• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    56 Кубэ Вільгэльм (1887—21.9.1943), нямецкі палітычны дзеяч, генэральны камісар Беларусі ў 1941—1943 гг., прыхільна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху.
    88
    коўскаму Сяргею, ні мітрапаліту Варшаўскаму Дзянісу, ні мітрапаліту Бэрлінскаму Серафіму37.
    Прапанаваныя ўмовы былі прынятыя архіэпіскапам Панцеляймонам, але з агаворкай, што выключала іх рэалізацыю, a менавіта, што абвяшчэньне аўтакефаліі Беларускай царквы адбудзецца пасьля атрыманыія на гэта згоды ад маціцарквы расейскай (а практычна гэта не адбылося б ніколі), а таксама ад іншых аўтакефальных праваслаўных цэркваў.
    Нямецкія ўмовы былі выкладзеныя ў лісьце генэральнага камісара Беларусі да архіэпіскапа Панцеляймона ад 3 кастрычніка 1941 г., дзе пісалася: а) праваслаўная царква ў Беларусі мае кіравацца сваімі канонамі, і нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яе нутранае жыцьцё; б) праваслаўная царква ў Беларусі мае называцца «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыяналыіая Царква»; в) казаньні, навучаныіе рэлігіі й адміністраваньне мае адбывацца пабеларуску; г) вызначэньне эпіскапаў, сьвятароў і адміністратараў ня можа адбывацца бязь ведама нямецкіх уладаў; д) мае быць прадастаўлены нямецкім уладам статут БАПНЦ; е) служба Божая мае адбывацца на царкоўнаславянскай мове.
    Пасьля атрыманьня названага вышэй ліста Панцеляймон правёў нараду зь Венядзіктам, у часе якой было пастаноўлена, каб Панцеляймон называўся мітрапалітам Менскім і ўсёй Беларусі. Супольна таксама быў напісаны ліст генэральнаму камісару Беларусі з выказваныгем згоды з прапанаванымі ўмовамі, аднак адзначалася, што арганізацыя БАПЦ у Беларусі павінна адбывацца кананічным парадкам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў (разумелася дзейнасьць беларускага актыву), толькі так можа быць прыгатаваны й прадстаўлены статут царквы. Дзеля дабра царквы мітрапаліту неабходна нражываць у Менску, адчыніць там жа духоўную сэмінарыю ды карозкатэр
    37 Серафім (Лядэ Карл Георг Альбэрт, 1893—14.9.1950). Нарадзіўся ў Ляйпцыгу ў пратэстанцкай сям’і. У 1904 г. перайшоў у праваслаўе пад імем Серафім. Скончыў СанктПецярбурскую духоўную сэмінарыю, у 1912—1916 гг. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Служыў вайсковым капзлянам у царскай арміі. У 1923 г. пастрыжаны ў манахі й хіратанізаваны абнаўленцамі (частка РПЦ, што падтрымала савецкую ўладу) у эпіскапа Ахтырскага (горад у Сумскай вобласьці Ўкраіны). 3 1930 г. жыў у Нямеччыне. Перайшоў у РЗПЦ. 3 1938 г. узначаліў эпархію РЗПЦ у Нямеччыне, з 1942 г. узначальваў Сярэднеэўрапейскую мітрапалітальную акругу.
    Хрыстовым йіляхам
    89
    міновыя курсы для падрыхтоўкі сьвятароў. Ужо ў гэтым першым афіцыйным лісьце змоўшчыкі, прысланяючыся «кананічнасьці», стараліся як мага далей перасунуць справу апрацоўкі статуту й легалізацыі беларускай аўтакефаліі.
    Немцы, не арыентуючыся ў сутнасьці справы, згадзіліся на прыезд абодвух змоўшчыкаў у Менск. Тут Венядзікт арганізаваў Часовую Мітрапалітальную Ўправу Беларусі ў складзе мітрапаліта Панцеляймона й сябраў: протагерэя Язэпа Балая (русафіл), сьвятароў Мікалая Лапіцкага й Іаана Кушнера38. Як бачым, ужо сама мітрапалітальная ўправа мела абсалютную перавагу расейскага элемэнту, бо Лапіцкі й Кушнер як звычайныя сьвятары не маглі мець вырашальнага голасу.
