзенскай кансысторыі адгукнуўся эпіскап Валынскі Аляксей, які пісаў (18 лістапада 1939 г.): «Пасьля адпаведных зносінаў зуладыкам Аляксандрам ад яго, ад сябе й протагерэя Сымона паведамляю Вас (пакуль прыватна), што дзеля выняткавых абставінаў часу мы ня бачым перашкодаў дзеля часовага фактычнага й ерархічнага пераняцьця Вашай эпархіі пражываючым у Жыровіцах на супачынку архіэпіскапам Панцеляймонам». Інакш кажучы, ніхто не рызыкаваў супрацьставацца акцыі захопніцкага й саветафільскага Панцеляймона.
Маскоўская патрыярхія, са свайго боку, ахвотна зацьвердзіла яго дыямэнтавым крыжам на клабуку ды надала яму тытул экзарха патрыярхіі, даручаючы апеку над усімі занятымі землямі (беларускімі й украінскімі) ад імя патрыярхіі «пакуль ня будзе іншага праваслаўнага патрыяршага архігерэя».
На падставе ліста Маскоўскага патрыярха Панцеляймон разаслаў лісты ўсім эпіскапам Заходняй Беларусі й Украіны, паведамляючы ім аб сваім прызначэньні на экзарха Маскоўскай патрыярхіі, ды прапанаваў неадкладна прыслаць свае дэклярацыі на яго імя аб прызнаньні гэтай патрыярхіі за сваю кананічную ўладу. Панцеляймону адпісаў толькі эпіскап Астроскі Сымон, а ўсе іншыя эпіскапы пераслалі «верноподданнйческйе декларацйй» беспасярэдна ў Маскву Сяргею, ігнаруючы такім чынам новапрызначанага экзарха.
Канчатковае афармленьне прылучэньня да расейскай царквы эпіскапаў, што лрыслалі свае дэклярацыі, адбылося ўлетку 1940 г. у Маскве, куды яны ўсе былі выкліканыя. He паехалі ў Маскву толькі архіэпіскап Віленскі Феадосій, Пінскі Аляксандар і эпіскап Луцкі Палікарп26. Акт прылучэньня складаўся з
25 Аляксей (Трамадзкі Аляксандар, 3.1 1.1862—8.5.1943). 3 1928 г. — архіэпіскап Гарадзенскі, з красавіка 1934 г. — архіэпіскап Валынскі. У 1940 г. перайшоў у юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі. У жніўні 1941 г. узначаліў Украінскую Аўтаномную Царкву Ў 1943 г. забіты ўкраінскімі падпольшчыкамі, сябрамі Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў.
26 Палікарп (Сікорскі Пётр, 20.6.1875—22.10.1953). Скончыў Кіеўскую духоўную сэмінарыю. У 1919—1921 гг. быў віцэдырэктарам Дэнартамэнту аі'ульных справаў ва ўрадзе Пятлюры. 3 1921 г. жыў у Польшчы, з 1922 г. — эпіскап Луцкі. 2 жніўня 1941 г. мітрапаліт
Хрыстовым шляхам
81
чытаньня адпаведнай малітвы над кандыдатам, яго споведзі ды супольнай службы ў літургіі. Далучыліся: 25 чэрвеня 1940 г. архіэпіскап Аляксей і эпіскап КаменьКашырскі Антон; 10 ліпеня 1940 г. — архіэпіскап Панцеляймон; 21 жніўня 1940 г. — эпіскап Астроскі Сымон.
Другі «мучанік» за справу расейскай царквы эпіскап Віленскі Элефэры (Багаяўленскі), які ад 1923 г. жыў у Жамойці (Летуве) і застаўся ў юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі, цяпер за сваю вернасьць атрымаў тытул мітрапаліта й з прыходам бальшавікоў у Вільню прыбыў сюды ды абвесьціў сябе архіпастырам.
Дасюлешні архіэпіскап Феадосій прымушаны быў саступіць пасьля таго, як мітрапаліт Маскоўскі Сяргей ды новы мітрапаліт Віленскі Элефэры забаранілі яму выконваць духоўныя абавязкі. Ён тады перайшоў на спачын у СьвятаДухаўскі манастыр і больш ня ўмешваўся ў царкоўныя справы.
У канцы 1940 г. мітрапаліт Элефэры памёр, а на яго месца быў вызначаны мітрапаліт Сяргей Васкрасенскі27, масквіч, з тытулам «мітрапаліт Віленскі й Літоўскі, экзарх Прыбалпіыйскі», які падпарадкаваў Маскве землі, што ўваходзілі ў склад Жамойцкай (Летувіскай) рэспублікі, павялічанай савецкім падарункам ад 10 кастрычніка 1939 г. беларускай Віленшчыны.
3 далучэньнем Вільні й часткі Віленшчыны да Жамойцкай рэспублікі рэшта Віленскай эпархіі апынулася ў БССР без эпіскапа. Пераняў яе пад сваю юрысдыкцыю архіэпіскап Панцеляймон, канцэнтруючы ў сваіх руках аграмадную тэрыторыю, цэнтрам якой зрабіў Жыровіцкі манастыр. Ягонымі супрацоўнікамі сталіся: архімандрыт гэтага манастыра Венядзікт (Бабкоўскі)28 ды протагерэй Аўген Катовіч.
Варшаўскі Дзяніс прызначыў яго архіэпіскапам Луцкім і Ковельскім, a 24 сьнежня 1941 г. — адміністратарам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. 3 траўня 1942 г. — мітрапаліт Кіеўскі. 3 1944 г. — за мяжой, жыў у Парыжы, кіраваў Украінскай Замежнай Праваслаўнай Царквой.