    3 Панцеляймонаўскай намінацыі былі таксама абсаджаныя адноўленыя Фінькоўскім праваслаўныя цэрквы ў Менску. Так, Мікалай Лапіцкі атрымаў Чыгуначную царкву, Язэп Балай — Кацярынаўскі сабор (поты.м пераняты Мікалаем Лапіцкім), Іаан Кушнер — царкву на вайсковых могілках, а ў канцы 1941 г. Нічыпар Пыск — Чыгуначную царкву (на месца Лапіцкага). Фінькоўскі апынуўся ў непрыемнай сытуацыі: ён быў ужо лішні й неактуальны ў нямецкай царкоўнай палітыцы, а значыць мог або перайсьці ў юрысдыкцыю мітрапаліта Панцеляймона (а гэтым самым — Маскоўскай патрыярхіі), або стацца ахвярай змоўшчыкаў. Наступіла гэтае апошняе. He арыентуючыся ў хадзе царкоўнай нямецкай палітыкі, Фінькоўскі не ўступаў са свайго становішча, не аддаваў у распараджэньне Панцеляймона й ягоных эпіскапаў архігерэйскага дому, а таксама некаторых цэркваў. У выніку, Фінькоўскі быў пазбаўлены мітрапалітам Панцеляймонам права адпраўляць набажэнствы. Супраць яго таксама была зарганізаваная сьледчая камісія, у якую ўваходзілі протагерэй Язэп Балай, Іаан Кушнер, Іван Касяк, Юльлян
    38 Кушнер Іаан (22.6.1908—5.7.1943). Паходзіў зь Дзісьненскага павету Віленскай губэрні. Скончыў Віленскую праваслаўную духоўную сэмінарыю (1930), у тым жа годзе рукапакладзены ў сьвятары. У 1930—1934 гг. вучыўся на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1934—1941 гг. быў настаяцелем прыходу ў в. Ятвеск (Гарадзеншчына). 3 1941 г. — у Менску, служыў у АляксандраНеўскай праваслаўнай царкве. Актыўны дзеяч БАПІД, ратаваў габрэйскіх дзяцей. Загінуў 5 ліпеня 1943 г. пад Ракавам (сёньня Валожынскі расн Менскай вобласьці), аўтамабіль сьвятара падарваўся на партызанскай міне. Пахаваны на вайсковых могілках.
    90
    Саковіч39, Аркадзь Арэхва40, што легкадумна пайшлі на супрацоўніцтва з Панцеляймонам. Камісія старалася абвінаваціць Фінькоўскага ў прысабечаньні некаторых публічных рэчаў зь Дзяржаўнага музэю. Справа гэтая потым разглядалася Саборам эпіскапаў і нямецкім пракурорам, у выніку чаго гераманах Фінькоўскі мусіў выехаць з Генэральнага Камісарыяту Беларусі.
    У тым самым часе, калі адбывалася перамена акупацыйнай нямецкай улады ў Менску (з вайсковай на цывільную) і калі на паверхню царкоўнага жыцьця Беларусі былі высунутыя мітрапаліт Панцеляймон і эпіскап Венядзікт, у лягеры Фінькоўскага — у Варшаўскай мітраполіі — яшчэ былі надзеі на рэалізацыю пляну №1, гэта значыць пераняцьця Беларусі пад юрысдыкцыю Дзяніса. Дзеля гэтага 9 верасьня 1941 г. у Варшаве мітрапаліт Дзяніс утварыў Беларускую Царкоўную Раду ў складзе: архімандрыта Філафея41 (Нарко), доктара Івана Ермачэнкі42, доктара Аляксандра Вітушкі, Івана Краскоўска
    39 Саковіч Юльлян (24.8.1906—13.6.1943), грамадзкапалітычны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — камэндант паліцыі Менскай акругі (1941), а затым гораду Менску. Сябра Цэнтралі Бсларускай Народнай Самапомачы. Належаў да радыкальнага праваслаўнага крыла нацыянальных дзеячаў. У іраўні 1943 г. высланьг ў Ліду на пасаду кіраўніка БНС на Лідзкую акругу, дзе адкрыта зрабіў некалькі правакацыйных заяваў супраць польскай інтэлігенцыі. Застрэлсны 13 чэрвеня 1943 г. у Васілішках (Лідзкая акруга) польскімі партызанамі.
    40 Арэхва Аркадзь (нар. 1910), грамадзкі дзсяч, юрыст. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе (аддзел судоў), з 1943 г. — пракурор Менскай акругі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, сябра БЦР.