27 Сяргей (Васкрасенскі Дзмітры, 9.11.1897—29.4.1944). 3 1933 г. — эпіскап Каломенскі. Быў найбліжэйшым памочнікам патрыяршага месцаахоўніка мітрапаліта Сяргся. У канцы 1940 г. прызначаны мітрапалітам Віленскім і Літоўскім, экзархам Латвіі й Эстоніі. Працаваў на акупаванай тэрыторыі. Забіты СД на шашы між Вільнюсам і Каўнасам.
28 Венядзікт (Бабкоўскі Васіль, 28.2.1876 — 3.9.1951). 3 красавіка 1942 г. — архіэпіскап Гарадзенскі й Беластоцкі БАПЦ, экзарх Усходняй Прусіі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ, кіраваў Нямецкай эпархіяй. Памёр у Мюнхэне.
82
Савецкія ўлады не заміналі архіэпіскапу Панцеляймону ў выконваньні адміністрацыйных функцыяў. Ён мусіў толькі плаціць ім адумысны падатак, так званы «культзбор», якім было ападаткаванае ўсё духавенства. Гэты падатак быў даволі высокі, памер яго залежаў ад мясцовага фінансавага аддзелу. За няўплату падатку пагражала вязьніца або высылка ў працоўны лягер.
У красавіку 1940 г. Маскоўская мітраполія накіравала эпіскапа Сяргея (Васкрасенскага), мітрапаліта Віленскага й Літоўскага, экзарха Прыбалтыйскага ў Заходнюю частку БССР і УССР з царкоўнай візытацыяй. Хутка пасьля яе адбыліся зьмены ў царкоўным кіраўніцтве. Савецкія ўлады ня мелі даверу да мясцовай герархіі й духавенства й пачалі замяняць іх савецкімі расейцамі. Гэтак у ліпені 1940 г. Маскоўская патрыярхія прызначыла новага мітрапаліта Мікалая” з тытулам экзарха Заходняй Беларусі й Украіны. Ён пераняў ВалынскаЛуцкую эпархію, пакідаючы мясцоваму архіэпіскапу Аляксею невялікую колькасьць парахвіяў. Звольнены быў адначасова ад абавязкаў экзарха архіэпіскап Панцеляймон, якому перадавалася ў адміністрацыіо новаствораная ГарадзенскаВілейская эпархія (Гарадзенская й пакінутая ў БССР частка Віленскай эпархіі).
Гэта была вялізная эпархія, што налічвала да 307 парахвіяў, кіраваць якімі цяжка было старому Панцеляймону. Таму ён прасіў мітрапаліта Маскоўскага Сяргея, каб высьвяціў яму ў дапамогу вікарыя, прапануючы Жыровіцкага архімандрыта Венядзікта. Маскоўская патрыярхія прыхільна паставілася да просьбы Панцеляймона. У сакавіку 1941 г. архімандрыт Венядзікт быў выкліканы ў Маскву, дзе ён быў хіратанізаваны мітрапалітам Сяргеем пры ўдзеле дзесяці эпіскапаў з Заходняй часткі БССР і ЎССР, што былі тады таксама ў Маскве. Венядзікт атрымаў тытул эпіскапа Берасьцейскага й заняў становішча вікарыя ГарадзенскаВілейскай эпархіі, а архіэпіскапу Панцеляймону дазвалялася надалей жыць у Жыровіцкім манастыры ды ёй кіраваць.
Новавысьвечаны эпіскап Венядзікт (Васіль Бабкоўскі) — па паходжаньні сын расейскага сьвятара з Апочыцкага павету Пскоўскай губэрні. Ад 1914 г. быў сьвятаром у Наваградзкім саборы, а ў пасьляваеннай пары благачынным Наваградзкай акругі. У Жыровіцкі манастыр паступіў у 1937 г. і тут быў архі
29 Ярушэвіч Мікалай (13.1.1892 — 13.12.1961), герарх Маскоўскай патрыярхіі.
Хрыстовым шляхам
83
мандрытам аж да высьвячэньня яго на эпіскапа. Выхаваны ў расейскім вялікадзяржаўным духу, падобна як і архіэпіскап Панцеляймон, належаў да старой расійскай гвардыі, якая замацоўвала русіфікацыю на Беларусі ва ўсякіх абставінах. Нічога дзіўнага, што абодвух лучылі таксама блізкія сяброўскія дачыненыіі ды цеснае супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні беларусізацыі праваслаўнай царквы, аб чым будзе гутарка ніжэй.
7. Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой сусьветнай вайны
Маланкавай атакай 22 чэрвеня 1941 г. немцы пачалі паход на ўсход, ачышчаючы Беларусь ад бальшавіцкай акупацыі за прыблізна двухтыднёвы пэрыяд. Ведама, немцы ў сваім паходзе на ўсход кіраваліся выключна собскімі меркаваньнямі, думаючы на аграмадных прасторах Усходняй Эўропы заснаваць нямецкую «жыцьцёвую прастору» як частку нацыяналсацыялістычнай імпэрыі. Тым ня менш, яны былі вымушаныя лічыцца з нацыянальнарэлігійнымі патрэбамі занятых земляў, каб, з аднаго боку, здабыць гірыхільнасьць да сябе, а з другога — супрацьставіцца бальшавіцкай прапагандзе.
Беларускі народ і ягоная ацалелая ад бальшавіцкага й польскага перасьледу інтэлігенцыя прынялі выбух вайны з Саветамі зь немалымі надзеямі, што скончыцца жудасны пэрыяд бальшавіцкага панаваньня й што надыдуць лепшьгя часіны, у якіх Беларусь зможа адбудаваць сваё вольнае жыцьцё.