    41 Філафей (Нарко Уладзімір, 21.2.1905—24.9.1986). Нарадзіўся ў вёсцы Занарач (сёньня Мядзельскі раён Менскай вобласьці), паводле іншых зьвестак, вёсцы Ілья (Вілейскі раён Менскай вобласьці) у сям’і сьвятара. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, вучыўся ў грэцкай тэалягічнай школе ў Сгамбуле (Турэччына). Атрымаў ступень магістра тэалёгіі. У 1934 г. пастрыгся ў манахі пад імем Філафсй. У 1941—1944 гг. жыў у Менску, выконваў абавязкі намесьніка мітрапаліта Панцеляймона. Неаднаразова падвяргаўся ціску грамадзкіх дзеячаў і нямецкіх уладаў. Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Далучыўся разам з эпіскапатам БАПЦ да Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царквы, быў вікарыем Нямецкай эпархіі РЗПЦ. Памёр у Гамбургу.
    42 Ермачэнка Іван (13.5.1894—25.2.1970), грамадзкапалітычны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Капачоўка (сёньня Барысаўскі раён Менскай вобласьці). У часе Першай сусьветнай вайны — афіцэр расейскай
    Хрыстовым шляхам
    91
    га43 й Барыса Стрэльчыка44. Рада гэтая апрацавала мэмарандум да цэнтральных нямецкіх уладаў у Бэрліне, у якім былі, між іншым, высуненыя пажаданьні, каб дзеля арганізацыі царкоўнага жыцьця ў Беларусі былі хіратанізаваныя тры новыя беларускія эпіскапы: Феафан (Пратасевіч), Філафей (Нарко) і Апанас (Мартас)45.
    арміі, у 1919—1920 гг. — у арміі генэрала Ўрангеля. 3 1922 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў мэдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту (1929), заснаваў прыватную лекарскую практыку, якая была вельмі пасьпяховай. Браў дзейсны ўдзел у беларускім студэнцкім руху й працы беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне. Заснаваў прыватнае выдавецтва ў Празе, узначальваў мясцовы камітэт самапомачы (1940— 1941), фінансаваў розныя беларускія культурныя праекты. 3 кастрычніка 1941 г. —• у Менску. Старшыня Беларускай Народнай Самапомачы (кастрычнік 1941—красавік 1943 гг.). Спрычыніўся да аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Спрабаваў пры падтрымцы Вільгэльма Кубэ дабіцца беларускай аўтаноміі. 3за канфлікту зь нямецкімі паліцыйнымі ўладамі ў красавіку 1943 г. пазбаўлсны пасады й высланы зь Беларусі ў Прагу пад нагляд гестапа. 3 1946 г. — у ЗША. Памёр у Флорыдзе.
    43 Краскоўскі Іван, грамадзкі дзеяч у Варшаве, сябра тамтэйшага Беларускага Нацыянальнага Камітэта.
    44 Стрэльчык Барыс, грамадзкі дзеяч у Варшаве, сябра тамтэйшага БНК.
    45 Апанас (Мартас Антон, 8.9.1904—3.11.1984). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Завітая Наваградзкага навету (сёньня Нясьвіскі раён Менскай вобласьці). Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскагаўнівэрсытэту (1930), атрымаў ступень магістратэалёгіі. Падчас навучаньня быў пастрыжаны ў манахі пад імем Апанас (Афанасі). У 1934— 1939 гг. працаваў выхавальнікам пры грамадзкім інтэрнаце для праваслаўных студэнтаў унівэрсытэту. У 1938 г. высьвечаны на архімандрыта. У сакавіку 1942 г. у Менску высьвечаны на эпіскапа Віцебскага й Полацкага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Перайшоў у лона РЗПЦ (1946), аднак не парываў зь беларускім рухам. У душпастырскай працы карыстаўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавсту на беларускай мове, Пад ціскам беларускіх дзсячаў у справе вяртаньня да БАПЦ пакінуў Нямеччыну й высхаў у Аўстралію, працаваў у Брысбэне (штат Квінслэнд). 3 канца 1950х гадоў — у БуэнасАйрэсс (Аргентына). У 1966 г. выдаў кнігу «Белорусь в нсторнческой государствснной н церковной жнзнн», якая выклікала нападкі расейскіх праваслаўных сьвятароў і сьвецкіх шавіністаў, якія не прымалі самастойнасьці беларускага праваслаўя. У 1971 г. Сынод РЗПЦ забараніў чытаньне й распаўсюд кнігі, а яе аўтара пазбавіў пасады й адправіў на нэнсію. Памёр у БуэнасАйрэсе.